Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
„Абмежаваць беларушчыну да мінімуму“
Калі стала зразумела, што справу Бародзіча ня ўдасца замаўчаць, Ялбжыкоўскі стварыў „сьледчую камісію“, фармальна каб разгледзець узьніклы канфлікт між гэтым сьвятаром і друйскімі марыянамі. У камісію ўвайшлі: канонік Віленскай капітулы Лявон Жаброўскі, дэкан Браслаўскі Язэп Савіцкі і правінцыял польскай правінцыі марыянаў Уладзімер Якоўскі — усе тры палякі. Камісія працавала ад 26 да 28 жніўня і падала Ялбжыкоўскаму справаздачу пра сваю дзейнасьць 20 верасьня 1929 г.72 Перадусім камісія цалкам апраўдала друйскіх марыянаў што да спробы атруціць Бародзіча. У заключным пратаколе гаворыцца: „Сьледзтва паказала, што абвінавачаньне ў спробе атруціць кс. Бародзіча, высунутае супраць айцоў марыянаў, зусім беспадстаўнае <...>. Ксяндзы, (прысутныя) пры гэтым здарэньні, адкідаюць нават найменшае дапушчэньне злой волі з боку айцоў марыянаў, а тым больш жаданьне зьдзейсьніць злачынства. Беспадстаўнае таксама абвінавачаньне ў русыфікацыі і здрадзе Касьцёлу і Дзяржаве, а таксама ў (распаўсюджваньні) паклёпаў на кс. Бародзіча“.
Гэтае сьведчаньне камісіі не зусім стасуецца з іншым: „Факт распаўсюджваньня кс. Бародзічам паклёпных сьведчаньняў супраць ксяндзоў марыянаў не пацьвердзіўся“. Тым ня менш, крыху ніжэй знаходзім у тэксьце: „Цалкам даказана, што кс. канонік Юзаф Бародзіч выслаў у некалькі рэдакцыяў віленскіх газэтаў ліст, дзе ў вельмі абразьлівай для друйскіх айцоў марыянаў форме вінаваціць іх у паклёпах супраць сябе <...>; (б) русыфікацыі насельніцтва на «крэсах» Полыпчы; (в) здрадзе Польскай дзяржаве і Каталіцкаму Касьцёлу
Падсумоўваючы вынікі сваёй дзейнасьці, камісія пісала: „Сьледзтва, пацьвердзіўшы парушэньне супакою ў рэлігійным жыцьці ў Друйскай парафіі, адначасова выявіла, што прычы-
72 „Orzeczenie sledcze w sprawie Ksi^za Marjanie w Drui — ks. Jozef Borodzicz na mocy dochodzenia z dd. 26—28 sierpnia 1928“. Копія гэтага натарыяльна зацьверджанага дакумэнта (5 машынапісных старонак) знаходзіцца ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
наю гэтае зьявы ёсьць, з аднаго боку, выразнае падкрэсьліваньне айцамі марыянамі беларускага характару кляштару, a ў пэўнай меры і парафіі ў Друі; а з другога — выступленьне ў гэтых аколіцах кс. Бародзіча, што ў высокай ступені разбурыла супакой сярод людзей і падарвала аўтарытэт духавенства“.
Камісія дала наступныя рэкамэндацыі: „1. Пазбавіць Друйскі кляштар беларускага характару, прыняўшы ў яго таксама аа. марыянаў-палякаў, бо гэтага жадае значная колькасьць людзей; абмежаваць беларушчыну ў Друйскім касьцёле да неабходнага мінімуму і рэкамэндаваць аа. марыянам быць болын абачлівымі ў справе ўсходняга абраду, якога людзі ня хочуць і нават баяцца, а аа. марыяне ніякім пазытыўным вынікам у гэтай галіне пахваліцца ня могуць73. 2. Рашуча забараніць кс. кан(оніку) Бародзічу ўсялякія выступленьні на гэтай тэрыторыі, а таксама (загадаць) адмовіцца ад праекту будовы касьцёла <...> або прынамсі цалкам адхіліць кс. Бародзіча ад справы будовы касьцёла11.
Пры канцы варта прывесьці наступныя радкі з заключнага пратаколу: „3 пераказу паказаньняў гэтых сьведкаў вынікае, што аа. марыяне сваёй беларускай дзейнасьцю і ўсходнімі сымпатыямі выклікаюць неспакой сярод парафіянаў і непрыхільнасьць вялікай іх часткі, што выяўляецца ў жаданьні будовы новага касьцёла ў Друі. Такую выснову пацьвярджае афіцыйна кс. др. Ільдэфонс Бобіч, дэкан Мёрскі, лістом ад 31 жніўня 1929 г., які ў дадатак уважае шкоднай палітычна-нацыянальную дзейнасьць аа. марыянаў". Той самы Бобіч упікае друйскіх марыянаў, што ў іхняй парафіі няма Згуртаваньня польскай моладзі (Stowarzyszenie Mlodziezy Polskiej).
