Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
Бранікоўскі (ён быў тады віцэ-генэралам закону марыянаў, а не правінцыялам) ад 15 лютага да 16 красавіка 1930 г. праводзіў на загад Бучыса візытацыю Друйскага кляштару.
79 Jotowicz... (гл. зноску №77).
бясьпечная пляцоўка, якую заснавалі ворагі польскасьці на паўночна-ўсходнім памежжы Полынчы. Заснаваў яе праз некалькі гадоў пасьля вайны Віленскі біскуп Матулевіч, якога пасадзілі на Віленскім біскупскім пасадзе нямецкія акупанты, а забраў яго адтуль у 1925 г. Апостальскі Пасад у выніку незьлічоных просьбаў польскага насельніцтва, якое добра ўсьведамляла, што антыпольская дзейнасьць біскупа-літвамана падкопвала ў першую чаргу ўплывы Каталіцкага Касьцёла".
Ішла таксама „апрацоўка" вернікаў у сумежных з Друяй парафіях. 20 чэрвеня 1932 г. Антук Баговіч з Мёраў, родны брат друйскага законнага брата Станіслава (Міколы) Баговіча, пісаў генэральнаму супэрыёру марыянаў біскупу Бучысу: „Зьвяртаюся з пакорнай просьбаю звольніць майго крэўнага Станіслава Баговіча, які склаў шлюбы ў кляштары аа. марыянаў у Друі. Я як ягоны брат прашу звольніць ад шлюбаў, бо бачу што кс. пробашч наш казаў, што гэты кляштар будзе скасаваны бо трымаюцца беларускіх прынцыпаў (zasad biatoruskich), па-другое, што ён уступіў у гэты кляштар, то ён нам зрабіў вельмі вялікую прыкрасьць бо кажа стараста Браслаўскі, што беларусы, бо ваш брат жыве ў кляштары аа. марыянаў у Друі“80.
Друйская парафія ўвесь час, пакуль там знаходзіліся беларускія марыяне, афіцыйна ня мела пробашча. Як гэта сталася, тлумачыць Віленскі ваявода Ўладыслаў Рачкевіч у лісьце ў Міністэрства рэлігійных справаў і адукацыі за 22 чэрвеня 1928 г.: „Адначасова даношу, што кс. Дашута, праз супраціў міністэрства, выказаны ў рэскрыпце пана міністра з 31.III. г. г. №1767/28 адносна ягонай кандыдатуры на пасаду пробашча ў Друі, выконвае абавязкі «часовага адміністратара», пакуль аа. марыяне не запрапануюць іншага кандыдата. Ведаючы, аднак, настроі, якія пануюць сярод ксяндзоў марыянаў, цяжка дапусьціць, каб прапанаваны імі кандыдат мог атрымаць згоду ўраду, чаго вымагае арт. XIX канкардату. Паколькі пара-
80 Арыгінал ліста, напісанага па-польску, знаходзіцца ў архіве Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане. У перакладзе я стараўся захаваць стыль пісара, толькі крыху больш пісьменнага за таго, ад чыйго імя пісаў.
фію ў Друі абслугоўваюць выключна пробашчы з закону марыянаў, якія карыстаюць з гэтага прывілею ад хвіліны свайго заснаваньня ў Друі, дык трэба лічыцца з фактам даўжэйшага знаходжаньня на гэтай пасадзе кс. Дашуты ў якасьці «часовага адміністратара»". Наконт пробашча пісаў таксама а. Цікота міністру ўнутраных справаў 28 кастрычніка 1928 г.: „Пан міністар адмовіўся даць сваю згоду на зацьверджаньне кс. Язэпа Дашуты, сябра нашага законнага дому, друйскім пробашчам, нягледзячы на тое, што кс. Дашута ня можа мець найменшых закідаў палітычнага характару“.
„Часовая адміністрацыя“ Дашуты аказалася вельмі ўстойліваю: да канца сваіх дзён у Друі ён заставаўся „выканаўцам абавязкаў пробашча" (pelniqcy obowiqzki proboszcza).
Быццам Друі мала было розных сьледзтваў і камісіяў, Бучыс прызначыў адмысловую „надзвычайную візытацыю" Друйскага кляштару і даручыў правесьці яе свайму намесьніку (генэральнаму вікару), польскаму марыяніну Казімеру Бранікоўскаму.
Пра мэту візытацыі можна меркаваць з прыпіскі рукою Бучыса на лісьце Бранікоўскага з Друі: „Справа датычыць расьсьледаваньня нацыяналізму друйскіх марыянаў, каторы нацыяналізм меў быць шкодным для спакою друйскіх парафіянаў“81.
Бранікоўскі знаходзіўся ў Друі два месяцы, ад 15 лютага да 16 красавіка 1930 г. Ва ўступе да сваёй справаздачы ён пісаў: „Мэты свайго прыезду ў Друю я не разгалошваў; хутка аднак (усе) зразумелі, што мой прыезд і побыт мае дачыненьне да жнівеньскай архібіскупскай камісіі і справы кс. Бародзіча“.
Справаздачу з візытацыі на 25 машынапісных старонках82 Бранікоўскі скончыў пісаць толькі 10 лістапада 1930 г. Яна мела форму адказаў на канкрэтныя пытаньні (усяго 19), якія
81 „Agitur de investigatione nationalismi Marianorum Drujensium, qui nationalismus dicebatur nocere paci parochianorum Drujensium“. Дата на лісьце не пазначаная, але Бучыс атрымаў яго 16 красавіка 1930 г.
82 Sprawozdanie z wizytacji nadzwyczajnej odbytej w Drui na zlecenie Jego Ekscelencji Najdostojniejszego Ojca Generala z dn. 15.1.1930 r. wedhig dolqczonych pytan. Машынапісная копія справаздачы знаходзіцца ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
Бучыс даў Бранікоўскаму перад выездам з Рыму. Ня маючы магчымасьці даць поўны тэкст гэтага цікавага дакумэнта, прывядзем тут некалькі найбольш яскравых урыўкаў.
На пытаньне Бучыса: „Ці закалоты ў Друі мелі фон рэлігійны, ці нацыянальны?“ — Бранікоўскі адказвае: „Марыяне друйскія маюць нават сярод сваіх праціўнікаў славу сьвятароў, адданых людзям наогул, а асабліва парафіянам: даступныя, памяркоўныя, руплівыя ў касьцёле, яны едуць для дабра і выгоды далёкіх вёсак штонядзелю і ў сьвяты ў капліцу за 9 кілямэтраў; дык рэлігійны закалот тут выключаны... Дзе ж шукаць незадаволеных? Друйская парафія ў бальшыні складаецца з беларусаў, са значнай меншасьцю палякаў. Дык вось асяродкам, адкуль разыходзіцца незадаволенасьць і закалоты, ёсьць часгпка (падкрэсьлена Бранікоўскім —А.Н.) польскай нацыянальнасьці друйскай парафіі. Пад выглядам сымпатыі да кляштара і ягонай дзейнасьці група польскай нацыянальнасьці ў парафіі не аднародная. Перад візытацыяй я думаў, што ўсе палякі былі ня радыя аа. марыянам друйскім, тым часам на месцы я пераканаўся, што значная частка маральна лепшых палякаў, матар’яльна незалежных, не падзяляе падкопаў і інсынуацыяў большасьці, сярод якіх настаўнікі, урадоўцы, паліцыя, абывацелі, рамесьнікі і звычайныя гаспадары вясковыя і гарадзкія. Паколькі першая група ідзе разам з айцамі ў працы рэлігійна-грамадзкай і прынамсі з разуменьнем ставіцца да іхняй беларускасьці, то другая на кожным кроку намагаецца ім шкодзіць, дрэнна тлумачыць іхнія намеры і дрэнна настаўляе да іх (іншых). Мясцовыя ксяндзы падтрымліваюць гэтую групу і нават кіруюць імі звонку. Улады школьныя і адміністрацыйныя падтрымліваюць іх паціху, а з вуснаў паліцыянтаў людзі часта чуюць, калі згадваецца кляштар, словы зьняважлівыя для годнасьці сьвятара, а тым больш сьвятара-законьніка. Вартасьць маральная гэтай групы шмат ніжэйшая ад рэшты, так што большасьць парафіі можа голасна падкрэсьліваць іхняе скандальнае жыцьцё (разьведзеныя і тыя, што жывуць бяз шлюбу, марнатраўцы і п’яніцы, часта круцялі, з цёмным мінулым і да т. п.) і дзівіцца, што такія змагаюцца са сьвятарамі, а самі стаяць далёка ад касьцёла".
