Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
147 Н. L. „Milaja niespadzieflka11, Chryscijanskaja Dumka. No. 10, Vilnia, 1.4.1938, s. 8.
148 Chryscijanskaja Dumka, No. 17, Vilnia, 10.6.1938, s. 3.
гічна, прамаўлялі пакалейцы. Я гаварыў пабожна аб Хрыстусе, Германовіч ужо гарачэй з дамешкай патрыятызму, а наш Адам зусім салідна ўсё разам лучыў, і беларускі патрыятызм і наша рэлігійнае жыцьцё <...>. I па такой удалай працэсыі нейкі сум быў на маей душы, а ўсё дзеля таго, што народу нашаму цяжка, ой, цяжка сягодня! На добры лад і пры другіх абставінах, прыехаўшы цяпер з Кальварыі, нам траім трэба было нейдзе пасядзець разам, пагаварыць, пасьмяяцца. Але нам было не да таго. Да кляштару Германовіча ў Вільні былі да ўсіх дзьвярэй прыстаўленыя тайныя, што пільнавалі, калі ён і куды выходзе, а калі і адкуль прыходзе <...>. Я такі адважны і то баяўся наругацца гэным апекуном і ні разу не адведаў майго добрага калегі Язэпа“.
Сьвятарскі юбілей айцоў Германовіча і Шутовіча натхніў двух беларусаў, якія падпісаліся інцыяламі С.З. і П.З., на вось які верш у іхні гонар:
У 25-тыя ўгодкі Сьвятарства нашых двух ксяндзоў Мы, крывічоў сыны-патомкі, Вітаем вас ад гэтых слоў: Жадаем вам найбольш здароўя, Вы, юбіляты, сьвятары, Жывіце ж вы для нас так доўга — Гадоў йшчэ столькі — разоў тры. Айцы — адзіныя з адзіных — Братоў-сялян павадыры, Вы грамадзяне нашых вёсак I за іх долю змагары.
Мы шлём за гэта вам падзяку, Што вы ня кінулі сваіх — Калісь гісторыя напіша Пра вас у словах залатых.149
Гэтыя радкі зьявіліся ў Хрысьціянскай Думцы за 10 ліпеня, у дзень, калі, згодна з загадам Віленскага ваяводы, айцец
149 S.Z. P.Z. „Ks.ks. J. Hermanovicu і V. Sutovicu й 25-tyja tihodki sviatarstva", Chryscijanskaja Dumka, No. 19, Vilnia, 10.7.1938, s. 5.
Германовіч меўся пакінуць Вільню. Насамрэч ён выехаў адтуль 13 ліпеня ў Варшаву, куды неўзабаве на загад а. генэрала Цікоты падаліся ўсе іншыя друйскія выгнаньнікі. Айцец Віктар Шутовіч у Хрысьціянскай Думцы апісаў свае сустрэчы з імі, калі яны былі ў дарозе: „Мы ведаем, што айцы марыяне і іх клерыкі ўжо з Друі выселены. На дарозе я спаткаў іх урассыпку, адных у Саколцы, другіх у Беластоку. Як тыя птушкі пералётныя ехалі яны ў Варшаву <...>. Яны маўчаць і не адказваюць на мае пытаньні, нешта глыбока ў сабе разважаючы. Айцы гэтыя ў веку такім, калі найбольш працаваць можна. На галаве ў іх ужо сівы волас, але трымаюцца яны добра. Айцы марыяне да мяне соладка, хоць праз сьлёзы, усьміхаліся. Я бачыў у іх ахвоту да жыцьця і працы <...>. Іх душу цяпер залягла думка, што ім, выгнанцам з Друі, рабіць у Варшаве? <...> Я пытаўся гэтых айцоў, чаму ім так шыбка загадана было выехаць з Друі? На гэта пытаньне айцы марыяне не адказалі мне. Ды мне іх адказу і ня трэба было. Я ўжо практычны чалавек і добра сам ведаю, за што гэтыя айцы і іх клерыкі выехалі з Друі“150.
Наогул беларуская прэса пісала пра высяленьне друйскіх марыянаў даволі стрымана, абмяжоўваючыся толькі фактамі. Часопіс Шлях Моладзі тлумачыць прычыну такой нешматслоўнасьці: „Ад падробнага апісаньня справы высяленьня айцоў марыянаў стрымліваемся з прычын цэнзуральных. Зазначаем пры тым, што за апісаньне падзеяў у Друі быў сканфіскаваны Kurier Wilenski з 12.VII“151.
У марыянскай студэнцкай хроніцы, якую працягваў весьці Чэслаў Сіповіч, так сканчаецца апісаньне гэтых падзеяў: „У Друйскі дом прыехалі айцы марыяне палякі на чале з супэрыёрам Э. Кулешай. Такжа ў Вільні пры Зыгімонта вул. будуць клерыкі з Полыпчы і хадзіць будуць у віленскую сэмінарыю“152.
150 Ks. V.S. „Majo spatkannie ajcoti Maryjanati", Chryscijanskaja Dumka, No. 21(169), Vilnia, 5.8.1938. s. 4.
151 „Dalejsyja vysialenni bielaruskich zakonnikaii“, Шлях Моладзі, №16, Вільня, 25.7.1938, c. 6.
152 Айцец Адам Станкевіч пісаў 7 кастрычніка 1938 г. Язэпу Германовічу: „У нас гэткая непрыемная навіна: дом, дзе друкарня, на вясну будуць руйнаваць і зносіць. Вось жа няхай Ваш Галава (г. зн.
Айцец Віктар Шутовіч пісаў 1 верасьня 1938 г. а. Хрызастому Тарасэвічу ў Ляйль каля Чыкага: „А марыянаў нашых у Друі ўжо і сьлед прастыў! Усё загладзілі, затушавалі, як быццам нічога там беларускага і не бывала. Двох палякоў з Варшавы прыехала і вядуць парахвію ў Друі чыста папольску. Гэта дык чыстая трагэдыя для марыянаў! Нічога канкардат Рыму з Польшчай, нічога спэцыяльная апека Сьвятога Айца над законьнікамі ў Друі. Гэта апошняе нат лепш памагло архібіскупу Ялбжыкоўскаму, бо тут улады сьвецкія без архібіскупа ўсё гэта зрабілі".
* * *
Друйская гімназія была прыватнай і амаль праз увесь час свайго існаваньня ня мела дзяржаўнага статусу, г. зн. ейныя вучні мусілі здаваць завочна дзяржаўны экзамэн (г. зв. матуру) на заканчэньне сярэдняй адукацыі. Прыватнымі лічыліся таксама ўсе беларускія гімназіі. Спачатку ў Заходняй Беларусі іх было чатыры: у Вільні, Наваградку, Клецку і Радашкавічах, а пры канцы 1930-х гадоў засталася толькі адна Віленская, і тая як філія польскае гімназіі. Галоўным, калі не адзіным, крытэрам прызнаньня правоў тэарэтычна выступаў узровень навучаньня. У выпадку беларускіх школаў напэўна ўваходзілі ў гульню іншыя меркаваньні. Але ж Друйская марыянская гімназія, дзе вучням забаранялася размаўляць між сабою пабеларуску, была настолькі польскаю, што далей няма куды. He мінула і году ад высяленьня з Друі беларускіх марыянаў, як гімназія атрымала жаданыя правы. Пра гэта пісаў а. Цікоту ў
Цікота — A. Н.), замест прымаць нашых «прыяцеляў», адступіць нам які кут пад каталіцкае выдавецтва і друкарню. Гэта зусім выканальнае і згоднае з вашымі мэтамі і з намерамі вашых ахвярадаўцаў <...> На ліст гэты чакаю адказу“. Невядома, ці Станкевіч атрымаў адказ. У кожным выпадку вельмі сумнеўна, ці новыя гаспадары дому, польскія марыяне („прыяцелі“ ў лісьце Станкевіча), згадзіліся б даць месца беларускаму выдавецтву, хай сабе рэлігійнаму і каталіцкаму. Варта прыгадаць, што гэты дом быў куплены за грошы, выручаныя за продаж брыльянтавага калье, якое ў свой час княгіня Магдалена Радзівіл падаравала на заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай калегіі (сэмінарыі) у Рыме.
