Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
109 Гл. Пс. 139:7 (паводле Вульгаты): „Quo ibo a spiritu tuo? et quo a facie tua fugiam?“
3 студзеня 1928 г. пакінуў Друю а. Францішак Чарняўскі. Ён пасьля казаў, што не хацеў, каб і яго аднаго дня паслалі ў Харбін. У згаданым лісьце да Бучыса Цікота піша пра Чарняўскага: „Чарняўскі добраахвотна пакінуў навіцыят. Законнае жыцьцё яму было вельмі цяжкім. У яго няма духу пабожнасьці, паслушэнства і сьціпласьці; ён мае нахіл да сьвецкага жыцьця і бывае неасьцярожны ў размовах з жанчынамі". Некалькі тыдняў раней, калі Чарняўскага рыхтавалі да адказнай працы ва ўсходнім абрадзе, ніхто не заўважаў у ім ніякіх асаблівых заганаў: яны выявіліся раптам, як толькі ён пакінуў кляштар...
Такім чынам, з трох кандыдатаў на працу ва ўсходнім абрадзе Друя страціла двух. Застаўся а. Язэп Германовіч, але пачынаць самому працу яму было не па сілах. Цікота пісаў Бучысу: „Застаецца нам рыхтавацца да гэтай працы ў будучыні, пакінуўшы Богу Найлепшаму і Найвышэйшаму, калі Ён захоча сярод нас паклікаць да жніва іншых працаўнікоў"110. Іншымі словамі, справа ўсходняга абраду адкладалася на нявызначаны час.
Бучыс адрэагаваў зусім іначай. У лісьце ад 14 студзеня 1928 г. да Абрантовіча ён піша: „Я праняты вялікай радасьцю ад Твайго ўзвышэньня да біскупства і віншую (Maximo gaudio afficior propter elevationem Tuam ad episcopatum et congratulor) <...>. Друйскі кляштар пацерпіць y найбліжэйшым часе вельмі значную шкоду, якую аднак трэба прыняць з радасьцю, і (якая) пасьля некаторага часу прынясе гэтаму кляштару большую карысьць, і будзе радасьць большая за смутак".
Язэп Германовіч не зьбіраўся пакідаць думкі працаваць дзеля аднаўленьня Уніі ў Беларусі, хоць у зьмененых абставінах яна мусіла прыняць іншы выгляд. Ён напісаў 7 студзеня Бучысу ліст па-беларуску, дзе між іншым кажа: „Я дужа дзякую за выбар і мяне да працы місыйнай усходняй. Але посьле адарваньня ксяндза Абрантовіча ад нашага краю і посьле выступленьня кс. Чарняўскага, да гэтай працы на Беларусі астаюся адзін я. Маю ў Богу надзею, што, добра прыгатаваўшыся, ня буду ў гэтым дзеле бескарысным. Гэта прыгатаваньне ра-
110 „Restat ergo, ut nos at hunc laborem in future aggrediendum se preparemus, Deo O. M. relinquendo, quando ceteros nostrum ad messem suam vocare vellet“.
зумею так: належала б выслаць мяне на Ўсходні Інстытут у Рым. Там, мне здаецца, я мог бы і сам вучыцца і пісаць у роднай мове, падгатаўляючы для другіх і для сябе хоць малую частку самага неабходнага літаратурнага матар’ялу. Ужо і цяпер езуіты і іншыя дамагаюцца элемэнтарных падручнікаў рэлігійнага зьместу, ды ў беларускай мове няма блізу анічога. Калі наш беларускі дом возьме ўдзел у працы ўнійнай, а я думаю, што павінен, дык толькі пасылаючы мяне <...> можна было б да гэтай мэты крыху прыблізіцца. Бо ксяндза Цікоту выслаць з Друі ня можна, а іншых адпаведнейшых кандыдатаў цяпер няма. Да пісаньня, паводле суду людзей кампэтэнтных, я маю здольнасьці. Думаю, што разьвіваючыся далей, я мог бы быць карысным для Касьцёла. Калі б Бог дазволіў, па загаду старэйшых, прыгатаваўшыся належна, я жадаў бы стаць і да чыннай місыйнай працы“.
