Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
Такое стаўленьне Матулевіча да беларусаў выклікала супраціў з боку палякаў. Асабліва варожа яго ўспрымалі сябры партыі г. зв. Народнай дэмакратыі (у народзе званых „эндэкамі“), а яна мела шмат прыхільнікаў сярод польскіх ка-
4 Gorski Т. Stosunek Biskupa Jerzego Matulewicza do spraw j^zykowych w diecezji Wilenskiej 1918—1925, Rzym, 1970, s. 46.
5 Gorski, op.cit., s. 48.
таліцкіх сьвятароў Матулевіч не хацеў абвастраць і так напружаную сытуацыю, і таму ён задумаў дапамагчы беларусам апасродкавана, стварыўшы беларускі рэлігійны асяродак — кляштар айцоў марыянаў.
Заснаваны ў другой палове XVII ст. у Полыпчы закон марыянаў даволі хутка распаўсюдзіўся на землях Рэчы Паспалітай. Аднак на пачатку XX ст. ён амаль зусім заняпаў, калі расейскі ўрад пасьля паўстаньня 1863 г. забараніў каталіцкім законам прымаць новых кандыдатаў. У 1909 г. Матулевіч таемна ад царскіх уладаў аднавіў закон, даў яму новую канстытуцыю і заснаваў навіцыят у Фрыбургу, што ў Швайцарыі, пад выглядам дому для студэнтаў-багасловаў. Пасьля 1915 г., калі ў выніку ваенных дзеяньняў нямецкія войскі занялі Польшчу, Летуву і Заходнюю Беларусь, марыяне выйшлі з „падпольля". Пасьля вайны яны ўжо мелі свае законныя дамы ў Польшчы, Летуве, Латвіі, а таксама сярод летувіскай і польскай дыяспараў у ЗША.
Матулевіч стаў першым галоўным кіраўніком, або г. зв. „генэралам“ адноўленага ім закону, і заставаўся на гэтай пасадзе да сьмерці ў 1927 г. Таму ён не выпадкова абраў марыянаў для працы сярод беларусаў.
Першым беларускім марыянінам стаў а. Андрэй Цікота. У верасьні 1920 г. ён распачаў навіцыят (выпрабавальны пэрыяд) у Марыямпалі ў Летуве і праз год, 24 верасьня 1921 г., склаў законныя шлюбы. Затым ён паехаў у ЗША, але ўжо ўвосень 1923 г. апынуўся ў Друі. Спачатку займаў становішча другога вікарнага, або памочніка, а. Антона Зянкевіча. Першым вікарным быў а. Віталіс Хамёнак, які ў 1925 г. таксама ўступіў у закон марыянаў.
У міжчасе 9 чэрвеня 1923 г. Матулевіч зьвярнуўся да Сьвятога Айца з просьбаю даць дазвол на заснаваньне кляштару ў Друі. У сваім лісьце ён між іншым кажа, што побач з адміністрацыяй парафіі марыяне маюць намер адбудаваць кляштар, заснаваць там ювэнат і навіцыят6 „для беларусаў, у сва-
6 Ювэнат — інтэрнат для хлопцаў, звычайна вучняў старэйшых клясаў гімназіі, магчымых будучых кандыдатаў у закон. Навіцыят — месца для „навіцыяў“, або паслушнікаў, г. зн. тых, хто, перш як
ёй бальшыні схізматыкаў, што да гэтага часу ня маюць сваіх законьнікаў, якія б займаліся справай іхняга навяртаньня і збаўленьня"7.
Друя — невялікае старажытнае мястэчка ў паўночна-заходнім кутку Беларусі на левым беразе Дзьвіны, дзе ў яе ўплывае рака Друйка. Ад 1921 г. па Дзьвіне ў гэтым месцы праходзіла дзяржаўная мяжа між Польскай Рэспублікай і Латвіяй, і таму ў Друі ўсталяваўся аддзел польскіх памежных войскаў і мытня. Друйская каталіцкая парафія налічвала каля 5000 вернікаў і ахоплівала, апроч самога гораду, навакольныя вёскі. Большасьць парафіянаў складалі беларусы, якія пераважна мелі моцнае нацыянальнае пачуцьцё. У 1915—1917 гг. вікарным сьвятаром у Друі быў Ільдэфонс Бобіч (1890—1944), больш вядомы як беларускі пісьменьнік Пётра Просты. 3 1907 г. ён друкаваўся ў Нашай Ніве, а з 1913 г. — у навастворанай каталіцкай газэце Беларус. У 1914 г. студэнтам у Рыме на аўдыенцыі ў Папы сьв. Пія X ён папрасіў і атрымаў блаславеньне для супрацоўнікаў і чытачоў Беларуса. Бобіч браў удзел у зьезьдзе беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Вільні 12—13 ліпеня 1921 г., дзе чытаў даклад аб беларускай каталіцкай выдавецкай справе. У 1922 г. выйшла ягоная кніжка Нядзеляшнія Эвангэлі і Навукі. На жаль, пасьля 1923 г. гэты несумненна здольны сьвятар адышоў ад беларускага жыцьця.
