Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
Як і выпадала чакаць, Бучыс не зрабіў нічога, затое даў беларусам „добрую раду“, каб яны зьвярнуліся да Ўсходняй
Кангрэгацыі. Паколькі ўсе беларусы каталікі ў Варшаве належалі да рымскага (лацінскага) абраду, Усходняя Кангрэгацыя ня мела над імі ніякай юрысдыкцыі. Такім чынам „добрая рада“ Бучыса была ня чым іншым, як адмоваю дапамагчы беларусам каталіком у іхніх духоўных патрэбах. Справа вырашылася, калі неўзабаве ў Варшаву прыехаў вядомы беларускі сьвятар і пісьменьнік а. Пётра Татарыновіч, якому прыйшлося ўцёкамі ратавацца ад арышту нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Беларусі. Ён зарганізаваў ня толькі беларускую парафію, але і школку для дзяцей.
У Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане ёсьць асобнік кніжкі Сьледам за Хрыстусам Тамаша Кэмпійскага ў беларускім перакладзе Ст. Грынкевіча з прысьвячэньнем: „Дарагому брату ў Хрысьце Антуку на памятку праведзеных рэкалекцыяў для Беларускай Школы ў Варшаве ахвяруе ўдзячны Кс. П. Татарыновіч. 2.IV.44“. Антук — былы друйскі клерык Антон Падзява, малодшы брат Тамаша Падзявы. У Вялікі Пост 1944 г., ужо як сьвятар, ён дапамагаў а. Пятру Татарыновічу праводзіць рэкалекцыі для вучняў беларускай школы, нягледзячы на тое, што польскі марыянскі супэрыёр адмовіўся даць яму дазвол158. У 1950 г. камуністычныя ўлады „народнай" Польшчы засудзілі а. Антона Падзяву на два з паловаю гады зьняволеньня. У 1955 г., захварэўшы на рак, ён памёр на 43-м годзе жыцьця.
Айцец Юры Кашыра адзіным з друйскіх марыянаў не застаўся ў Польшчы. Некаторы час ён жыў у Летуве, а ў 1942 г. вярнуўся ў Друю, акупаваную, як і ўся Беларусь, немцамі. У 1943 г. 13—14 лютага ў вёсцы Росіца на поўнач ад Друі немцы спалілі жыўцом Кашыру і польскага марыяніна Антона Ляшчэвіча (той прыехаў у Друю ўлетку 1939 г., калі беларускіх марыянаў там ужо не было) разам з іхнімі парафіянамі. Як сапраўдныя пастыры, гэтыя айцы адмовіліся пакінуць сваіх вернікаў. У 1999 г. Папа Ян Павал II аб’явіў абодвух айцоў, Кашыру і Ляшчэвіча, блаславёнымі.
158 Айцец Татарыновіч распавёў пра гэтае здарэньне аўтару, калі той быў студэнтам Грэцкай калегіі ў Рыме.
Pro patria aliena“
„Laboravimus pro Deo et Ecclesia, et pro patria... aliena“.
Ca справаздачы айца Язэпа Германовіча 9 лістапада 1959 г. з працы ў Харбіне.
Беларусы ня мелі ўласнай царкоўнай арганізацыі і пастыраў, якім балела б сэрца за свой народ. Але ж Царква Хрыстовая — гэта адна сям’я Божая, дзе мацнейшыя павінны дапамагаць слабейшым, згодна з наказам сьвятога Паўла: „Насеце бярэмі адзін аднаго і так спаўняйце закон Хрыстовы" (Гіл. 6:2). Ён сам, застаючыся патрыётам свайго габрэйскага народу, стараўся быць „усім для ўсіх“ (1 Кар. 9:22), каб прывесьці ўсіх да Хрыста. Гісторыя Царквы ведае нямала такіх шчырых і ахвярных апосталаў. Адзін з іх, блаславёны Юры Матулевіч, калі яго папракалі ў прыхільнасьці да беларусаў, 22 красавіка 1924 г. пісаў Дзяржаўнаму сакратару кардыналу Гаспары: „Хай не вымагаюць, каб я забараняў і перасьледаваў сярод няпольскіх сьвятароў тое, што, як бачу, сярод польскіх сьвятароў узвышаецца як годнае пахвалы і ўзнагароды; як пастыр, лічу абавязкам адносна ўсіх захоўваць роўнасьць, бо я даўжнік усіх“159. Таму, хоць ён мала пасьпеў для іх зрабіць, беларусы будуць заўсёды згадваць яго з удзячнасьцю. Аднак гэтага нельга сказаць пра ягоных непасрэдных наступнікаў у законе марыянаў і на Віленскім пасадзе.
У 1927 г. друйскія марыяне маглі з упэўненасьцю глядзець на будучыню свайго кляштару. Яны адчувалі ў сабе дастаткова моцы, каб распачаць унійную працу сярод беларусаў ва ўсходнім абрадзе. Прызначэньне Абрантовіча ў Харбін паклала канец гэтым плянам. Яно ня толькі аслабіла Друю, але і насьцярожыла тых беларускіх сьвятароў, якія з надзеяй глядзелі на Друйскі кляштар і думалі ў яго ўступіць. За дзесяць гадоў, ад 1928 да 1938 г., у Друю не прыйшоў ніводзін новы беларускі сьвятар. Без прытоку новых сілаў рост кляштару
159 „Ne exigant ut opprimam et persequar in sacerdotibus non-polonis id quod in polonis sacerdotibus laudibus extolli video et remunerari; ut pastor erga omnes aequalitatem servare teneo, omnibus enim debitor sum“.
спыніўся. Заставаліся яшчэ свае клерыкі-студэнты, але з трох першых, якія скончылі навуку ў 1935 г. і атрымалі сьвятарства, толькі адзін, высьвячаны ў рымскім (лацінскім) абрадзе, застаўся ў Друі, а двох іншых амаль адразу выслалі ў Харбін.
Асабліва пагоршала становішча пасьля таго, як у 1932 г. у Харбін выслалі айца Язэпа Германовіча (паэту Вінцука Адважнага). Ён сам добра разумеў, як цяжка ўразіў ягоны ад’езд нацыянальна сьвядомае беларускае грамадзтва. Магчыма, ён спадзяваўся, піто, пазбавіўшыся яго, улады пакінуць Друю ў супакоі і дадуць магчымасьць працаваць сярод беларусаў. Незадоўга да свайго ад’езду ён пісаў: „Кляштар друйскі мае тож на мэце працу паміж адлучанымі братамі праваслаўнымі. Праўда, да гэтага марыяне заклікаюцца ў далёкі Харбін. Але Бог дасьць — усё зьменіцца на добрае (вылучана мною — А.Н.), прытым гадуюцца новыя сілы маладыя — яны стануць і да свайго варштату"160.
Іншыя беларусы не падзялялі аптымізму а. Германовіча. Айцец Казімер Кулак, арганізатар трох першых унійных канфэрэнцыяў у Пінску, пісаў Бучысу 15 сьнежня 1931 г.: „Група — 5—7 асобаў — больш вядомых беларускіх сьвятароў мела намер прыняць усходні абрад, разам уступіць у нейкі закон — базылянаў ці марыянаў, — каб разам (падкрэсьлена аўтарам — А.Н.) распачаць гэтую (унійную — А.Н.) працу ў нашай краіне. Але калі няма акцыі pro Alborussia (для Беларусі), a толькі pro Russia (для Расеі), то нашто тады ўступаць. Каб ісьці навяртаць кітайцаў тады, як наш народ гіне ў твані сэктанцтва і бязбожнасьці?“
Газэта Беларуская Крыніца пісала 24-га студзеня 1931 г.: „А. Абрантовіч і а. Германовіч належаць да законнага ордэну аа. марыянаў, якіх мэтаю ёсьць працаваць перадусім пасярод свайго народу <...>, а што з імі зрабіла камісія «Pro Russia»? Ці ведае аб гэтым галава ордэну біскуп Бучыс? А калі ведае, то нашто пазваляе праводзіць палітыку ў сваім ордэне?"161
160 В. Адв. „Друя. Кляштар Айцоў Марыянаў", Беларускі календар на 1932 год, Вільня, 1932, с. 63.
161 Каталік. „Шкодная для беларусаў дзейнасьць камісіі ‘Pro Russia’1'. Bielaruskaja Krynica, No. 3. Vilnia, 24.1.1932, s. 2.
Праз два гады тая самая Беларуская Крыніца пісала зноў: „Аб лёсе айцоў марыянаў сказаць гэта трэба з асаблівым націскам, бо, наколькі ведама, іхным заданьнем ёсьць праца перадусім для свайго собскага народу. Айцы марыяне іншых народнасьцяў <.„> сапраўды гэтак і працуюць. Толькі беларускіх айцоў чамусьці найвышэйшыя ўлады высылаюць на край сьвета <...>, і то тады, калі даслоўна няма каму заняцца працай сярод свайго беларускага народу, для каторага ўзноў насылаецца духавенства чужое. Ня скажам зашмат, калі сьцьвердзім, што гэткая гаспадарка беларускімі духоўнымі сіламі ёсьць гаспадаркай шкоднай і проста рабунковай"162. Падобна выказвалася і Хрысьціянская Думка: „Цікава адзначыць, што кожны марыянін мае працаваць перадусім сярод народу, да якога належыць. На працу сярод іншага народу марыяніна ўлада можа пасылаць толькі выняткова. Шкада толькі, што гэтыя «выняткі» з Друйскім манастыром зачаста паўтараюцца, бо з яго ўжо два айцы марыяне беларусы, Германовіч і Абрантовіч, замест працаваць сярод свайго народу, высланы на працу аж у Манчжурыю, у Харбін“163.
Айцец Адам Станкевіч, без сумневу найбольш выдатны беларускі рэлігійны дзеяч свайго часу, быў адпачатку супраць высылкі беларускіх марыянаў у Харбін. 20 красавіка 1935 г. ён напісаў Цікоту ліст з патрабаваньнем вярнуць а. Германовіча ў Вільню, у якім казаў: „Каб нябошчык Матулевіч устаў з гробу і пабачыў на гэтую вашу Харбінскую зацею, дык сапраўды за галаву ўзяўся б“. 5 сьнежня 1938 г., калі ўжо беларускіх марыянаў не засталося ў Друі, ён пісаў у Рым клерыку Чэславу Сіповічу: „Што гэта так замоўк Адважны? <...> можа ўжо апынуўся аж у Харбіне? Ах, гэты Харбін, гэта праўдзівая calamitas marianorum (няшчасьце марыянаў — А.Н.'). Гаварыў я аб гэтым Енаралу (Цікоту — А.Н.}, але...“
У Друі Цікота ставіўся да харбінскага праекту з вялікімі засьцярогамі, бо бачыў, якую шкоду ён прыносіў працы ў Беларусі. Стаўшы генэралам марыянаў у 1933 г., ён адчуваў ад-
162 ,Vyjezd a. Jenerala Cikoty", Bietaruskaja Krynica, No. 39, Vilnia, 1933, s. 1.
163 ,,Z bielaruskaj nivy“, Chryscijanskaja Dumka, No. 7, Vilnia, 15.9.1933, s. 7—8.
казнасьць за ўвесь закон і ягоную дзейнасьць. Сярод розных мерапрыемстваў марыянскага закону харбінская місія з расейскім ліцэем сьвятога Мікалая, часопісам Католйческйй Вестнйк (выходзіў з 1931 г.), кнігавыдавецтвам і г. д. займала паважнае месца. Харбін быў адзінай расейскай каталіцкай епархіяй, ачольваць якую Сьвяты Пасад паклікаў „русского по нацнональностн, горячего патрнота, — доктора богословня н магнстра фнлософнн, монаха ордена марнанов в Белорусснн, архнмандрнта о. Фавняна Абрантовнча"164.
Цікота вельмі хваляваўся, каб друйскія марыяне ня ўмешваліся ў „нацыянальныя“ справы. Аднак гэтае, відаць, не датычыла Харбіну. 19 чэрвеня 1935 г. ён пісаў Абрантовічу: „Ёсь надзея, што ўдасца дастаць грошы <.„> дзеля друкаваньня «йсторня Росснн» ад пэўных людзей <...>. Тыя людзі <...> хочуць мець пэўнасьць, што гэта гісторыя ня будзя мець паважных закідаў: 1). са стараны гістарычнай <...>; 2). са стараны языка і стылю; 3). са стараны рускага патрыятызму (вылучана мною —А.Н.~); 4). і пэўне ж са стараны каталіцкай і т. д.“. Аўтарам гэтай „Гісторыі Расеі“ быў сакратар і настаўнік заснаванага а. Абрантовічам расейскага ліцэя Віктар Уласаў фон Вальдэнбэрг.
У распрацаваных у 1937 г. Ordinationes, або правілах, што тлумачылі марыянскую канстытуцыю, асаблівая ўвага зьвярталася на харбінскую місію: „Справа, якой займаецца Харбінскі кляштар, павінна быць блізкай сэрцу ўсіх марыянаў, і абавязак усіх (марыянскіх — А.Н.') правінцыяў — прыкласьціся да яе“165.
164 В. Власов фон Вальденберг. Краткнй очерк развнтня католнческого двнження на Дальнем Востоке. Католйческйй Вестнйк, №1, Харбнн, январь 1935, с. 6.
165 „Opus, cui Domus Harbinensis operam navat, omnibus marianis cordi esse debet, omnesque provinciae ad illud concurrere tenentur".
15 сьнежня 1937 г. Цікота напісаў y Харбін Абрантовічу ліст з наступнымі каляднымі пажаданьнямі: „Пірадусім прашу Бога, каб у вашых душах і вашым дамку гаспадарыў заўсёды Пакой Хрыстовы <...> Далей прашу Бога, каб сьлюбы законныя, каторыя разам з Хрыстом нарадзіліся ў Стайні Бэтлегемскай (вылучана мною — А.Н.), былі дзеля вас крыніцай сьвятла, сілы і радасьці, каб вы ў іх знайшлі сто разоў больш чым тоя, што ў сьвеця пакінулі, ды праз