Прапанова Германовіча засталася без адказу. Затое, калі наблізіўся час ад’яжджаць Абрантовічу, Бучыс вырашыў, што ён не павінен ехаць без супрацоўніка. Няцяжка здагадацца, каму належала стаць гэтым супрацоўнікам. Каб падсаладзіць горкую пілюлю, Бучыс аб’явіў, што Германовіч у Харбіне будзе займацца працай сярод... беларусаў, пра якіх там ніхто ня чуў. Тут ужо друйскія марыяне абурыліся. Цікота пісаў 3 ліпеня 1928 г. Бучысу: „Хоць страта Фабіяна Абрантовіча вельмі балючая для нашага кляштару і краіны, аднак мы ўжо былі да яе гатовыя; нас усіх ашаламіла пакліканьне (да працы ў Харбіне — A-H.) Язэпа Германовіча, і то з многіх прычынаў. Абодва гэтыя сьвятары рыхтаваліся да працы сярод праваслаўных, але ў нашай краіне: ніколі не было гутаркі, каб Я. Германовіч рыхтаваўся да «далёкай дарогі». Нам усім, не выключаючы Абрантовіча і Германовіча, здаецца, што ён (Германовіч — А.Н.) найменш падрыхтаваны і здатны да працы сярод людзей, да якіх пакліканы Абрантовіч <...>. Фабіян Абрантовіч мае перад вачыма сьвятара той самай нацыянальнасьці, што і ягоныя будучыя прыхажане111, які ведае добра ўсходні абрад і шмат моваў і жадае
111 Абрантовіч прасіў даць яму памочнікам расейскага каталіцкага сьвятара Дыядора Колпінскага, які тады жыў у Польшчы.
84 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марьіянаў y Друі быць супрацоўнікам Абрантовіча, калі Апостальскі Пасад BaeKasa на гэта дазволіць“.
Крыху пазьней, 29 ліпеня 1928 г., Цікота пісаў Абрантовічу: „ВАйцу Генэралу здаецца, што Айцец сьвяты Конгрэгацыю нашу прабуе <...>, забіраючы цябе, — і вось чаму мы не павінны ўпірацца. А мне здаецца, што гэта занадта прафэсарская тэорыя <...>. Далей, мне здаецца, што Дэрбіньі кс. Германовіча саўсім не патрабуе, а што Айцец Генэрал сам хацеў бы паслаць двух. 3 думкай, каб двух пасылаць я саўсім згаджаюся <...>. Але гэта ня значыць, што вы адразу маеце ехаць удваіх <...>. Калі б можна было мець надзею, што залажыўшы дом наш, будуць кандыдаты з мяйсцовых людзей і што дом марыянаў расейцаў мог бы быць заложаны <...>, дык тады дадзём і Германовіча, або каго другога. Але калі там мае быць дом марыянаў падтрымоўваны сіламі друйскімі — a так думаюць палякі, бо я не іначай разумею словы Я. Э. Арц. Віленскага (Ялбжыкоўскага — А.НД: „Ofiarujcie si^ dla nawrocenia Rosji“ (ахвяруйце сябе для навяртаньня Расеі), — то я думаю, што мы да гэтай ахвяры не абавязаны і Бог ад нас яе не вымагае. Хіба ж нас выкінуць з Друі сілай, дык паедзем усе ў Кітай“. 3 гэтых словаў відаць, што Цікота добра разумеў, якія сілы стаялі за Харбінскім праектам і чым ён пагражаў Друі-
У сувязі са спробаю выслаць Германовіча ў Харбін зноў выплыла на паверхню пытаньне: дзеля якой мэты насамрэч заснаваная Друя? Вось што пісаў Абрантовіч 6 жніўня 1928 г. з Рыму Цікоту: „Айцец Г(енэрал) хацеў, каб Г(ермановіч) ехаў у Х(арбін) дзеля беларусаў, а разам дзеля таго, каб мы паказалі Рыму праўдзівасьць абятніцы Нябошчыка (г. зн. Матулевіча — А.Н.), што толькі беларусы (ні л[ітоўцы] ні п[алякі]) навернуць Расею“. За тыдзень да ад’езду, 17 жніўня, ён піша зноў: „Паводле сьв. пам. Юрага (Матулевіча — А.Н.} Расеі не наверне ні Польшча ні Літва, але Беларусь — Друя, якую ён дзеля гэтага залажыў. Друя павінна апраўдаць надзеі на яе ўзложаныя, інакш ня мае сэнсу існаваньня, яе зачыняць. flseafl гэтага трэба, каб нас двох ехала ўХарбін. Г(ермановіч) будзе арганізаваць беларусаў. Калі б мы ўперліся ды не паехалі
з Друі — Аман па нас! Так, болып-менш, гаварыў мне А(йцец) Ген(эрал) на ад’ездным".
Паміж польскім эпіскапатам і камісіяй Pro Russia ніколі не было вялікай любові, але ў справе Друі яны знайшлі супольную мову. Палякі хацелі зьнішчыць або прынамсі аслабіць Друю, пазбавіўшы яе найбольш выдатных сьвятароў, каб не перашкаджалі палянізацыі беларусаў праз Царкву. 3 іншага боку, камісію Pro Russia лёс беларусаў і іхнія духоўныя патрэбы ніколі не цікавілі. Для яе Друя існавала толькі дзеля „навяртаньня" Расеі. Словы Бучыса, маўляў, калі Друя не апраўдае ўскладзеных на яе спадзяваньняў, то яе зачыняць, гучаць як шантаж. Такім чынам, высылка беларусаў у Харбін задавальняла ўсіх, апрача саміх беларусаў. Але з імі ніхто не лічыўся.
Гэтым разам удалося Германовіча абараніць, але ягоная справа толькі на некаторы час прыціхла.
Бучыс, як відаць з ягонага ліста ад 14 студзеня (гл. вышэй) не сумняваўся, што Абрантовіч будзе біскупам. Таксама думалі і іншыя ягоныя знаёмыя. Сам Абрантовіч пісаў Цікоту 16 траўня 1928 г.: „Дачка п. Сушынскага пісала мне з Варшавы, што чула весьці, быццам мяне маюць біскупам усходнім зрабіць“. Але сталася інакш. У лісьце ад 27 ліпеня ён паведамляў: „А. Енэрал у кепскім настроі... Аб маёй справе казаў учора: «Згаджайся на ўсё, хоць многа абяцалі, але мала даюць». Я — неяк так сабе!“ Як мала далі, відаць з ягонага ліста ад 17 жніўня: „Калі здароўе пазволіць, 24.8 сядаю ў Марсыліі на «Сфінкса», каб 28.9 вылезьці ў Шанхаі, і жалезьніцай шукаць у Пэкіне Дэлегата Апостальскага на Кітай, і ехаць у Харбін, дзе буду пробашчам і ардынарыем рускіх у Кітаі. Прывілеі архімандрыта. Нешта пераробленае, з чаго няласкаў на’т і наш а. Ген(эрал) — але хай гэта ўсё будзе Богу на ахвяру“. Архімандрыт — тытул кіраўніка вялікага манастыра. Часам ён даецца іншым, але ў такім выпадку ён чыста ганаровы, без асаблівых прывілеяў ці правоў. Такое заканчэньне справы з біскупствам Абрантовіча не прыйшлося неспадзеўкай для Цікоты. У згаданым вышэй лісьце ад 29 ліпеня ён пісаў: „Дагадваюся тож з разгавору, што ты пакуль што маеш быць архімандрытам, a
86 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў y Друі не біскупам, і гэта мне не навіна. Як бачыш, усё ўжо старое“. Затое ў іншых гэтая вестка выклікала разгубленасьць. Айцец Талочка пісаў Абрантовічу з Вільні 1 жніўня: „Сёньня Андрэй даручыў мне ліст ад архібіскупа Фр. Кар(эвіча), у якім ён паведамляе пра далейшы лес Айца. Я шчыра засумаваў, бо весткі непамысныя: архімандрыт і — Харбін! Гэта ж promoveatur ut amoveatur (павышаюць, каб пазбыцца)! <„.> Чыя гэта выдумка? Безумоўна, хай Бог памагае! <...> Віншую. Можа нешта зьменіцца. Дай, Божа! Подай, Господн!“ Узвышэньне беларуса Абрантовіча да біскупскай годнасьці не ўваходзіла ў пляны тых, хто хацеў яго бачыць як найдалей ад Беларусі112.
Тым часам у Беларусі магчымасьцяў для ўнійнай працы было даволі. Вялікая ўніяцкая парафія ў Далятычах каля Наваградку мела патрэбу ў сьвятару. Сам Абрантовіч пісаў Цікоту 31 сакавіка 1928 г.: „Далятычы прападаюць. Каб мы маглі ўзяць, Біскуп (Лазінскі — A-H.) бы нам даў“. Але ўжо праз месяц, 28 красавіка, ён піша ў іншым духу: „Пішы да Эксц. Лазінскага, што мы, каб і ўзялі Далятычы, то ня можам гэтага раней зрабіць як за паўгоду, бо ж мусім паразумецца з Генэралам нашым, навучыцца абраду etc., а мо, як надумаемся, то і саўсім ня возьмем“. Пакуль друйскія марыяне думалі, у Далятычы атрымаў прызначэньне іншы сьвятар, а. Ян Панько. Таму дзіўна гучаць словы Абрантовіча, які пісаў з Харбіну 6 красавіка 1930 г.: „Чаму ж вам ня далі Далятыч? Ужо ў адным гэтым ясная „пабожная палітыка“, горшая ад яўнага прасьледаваньня. Дык ці ж вы ня чуеце, ня бачыце?“ У гэтым самым лісьце ён ня раіць ехаць у Пінск, куды запрашалі друйскіх марыянаў113: