Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
заставаліся сьвятарамі рымскага (ларінскага) абраду і толькі атрымалі дазвол служырь ва ўсходнім абрадзе на час сваёй прары сярод расейраў у Харбіне.
172 Jan Urban. „Monachomachia w Drui“, Oriens, No. 4, Warszawa, 1938, s. 118—120.
173 P. Kontryba. „Poklosie nagonki na Marianow w Drui“. Przeglqd Wileriski, No. 4—5, Wilno, 1938, s. 6. Айцу Талочку давялося парярперь за гэты артыкул. Архібіскуп Ялбжыкоўскі зразумеў вельмі добра, каго аўтар меў на ўвазе пад „братамі“, якія прадалі Язэпа. Айрец Віктар Шутовіч пісаў 30 кастрычніка 1938 г. айру Хрызастому Тарасэвічу ў Ляйль каля Чыкага: „Да кс. Талочкі бяруся я ряпер адпісваць ліст. Ён у бядзе, што яму аррыбіскуп забараніў пісарь
Побач з абурэньнем i пратэстамі пачуліся i крытычныя raласы, асабліва з беларускага боку. Айцец Адам Станкевіч у лісьце да а. Германовіча за 7 кастрычніка 1938 г. пісаў: „Як ён (Цікота — А.Н.) быў у Вільні, дык мы з ім разважалі аб тым, што ягоная «палітыка» шмат у чым не вядзе да мэты. Праўда, гэта цьвердзіў я, а ён не згаджаўся, але факты, здаецца, падтрымліваюць маю тэзу. Знача, на мой погляд, ён мусіць сваю гэну «палітыку» перагледзець і сёе-тое зьмяніць“. Некаторыя нават усумніліся ў мэтазгоднасьці беларускіх рэлігійных законных фундацыяў тыпу друйскай. У лісьце да а. Хрызастома Тарасэвіча ў Ляйль каля Чыкага за 15 кастрычніка 1938 г. а. Віктар Шутовіч пісаў: „У гэты момант я сумняваюся, ці беларускія законьнікі калі што добрага зробяць для свайго народу. Я гэта бачу па марыянах. Цікота мой калега і ён поўны жыцьця і сілаў. Многа рабіў для беларусаў, пакуль ня стаўся законьнікам. Закон яго пераламаў на нейкага касмапаліта. У Друі ён болып працаваў для палякаў, як для беларусаў. А заплацілі яму за гэта толькі кпінамі і балотам. Цяпер ён, як і ты (Тарасэвіч —A. Н.}, выгнаны з роднага краю і недзе туляецца па шырокім сьвеце. Ягоныя законьнікі беларусы таксама ў разгонцы, ані воднага няма ў родным краі! Вось табе і законнае жыцьцё для беларусаў!“
Крытыка вострая, але небеспадстаўная. Як ужо згадвалася ў пачатку, жыхары Друі перад прыйсьцем туды айцоў марыянаў вызначаліся даволі моцнай беларускай нацыянальнай сьвядомасвцю. Сярод іх пасьпяхова разьвівалася беларускае рэлігійнае і грамадзкае жыцьцё. Але яно паволі заняпала са зьяўленьнем марыянаў. Пра гэта пісала ў 1930 г. група прыхільных да кляштару друйскіх парафіянаў, жадаючы, відаць, абараніць айцоў марыянаў ад абвінавачваньняў у „беларускім
агулам у газэты і абяцаў яму 10 дзён рэкалекцыяў, калі не паслухае гэтага. Я ў пісьме буду пацяшаць яго і параджу яму, каб ён быў асьцеражнейшы з арцыбіскупам. Я чытаў тое, што ён напісаў, баронячы марыянаў у Друі. Там вельмі далікатна закрануты арцыбіскуп. Але ён надта чулы на тое, што праціўнае аб ім напішыцца ў газэце“.
15 сьнежня 1938 г. віленскі ваявода Бацянскі выселіў з Вільні айцоў Уладзіслава Талочку і Адама Станкевіча.
нацыяналізьме“: „Глянем цяпер на працу гэтых «заядлых беларусаў» на нацыянальным полі. Цьвердзім катэгарычна, што ад часу прыезду кс. супэрыёра (г. зн. Цікоты — А.Н.) у Друю, без ягонага ўдзелу не адбылася ніводная арганізацыя, ніводзін камітэт. Калі ў 1925 г. віленскія часопісы паведамлялі, што «з прычыны варожай агітацыі кс. Цікоты ў Друі не адбылася ўрачыстасьць 3 траўня», тады якраз а. Цікота быў скарбнікам арганізацыйнага камітэту, меў у касе 580 злотых і, згодна з пастановаю камітэту, купіў польскія падручнікі для бедных сялянскіх дзетак, а вучні гімназіі пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў выканалі львіную частку праграмы ўрачыстасьці. Хто ня ведае Друі перад заснаваньнем гімназіі, таму цяжка зразумець, у якой меры Друйскі кляштар ёсьць распаўсюднікам польскай культуры на нашым памежжы (na naszych Кгеscch). Урачыстасьці, даклады, нацыянальныя сьвяткаваньні, пастаноўкі адбываюцца звычайна ў гімназійнай залі. Хто памятае беларускія пастаноўкі з 1916 г., якія адбываліся ў адной з большых кляшторных келіяў, або пазьнейшыя батлейкі, ладжаныя ў касьцёльным шпіталі, пераплятаныя беларускімі сьпевамі і дэклямацыямі, або беларускія пастаноўкі ў былым народным доме ў 1919 г. («Паўлінка»), або хоць бы польскія пастаноўкі, ладжаныя ў замку перад 1925 г., і параўнае іх з польскімі ўрачыстасьцямі, дакладамі і пастаноўкамі, сьпевамі і дэклямацыямі, якія ладзяцца гімназіяй у гімназійнай залі, той зразумее і ацэніць веліч працы нашых айцоў на полі культурна-адукацыйным. Галоўны кіраўнік гэтай працы — пачэсны кс. супэрыёр Андр(эй) Цікота“174.
Нешта падобнае аўтары пішуць пра рэлігійнае жыцьцё: „Таксама ў звычайныя нядзелі і сьвяты вялікая колькасьць асобаў прыходзіць да Сьв. Сакрамэнтаў, не кажучы пра сяброў брацтваў і арганізацыяў касьцельных. Гэтыя апошнія ўсё лепш разьвіваюцца. Маем ня толькі Трэці Закон сьв. Францішка, гурткі жывога ражанца, апостальства малітвы з інтранізацыяй Сэрца Ісусавага амаль ва ўсіх хатах парафіі, унутраныя місіі, але маем таксама Таварыства сьв. Вінцэнта а Паўлё, Мары-
174 ,,Druja“, Nasz Przyjaciel, No. 8, Wilno, 23.2.1930, s. 8—9. Ліст падпісалі 210 друйскіх парафіянаў, якія відавочна ўважалі сябе за палякаў.
янскую Садалірыю паненак, арганізуерра садаліцыя юнакоў. Трэба зазначырь, што ўсе гэтыя арганізацыі карыстаюцца выключна польскай моваю, ачольваюць іх палякі або полькі, карыстаюць яны з польскай парафіяльнай бібліятэкі"175.
Сам а. Цікота пісаў 28 кастрычніка 1928 г. польскаму мінісгру ўнутраных справаў: „Наш законны дом (г. зн. кляштар — А.Н.) згодна са сваёй канстытуцыяй ня можа займацца і не займаецца ніякай палітычнай дзейнасьцю, тым болып не праводзіць палітыкі «летувіска-беларускай» (закід, які нам часта робяць розныя часопісы). Ці ж дзеля таго, каб праводзіць беларускуто палітыку, трэба з вялікімі намаганьнямі ўтрымліваць польскую гімназію, аплочваць сем настаўнікаў палякаў, размаўляць па-польску з беларускімі дзецьмі (mowic ро polsku do dziatwy bialoruskiej), браць удзел у польскіх патрыятычных сьвяткаваньнях, а вельмі часта кіраваць імі? Праз пяць гадоў мы не стварылі ніводнай беларускай арганізарыі, ні ценю дзейнасьці, каб умацаваць нарыянальную свядомасьць беларускага насельніцтва (Przezpifc lat піе stworzylismy anijednej organizacji biatoruskiej, ani cienia czynnego uswiadamiania ludnosci bialoruskiej)
Праз дзесяць гадоў, y лісьце да папскага нунцыя ў Варшаве за 9 чэрвеня 1938 г., г. зн. пасьля першай спробы высяленьня марыянаў з Друі176, Цікота пісаў: „У Друйскай парафіі ёсьць нямала брацтваў і рэлігійных таварыстваў, якімі старанна кіравалі айцы (марыяне —А.Н.). Усе паседжаньні і зборкі гэтых арганізацыяў праводзіліся толькі на польскай мове. Aftpep Язэп Дашута, адміністратар парафіі, шмат займаўся распаўсюдам кніг і часопісаў. Лік (падпішчыкаў) каталіркіх часопісаў і бюлетэняў на польскай мове — некаторыя з іх тыднёвікі, а іншыя месячнікі, — даходзірь да 1000, затое на беларускай мове лік паасобнікаў каталіркага часопіса, які выходзірь два разы ў месяр, у мінулым годзе не перавысіў 10. У апошнія гады было распаўсюджана больш як 1500 малітоўнікаў на польскай мове, а на беларускай каля 20. У парафіяльнай бібліятэры ёсьрь каля 1500 кнігаў, але толькі 4 з іх на беларускай мове, астатнія — на польскай".
175 Тамсама.
176 Гл. вышэй зноску №14.
Згадка пра 4 беларускія кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы робіць сумнае ўражаньне. У ёй не магло быць нават усіх твораў друйскага марыяніна а. Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага), які ў часе ад 1928 да 1935 г. выдаў 10 кнігаў. А што ўжо казаць пра кнігі іншых беларускіх сьвятароў — Станкевіча, Сваяка, Татарыновіча, Зязюлі, Быліны, Рэшаця, або пра такі клясычны твор духоўнай літаратуры, як „Сьледам за Хрыстусам“ Тамаша Кэмпійскага ў беларускім перакладзе Ст. Грынкевіча. Пра творы клясыкаў беларускай літаратуры (Купала, Колас, Багдановіч і інш.) не даводзілася, відаць, нават і згадваць. Але вернемся да ліста а. Цікоты папскаму нунцыю: „Апроч працы чыста царкоўнай і рэлігійнай, айцы заснавалі ў 1924 годзе польскую гімназію, у якой ужывалася толькі польская мова (вылучана мною —А.Н.ў усе настаўнікі, за выняткам аднаго айца, былі палякамі і, беручы пад увагу папрокі, якія рабіліся нашым айцам, налягалі на тое, каб узмоцніць польскі дух больш, як гэта звычайна робіцца ў іншых гімназіях (вылучана мною —А.Н.ў
У Друі існуюць розныя польскія грамадзкія таварыствы і гурткі, якія часта ладзяць розныя нацыянальныя сьвяткаваньні. На ўсе гэтыя сьвяткаваньні запрашаліся нашыя айцы, і яны, наколькі гэта было магчыма сьвятаром, бралі ў іх удзел, а часам і самі іх арганізоўвалі. Наадварот, празувесь час свайго знаходжаньня ў Друі яны не заснавалі ніводнага беларускага гуртка <...> (вылучана мною —А.НД. Усе айцы Друйскага дому ўзгадаваныя хутчэй у польскім духу, чым у беларускім, і таму самі бяз цяжкасьцяў карыстаюцца польскай моваю. Прызнаючыся ў сваёй беларускай нацыянальнасьці, яны ня ставяць перад сабою ніякіх нацыянальных мэтаў, а карыстаюцца беларускай моваю, каб іх лепш разумелі. Маючы заўсёды перад вачыма артыкул 180 Канстытуцыяў (марыянскіх) <...>, айцы ніколі ня ўмешваліся ў ніякія палітычныя ці нацыянальныя справы. Таму нярэдка з боку беларускай інтэлігенцыі ім рабілі закіды, што сваёй дзейнасьцю яны быццам уціскалі беларускую нацыянальнасьць і запавольвалі ейнае разьвіцьцё (вылучана мною —А.Н.ў Сапраўды, ранейшая дзейнасьць беларускай моладзі, не падтрыманая айцамі, пас-
тупова быццам зьнікла, i ад часу зьяўленьня ў Друйскай парафіі закону аа. марыянаў у ёй не было ніякіх беларускіх сцэнічных пастановак ці хораў“.
Польскі езуіт а. Ян Урбан, адзін з тых, хто выступаў у абарону друйскіх марыянаў, пісаў: „Калі ідзе пра катэхізацыю (на беларускай мове —А.Н.~), дык трэба дадаць, што не марыяне першыя яе ўвялі, бо перад іхнім прыйсьцем у Друю беларуская мова ўжывалася ў казанях, і якраз пры марыянах ад яе адмовіліся, пакінуўшы яе толькі ў філіяльнай капліцы"177.
Балючая справа мовы ў пастырскай працы сярод беларускага каталіцкага насельніцтва рымскага (лацінскага) абраду ў Заходняй Беларусі між дзьвюма сусьветнымі войнамі да канца ня страціла сваёй надзённасьці. Польскія каталіцкія духоўныя ўлады пры падтрымцы ўраду, абапіраючыся на крыўдныя для беларусаў артыкулы канкардату між Сьвятым Пасадам і Польшчай, рабілі ўсё, каб зьліквідаваць „беларускае пытаньне“. Гэта ім не ўдалося толькі дзякуючы высілкам такіх беларускіх сьвятароў, як Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Міхал Пятроўскі, Язэп Рэшаць, Віктар Шутовіч, Ян Семашкевіч, Станіслаў Глякоўскі, Пётра Татарыновіч ды іншых (дарэчы, усе яны былі прыхільнікамі Уніі). Яны ў цяжкіх абставінах, часта церпячы перасьлед, аказаліся сапраўднымі пастырамі свайго народу. Да іхняга ліку належаў несумненна і Язэп Германовіч. Калі ідзе пра Друю, дык яна ніколі поўнасьцю беларускай ня стала. Паступова пад ціскам яна здавала і тыя сьціплыя пазыцыі, якія ёй спачатку ўдалося замацаваць.