Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
цеў, каб хоць адзін з студэнтаў, што навучаліся ў Русікуме, застаўся ў Друі. Якраз у красавіку 1932 г. ён сам быў у Рыме і даведаўся, што два студэнты, Найловіч і Падзява, мелі неўзабаве атрымаць ва ўсходнім абрадзе сьвячаньні чытальніка і іпадыякана. Невядома, чаму ён нічога не сказаў Бучысу, але ўжо 8 красавіка, вяртаючыся дамоў у цягніку, напісаў яму алоўкам ліст: „Праз чатыры гадзіны дарогі з Рыму да Флярэнцыі я шмат думаў пра тое, як упарадкаваць у будучыні наш кляштар. Нас засталося чацьвёра, і ніводзін з нас ня можа быць добрым кіраўніком ці добрым магістрам навіцыяў. Няма ніякай надзеі, каб да нас прыйшоў нехта, хто б мог быць добрым магістрам навіцыяў. Застаюцца гэтыя шэсьць клерыкаў, з якіх трэба прыгатаваць і кіраўнікоў і магістра навіцыяў. Спадзяюся, што Кашыра праз некалькі гадоў будзе добрым кіраўніком. Найловіч адзіны, хто <...> зможа дапамагчы а. Абрантовічу і яго заступіць. Падзява да кіраваньня і арганізацыйнай дзейнасьці надаецца менш, але з яго можа атрымацца ў будучыні добры навуковы кіраўнік. Яму было б вельмі карысна ведаць абодва абрады, але ён мусіў бы заставацца ў рымскім абрадзе <...>. Я чуў што Найловіч і Падзява дня 10.IV маюць атрымаць меншыя сьвячаньні ва ўсходнім абрадзе. Мне здаецца, што ў выпадку Падзявы гэта не было б добра; лепш, каб ён атрымаў меншыя сьвячаньні ў лацінскім абрадзе“.
На гэты ліст Цікота атрымаў востры адказ ад Бучыса, складзены 13 красавіка: „Дня 10 красавіка 1932 я высьвяціў на чытальніка і іпадыякана ўсходняга абраду студэнта Расейскай калегіі Тамаша Падзяву <„.> у капліцы гэтай калегіі, наперакор твайму жаданьню, якое ты выказаў у лісьце ад 8 красавіка. Тамаш Падзява тваімі стараньнямі быў прыняты ў калегію Русікум з умоваю, што пасьля сканчэньня навукі будзе працаваць для навяртаньня расейцаў. Дзеля гэтай мэты тыя, каму ляжыць на сэрцы навярненьне Расеі, выдалі немалыя сумы для адукацыі гэтага юнака...129
129 „Thomas enim Podziawa Те agente admissus est in Collegium Russicum ea conditione, ut post absoluta studia convertendis russis adlaboraret. Eo fine educationi huius iuvenis non parvi sumptus expendebantur ab eis quorum conversio Russiae interest11.
Наогул я не цярплю такога спосабу дзеяньня, дзе лёгка мяняюць пастановы і аддаюць перавагу прыватным (выпадкам) над агульнымі і меншым над большымі. У выпадку Падзявы выглядае, што гэта мае месца, бо тваё жаданьне супярэчыла той мэце, якую прызначыў Найсьвяцейшы Айцец Друйскаму кляштару“130.
Такім чынам, Бучыс груба і бесцырымонна „паставіў на месца“ Цікоту, не забыўшыся прыгадаць яму пра мэту, дзеля якой засноўвалася Друя, і спаслаўшыся на аўтарытэт самога Папы. Тут ён выявіў сябе здольным вучнем Дэрбіньі, які не вагаўся дзеля сваіх мэтаў спасылацца на волю Сьвятога Айца131.
Справа Падзявы была толькі пачаткам клопатаў. Летам 1932 г. з пяці друйскіх студэнтаў, што навучаліся ў Русікуме, тры пакінулі гэтую ўстанову і Друю. Іхні адыход адбываўся з вялікімі прыкрасьцямі, у атмасфэры ўзаемных абвінавачаньняў і падазрэньняў, якіх не пазьбеглі і айцы езуіты, кіраўнікі Русікуму. Бучыс пісаў Цікоту 17 жніўня 1932 г.: „3 пяці студэнтаў, якіх вы з такім даверам аддалі на ўзгадаваньне кіраўніком Расейскай калегіі ў Рыме, трох вы павінны ўважаць за страчаных. Вялікая колькасьць нашай законнай моладзі ўзгадоўваецца ў чужых установах, але такога адсотку заламаньняў, як у Русікуме, яшчэ ніколі не было. Вы павінны добра падумаць, перш як паслаць яшчэ каго-небудзь у гэтую выхаваўчую ўстанову. Разважнасьць аднак вымагае не рабіць пакуль што з гэтага розгаласу"132.
130 „In casu Podziawae haec ratio applicari videbatur, nam desiderium Tuum adversabatur eo scopo, qui a Beatissimo Patre Domui Drujensi praefixus est“.
