Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
122 „Naznaceiinie biskupa dla unijataii“, Chryscijanskaja Dumka, No. 3, Vilnia, 10.2.1931, s. 1.
На жаль, гэтыя пажаданьні ня спраўдзіліся. Біскуп Чарнэцкі ня мог нічога рабіць без дазволу і згоды мясцовых польскіх біскупаў, што вельмі абмяжоўвала магчымасьці ягонай дзейнасьці. Тым ня менш, прызначэньне Апостальскага візытатара шмат хто ўспрыняў, прынамсі спачатку, як першы крок да паляпшэньня становішча беларускіх грэка-каталікоў. Напэўна, так думаў а. Язэп Германовіч, які не пакідаў намеру прыняць усходні абрад. У 1930 г. ён быў на першай Унійнай канфэрэнцыі ў Пінску і наведаў уніяцкую парафію ў Альпені, што ў 1931 г. адзначала пяць гадоў існаваньня. У выніку паездкі зьявілася ягоная паэма „Унія на Палесьсі" прысьвечаная альпеньскаму сьвятару а. Вячаславу Аношку123.
3 красавіка 1931 г. Германовіч напісаў Бучысу, як генэралу марыянаў, ліст з просьбаю дазволіць яму прыняць усходні абрад. Ліст, пісаны па-беларуску, пралівае шмат сьвятла на асобу аўтара. Вось галоўныя вытрымкі: „Ад дзесяці гадоў нашуся з думкай пераходу на ўсходні абрад. У 1920 годзе быў я пробашчам у Ваўкавыскім павеце, посьле ў Слонімскім, гдзе меў у суседзтве многа праваслаўных. Спатыкаючыся з імі часта, я жадаў пацягнуць іх да Каталіцкага Касьцёла. Аднак жа напаткаў непераможныя труднасьці: прыхільнасьць іхнюю, праўда, я зыскаў скора, ахотна да мяне прыходзілі, давяралі; прыходзілі тож да касьцёла на набажэнства, але нашай праўдзівай веры не прыймалі. Я <„.> дайшоў да перакананьня, што праваслаўныя на лацінскі абрад ня пойдуць. Апрыч зьмены дагматычнай і этычнай <...>, праваслаўныя спатыкаюць у нас чужы і непанятны абрад, незразумелую лацінскую мову і мала зразумелую мову польскую. Я прабаваў удаступніць ім праўду, уводзячы ў набажэнства мову беларускую, але гэта было мне забаронена124. Тагды я задумаў для дабра духоўнага
123 В. А. Унія на Палесьсі, Альбэртын, 1932, 16 с.
124 Забараніў беларускія казані біскуп Матулевіч у жніўні 1919 г., калі а. Германовіч быў пробашчам у Вялікай Лапеніцы каля Ваўкавыску. Вось што піша пра гэта а. Канстантын Стаповіч (Казімер Сваяк), які тады гасьцяваў у Германовіча: „25.VIII. Прышоў адказ ад біскупа, у каторым, паклікаючыся на цьверджаньне дзекана, што беларускія казаньні быццам шкодзяць Касьцёлу, забараняе
маіх апушчаных братоў прыняць усходні абрад. У 1922 годзе я езьдзіў у Львоў прасіць аб прыняцьце. Аднак з прычыны непрысутнасьці Я. Э. Мітрапаліта Шаптыцкага справа мая працягнулася. Посьле я даведаўся, што Друйскі дом аа. марыянаў тож падняў усходнюю думку. Тагды ж у 1924 годзе я ўступіў у закон марыянаў Думаю, што было б ляніўствам і нядбальствам далей адкладаць: баюся, што гэтым я супраціўляўся б волі Божай“.
Адказ Бучыса прыйшоў вельмі хутка. У лісьце ад 21 красавіка, ён паведамляў Германовічу, што галоўная рада дазволіла яму зьмену абраду. Далей працягвае: „Будучы ў Бэрліне, я расказаў а. Андрэю, у якім цяжкім становішчы апынуўся а. Абрантовіч. Уважаю, што Найдаражэйшы Айцец не павінен адмаўляцца ад прапановы выехаць у Харбін. Ведаю, што гэта дрэнна адаб’ецца на Друі, але вы маглі б прасіць пра а. Ванціюса (?) з Бялянаў, і думаю, што ён, а таксама Галоўная Рада згадзіліся б на гэта“.
He такога адказу чакаў Германовіч, які марыў пра зьмену абраду, каб з большым плёнам несьці духоўную паслугу беларусам, а не „навяртаць“ расейцаў у Кітаі. Тым ня менш, у духу законнага паслушэнства 30 красавіка ён так адказаў Бучысу: „У справе майго магчымага выезду ў Харбін, дык поўнасьцю паддаюся волі Вашай Эксцэленцыі, як майго беспасрэднага кіраўніка, бачачы ў гэтым волю Божую. Айцец Андрэй палічыў патрэбным напісаць пра гэта а. Абрантовічу, і сам уважае, што я быў бы ня вельмі адпаведным кандыдатам у Харбін, і то з многіх прычынаў. Памятаю таксама, што а. Абрантовіч некалі скептычна заглядаўся на мой выезд разам з ім. Дзеля гэтага я не хацеў бы ані адмаўляцца, ані настойваць: кожную місію, нават найбольш прыкрую, прыму з вялікай ахвотай і ўдзячнасьцю".
Што да Абрантовіча, дык ён пагадзіўся на прыезд Германовіча, але як на апошнюю магчымасьць, калі яму ня ўдасца ніадкуль знайсьці дапамогі. 4 лістапада 1931 г. ён пісаў Цікоўводзіць іх... Вычуваецца з лісту, што біскуп пад уплывам дзекана і апініі пануючай з прыкрасьцяй зрабіў гэта.“ (Казімер Сваяк. Дзея маей мысьлі, сэрца і волі, Божым шляхам, Лёндан, 1991, с. 38).
ту: „Калі б мітрапаліт Шаптыцкі прыслаў студытаў, Юзік (Германовіч — A.FT) бы быў непатрэбны. Але невядома, што на гэта скажа Рым — і што Мітрапаліт... Калі Юзік гатоў, і ўсё зроблена, хай едзе як найскарэй". Нават яшчэ за два месяцы да ад’езду Германовіча, 11 сакавіка 1932 г., ён пісаў: „Я тут ніколі бяз «нэндзы» не бываў, але цяпер асабліва сумленьне мяне мучыць: ці варта, каб Язэп сюды ехаў, калі і мне адсюль трэба ўцякаць. Гэта ж тут «почвы» ніякай няма: Roma decepta est ab its qui de milia somniabant" (Рым быў ашуканы тымі, хто сьніў пра тысячы).
Але словы засталіся толькі словамі. Лёс а. Германовіча быўужо вырашаны: 14 траўня 1932 г. ён пакінуў Вільню. 3 ім ехаў друйскі брат-законьнік Антон Аніськовіч. Хрысьціянская Думка пісала: „14.V. сёль. г. <...> уХарбін выехаўяшчэ адзін марыянін з Друі, ведамы беларускі рэлігійны і народны дзеяч і пісьменьнік, а. Я. Германовіч. На станцыі ў Вільні прыйшлі разьвітацца з а. Я. Г. многія з беларускіх дзеячоў, а такжа студэнты і моладзь. Разьвітаньне было падвойна сумнае: раз, што далёкая і небясьпечная дарога, а другі раз, што а. Я. Г. выязджае на місіі ў далёкі край, калі гэтулькі ёсьць працы місійнай на вякамі запушчанай ніве беларускай!"125
Адгукнулася на выезд а. Германовіча і Беларуская Крыніца, у якой ён працягваў друкаваць свае творы, нягледзячы на забарону архібіскупа Ялбжыкоўскага: „Пры сучасным голадзе на сапраўдныя беларускія інтэлігенцкія сілы, выезд за граніцу Бацькаўшчыны кожнае такое дзейнае сілы ёсьць вялікай стратай, а тым больш выезд чалавека такой меры, як а. Яз. Германовіч. Страта гэта вялікая, але мейма надзею, што ня вечная. Усё сьведамае беларускае грамадзтва праводзіць думкамі а. Германовіча <...>, жадае яму здароўя і хуткага павароту на Бацькаўшчыну"126.
Айцец Язэп Германовіч — сьвятар з вялікім пастырскім досьведам, настаўнік, паэта, чалавек глыбокай веры і вялікай дабрыні. Паэтычная творчасьць была для яго духоўнай патрэбай, як сам ён прызнаўся:
125 Chryscijanskaja Dumka, No. 6, Vilnia, 15.6.1932, s. 6.
126 Беларуская Крыніца, №21, Вільня, 23.5.1932, с. 2.
Іграю, іграці я мушу, Тут ноты жыцьцём напісаны, Дык будуць усе прачытаны: Я струны жывыя парушу.
У гэтага чалавека пад сьвятарскай вопраткай білася беларускае сэрца, чулае на боль і крыўду свайго народу. Толькі той, хто бязьмежна любіў сваю Бацькаўшчыну, мог напісаць такія радкі:
О, край наш родны! Хоць ня маеш сілы, Ты — наша маці — Беларусь сьвятая! Табе капае сырую магілу
Подласьць людзкая.
Што наша слабасьць ворагаў ня зможа, Сумна мне, Божа!
Ягоная прынцыповая пазыцыя ў абароне правоў беларусаў ня раз прыносіла яму прыкрасьці і несправядлівыя абвінавачаньні ў нацыяналізьме.
3 выездам а. Германовіча ў Манчжурыю ня толькі Друя, але ўсё нацыянальна сьвядомае беларускае грамадзтва ў Заходняй Беларусі панесла вялікую страту. Той, на чыім сумленьні гэты ўчынак, паказаў сваю абыякавасьць да беларусаў і іхніх патрэбаў. Прапанова на месца а. Германовіча ўзяць у Друю марыяніна з Бялянаў у Варшаве магла ўсьцешыць толькі Ялбжыкоўскага, які ўжо гадамі дамагаўся нечага падобнага.
Бучыс пісаў 3 жніўня 1932 г. Германовічу ў Харбін: „Прызнаюся, што я вінаваты ў тым, што Найдаражэйшы Айцец трапіў у Харбін, інакш кажучы, на канец сьвету; аднак магчыма з часам Дарагі Айцец пераканаецца, што прычынаю маёй віны была шчырая любоў <...>. Я ведаў, што не пасылаю Дарагога Айца на лёгкую справу. Калі мне дазволена скарыстаць з прыкладаў сьвятых, дык скажу, што для мяне быў прыкладам сьв. Ігнат Ляёля. Як ён паслаў сьв. Францішка Ксавэра на Далёкі Ўсход, так і я паслаў вас траіх, айца Фабіяна, Цябе і брата Аніськовіча"127.
127 У сьвятле вышэйсказанага незразумела, як можна было казаць, што а. Германовіч „У 1932 г. добраахвотна (вылучана мною — А.Н.} выехаў у Харбін, каб дапамагчы архімандрыту Фабіяну
Сьвяты Ігнат Ляёля, заснавальнік закону езуітаў, паслаў свайго блізкага супрацоўніка, Францішка Ксавэра, абвяшчаць Хрыста людзям, якія ніколі ня чулі Эвангельля. Вельмі сумнеўна, каб праваслаўныя расейцы Харбіна, калі б ведалі, засталіся задаволеныя з такога параўнаньня128.
Пасьля выезду Германовіча ў Друі засталіся чатыры айцы. Тры з іх, добрыя і ахвярныя сьвятары, не вызначаліся адміністрацыйнымі і арганізацыйнымі здольнасьцямі. 3 шасьці студэнтаў толькі адзін, Юры Кашыра (цяпер блаславёны), належаў да рымскага абраду і вучыўся ў Вільні. Іншыя пяць знаходзіліся ў Рыме ў Русікуме і рыхтаваліся да працы сярод расейцаў, пра што далі абяцаньне Камісіі Pro Russia. Такім чынам, будучыня Друі вымалёўвалася ня вельмі радаснай. Адчувалася патрэба ў новых сьвятарох. Цікота разумеў гэта і ха-
Абрантовічу ў справе Візантыйска-славянскай місіі сярод рускіх каталікоў“, як гэта зрабіў Я. Трацяк у сваёй прадмове да „першага ў Беларусі (?!) выданьня" ўспамінаў а. Германовіча Кітай, Сібір, Масква (Санкт-Пецярбург, Неўскі прасьцяг, 2003, с. 6). Дарэчы, звычайна творы пісьменьнікаў, якіх ўжо няма сярод жывых, перавыдаюцца бяз зьменаў паводле апошняга прыжыцьцёвага выданьня, у дадзеным выпадку — мюнхэнскага 1962 г. Адказныя за новае выданьне вырашылі „падправіць" мову аўтара, замяніўшы некаторыя ягоныя словы сваімі, пішучы, напрыклад, „Панна“ замест „Дзева“. Гэтым яны паказалі непавагу да аўтара.
128 Перакананьне ў велічы і важнасьці таго, што ён і марыяне робяць у справе „навяртаньня" Расеі, межавала ў Бучыса з экзальтацыяй. У лісьце да Абрантовіча ад 18 красавіка 1929 г. (гл. вышэй у тэксьце) ён піша, што хутка марыяне ў Рыме маюць адчыніць дом для навернутых і ахвотных навярнуцца расейскіх сьвятароў і дыяканаў. Далей працягвае: „Будзем мець клопат, але qui seminant in lacrimis in exultatione metent. Euntes ibant etflebant, mittentes semina sua. Venientes autem venient cum exultatione portantes manipulos suos (Тыя, што сеюць ca сьлязьмі, жаць будуць у радасьці. Тыя, што з плачам нясуць зерне свае, вяртаюцца радасныя, несучы снапы свае) (Пс.125). Я ўжо нават бачу ў духу той сноп, які прызначаны для Айца (Абрантовіча — А.Н.~). Айцец апісаў дарогу з Друі ў Харбін, але ёсьць дарога з Харбіна ў Вільню, і з Вільні на ўсход. На сьвеце дзеецца шмат неспадзяваных рэчаў: доказ гэтага — знаходжаньне Айца ў Харбіне“.