Рым друйскі супэрыёр паляк Я. Кулеша 9 чэрвеня 1939 г.: „Прыемна мне дадаць, што мы ўжо атрымалі правы. Дэкрэт міністэрства ёсьць з дня 15 траўня“ (Milo mi dodac, ze juz uzyskalismy prawa. Dekret ministerstwa jest z dn. 15 majaj. Трэба дзівіцца хуткасьці, з якой павысіўся ўзровень навучаньня ў гімназіі, як толькі кіраўніцтва ёю перанялі палякі...
Прыблізна ў тым самым часе, калі беларускіх марыянаў і сьлед прастыў, наведаў Друю архібіскуп Ялбжыкоўскі і вядомы „абаронца крэсув польскіх“ кс. Юзаф Бародзіч. Пятрусь Сіповіч, які вучыўся ў Друйскай гімназіі і жыў у інтэрнаце, дзе, як сам казаў, было „bardzo wesolo“ (вельмі вясёла), пісаў брату Чэславу ў Рым 7 чэрвеня 1939 г.: „На сёмуху (28 траўня — АН.) у Друі быў біскуп Ялбжыкоўскі. Быў таксама і кс. Бародзіч. Я належу да саюзу скаўтаў (zwiqzku harcerstwaj і маю новы скаўцкі мундзір, у якім пішу гэты ліст. Ксёндз Вайдзік <„.> адправіўурачыстую імшу (sum^j на сёмуху, у той час як Яго Эксц. архібіскуп сядзеў і маліўся на троне седзячы" (siedzial і modlilsi^ па tronie siedzqc). Адным словам, палякі ў Друі спраўлялі баль, быішам тыя пасажыры „Тытаніка" за хвіліну да таго, як карабель пацярпеў крушэньне і патануў.
ЛЁС ВЫГНАНЬНІКАУ
Выгнаныя з Друі айцы і клерыкі ў канцы ліпеня сабраліся ў Варшаве. Там быў і генэрал марыянскага закону а. Андрэй Цікота. Два клерыкі, Чэслаў Сіповіч і Казімер Аніськовіч, на прапанову Цікоты згадзіліся прыняць усходні абрад і працягваць навуку ў Рыме, каб пасьля ехаць у Харбін працаваць сярод расейцаў. У Рыме яны жылі ў Расейскай калегіі, або г. зв. Русікуме. Чэслаў Сіповіч пісаў 28 ліпеня 1939 г. свайму колішняму друйскаму сябру Антону Цьвячкоўскаму, які застаўся ў Варшаве: „Жыву ў калегіі, дзе расейцы, немцы, французы, булгар, літовец, славакі, эстонцы і г. д. твораць даволі згодную грамадку, каторай мэта праца для сяньняшняй Расеі заграніцай і падгатоўка для прышлай ужо незалежнай“ (вылучана мною —А.Н.). Пры канцы ліста ёсьць прыпіска, у якой адчуваецца наіўны гонар за свой закон: „Гутарыў я з нашым а(йцом) з Латвіі, каторы такжа запускае бараду153. Можаш дагадацца мэту. Марыяне ў працы злучэньня цэркваў ідуць у першай чарзе“.
Антон Цьвячкоўскі праз некалькі дзён пасьля пачатку польска-нямецкай вайны вырашыў разьвітацца з надзеяй стаць сьвятаром. He пытаючыся ў нікога дазволу, ён пакінуў, як казаў, „польскі Сыбір“ (г. зн. Варшаву) і вярнуўся на Бацькаўшчыну. Свае прыгоды ён апісаў у газэце Крыніца, што аднавіла свой выхад у далучанай да Летувы Вільні154. У тым часе ён ня страціў сувязі з Чэславам Сіповічам, і калі той стаў дыяканам, паслаў яму кнігу Чатыры Эванэлі. і Апостальскія Дзеі ў перакладзе а. Вінцэнта Гадлеўскага (Вільня, 1939) з наступным прысьвячэньнем: „3 нагоды атрыманьня сьвячаньняў дыяканату прышламу апосталу Добрае Навіны, барацьбіту за волю Беларускага Народу гэтую кнігу ў роднае вопратцы ад
153 Сіповіч меў на ўвазе латышскага марыяніна Баляслава Вальпітрса, які на прапанову архібіскупа Рыжскага ўвесну 1939 г. прасіў дазволу прыняць усходні абрад, каб мець магчымасьць працаваць сярод расейцаў у Латвіі. Вайна паклала канец гэтым плянам.
154 Cviackouski A. ,,Z maich uspaminati (z Varsavy й Vilniu)“, Krynica, No. 6, Vilnia, 5.12.1939, s. 2—3.
імя Шальцін, Дзедзінкі, Друі пасылае з жаданьнем, каб прыміцыю цэлебраваў і Божае Слова сказаў у Роднае Старонцы Твой Антон. Вільня, 25.ХІІ.39 г.“ Пра далейшае жыцьцё Цьвячкоўскага згадвае Язэп Малецкі ў сваіх успамінах: „А. Цьвячкоўскі, гадунец айцоў марыянаў у Друі, клерык Віленскае духоўнае сэмінарыі, у часе вайны вярнуўся да сьвецкага стану. Спачатку, у 1941 годзе, быў настаўнікам беларускай пачатковай школы ў Вільні, пасьля працаваў у Менску. У 1943 г. быў старшынём у Пастаўі, з прыходам бальшавікоў быў зьняволены ў Варкуце“155.
Цягам наступных некалькіх гадоў два іншыя колішнія друйскія клерыкі пакінулі марыянскі закон, але пра іх не было нічога чуваць у беларускім грамадзкім жыцьці.
У 1932 г. Германовіч пакідаў Беларусь не з уласнай волі. Ён ведаў, што ягонае месца — на Бацькаўшчыне, і гэта было галоўнай прычынай ягонай нэрвовай хваробы ў Харбіне. У1938 г. ён разумеў, што ў Беларусі польскія ўлады не дазволілі б яму жыць. У Польшчы ён заставацца ня меў жаданьня са зразумелых прычынаў, а ў Рыме яму не было чаго рабіць. Таму ён вырашыў вярнуцца ў Харбін, дзе мог, прынамсі, працаваць як пастыр і выхаваўца моладзі. За два тыдні перад ад’ездам, 2 сакавіка 1939 г., яму пашчасьціла на плошчы сьв. Пятра бачыць толькі што абранага Папу Пія XII. Вось як ён апісвае гэтую хвіліну: „Вікары Езуса Хрыстуса дае багаславенства «Urbi et ОгЫ» — «Гораду і Сьвету». — А я ў думках пералятаю туды, дзе нашы мілыя мястэчкі і вёскі, дзе зялёная рунь праціскаецца праз сьнег да вясеньняга сонца, дзе раньні жаваранак прыносіць вестку прабуджэньня. «Багаславі, добры Божа — рукою новага Архіпастыра — найцішэйшыя свае авечкі, гаротных беларусаў! Дай нам, Божа, толькі падняцца, стаць на крэпкія ногі, а мы — без чужой крыўды, сваім мазалём — добра папрацуем на Тваю славу, для славы і карысьці сваёй і ддя дабра ўсяго чалавецтва!»"156