У 1917 г. у Друі праводзіў свой летні адпачынак малады сьвятар Адам Станкевіч (атрымаў сьвячаньні ў 1915 г.). Ён заснаваў там гурток Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, „каб жыцьцё і хрысьціянскае і беларускае больш паглыбіць і ўмацоўваць“. Вось што ён сам піша пра гэта: „Першай арганізацыяй на правінцыі Бел. Хр. Дэмакрацыі быў гурток у Дзісьне <...>. Быў так жа ў тым часе заснаваны гурток бел(арускай) Хр(ысьціянскай) Дэм(акратыі) у Друі. Закладчыкам і
скласьці законныя шлюбы, праходзіць пэрыяд выпрабаваньня (звычайна адзін або два гады) пад кіраўніцтвам дасьведчанага законьніка — магістра навіцыяў. Навіцыятам называецца таксама сам пэрыяд выпрабаваньня.
7 „Pro alborussis, quae gens maxima pars schismatica hucusque nullos religiosos indigenos habet, qui suae conversion! et saluti incumbant“.
кіраўніком быў я, прабываючы там на вакацыях, як студэнт Пецярбургскай Дух(оўнай) Акадэміі. Прыймаў так жа ўдзел у працы гэтага гуртка і кс. Ф. Абрантовіч, які прабываў так жа на летніх вакацыях у Прыдруйску, на другім баку Дзьвіны. Адбываліся бадай штонядзелі і што сьвята зборкі і вяліся гутаркі на тэмы грамадзка-хрысьціянскія і беларуска-народныя. Зборкі адбываліся ў кляшторных мурох пры касьцёле. Прыходзіла на іх звычайна многа людзей, пераважна сялян з усіх канцоў Друйскай парафіі, а таксама часткова з парафіі прыдруйскай, з Віцебшчыны"8.
Улетку таго ж самага 1917 г. біскуп Віленскі Эдуард Роп рабіў візытацыю парафіяў Дзісеншчыны і Браслаўшчыны. На пачатку візытацыі беларускія сьвятары спыталіся ў яго, ці можна гаварыць казані па-беларуску, і біскуп адказаў: „Ня толькі можна, але й трэба“9. Першым зьвярнуўся са Словам Божым па-беларуску а. Адам Станкевіч 21 ліпеня ў Дзісьне. Пасьля ён і іншыя сьвятары гаварылі беларускія казані ў іншых парафіях, у тым ліку і ў Друі. Дарэчы, як піша Станкевіч, „у Друі дзеці пастыра (г. зн. біскупа Ропа — А. Н.~) віталі беларускімі вершамі. Пастыр слухаў і са сьлязьмі на вачох казаў: «Ах, як люблю я гэтую мову і гэты народ»“10.
6—7 жніўня 1918 г. у Германавічах адбыўся зьезд сьвятароў Мёрскага дэканату, да якога належала Друя. Зьезд пастанавіў дамагацца беларускіх школаў „з беларускай мовай навучаньня, пры поўнай аўтаноміі для іншых народнасьцяў". На думку ўдзельнікаў, „абшар дзейнасьці Каталіцкай Дэмакрацыі ў дэканаце ёсьць беларускі1111. У зьезьдзе браў удзел Антон Зянкевіч, які ў тым самым годзе ў Мікалаеве каля Дзісны пачаў гаварыць казані па-беларуску. У газэце Крыніца за 19.6.1921 г. ёсьць цікавая карэспандэнцыя з Мікалаева, падпісаная псэўданімам „ПрыездньГ: „Сяньня магу з вамі падзя-
