Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
Выглядае, што Харбінская місія стала справаю прэстыжу для ўсяго марыянскага закону, хоць галоўны цяжар і адказнасьць за ейнае існаваньне і разьвіцьцё нёс на сабе Друйскі кляштар.
Аднаўленьне Уніі, так дарагое сэрцу беларускіх сьвятароўадраджэнцаў, у міжваенны пэрыяд ішло вельмі павольна, перамагаючы непамерныя цяжкасьці. Думка пра Унію палохала польскіх шавіністаў тыпу Ялбжыкоўскага, бо яна стаяла б перашкодаю на шляху палянізацыі беларусаў. Таму няшмат было зроблена. Тым ня менш гісторыя пакінула нам прозьвішчы такіх ахвярных працаўнікоў на ўнійнай ніве, як айцы Вячаслаў Аношка, Баляслаў Пачопка, Ян Панько, Зянон Шымкевіч, Антон Неманцэвіч, Антон Дуброўскі. Да іх затым далучыліся Леў Гарошка і Міхась Маскалік. Вайна перарвала разьвіцьцё ўнійнай справы. Але ў пададзеным тут пераліку дарэмна шукаць каго-небудзь з Друйскага кляштару. У вялікай меры адказнасьць за такі стан рэчаў нясе генэральны супэрыёр марыянаў біскуп Францішак (Пётра) Бучыс, для якога „дарога з Рыму ў Маскву ішла праз Беларусь“, а беларусы былі „прыладаю для навяртаньня расейцаў“. 18 красавіка 1929 г. ён пісаў Абрантовічу ў Харбін: „Прашу мне верыць, што сёньня ці заўтра Друя стане на Харбіне ў тым сэнсе, што Харбін для Друі будзе амаль адзіным апірышчам". Выйшла зусім адваротнае: Друя стала апірышчам для Харбіну. Але якім коштам?
іх жыцьцё вечная атрымалі" (мова аўтара захаваная —А.Н.ў Дадзеныя словы праліваюць сьвятло на характар гэтага несумненна ўзорнага законьніка, на ягонае экзальтаванае, але вельмі ж вузкае разуменьне законнага пакліканьня. Робіцца зразумелым, напрыклад, ягоная спроба забараніць марыянскім клерыкам у Вільні браць удзел у беларускіх культурных і нават рэлігійных мерапрыемствах; або кароткае слова „negative" (адмоўна) на лісьце рэдактара часопіса Калосьсе Яна Шутовіча за 5 чэрвеня 1939 г., дзе той прасіў Цікоту напісаць кароткі артыкул ці ўспамін пра а. Адама Станкевіча з нагоды ягонага сьвятарскага юбілею. Таксама зразумела, чаму, адрозна ад Германовіча і Станкевіча, сьвятарскі юбілей Цікоты ўвесну 1939 г. прайшоў не заўважаны беларускім грамадзтвам: большасьць сьвядомых беларусаў пра юбіляра проста ня ведала і ня чула.
Бучыс y той час знаходзіўся пад поўным уплывам Дэрбіньі. У вышэйзгаданым лісьце ён пісаў: „Айцец Біскуп Дэрбіньі мае галаву і мае сапраўды прыхільнасьць да Айца (Абрантовіча — А.Н.}, да Друі і да мяне. У цяперашніх абставінах ён ня можа быць нам абыякавым з увагі на нашыя актуальныя патрэбы. Ва ўсіх абставінах гэта годны пашаны дастойнік і выдатны працаўнік у вялікай справе“. Бучыс, напэўна, ганарыўся роляю, адведзенаю ў гэтай „вялікай справе" марыянскаму закону і яму асабіста166. Ён, напэўна, не падазраваў, што сам быў толькі прыладаю ў руках болып спрактыкаваных за яго царкоўных палітыкаў. Трэцякевіч у сваёй працы пра Дэрбіньі пісаў, што Бучыс „стаў фактычна паслухмяным і верным выканаўцам загадаў Дэрбіньі"167. Паводле айца Кірыла Каралеўскага (француз, сапраўднае імя Jean Charon), аднаго з найлепшых тагачасных знаўцаў ватыканскай „усходняй палітыкі“, „Мансіньёр Дэрбіньі пастараўся зрабіць тытулярным біскупам
166 У лісьце да Падляскага біскупа Гэнрыка Пшазьдзецкага за 14 лістапада 1930 г. Бучыс пісаў: „Мае біскупскія сьвяціны здаюцца паказваць, што мае абавязкі не абмяжоўваюцца адказамі на адзінкавыя запыты Папскай камісіі для расейскіх справаў. Насамрэч перада мною ўстае ва ўсёй велічы праблема навяртаньня Расеі <...> Мне здаецца, іпто праца над навяртаньнем Расеі — гістарычны абавязак Каталіцкай Царквы. Гэтая задача поўнасьцю перавышае мае сілы, але абавязак ляжыць ня толькі на мне. Ён ляжыць на ўсёй Царкве. Езуіты для гэтага абавязку прызначылі шмат людзей і грошай. Дамініканцы адкрылі сэмінарыю сьв. Базыля ў Лілі. Бэнэдыктынцы заснавалі кляштар сьв. Міхала ў Амэі. Кармэліткі далі сродкі на пабудову Русікуму. Паасобныя народы ўзяліся ці бяруцца за гэтую працу. Літва маленькая, і закон аа. марыянаў мізэрны, але, нягледзячы на недахоп людзей і мноства працы, ён ужо ахвяраваў на гэтую місію трох чалавек“. Гэтымі трыма асобамі былі сам Бучыс, біскуп Карэвіч, які ў свой час выказаў намер прыняць усходні абрад, але на гэтым і запыніўся, і а. „Уладзімер" Мажонас, які праз чатыры гады пасьля заявы Бучыса сапраўды паехаў у Харбін, але доўга там не ўтрымаўся. Пра беларусаў і Друю, на якіх быў ускладзены галоўны цяжар Харбінскай місіі — ні слова...
167 „He became in fact an obedient and faithful executor of d’Herbigny’s commands." (Tretjakevich Leon. Bishop Michel d’Herbigny and Russia, Augustinus-Verlag, Wurzburg, 1990, p. 241).
Алімпу а. Пятра Бучыса, законьніка маленькага закону з цэнтрам у Друзе ў Літве (так у тэксьце! —А.Н.} <.„> аднавіцеля свайго закону, які мансіньёр Дэрбіньі хацеў выкарыстаць для апасталяту ў Расеі“168. Дэрбіньі аніколечкі не абыходзіла, што гэта за „маленькі закон“ у нейкай „Друзе ў Літве“ — абы толькі яго можна было выкарыстаць для „вялікай справы“.
Пытаньне царкоўнай еднасьці ня можа не хваляваць кожнага, хто сур’ёзна ўспрымае сваё хрысьціянскае пакліканьне. Аднак дзеля яе асягненьня ня ўсе мэтады дапушчальныя. Еднасьць хрысьціянаў зьдзяйсьняецца ў духу любові і ўзаемнай пашаны. Нельга накідаць сваю волю, карыстаючы з няшчасьця і слабасьці іншых. На жаль, мэтады дзейнасьці Камісіі Pro Russia пакідаюць якраз прыкрае ўражаньне: яна імкнулася пашырыць уплыў Каталіцкай Царквы сярод праваслаўных расейцаў, карыстаючы з цяжкага становішча Расейскай Праваслаўнай Царквы пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі. Прыходзіцца шкадаваць, што ўцягнутыя ў гэтую дзейнасьць беларускія друйскія айцы аддалі ёй свае сілы і немалыя здольнасьці, a нават і жыцьцё, у часе, калі беларускі народ гібеў без сваіх пастыраў. Госпад Ісус Хрыстос пасьля свайго ўваскрасеньня ўстанавіў наступны парадак апостальскай дзейнасьці для сваіх вучняў: „Будзеце мне сьведкамі ў Ерусаліме і ўва ўсёй Юдэі і Самарыі, і аж да канцоў зямлі“ (Дз. 1:8). Беларускіх марыянаў выслалі „да канцоў зямлі“, калі ў іхнім „Ерусаліме“, г. зн. у Беларусі, іх чакала столькі працы. I было б зразумела, калі б іх паклікалі несьці Добрую Вестку людзям, якія ня чулі пра Хрыста, але ж іх паслалі „навяртаць" хрысьціянаў...
Ёсьць адна справа, у якой друйскія марыяне ня могуць пазьбегнуць адказнасьці. Гутарка ідзе пра брыльянтавае калье, якое княгіня Магдалена Радзівіл падаравала на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. Друйскія марыяне скарысталі яго для сваіх мэтаў, не палічыўшыся з во-
168 „Mgr d’Herbigny fit nommer dveque titulaire d’Olympe un religieux d’une petite Congregation dont le centre etait a Druza en Lithuanie, le P. Pierre Bucys... restaurateur de son Institute que Mgr d’Herbigny voulait pousser vers 1’apostolat en Russie“. C. Korolevskij. Metropolite Andre Szeptyckyj, Rome 1964, p. 255).
ляю ахвярадаўцы169. Сёньня бессэнсоўна разважаць, як бы разьвівалася справа Уніі, калі б беларусы мелі свой сьціплы асяродак у Рыме. Друйскія марыяне не далі яго стварыць. Гэтым яны зрабілі беларусам вялікую крыўду і нанесьлі шкоду справе адраджэньня Уніі170.
Айцец Леў Гарошка ў лісьце за 27 чэрвеня 1954 г. пытаўся ў айца (будучага біскупа) Сіповіча: „Ці ўсе калісь выселеныя з Друі айцы і клерыкі былі ўсходняга абраду, ці былі такжа і лацінскага?" Сіповіч адказаў 29 чэрвеня: „Друйскі кляштар быў наскрозь лацінскага абраду. Там не было ані ўсходняй капліцы, ані рызаў. Толькі некаторыя айцы (Абрантовіч, Цікота, Найловіч К., Падзява Тамаш) прынялі ўсходні абрад, але яны працавалі ня ў Друі, а ў Харбіне“. Гэты аўтарытэтны адказ павінен раз і назаўжды пакласьці канец розным згадкам пра ролю Друйскага кляштару ў спробах адраджэньня ГрэкаКаталіцкай Царквы ў Беларусі171.
169 Гл. вышэй, сс.87—90.
170 Дзеля справядлівасьці неабходна зазначыць, што паводле наяўных пісьмовых дакумэнтаў, у гэтай прыкрай справе былі замешаныя толькі тры асобы: айцы Абрантовіч і Цікота і біскуп Пётра (Францішак) Бучыс. Пра дачыненьне да яе іншых друйскіх марыянаў нічога не вядома.
171 Для прыкладу, Я. Трацяк піша: „Характэрнай рысай бел. М(арыянаў) у Друі, Вільні, Харбіне, Лондане з’яўляецца ўсходні (грэкакаталіцкі) абрад“ (гл. ягоны артыкул „Марыяне“, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 5, Менск, 1999, с. 84; тое самае ў даведніку Рэлігія і Царква на Беларусі, Менск, 2001, с. 196). Пры нагодзе варта заўважыць, што a. А. Надсан ніколі ня быў марыянінам. Цікава, што легенда пра ўсходні абрад у Друі зьявілася даволі рана. Канстанцыя Скірмунт пісала біскупу Бучысу 13 жніўня 1933 г.: „Генэралам закону марыянаў усходняга абраду — як Дарагі Айцец Hanada ведае — быў абраны кс. Цікота“. На гэта Бучыс адказаў: „Айцец Андрэй Цікота, наш новы генэрал, з агульнага ліку 430 падуладных мае толькі пяць асобаў усходняга абраду, у тым ліку пралата Абрантовіча і мяне, апошнія 425 належаць да абраду лацінскага, як і сам айцец Цікота“. Іншыя тры марыяне ўсходняга абраду, пра якіх згадвае Бучыс — гэта айцец Германовіч і два „русікумскія“ студэнты, Казімер Найловіч і Тамаш Падзява, якія рыхтаваліся да працы сярод расейцаў. Насамрэч Абрантовіч і Германовіч
Варта зьвярнуць увагу таксама на тое, што грэка-каталіцкі сьвятар і гарачы беларускі патрыёт Леў Гарошка меў вельмі цьмянае ўяўленьне пра Друйскі кляштар, калі наагул чуў пра яго перад 1939 г. Ня выключана, што ён упершыню ўведаў пра Друю толькі ў 1945 г. у Рыме, дзе апынуўся пасьля вайны і сустрэўся з айцом Сіповічам.
Шмат каго абурыла высяленьне беларускіх марыянаў з Друі і Вільні. Сярод тых, хто выступіў у іхнюю абарону, быў рэдактар польскага часопіса Oriens, езуіт а. Ян Урбан. У жнівеньскім нумары ён надрукаваў зьмястоўны артыкул Моnachomachia w Drui (Змаганьне з манахамі ў Друі), у якім паказаў, што высяленьне марыянаў з Друі супярэчыла артыкулу XX канкардату між Польшчай і Апостальскім Пасадам172. Aftpep У. Талочка, пішучы пад псэўданімам „Р. Kontryba" ў часопісе Przeglqd Wileriski, абвінаваріў польскія каталіркія духоўныя ўлады (а значырра, ускосна Ялбжыкоўскага) у тым, што яны прадалі польскай адміністрарыі беларускіх марыянаў так, як некалі біблейнага Язэпа прадалі ягоныя браты: „Выступленьне адміністрарыйных уладаў сёлета супрарь марыянаў як у Друі, так і ў Вільні падрыхтавалі і аблегчылі пэўныя раркоўныя колы, якія ўвесь свой аўтарытэт і ўсе сродкі, якія мелі ў сваім распараджэньні, кінулі на справу дэнарыяналізарыі беларусаў <...>. Дыкне ваявода, ані стараста браслаўскі, ні наваттой рі іншы начальнік аддзелу бясьпекі, зьяўляюрра ў сапраўднасьрі вінаватымі ў высяленьні беларусаў марыянаў з Друі і Вільні <...>. Біблейскага Язэпа прадалі ўласныя браты“173.