131 Паводле Трэцякевіча, y канцы 1930 — пачатку 1931 г. уплыў Дэрбіньі быў настолькі вялікі, што „калі Дэрбіньі заяўляў, што Сьвяты Айцец жадаў ці загадаў гэтае, тое ці іншае, ягоныя слухачы былі змушаныя верыць яму, хоць з часам стала відавочна, што словы, думкі, жаданьні і пастановы, якія ён так свабодна прыпісваў Папу, былі ягонымі ўласнымі" (Tretjakewitsch L. Bishop Michel d’Herbigny SJ and Russia, Augustinus-Verlag, Wurzburg, 1990, p. 237).
132 ,,Z pi?ciu alumnow, ktorych z takim zaufaniem powierzyliscie kierownikom Kolegium Rosyjskiego w Rzymie, trzech musicie uwazac za straconych. Ogromna ilosc naszej mlodziezy zakonnej wychowuje si? w cudzych
У Рыме засталіся два друйскія студэнты — Казімер Найловіч і Тамаш Падзява. Цікота згаджаўся, каб Найловіч працягваў навуку ў Русікуме, нягледзячы на вялікія кошты. Ён прызнаўся рэктару Русікуму ў лісьце ад 18 верасьня 1932 г., што „дарога ў Рым каштуе больш, як гадавое ўтрыманьне ў Дубне“. Давялося таксама пагадзіцца, каб Тамаш Падзява атрымаў сьвячаньні ва ўсходнім абрадзе, але Цікота хацеў, каб ён працягваў сваю навуку не ў Рыме, дзе клімат адмоўна ўплываў на ягонае здароўе, а ва ўсходняй сэмінарыі ў Дубне на Валыні.
Сэмінарыя ў Дубне, заснаваная ў 1931 г., мела на мэце абслугоўваць мясцовыя патрэбы Заходняй Беларусі і Валыні, a не „навяртаць" расейцаў. Таму пляны Цікоты паслаць туды Падзяву моцна ўстрывожылі Бучыса. Ён настаяў, каб Падзява вярнуўся з Найловічам у Рым, у Русікум, хоць і меў паважныя засьцярогі адносна тэтае ўстановы. Ягоны ліст да Цікоты за 14 верасьня 1932 г. чытаецца як дэтэктыў ці шпіёнскі раман: „Магутны і хітры вораг намагаецца даказаць, што закон марыянаў ня здатны для навяртаньня ўсходніх дысыдэнтаў. Найбольшыя высілкі гэты вораг накіроўвае супраць Друйскага кляштару, які быў у першую чаргу прызначаны для ўсходняй місіі. Такім чынам, самыя фундамэнты вашыя падрываюцца, і тры вашыя юнакі ўжо страчаныя. У атацы бяруць удзел многія, але кіруе адзін, і ў адзінстве кіраўніцтва ейная сіла. Каб нашая абарона не правалілася, ёю павінен кіраваць таксама нехта адзін. Таму трэба вырашыць, хто будзе кіраваць абароннай дзейнасьцю — ты ці я. У справе такой вагі гонар і лішняя сьціпласьць могуць шмат пашкодзіць. Таму, адклаўшы абедзьве, думаю, што лепш, каб кіраваў абаронаю я, бо ў Рыме нас атакуюць, дык у Рыме трэба бараніцца. Няздатнасьць беларусаў наогул і Друйскага кляштару асабліва да місіянэрскай дзейнасьці даказваецца тым, што абяцаньні, якія з ведама і згоды старэйшых друйскія студэнты далі на пісьме, цяпер
zakladach, ale takiego odsetku zwichni?c, jak w Russicum, nigdy jeszcze nie bylo. Nad tem musicie si? zastanowic wprzod nim kogos poszlecie do tego zakladu wychowawczego. Rostropnosc jednak wymaga tymczasem nie robic z tego rozglosu“.
праз гэтых старэйшых не выконваюцца. Дзеля гэтага горача прашу Раду Друйскага кляштару не даваць нагоды ворагам і не пераводзіць сваіх студэнтаў з Расейскай калегіі ў іншую ўстанову без пісьмовага дазволу Папскай Камісіі Pro Russia. Хай вас не спакушаюць трыццаць срэбнікаў <...>. Узгадаваньне марыянскіх юнакоў (Каз. Найловіча і Тамаша Падзявы), якія засталіся вернымі нашаму закону ва ўстанове, якая спагадае няверным, — справа, зразумела, небясьпечная. Тым ня менш, гэтай небясьпекі цяпер нельга пазьбегнуць. Гэтыя два (юнакі) маюць абавязак вярнуцца ў Русікум, згодна з paHeft дадзеным абяцаньнем1'133.
Цяжка сказаць, колькі ў гэтым лісьце праўды, а колькі хворай фантазіі аўтара. У кожным выпадку ён адлюстроўвае нездаровы дух інтрыгаў і падазронасьці сярод сяброў Камісіі Pro
133 „Inimicus potens et callidus studet persuadere Congregationem CC RR Marianorum esse ineptam ad opus conversionis dissidentium orientalium. Maximos conatus suos hostes iste dirigit contra Domum Drujensem, quae operi missionis orientali praeprimis destinata est. Itaque ipsa fundamenta vestra impugnantur, atque tres pueri vestri iam profligati sunt. Impugnatio ista, licet a multis perficiatur, ab uno dirigitur, et unitate consilii fortis est. Nostra autem defensio etiam ab uno conduci debet, ne succumbat. Necesse igitur est dirimere tunc actionem defensivam nostram conducturus sis, an ego.
In re tanti momenti superbia et excessiva humilitas multum nocere possunt. Seposita igitur utraque, censeo melius esse, ut ego defensioni nostrae praesim, nam Romae impugnamur, Romae et defensio fieri debet.
Thesis incapacitatis missionariae alborussorum in genere et Domus Drujensis in specie maxime eo probatur argumento quod promissis, quae alumni Drujenses in scriptis, superiore sciente et consentiente, dedereunt, nunc ab iisdem superioribus negliguntur. Itaque ardentissime rogo consilium Domus Drujensis ne hoc argumentum inimicis suis suppediret, nec alumnos suos ex Collegio Russico in aliud institutum transferat, nisi accepto in scriptis praecepto Pont. Commissionis pro Russia. Ne vos tentant triginta argentei... Educatio iuvenum Marianorum (Cas. Najlowicz et Thomae Podziawa), qui Congregationi nostrae fideles adhuc sunt, in Institute, quod infidelibus favet, sane periculosa res est. Verumtamen periculum istud nunc evitari non potest. Isti duo in Russicum redire tenentur vi obligationis quondam datae...“
Russia, якія марылі быць апосталамі аб’яднаньня хрысьціянаў. Да таго ж, такая дробязь, як тое, што Друйскі кляштар быў прызначаны ягоным заснавальнікам „для беларусаў“ (pro alborussis'), а не для нейкай „усходняй місіі“, не бянтэжыла нікога, і менш за ўсё Бучыса.
Найловіч і Падзява вярнуліся ў Рым.
Дарога ў нікуды
У 1933 г. скончыўся Бучысаў шасьцігадовы тэрмін знаходжаньня на пасадзе генэрала марыянаў. Дэлегаты генэральнай капітулы закону, што адбылася ў Рыме 16—28 ліпеня, хацелі перавыбраць яго на наступныя шэсьць гадоў. Бучыс, аднак, запытаўшыся рады вышэйшых ватыканскіх уладаў, адмовіўся, патлумачыўшы сваё рашэньне жаданьнем мець болып часу, каб працаваць у Камісіі Pro Russia і выконваць абавязкі Апостальскага візытатара для расейцаў. Тады 21 ліпеня адбылося другое галасаваньне, у выніку якога генэралам стаў Андрэй Цікота.
Калі б Бучыс ведаў, што яго чакае ў недалёкай будучыні, ён бы не зракаўся так лёгка пасады генэрала марыянаў. Дэрбіньі, кіраўнік Бучыса, сваімі паводзінамі нажыў сабе шмат непрыяцеляў, якія хацелі б пазбыцца яго ў Ватыкане. Іх трывожыў ягоны ўплыў на Папу, а таксама напрамак дзейнасьці Камісіі Pro Russia пад ягоным кіраўніцтвам. Асабліва насьцярожана да Дэрбіньі ставіліся польскія біскупы, занепакоеныя ягонай палітыкай на ўсходніх землях Польскай дзяржавы. У гэтым яны мелі магутнага хаўрусьніка ў асобе генэрала езуітаў, таксама паляка, Уладзімера Ледахоўскага. Якраз увосень 1933 г. прыйшоў час кананічнага візыту польскіх біскупаў у Рым ,,ad limina apostolorum“ (да парогу апосталаў). Ледахоўскі параіў Дэрбіньі, які не жадаў з імі сустракацца, узяць на гэты час адпачынак, каб паправіць здароўе. Дэрбіньі, нічога не падазраючы, згадзіўся і 2 кастрычніка 1933 г., у дзень прыезду польскіх біскупаў, выехаў у Бэльгію. Калі ён ужо зьбіраўся вяртацца ў Рым, прыйшоў ліст ад Ледахоўскага, у якім той „раіў“ Дэрбіньі скласьці Папу просьбу звольніць яго з пасады старшыні Камісіі Pro Russia. Тон „парады“ не дапускаў ніякіх пярэчаньняў. Дэрбіньі ўжо ніколі не пабачыў Рыму. Невядома, якія сакрэты выявіліся пры расьследаваньні ягонай дзейнасьці, але ад 1937 г. да сьмерці ў 1957 г. ён жыў у поўным адасабленьні ў розных езуіцкіх кляштарах у Францыі. Ягонае прозьвішча зьнікла з афіцыйнага ватыканскага выданьня Annuario Pontificio, дзе даецца пералік усіх каталіцкіх біскупаў.