8 Stankievic Adam. Bielaruski Chryscijanski ruch, Vyd. „Chryscijanskaj Dumki“, Vilnia, 1939, s. 160.
9 Stankievic Adam. Rodnaja mova й sviatyniach, Vyd. „Chryscijanskaj Dumki“, Vilnia, 1929, s. 99.
10 Op. cit., c. 102.
11 Op. cit., c. 109.
ліцца думкаю, што памалу ў нас пачынае аджываць думка аб Уніі. Усё часьцей чуваць у нас сярод праваслаўных беларусаў прыхільныя гутаркі аб злучэньні Царквы і Касьцёла. «Хай будзе Унія», гавораць людцы. Ёсьць тут некалькі сьвяшчэньнікаў, якія ня толькі не чураюцца ідэі Уніі, але хацелі б сярод духавенства каталіцкага знайсьці людзей, добра разумеючых усю важнасьць гэтага сучаснага пытаньня і гатовых памагчы стварыць патрэбныя для Уніі варункі як з адной, так і з другой стараны. Мы добра помнім кс. Зянкевіча, які заўсёды быў гарачым староньнікам ідэі Уніі і хацеў яе з поля гутарак сапхнуць на грунт рэальнай працы. Нат у 1920 г. меўся адбыцца з гэтай мэтаю ў Мікалаеве зьезд некулькіх ксяндзоў і сьвяшчэньнікаў, каб пакуль што прыватна абсудзіць, што ў цяперашнім часе можна зрабіць для дзела Уніі“12. Зьезд, праўда, так і не адбыўся — відаць, таму, што ў 1920 г. а. Зянкевіча перавялі ў Вільню, а ў 1922 г. ён стаў пробашчам у Друі. Ягоным вікарным сьвятаром ўпамочнікам) быў а. Віталіс Хамёнак, беларус, які яшчэ ў 1909 г., за чатыры гады да паступленьня ў духоўную сэмінарыю, дасылаў свае допісы ў Нашу Ніву. Між іншым, нехта „Парафіянін" пісаў на пачатку 1929 г. у польскай „эндэцкай“, варожай да ўсяго беларускага, газэце Dziennik Wilenski: „Пачаткі працы на карысьць беларушчыны ў Друі трэба аднесьці да часу знаходжаньня тут ксяндза Антона Зянкевіча, які карыстаецца гэтай моваю і прымае беларускага дзеяча ксяндза Станкевіча, рэдактара Крыніцы“і3.
Сам а. Андрэй Цікота ў лісьце да папскага нунцыя ў Варшаве за 9 чэрвеня 1938 г. так апісаў становішча ў Друйскай парафіі да прыйсьця туды марыянаў: „Сьвядомасьць беларускай нацыянальнасьці сярод людзей Друйскай парафіі перад тым, як прыйшлі законьнікі закону аа. марыянаў, была даволі пашыраная. Асабліва падчас Расейскай рэвалюцыі беларускі рух рос з дня на дзень, так што ў часе кананічнай візытацыі, якую Найдастойны архібіскуп Эдуард Роп правёў у канцы 1917 году, адчувалася відавочная неабходнасьць казаняў на
12 Krynica, No. 19, Vilnia, 19 cervienia 1921 h., s. 5.
13 Parafjanin, „Nieublagana walka z polskosciq klasztoru bialoruskiego“. Dziennik Wilenski, No. 32, 8.2.1929.
беларускай мове, на якія, каб іх пачуць, прыходзіла нямала схізматыкаў. Ад часу гэтай візытацыі аж да заснаваньня ў Друі дому (кляштару) вышэй паймянёнага закону прапаведаваньне Слова Божага на беларускай мове адбывалася ў Друйскай царкве практычна ў кожны сьвяточны дзень Па-за царквою беларуская дзейнасьць праводзілася ў гуртках моладзі, было таксама ўжо нямала сяброў беларускай арганізацыі «Хрысьціянская Дэмакратыя»; нярэдка адбываліся беларускія тэатральныя пастаноўкі, у якіх часта браў удзел парафіяльны хор“14.
Такім чынам, Друйскі марыянскі кляштар засноўваўся не на пустым месцы, а на добра падрыхтаваным беларускім грунце. Магчыма, менавіта таму біскуп Матулевіч і абраў Друю, каб зьдзейсьніць сваю задуму.
Поруч з падрыхтоўкай да адкрыцьця кляштару а. Цікота перадусім меў клапаціцца пра заснаваньне гімназіі. Першым дырэктарам гэтай установы стала полька Ванда Еўтэ, якая выкладала польскую мову. Яна належала да жаночага закону служэбніцаў Ісуса ў Эўхарыстыі (,,эўхарыстак“), якіх прыслаў у Друю на дапамогу Цікоту іхні заснавальнік біскуп Матулевіч. Супрацоўніцтва між Еўтэ і Цікотам, які старшыняваў у школьнай радзе, ня склалася. Увосень 1928 г. яе звольнілі з пасады дырэктара гімназіі і яна пакінула Друю.
Гімназія, якая насіла імя Сьцяпана Батуры15, была польскаю. Янка Багдановіч, будучы супрацоўнік друкарні імя
14 Cikoto A. Quandam informationes de Domo Druiensi Congr. CC. RR. Marianorum. (Копія ліста ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане).