Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
заўважыў, што „беларусы і маларусы таксама расейцы. Гэта прызнавалі раней імпэратары (расейскія —А.Н.) у пераліку сваіх тытулаў"104.
Друйскія марыяне наўрад ці ведалі пра погляды і намеры свайго новага генэрала, калі пачалі думаць пра працу ва ўсходнім абрадзе. Неўзабаве пасьля марыянскай генэральнай капітулы ў Вялёнах (гл. вышэй) айцец Цікота ў складзе беларускай групы ўзяў удзел у пятым Унійным кангрэсе ў Велеградзе 20—24 ліпеня 1927 г. У групу таксама ўваходзілі сьвятары Антон Леваш, Францішак Чарняўскі, Язэп Рэшаць — усе тры былыя студэнты Папскага Ўсходняга інстытуту ў Рыме, і два сьвецкія беларусы: Адольф Клімовіч і Францішак Грышкевіч. У жніўні а. Абрантовіч скончыў свой навіцыят і склаў законныя шлюбы. На ягонае месца распачаў навіцыят а. Францішак Чарняўскі, у якога праз ягоную беларускасьць паўстаў канфлікт з Ялбжыкоўскім.
25 кастрычніка 1927 г. марыянская генэральная рада на паседжаньні ў Рызе, на якім прысутнічаў а. Цікота, пастанавіла: „Трэба пры магчымасьці як найхутчэй распачаць працу ва ўсходнім абрадзе. Два або тры сьвятары Друйскага дому павінны перайсьці на ўсходні абрад (Duo aut tres sacerdotes domus Drujensis debent transire in ritum orientalem). Перад nepaходам яны павінны атрымаць дазвол генэральнага супэрыёра і, праз пасярэдніцтва Віленскага архібіскупа, згоду Апостальскага Пасаду".
У Друі ў тым часе было ўжо сем сьвятароў. Згодна з вышэйпрыведзенай пастановай генэральнай рады, трох з іх вырашылі прызначыць для ўнійнай працы ва ўсходнім абрадзе. У лісьце бяз даты да Бучыса (ён атрымаў яго 13 сьнежня 1927 г.)3 падпісаным Цікотам, Абрантовічам, Германовічам і Чарняўскім, падаваліся два магчымыя варыянты:
1. Цікота, Чарняўскі (пасьля сканчэньня навіцыяту) і нехта іншы са сьвятароў;
2. Абрантовіч, Германовіч і Чарняўскі.
104 „...les blanc russes et les petits russes sont pourtant russes. Les empereurs dautre-fois le reconnaissaient dans la nomenclature de leurs titres".
Бучыс ухваліў другі варыянт. Аднак ня ўсе былі аднолькава перакананыя, што прыйшоў час пачынаць унійную працу. Галоўную перашкоду яны бачылі ў варожым стаўленьні да ўсходняга абраду з боку польскіх уладаў, духавенства і грамадзтва. Таму Абрантовіч раіў не сьпяшацца і нічога не пачынаць без выразнага загаду Апостальскага Пасаду. Іншыя айцы, аднак, уважалі, што нельга адкладаць справу, бо, як пісалі яны ў лісьце, „гісторыя сьведчыць, што ў нашай краіне ніколі ня будзе бяз цяжкасьцяў; тым ня менш, нягледзячы на цяжкасьці, айцы езуіты ў Альбэртыне каля Слоніма не без карысьці працуюць ва ўсходнім абрадзе“105.
3 тону ліста вынікае, што друйскія марыяне рыхтаваліся да працы ў Беларусі. Яны, відаць, таксама раіліся з іншымі сьвятарамі. Айцец Уладзіслаў Талочка пісаў Цікоту 20 сьнежня 1927 г.: „Вельмі высока цаню вашага а. Генэрала, але ці справа ўсходняга абраду была ў полі ягоных зацікаўленьняў? У прыватнасьці, ці ён займаўся гэтым прафэсійна? Трэба добра пачаць (падкрэсьлена Талочкам —A. Н.}. Адразу на вас зьвернуць позірк вашыя ворагі і прыяцелі... Гэта будзе гістарычная хвіліна. Лепш нават рызыкаваць (вядома, высакародна) як псаваць. — Айцец Сьліпый, рэктар са Львова, калі са мною зьведваў праваслаўныя цэрквы, усюды жагнаўся і рабіў паклоны па-ўсходняму ў прысутнасьці папоў, манахаў і манашак. Я чуў ад яго, што Кір Андрэй (Шаптыцкі —А.Н.) нават Сэрафіма Сароўскага ўважае за сьвятога <...>. Ёсьць цэлы шэраг сьвятых і пакутнікаў, мужчынаў і жанчынаў, якіх шануе, і то вельмі сардэчна, наш праваслаўны народ на Беларусі... Ці іх усіх трэба выкінуць, ці пакінуць? А як яны сустрэнуцца ў адной царкве і на адной сьцяне, напр., са сьв. Язафатам? А тым часам запушчайце паволі бароды. I пра вопратку думайце. Нашая сутана з капою гузікаў такая нявыгадная, калі ідзе пра тое, каб схаваць жывот, выдаецца не бяз слушнасьці сьмешнаю для праваслаўных, якія прывыклі амаль ад нараджэньня да шырокай кашулі, шырокіх портак і г. д. Пра-
105 „Testante enim historia, difficultates in nostra regione numquam esse abfuturas et quidem, non obstantibus difficultatibus, patres lesuitae in Albertyn ad Slonim, non sine profectu, in ritu orientali laborare“.
думайце ўсю справу durch und durch (усьцяж і ўсьцяж, г. зн. дакладна — А.Н.~)“.
Аднак думаць не давялося: 21 сьнежня Абрантовіча выклікалі ў Папскую нунцыятуру ў Варшаве, дзе 23 сьнежня яму прапанавалі ўзначаліць „ардынарыят" усходняга абраду для расейцаў у Кітаі з цэнтрам у Харбіне. „Ардынарыят" азначае прыблізна тое самае, што епархія, і на чале яго звычайна стаіць біскуп. У тым часе ў Кітаі жыло вельмі шмат расейцаў. У адным Харбіне на паўмільёна жыхароў іх налічвалася больш як сто тысячаў. Расейская Праваслаўная Зарубежная царква мела там аднаго архібіскупа, двух біскупаў і больш як 250 сьвятароў. Такі вялікі расейскі асяродак у свабодным сьвеце (а Кітай тады быў яшчэ свабодным) ня мог не прыцягнуць увагі Папскай Камісіі Pro Russia, ва ўлоньні якой і нарадзілася думка заснаваць расейскую каталіцкую епархію, тады адзіную ў сьвеце. Безумоўна, на чале епархіі мусіў стаяць чалавек, якога б расейцы прызналі за свайго. Відаць, у Рыме палічылі Абрантовіча найбольш адпавеным кандыдатам на гэтую пасаду. Праз некалькі гадоў адзін расейскі каталіцкі сьвятар пісаў пра яго: о. Архймандрйтп Фавйан Абрантовйч... большой друг
Россйй, наш сородйч no кровй (о. Фавйан — белорусс), знаток русской культуры й, что самое главное, русской душй“106.
Як відаць з ліста Абрантовіча да Бучыса ад 7 студзеня 1928 г., першы раз ён атрымаў прапанову ехаць у Харбін на пачатку 1926 г., яшчэ у Пінску. Адной з умоваў быў пераход на ўсходні абрад. Узгадаваны ў рымскім абрадзе, Абрантовіч ня меў ахвоты яго мяняць. Таму тады ён згадзіўся на зьмену абраду ўмоўна, на час выкананьня сваіх абавязкаў (durante munere tanturn). У лісьце да Бучыса ён піша: „Першы раз (у Пінску) я прыняў гэты крыж з захаваньнем за сабою права вярнуцца да лацінскага абраду (Prima vice [in Pinsk] ассері hanc crucem cum reservatione mihi iuris revertendi ad ritum latinum)". Дый наогул ён, відаць, ня вельмі жадаў ехаць у Манчжурыю. Магчыма, гэта таксама паўплывала на ягонае канчатковае рашэньне ўступіць у Друю. Можа, яму б удалося схавацца, каб не вы-
106 Д. Колпннскнй. „В Кнтае“, Кйтеж, №4—8, Варшава, 1929, с. 58.
шэйзгаданы ліст Бучыса да Ўсходняй Кангрэгацыі, у якім той пісаў пра беларусаў як пра найлепшую прыладу для „навяртаньня“ расейцаў. Крыху болып як праз месяц, 27 траўня 1927 г., Бучыс атрымаў сакрэтны апытальнік наконт Абрантовіча, „якога прапануюць кандыдатам на годнасьць пралата для расейцаў бізантыйскага абраду ў Харбіне, за межамі Польшчы“107. Фраза „за межамі Польшчы" гучыць дзіўна, калі ўлічыць, дзе знаходзіцца Полыпча, а дзе Харбін. Відаць, камусьці было вельмі істотна, каб Абрантовіч ніколі не займаў вышэйшай царкоўнай годнасьці ў Польскай дзяржаве. Бучыс у лісьце да Абрантовіча ад 18 красавіка 1929 г., калі той ужо знаходзіўся ў Харбіне, піша: „Дарагі Айцец не разумее, нашто яго паслалі ў Харбін. Іншыя не разумеюць, чаму архібіскуп Карэвіч і а. Мажонас, абодва марыяне, ствараюць усходнюю ерархію ў Летуве108. Ёсьць нават такія, што жадаюць няўдачы як Харбіну, так і Коўну. Да ліку незадаволеных, як мне здаецца, належыць адзін з тых, хто хацеў паслаць Найдаражэйшага Айца як мага далей ад Друі і толькі дзеля таго падтрымаў Вашую кандыдатуру <...>. Ня я быў аўтарам праектаўХарбінскага і Ковенскага, але і не супраціўляўся <...>. Я даў сваю згоду, бо ёсьць рацыя ў гэтым мерапрыемстве, хоць ня маю права гэтай рацыі казаць“.
Так адказаў Бучыс на ліст Абрантовіча ад 3 красавіка 1929 г., у якім той пісаў: „Дзіўныя сапраўды людзі <...> паслалі, самі ня ведаючы, што тут ёсьць <...>, грошай, ані інструкцыяў ня далі, не акрэсьлілі максымальных і мінімальных межаў, у лістах не перасьцераглі <...>, кажуць існаваць у самай бязглуздай сытуацыі, на крэдыт ужо 4-ты месяц <...>“ Далей ён працягвае: „Прызнаюся, мяне мала абыходзіць, нашто мяне паслалі ў Харбін... Quo ibo a spiritu Dei et quo a facie ipsius fugiam!!...“ (куды пайду ад Духа Божага і куды ўцяку ад Яго-
107 ,,che ё proposto quale candidato alia Prelatura dei Russi di rito bizantino in Harbin, fuori della Polonia1*.
108 Сапраўды, марыяне ў Летуве ў 1920-я гады намагаліся стварыць усходні асяродак дзеля „навяртаньня** Расеі. Іхнія намаганьні засталіся бяз выніку. Уладыслаў Мажонас („неромонах Владамнр“) ад 1934 да 1938 г. быў у Харбіне.
нага аблічча)109. Зрэшты, Абрантовіч добра разумеў, чаму ён трапіў край сьвету і ня меў патрэбы ў Бучысавых „рацыях". Таму пры канцы ліста ён робіць такія высновы на трох мовах: „Где есть людй есть й людоедство... Это «cote humain» de VEglise (людзкі бок Царквы). Н нйчего не поделать, но Boh Васка!“
Бучыс замоўчвае прозьвішча таго, хто падтрымаў кандыдатуру Абрантовіча, і можна толькі рабіць здагадкі наконт гэтай асобы. Цікота ў лісьце да Абрантовіча ад 29 ліпеня 1928 г. піша, што Ялбжыкоўскі сказаў яму: „Ofiarujcie si^ dla nawrocenia Rosji (ахвяруйце сябе для навяртаньня Расеі)“. Найболып верагодна, ён і падтрымаў кандыдатуру Абрантовіча і такім чынам забіў адным стрэлам двух зайцоў: аслабіў Друю і пазбыўся аднаго з найболып выдатных прадстаўнікоў беларускага каталіцкага духавенства.
Пра тое, хто высунуў кандыдатуру Абрантовіча ў Пінску ў 1926 г., можна таксама толькі здагадвацца. Пасьля таго, як рэктарам сэмінарыі стаў вядомы сваімі „эндэцкімі" поглядамі паляк Вітаўт Івіцкі, склалася даволі няёмкая сытуацыя. Усе разумелі, што прызначэньню Абрантовіча на гэтую адказную пасаду перашкодзіла толькі ягоная беларуская нацыянальнасьць. Магчыма нехта, каб знайсьці выйсьце з прыкрага становішча, шапнуў, каму трэба, што лепшага за Абрантовіча кандыдата ў Харбін Камісія Pro Russia ня знойдзе. Абрантовіч сам адчуваў, што ў Пінску яму не было месца. Цікава, калі ён канчаткова наважыўся ўступіць у Друйскі кляштар: перад тым, як атрымаў першую прапанову ехаць у Харбін, ці пасьля. Зрэшты, так ці інакш, вынік атрымаўся той самы.
Прызначэньне Абрантовіча ў Харбін было вялікім ударам для Друі. Цікота пісаў Бучысу 7 студзеня 1928 г.: „Што датычыць Ф. Абрантовіча, пакідаем усю справу Богу і Дарагому Айцу. Гэтая справа вельмі балючая для нашага кляштару і для Царквы ў нашых мясьцінах. Нас так мала, і ад нас яшчэ адбіраюць (Tam pauci sumus et adhuc orbamur)“.