Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
155 Малецкі Язэп. Пад знакам. Пагоні, Таронта, выд. „Пагоня", 1976, с. 59.
156 J.H. „Novy Papiez Pius ХП“, Chryscijanskaja Dumka, No. 10, Vilnia, 20.3.1939, s. 3.
12 сакавіка ў марыянскім кляштары адбыўся разьвітальны абед. Чэслаў Сіповіч пакінуў апісаньне гэтай падзеі ў студэнцкай хроніцы, якую ён працягваў весьці ў Рыме: „На абедзе былі прысутны: біскуп Яўрэінаў (расеец), а. Піліп Дэ Рэжыс Т.І. (француз). Айцец Енэрал А. Цікота па-расейску падзякаваў біскупу за ласкава ветлівае ўчасьце ў марыянскай сямейнай урачыстасьці, падзякаваў так жа айцу Рэктару (Русікуму — А.Нў Піліпу за яго працу над узгадаваньнем марыянскіх клерыкаў, каторыя гатовяцца ў Русікум на працаўнікоў злучэньня Касьцёлаў. Адзначыў такжа, што на цяперашніх марыянскіх «русікумцах» ня скончыцца ўсходняе напраўленьне. Уладыка Аляксандар (Яўрэінаў — А.Н.} са сваей стараны падзякаваў цэлай нашай кангрэгацыі (марыянаў — А.Н.) за працу, якую мы ложым для яго землякоў1*.
Няцяжка здагадацца, пра якое „ўсходняе напраўленьне“ гаварыў Цікота. У лютым 1940 г. Сіповіч ужо як „йеродйакон Вячеслав“ (ён стаў дыяканам 25 сьнежня 1939 г. —А.Н.) пісаў у „русікумскім" бюлетэні: „Сярод іншых студэнтаў (Русікуму — А.Н.) <...> не апошняе месца па сваёй колькасьці займаюць марыяне <...>. 3 сямі асобаў, што ў розныя часы атрымалі ўзгадаваньне, трох ужо асягнулі сьвятарства (сярод іх аа. Кузьма і Тамаш) і працуюць цяпер у расейскай місіі ў Харбіне, а ў мінулым годзе атрымаў дыяканскія сьвячаньні аўтар гэтых радкоў, які спадзяецца пасьвяціць сябе той самай працы (вылучана мною —АН.)“157.
Германовіч пакінуў Рым 15 сакавіка. 3 ім разам паехаў у Харбін малады сьвятар, былы студэнт Русікуму, француз Поль Шалей (Paul Chaleil).
19—23 ліпеня 1939 г. у Рыме адбылася генэральная капітула („агульны зьезд“) закону марыянаў, на якой на месца Цікоты абралі генэралам Бучыса.
У траўні 1939 г. прыехаў з Харбіну а. Абрантовіч. Пасьля марыянскай капітулы ён выехаў з Рыму ў Польшчу. 3 Варшавы 5 жніўня ён напісаў а. Цікоту ліст, які ў цікавым сьвятле
157 „Отзывы «русснкумскнх монахов»“, Заметкй Русской Духовной Академйй в Рйме, №2(15), 1940, с. 52. Айцы Кузьма і Тамаш — Казімер Найловіч і Тамаш Падзява.
раскрывае спосаб мысьленьня Бучыса: „У дарозе Владыка (Бучыс — А.Н.} запрапанаваў мне, каб я ехаў у Друю рабіць інвэнтар — патрэбны бытцам для нашай справы. Я й рукамі і нагамі адбараніўся дзеля многіх прычын, кажучы, што інвэнтар хіба ёсьць, што я нічога ня ведаю, што ня маю часу, дый што наканец няхай сама польская старана адна зробіць <...>. Владыка казаў, што трэба курэй палічыць, — а я яму на тое, што нам тысяча болей, тысяча меней, ня важна“.
Нямецка-польская вайна засьпела а. Абрантовіча ў Польшчы. 17 верасьня Заходнюю Беларусь і Ўкраіну занялі савецкія войскі. Абрантовіч знаходзіўся тады ў Львове ў мітрапаліта Шаптыцкага. Пры спробе пераходу савецка-нямецкай мяжы яго арыштавалі немцы і перадалі савецкім уладам. Падрабязнасьці арышту застаюцца няяснымі. Паводле некаторых зьвестак, яго выдаў немцам ягоны праваднік. Доўгі час Абрантовіч сядзеў у турме ў Львове, дзе ад яго дамагаліся прызнаньня, што ён японскі шпіён. Яго моцна катавалі ў часе допытаў. Сукамэрнікі сьведчылі, што ён шмат цярпеў. Часта пасьля начных допытаў прыносілі яго ў камэру акрываўленым і непрытомным. У хвіліны прытомнасьці Абрантовіч маліўся. Весткі пра яго робяцца больш няпэўнымі пасьля таго, як яго вывезьлі са Львова. У 1943 г. бачылі Абрантовіча ў турме на Лубянцы ў Маскве. Цяпер вядома, што ён памёр 2 студзеня 1946 г. у Маскве ў Бутырскай турме. Так трагічна скончыў свой жыцьцёвы шлях гэты несумненна выдатны чалавек і сьвятар. У свой час беларусы ўскладалі на яго вялікія надзеі, якія, на жаль, засталіся нязьдзейсьненымі.
Ня маючы вестак пра лёс Абрантовіча, у Рыме вырашылі паслаць на ягонае месца ў Харбін Цікоту. Ён пакінуў Вечны Горад 3 лістапада ў сане архімандрыта, прыняўшы ўсходні абрад літаральна за некалькі дзён перад выездам.
У Рыме, у Русікуме, засталіся два друйскія клерыкі. На пачатку 1940 г. за нейкую правіну адлічылі адтуль Аніськовіча. Чэслаў Сіповіч атрымаў сьвятарства 16 чэрвеня 1940 г. Ён меўся ехаць у Харбін, але яму далі час закончыць навуку ў Рыме. Вось што ён піша Цікоту 15 чэрвеня 1941 г.: „Рада Енэральная пастанавіла пакінуць мяне яшчэ на год тут у Рыме, з
тым, каб я зрабіў цяпер ліцэнцыят, а на другі год дактарат. Владыка Пётра падчоркнуў мне, што тыя прычыны, каторыя стаяць за маім прыездам хуткім у Харбін, вельмі паважныя, — так што калі мяне пакідаецца яшчэ на год, то ён сумленна павінен быць выкарыстаны".
Праз тыдзень пасьля таго, як Сіповіч напісаў гэты ліст, 22 чэрвеня 1941 г., пачалася нямецка-савецкая вайна, a 7 сьнежня — японска-амэрыканская. Пра выезд у Харбін не магло быць і гаворкі.
У 1943 г. у Харбіне Казімер Найловіч адышоў ад марыянаў і сьвятарства і ўзяў шлюб у праваслаўнай царкве з расейкай, якая пакінула свайго мужа.
Айцы Цікота, Германовіч і Падзява, а таксама два сьвятары немарыяне, француз Поль Шалей і расеец Павал Партнягін, працавалі ў Харбіне да канца 1948 г., нягледзячы на палітычныя зьмены. 22 сьнежня 1948 г. іх усіх арыштавалі кітайскія камуністы і перадалі савецкім. Абвінавачаныя ў розных выдуманых злачынствах, яны атрымалі кожны па 25 гадоў зьняволеньня ў розных канцэнтрацыйных лягерах у раёне возера Байкал. Айцец Цікота ня вытрымаў непасільнай працы і цяжкіх умоваў жыцьця і памёр у турэмным шпіталі 11 лютага 1952 г. У 1955 г., калі пасьля сьмерці Сталіна надышла „адліга“, шмат хто з вязьняў апынуўся на волі, у тым ліку і харбінскія сьвятары. Айцец Шалей пасьля вызваленьня наведаў Рым і там 12 кастрычніка 1955 г. даў а. Сіповічу наступнае пісьмовае сьведчаньне пра а. Цікоту: „Айцец архімандрыт Андрэй Цікота падчас сьледзтва і ў турме вёў сябе годна і гераічна. У лягерах захаваў усю сваю мужнасьць. Усе былі ўражаныя сілаю ягонай веры і ягонай любові да Бога. Ён прыняў выпрабаваньні з радасьцю і быў рады ахвяраваць сваё жыцьцё Богу і Царкве. Да апошняй хвіліны ён адмаўляўся пайсьці на кампраміс з бальшавікамі і ня выдаў тых, хто дапамагаў яму ў Харбіне. Ён памёр стойка, спакойна і як сапраўдны мучанік. Хай Госпад прыме ягоную душу і дасьць ёй супакой сярод сьвятых".
Айцоў Германовіча і Падзяву пасьля вызваленьня выслалі ў Польшчу, хоць а. Германовіч дамагаўся, каб яму дазволілі
вярнуцца ў Беларусь. У Польшчы ён заставацца не хацеў і адразу пачаў рабіць захады, каб выехаць. 3 вялікімі цяжкасьцямі яму ўдалося атрымаць замежны пашпарт. У 1959 г. ён прыбыў у Рым і там заявіў, што ў Польшчу ўжо ня вернецца. У лютым 1960 г. Германовіч прыехаў у Лёндан, у Беларускую каталіцкую місію ўсходняга абраду, дзе рэктарам быў ягоны вучань а. Чэслаў Сіповіч, які меў неўзабаве стацца першым ад 1839 г. беларускім уніяцкім біскупам. Гісторыя лёнданскай місіі і яе значэньне ў беларускім рэлігійным і культурным жыцьці выходзіць па-за рамкі гэтай працы. Варта тут толькі сказаць, што а. Язэп Германовіч, нягледзячы на свой век, ні ў чым не адставаў ад малодшых за сябе і даваў усім прыклад, як маліцца і працаваць. Ён быў рэдактарам часопіса Божым Шляхам, напісаў і выдаў дзьве кнігі паэзіі, а таксама кнігу ўспамінаў з савецкіх лягераў „Кітай, Сібір, Масква“ перакладзеную на італьянскую, літоўскую і польскую мовы. Шмат ягоных твораў засталіся ў рукапісах і захоўваюцца ў архіве Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане. Памёр а. Германовіч 26 сьнежня 1978 г. на 89-м годзе жыцьця, пасьля таго, як беларусы ў Лёндане адсьвяткавалі 65 гадоўягонага сьвятарства.
Айцу Тамашу Падзяву ўдалося выехаць з Польшчы толькі ў 1969 г. Паводле ягонага ўласнага сьведчаньня, ён заявіў законным уладам, што, аддаўшы 14 гадоў расейцам і другія 14 — палякам, ён хацеў рэшту жыцьця ахвяраваць свайму народу. На жаль, Бог даў яму толькі шэсьць гадоў, якія ён пражыў у Лёндане, дзе памёр у 1975 г. Нехта ня так даўно сказаў пра вядомага брытанскага палітыка, што ён быў найлепшым прэм’ер-міністрам, якога Вялікабрытанія ня мела. Нешта падобнае можна сказаць пра а. Тамаша. Той, хто хоць крыху пазнаёміўся з ягонымі глыбокімі рэлігійнымі артыкуламі ў Baconice Божым Шляхам, можа толькі шкадаваць, што яму было дадзена так мала часу для беларусаў.
Таксама ў Лёндане памёр у 1982 г. а. Фэлікс Журня, калега Чэслава Сіповіча з Друі. Гэты сьціплы і добры сьвятар вызначаўся глыбокай пабожнасьцю — усе, хто з ім сустракаўся, адразу яе адчувалі. Ён быў таксама перакананым беларусам. У Варшаве ён бадай адзіны з усіх колішніх друйскіх марыянаў
трымаў сувязь з беларусамі, выпісваў і чытаў газэту Ніва. У Лёндан прыехаў у 1966 г., пакліканы біскупам Сіповічам.
Усе іншыя былыя Друйскія айцы і клерыкі засталіся і працавалі ў Польшчы. У часе вайны 1939—45 гг. у Варшаве апынулася шмат беларусаў, працаваў Беларускі камітэт. На пачатку 1942 г. Бучыс атрымаў у Рыме ліст, датаваны 2 студзеня, ад старшыні Камітэту д-ра М. Шчорса: „Урад Камітэту, на шматлікія просьбы сяброў-каталікоў і наагул беларускага каталіцкага насельніцтва Варшавы, зьвярнуўся да Мітрапалічай курыі ў Варшаве з просьбаю дэлегаваць каторага небудзь з ксяндзоў беларусаў, ці прынамсі знаючых беларускую мову, дзеля абслужэньня рэлігійных патрэбаў беларускага насельніцтва, згрупаванага пры Камітэце. Як кандыдатаў падалі нашы сябры кс. Мар’янаў з Друі, выгнаных польскім урадам з нашых этнічных тэрэнаў <...>. Кс. Канцлер Курыі прыхільна аднёсься да нашае просьбы <...>, але дарадзіў зьвярнуцца да кс. Правінцыяла Закону Мар’янаў. На жаль, у кс. Правінцыяла не спаткала дэлегацыя беларускага каталіцкага насельніцтва зразуменьня справы, ён нездаючы справы з таго, што тут бяруцца пад увагу кіраўніцтва душамі і абарона верных ад шкодных, антырэлігійных уплываў, на столькі збагатэлізаваў справу, што нават не захацеў у гэтай матэрыі гутарыць з дэлегацыяй. На паноўленую інтэрвэнцыю ў Курыі кс. Канцлер адказаў, што ў той справе ён, на жаль, ня можа інгэраваць (умешвацца —А.НД дзеля таго, што закон кс. Мар’янаў не падлягае юрысдыкцыі Курыі. Такім чынам, усе спробы... разьбіліся ці то аб незразуменьне павагі справы, ці злую волю касьцёльнае гіерархіі. А тым часам у манастыры кс. Мар’янаў ёсьць, а фактычна марнуюцца, ксяндзы Беларусы, каторыя <...> гадзіліся ахвотна адпраўляць набажэнствы ў беларускім касьцёле і прыняць на сябе рэлігійную апеку над беларусамі <...>. Яны <...> гадзіліся ў імя Хрыста і Яго ідэалаў прыняць на сябе адказны і цяжкі абавязак — але, на жаль, гіерархія стала на іншым пункце гледзішча — дабро і ідэалы рэлігійныя ёй былі далёкія і чужыя“.