На пытаньне Бучыса: „У чым правініліся (друйскія марыяне —А.Н.}, не аказаўшы належнай пашаны да польскай нацыянальнасьці?" — Бранікоўскі адказаў: „Згадваюць у Друі прыкрыя казані на нацыянальнае сьвята 3 мая, у якіх не хапала глыбейшага адчуваньня гістарычнага моманту, угодкі якога сьвяткавалі, і значэньня самой урачыстасьці <...>. He віна друйскіх марыянаў, што, ня будучы палякамі, ня ўмелі дадаць крыху патрыятычнага колеру ў прынагодных прамовах, як бы гэта зрабіў сьвятар паляк. Думаю аднак, што пры зычлівасьці да польскай нацыянальнасьці яны маглі б даць нешта з гэтага адценьня, бо ж здараецца ў іншых частках Касьцёла, што нацыянальна чужы сьвятар, бяз здрады сваім шляхетным пачуцьцям, суцяшае эмігрантаў, ці бяздомных выгнанцаў, ці братоў іншай нацыянальнасьці, што шукаюць хлеба“. Ажно сэрца баліць за ўсіх гэтых бедных польскіх „эмігрантаў, бяздомных выгнанцаў, братоў <...>, што шукаюць хлеба“ ў Друі, якіх беларускія сьвятары, відаць, занятыя палітыкай, не маглі ці не хацелі „суцешыць“...
Іншае пытаньне Бучыса гучала так: „Ці навакольнае каталіцкае духавенства ў нацыянальным жыцьці стаіць маральна вышэй ад друйскіх марыянаў, на тым самым узроўні, ці ніжэй?“ На гэта Бранікоўскі адказаў: „Здаецца, што ніжэй, бо, уважаючы сябе зачэпленымі друйскімі марыянамі і стаўшы ў абароне польскіх інтарэсаў у касьцельнай галіне на памежжы (на «крэсах»), яны менш пераборлівыя ў сродках <...>. Адзін з суседніх ксяндзоў, вядомы ў навакольлі праціўнік і кіраўнік антыдруйскай акцыі, аўтар шматлікіх артыкулаў, матар’ялы на якія зьбіраў сярод парафіянаў і жыхароў друйскіх, калі я яму выказаў засьцярогі, што з пункту гледжаньня сьвятарскага некаторых рэчаў не належала б рабіць супраць Друі, адказаў: «Што ж, трудна, ойча, гэта — змаганьне». Іншымі словамі: у гэтым змаганьні, як на вайне, шмат рэчаў немаральных, а нават нягодных, можна апраўдаць патрэбаю бясьпекі або ўмацаваньня становішча на будучыню".
Найбольш часу і высілкаў каштавала Бранікоўскаму адказаць на пытаньне: „Ці ў сваім патрыятызьме беларускім друйскія марыяне не парушаюць нормаў хрысьціянскай, сьвятар-
скай і законнай маральнасьці?" Пачынае ён свой адказ наступнымі словамі: „Ня ўмею дакладна акрэсьліць маральных прынцыпаў, якія б маглі парушыць друйскія марыяне, але ўжо сама пастаноўка — моцна ў кляштары, слабей у касьцёле — беларускага сьцягу (г. зн. нацыянальнага пытаньня —А.Н.) выклікала між мясцовымі жыхарамі шмат закалотаў, нянавісьці, падступных махінацыяў і ўсялякай Боскай зьнявагі. Уважаю, што прыйдуць яшчэ вастрэйшыя атакі, бо ўжо ў часе маёй прысутнасьці там разышліся чуткі, не пазбаўленыя падставаў, быццам польскі бок рыхтаваўся да праліцьця крыві ў касьцёле, каб толькі пазбыцца нямілых новаўвядзеньняў а. А(ндрэя) Ц(ікоты) <...>. Дык вось, рызыка выклікаць такую буру ў людзкіх душах дзеля зьдзяйсьненьня сваіх — зрэшты слушных — нацыянальных памкненьняў, якія належаць да каштоўнасьцяў першарадных, але прамінальных, — праз сьвятароў і законьнікаў, мае ў сабе нешта, што супярэчыць мэтам сьвятарства наогул, а закону, да якога належаць, у асаблівасьці". Бранікоўскі выказвае сур’ёзныя засьцярогі адносна мэтадаў узгадаваньня хлапцоў — кандыдатаў да закону, сярод якіх „горача разьвіваецца беларускі патрыятызм, доказам чаго — імяніны а. Андрэя Цікоты ў 1929 г., на якіх гучала больш нота патрыятычная, як рэлігійная". Далей ён працягвае: „Патрыятызм — справа добрая, калі б ня тая акалічнасьць, што пачатковае ўсьведамленьне і любоў да беларускага імя выклікае ў гэтым выпадку ў хлапцоў нянавісьць да Полыпчы і палякаў. Можа, хлапцом гаворыцца пра паўстаньне з цемры абыякавасьці да сваёй мовы, а яны сабе разумеюць, што аднаго дня трэба будзе зрабіць збройнае паўстаньне і выгнаць палякаў з ваколіцаў Друі“83. Бранікоўскі не тлумачыць, чаму любоў да свайго роднага павінна абавязкова выклікаць нянавісьць да іншых і якім чынам гутаркі пра „паў-