• Газеты, часопісы і г.д.
  • Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

    Pro patria aliena

    Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
    Аляксандар Надсан

    Памер: 160с.
    Мінск 2006
    31.28 МБ
    Відаць, Цікота думаў, што калі ён згодзіцца на пэўныя саступкі, дык польскія ўлады пакінуць Друю ў спакоі. Ён забыўся, што кожная саступка нахабніку робіць яго яшчэ больш нахабным. Калі ўжо не засталося, куды саступаць, беларускіх айцоў выкінулі не за тое, што яны рабілі, а за тое, кім яны былі. Між іншым, такой думкі прытрымліваліся многія прыяцелі і ворагі друйскіх марыянаў. Пра думку а. Віктара Шутовіча ўжо гаварылася вышэй. Газэта Хрысьціянская Думка пісала: „Нам ведама, што беларусы марыяне праз 15 гадоў вялі польскую гімназію. Калі так, «дык за што іх выселілі?» — пы-
    177 J. Urban. „Monachomachia...“, s. 120 (гл. зноску №172.)
    таецца Kurier Wileriski і кажа: «Ня ведаем, але мы хацелі бы ведаць»"178. Варожая да беларусаў віленская „эндэцкая" газэта Glos Narodowy дала ясны адказ на гэтае „за што“: „Польшча мае зашмат меншасьцяў (больш як дваццаць адсоткаў), каб магла дазволіць стварэньне яшчэ адной. Беларусы зьяўляюцца адным з польскіх плямёнаў, і не было б сэнсу даваць згоду на тое, каб стварыць з іх народ, які не існаваў і ня будзе існаваць. Дзеля гэтага дзейнасьць аа. марыянаў была безумоўна шкоднаю, і факт высяленьня іх з памежнай тэрыторыі трэба прызнаць як дадатны"179. Нейкі „Сьведка“ ў газэце Kurier Wileriski выступіў у абарону друйскіх марыянаў, але наўрад ці такая абарона магла прынесьці шмат радасьці беларусам: „Такая руплівасьць пра Польшчу ёсьць у блудным коле, бо аа. марыяне ня толькі не былі шкоднымі для польскасьці, але насамрэч пашыралі польскасьць. Мелі польскую гімназію і вучылі толькі па-польску. Ладзілі і бралі чынны ўдзел ува ўсіх нацыянальных урачыстасьцях ад хвіліны свайго прыезду ў Друю і г. д.“180. Такім чынам, выглядае, што пытаньне павінна было быць не за што, а чаму выселілі.
    Іронія ў тым, што палякі, занятыя змаганьнем з манахамі, ня бачылі сапраўднай пагрозы, якая навісла над іхняй краінай. Крыху больш як праз год пасьля драматычных падзеяў у Друі, 1 верасьня 1939 г., выбухнула нямецка-польская вайна, і праз два тыдні Польская дзяржава перастала існаваць. Бела-
    178 „Jasce Druja“. Chryscijanskaja Dumka), No. 18, Vilnia, 20.6.1938, s. 6.
    179 „Polska ma zbyt duzo mniejszosci (dwadziescia kilka procent) zeby mogla pozwolic na tworzenie z nich jeszcze jednej. Bialorusini sq jednym z plemion polskich, i nie mialoby sensu zgadzac si? na two­rzenie z nich narodu, krory nie istnial i nie b?dzie istnial. Dlatego tez dzialalnosc 00 Marianow byla bezwzgl?dnie szkodliwa i fakt ich usuniacia z terenu granicznego nalezy uznac za pozytywny“ (S.L. „Sztab separatystow w klasztorze“. Glos Narodowy, Wilno, 22.6.1938).
    180 „1$ gorliwosc o Polsk? jest w bl?dnym kole, bo oo. marianeie nie tylko ze nie byli szkodliwymi dla polskosci, ale polskosc faktycznie szerzyli. Gimnazjum mieli polskie i tylko po polsku uczyli. Urzqdzali i brali czynny udzial we wszystkich uroczystosciach narodowych od chwili przybycia swego do Drui i t.d.“ (Swiadek. „Co slychac w Drui“, Kurier Wileriski, Wilno, 24.6.1938).
    русам прыйшлося перажыць шмат цяжкіх момантаў, але ад польскага панаваньня ў іхняй краіне засталіся толькі прыкрыя ўспаміны.
    Ужо раней згаданы Язэп Найдзюк, рэдактар часопіса ШляхМоладзі, пісаў у Хрысьціянскай Думцы ў 1936 г., што айцы марыяне „многа працуюць для Каталіцкага Касьцёла, толькі, на жаль, ня ў родным краю, толькі не сярод беларусаў“181.
    У ліпені 1937 г. Хрысьціянская Думка пісала, што „айцы марыяне ў Друі, нягледзячы на сваю беларускасьць, бадай выключна працуюць па-польску і гэтым самым для польскасьці"182.
    Выгнаны з Друі айцец Казімер Смулька ў размове з клерыкамі Чэславам Сіповічам і Антонам Падзявам 8 ліпеня 1938 г. сказаў: „Што прасьледуюць нас, гэта добра, толькі дрэнна, што за самую ідэю нацыянальную. А мы для яе беспасярэдня ніколі не працавалі".
    Газэта Крыніца пісала 10 траўня 1940 г.: „аднавіцель марыянскага закону арцыб. Ю. Матулевіч беларусаў марыянаў, так як іншых народнасьцяў, празначыў працаваць сярод свайго народу. Аб гэтым сьведча марыянская канстытуцыя. Тым часам, гэтыя беларускія марыяне знаходзяцца ўсюды, толькі ня ў Вільні. Айцы марыяне, асабліва айцец Язэп Германовіч, мелі вялікія ўплывы на беларускае каталіцкае і нават праваслаўнае грамадзтва. Сяньня тут у Вільні яны былі б дужа патрэбны і карысны. Тым часам напр., а. Я. Германовіч прымушаны чамусьці сяньня аставацца аж у Харбіне“183.
    Як заўважаў сам айцец Германовіч (Вінцук Адважны), „Аднавіцель закону (марыянаў—A-H.) біскуп Матулевіч <...> загадаў сваім законным братом ісьці ў народ, несьці і апавядаць Евангельле ўсім і ўсюды, гдзе будуць найбольшыя патрэбы і куды іх Касьцёл пашле. Колькі магчыма, аднак, ісьці трэба перадусім да народу свайго (вылучана мною —А.Н.), вучыць сваіх, асабліва простых, найпрасьцейшых і апушчаных“184.
    181 Гл. вышэй зноску №138.
    182 Гл. вышэй зноску №143.
    183 М.К. „Cas napravic krytidu", Krynica, No. 37, Vilnia, 10.V.1940, s. 1.
    184 B. Адв. „Друя. Кляштар Айцоў Марыянаў“, Беларускі календар на 1932 год, Вільня, 1932, с. 62.
    Гэтыя словы ён напісаў амаль напярэдадні свайго выезду ў Харбін у 1932 годзе...
    Вярнуўшыся з Харбіну ў Вільню ў 1936 г., айцец Германовіч пісаў ананімна ўХрысьціянскай Думцы: „Цешымся з таго, што беларусы трапляюць слаўна змагацца там, гдзе ўсе апускаюць рукі. Але як жа нам сумна, што адрываюцца ад роднай нівы найлепшыя працаўнікі! Наш апушчаны Народ патрабуе сам ратунку. «Шкада мне гэтага народу!...» Хто ж яму, спрагненаму слова Божага, гэтага «штодзённага хлеба», паслужыць у патрэбе, калі сыны ягоныя едуць на Далёкі Ўсход?“185
    Праз дваццаць тры гады, 9 лісгапада 1959 г., той самы а. Германовіч у Рыме ў справаздачы пра дзейнасьць Харбінскай місіі выказаўся такім чынам: „Мы, марыянскія законьнікі, прызначаныя для місіі ў Харбіне, усе былі беларускай нацыянальнасьці і працавалі для Бога і Царквы, і для бацькаўшчыны <...> чужой, менавіта расейскай, што была ад вякоў нам варожая“186.
    Іншы былы друйскі марыянін, айцец Язэп Дашута, пісаў 15 ліпеня 1963 г. біскупу Чэславу Сіповічу з Польшчы: „Жутка нам, што ня можам працаваць сярод сваіх і вам памагаць, але затое працуем цэлай душой для нашых братоў поль(скіх)“.
    Блаславёны Юры Матулевіч заснаваў Друйскі кляштар „pro alborussis" (для беларусаў). Ягоныя наступнікі ў марыянскім законе (Бучыс) і на Віленскім пасадзе (Ялбжыкоўскі), хоць і зыходзілі з дыямэтральна супрацьлеглых пазыцыяў, абодва палічылі выгодным забыцца на гэтыя словы заснавальніка. Такім чынам, друйскім айцом, у чыёй адданасьці Хрысту, Ягонай Царкве і свайму народу нельга сумнявацца, давялося ахвяраваць свае сілы, здольнасьці і нават жыцьцё — у Друі, Харбіне і Варшаве — „pro patria aliena“...
    185 ,,Z Dalokaha Uschodu“, Chryscijanskaja Dumka, No. 9, Vilnia, vierasien 1936, s. 7.
    186 „<...> laboravimus pro Deo et Ecclesia, et pro patria... aliena, scilicet russa, quae a saeculis fuit nobis inimica“ (Hermanovic Joseph. Relatio de statu et abolitione Missionis Catholicae Ritus Byzantino Slavi in Manciuria, Romae, 9.11.1959, p. 10). Машынапісная копія знаходзіцца ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
    Паказьнік імёнау
    Абрампальскі 42
    Абрантовіч Фабіян (Абрантовнч Фавнан) 5, 12, 24, 25, 73, 77—89, 91, 92, 95, 96, 98, 100, 102, 121, 130, 131, 136—141, 143
    Адамовіч Вінцэнт 72
    Адважны Вінцук, псэўд., гл. Язэп
    Германовіч
    Аксютовіч Казімер 121
    Акуліч Казімер (псэўд. Testis) 70, 94
    Аніськовіч Антон 99, 100
    Аніськовіч Казімер, брат Антона
    Аніськовіча 128, 131
    Аношка Вячаслаў 97, 118, 140
    Багдановіч Максім 148
    Багдановіч Янка 14, 15, 17
    Баговіч Антук, брат Міколы Баговіча 57
    Баговіч Мікола (Станіслаў) 57, 109
    Бародзіч Юзэф (Borodzicz Josef) 34, 35, 38—53, 55, 56, 58, 64, 127
    Батура Сьцяпан 14, 35, 116
    Бацянскі Людвік 120
    Берняковіч Уладзіслаў 112
    Бобіч Ідэльфонс (псэўд. Пётра
    Просты) 11, 34, 35, 53, 54, 110
    Болтуць Аляксандар 25
    Борык Міхал 30, 117
    Бранікоўскі Казімер 54, 55, 58—65, 89
    Бучыс Францішак (Пётра) 5, 30, 31, 54, 55, 57—60, 65, 67, 76—83, 85, 87—89, 91—98, 100, 102—104, 106—108, 130—132, 134, 135, 137, 140—142, 152
    Быліна Янка, псэўд., гл. Семашкевіч Ян
    Вайдзік Леан 127
    Ванціюс 98
    Васілеўскі Ясь 73
    Ветрагон Лявон псэўд., гл. Язэп
    Германовіч
    Вітаўт Вялікі 113
    Войтчак Эдуард 72
    Высакінскі Маркел 71, 72
    Вяжбіцкі Віктар 28
    Гадлеўскі Вінцэнт 35, 114, 128, 149
    Гайдзель Язэп 112
    Гайдзель Пётра 112
    Гапановіч Васіль 73
    Гарошка Леў 140, 143, 144
    Гаспары Петра 136
    Германовіч Антаніна, сястра Язэпа Германовіча 119
    Германовіч Язэп (Hermanovic Jazep, Юзік; псэўд. Вінцук Адважны, Лявон Ветрагон) 57, 18, 20, 75, 77, 82—85, 87, 92, 97—100, 109—119, 121—124, 129, 130, 132, 133, 136—138, 145, 148, 149, 151, 152
    Глёнд Аўгуст 70, 71
    Глякоўскі Станіслаў 30, 149
    Грынкевіч Станіслаў 112, 135, 148
    Грышкевіч Францішак 77
    Гуз Райманд 121, 122
    Дабруцкі О. 41
    Дамброўскі Антон 71
    Дашута Язэп 5, 20, 30, 55, 57, 58, 117—121, 147, 152
    Драздоўскі Фэлікс 75
    Дуброўскі Антон 140
    Дэрбіньі Мішэль (Michel d’Herbigny) 69, 71, 76, 84, 92—94, 103, 107, 108, 141, 142
    Еўтэ Ванда 14
    Ермалковіч (Ярмалковіч) Віктар 17, 112
    Жаброўскі Лявон 52
    Жаўняровіч Віктар 17
    Журня Фэлікс 6, 133
    Забэйда-Суміцкі Міхась 113, 116 Зубко Антон 36
    Зязюля Андрэй, псэўд., сапр.
    Астрамовіч Аляксандар 148
    Зянкевіч Антон 8, 10, 12, 13, 18, 19, 24, 32—35, 69, 87
    Івіцкі Вітаўт 25, 81
    Ісаевіч 36
    Кантрыба П., псэўд., гл. Талочка Уладзіслаў
    Каралеўскі Кірыл, псэўд., гл.
    Шарон Жан
    Каруза Павал 42
    Карэва (Korewo) 48
    Карэвіч Францішак 80, 86
    Каўнацкі П. 56
    Кашыра Юры (Георгій, Юрка) 101, 102, 108—110, 117, 121, 122, 135
    Клімовіч Адольф 77, 116
    Кнэблеўскі 93, 94
    Колас Якуб 37, 148
    Корбут 120
    Крушына П. 21
    Крывічанін Васіль, псэўд., гл.
    Сіповіч Чэслаў
    Кулак Казімер 31, 95, 96, 117, 137
    Кулеша Эўгеніюш (Я. Кулеша) 125, 127
    Кумша Антон, псэўд., гл. Цьвячкоўскі Антон
    Купала Янка 5, 148
    Курцеў Кірыла Сьцяпан 93
    Лазінскі Зыгмунт 24—26, 28, 73, 86, 87
    Ламачэўскі 36
    Лапацінскі 3537
    Левандоўскі Уладыслаў 29
    Леваш Антон 77
    Ледахоўскі Уладзімер 107
    Луцкевіч Антон 109, 112
    Лысік Уладыслаў 108, 117, 120, 121
    Любянец Караль 44, 118
    Ляёля Ігнат 100, 101