Ільдэфонс Бобіч, дэкан Мёрскі (да ягонага дэканату належала Друя), быў некалі сьвядомым беларусам і пісьменьнікам
73 „Odebranie klasztorowi w Drui charakteru bialoruskosci przez osadzenie w nim takze ks. Maijanow-Polakow, gdyz znaczna cz?sc ludnosci tego pragnie, ograniczenie bialoruszczyzny w kosciele drujskim do minimum wymoganego i zalecenie ks. Marjanom wi?kszej ogl?dnosci co do obrzqdku wschodniego, ktdrego ludnosc nie chce, a nawet si? obawia, a ks. Marjanie zadnym pozytywnym wynikieim akcji w tym kierunku pochwalic si? nie mogq“.
(пісаў пад псэўданімам „Пётра Просты“). Што ж, людзі мяняюцца...
Таксама варта зьвярнуць увагу на тое, як насьцярожана ставіліся сябры сьледчай камісіі да ўсходняга абраду, якога, дарэчы, у Друі не існавала.
Як можна было прадбачыць, архібіскупская сьледчая камісія апраўдала друйскіх марыянаў што да абвінавачаньня ў злачынстве, але вынесла ім прысуд за беларускасьць. Цікота ў лісьце да Бучыса за 2 лютага 1931 г., адкідаючы ўсе абвінавачаньні камісіі, пісаў: „Насамрэч усе закіды фальшывыя апрача аднаго, які кажа, што мы — беларусы“74.
Вынікаў працы камісіі не давялося доўга чакаць. Яшчэ раней, чым зьявіліся яе канчатковыя рэкамэндацыі, на пачатку 1929 школьнага году, а. Віталіса Хамёнка звольнілі з пасады настаўніка рэлігіі ў школах Друйскай парафіі, а на ягонае месца прызначылі нававысьвячанага сьвятара паляка Яна Сьлемпа (дарэчы, не марыяніна). Казімер Бранікоўскі, польскі марыянін, які ў пачатку 1930 г. на загад Бучыса праводзіў візытацыю Друйскага кляштару, пісаў у сваёй справаздачы: „Ад пачатку 1929—30 школьнага году на месца а. Віталіса ў пачатковыя школы парафіі як у горадзе, так і па вёсках быў прызначаны настаўнікам сьвецкі (г. зн. не законьнік — А.Н.) сьвятар, які трымаецца здалёку ад кляштару і, як кажа, адрабляе беларускі ўплыў а. Віталіса ў школах, гаворачы дзецям пра Польшчу, падбіраючы прыклады з рэлігійнага жыцьця Польшчы перад яе падзеламі"75. Сам Бранікоўскі піша пра а. Віталіса: „Я ня чуў, каб а. Віт(аліс) у працы з дзецьмі кіраваўся нацыянальнымі меркаваньнямі, або таксама каб сьвядома ў нечым ганьбіў польскую дзяржаўнасьць у прысутнасьці дзяцей і настаўнікаў".
Архібіскуп Ялбжыкоўскі, пасылаючы генэралу марыянаў Францішку Бучысу копію пратаколу камісіі, пісаў у лісьце за
74 „Re autem vera omnes accusationes falsae sunt praeter una quae dicit nos Alborussos esse“.
75 „...odrabia wplyw biatoruski x. Witalisa w szkolach, mowiqc dzieciom o Polsce przez dobierane przyklady z zycia religijnego Polski przedrozbiorowej“.
22 лістапада 1929 г.: „Гэтым пасылаю копію пратаколу сьледчай камісіі ў справе аа. марыянаў у Друі супраць кс. Юзафа Бародзіча. 3 свайго боку хачу падкрэсьліць дзьве высновы сьледчай камісіі: 1) Патрэбу прыслаць у Друю прынамсі 2 кс. марыянаў-палякаў, якія б стараліся палагодзіць закалоты, што ўзьніклі на фоне беларускай акцыі. Закалоты трываюць і цяпер, доказам чаго — новыя скаргі друйскіх парафіянаў у Міністэрства рэлігійных справаў і адукацыі, пану Віленскаму ваяводзе, а таксама ў нунцыятуру. На кожнай скарзе па 500 подпісаў <„.>“76.
Сьледчая камісія рэкамэндавала абмежаваць беларускую мову ў казанях „да неабходнага мінімуму". Як гэтае абмежаваньне адбылося, апісвае польская газэта Kurier Wileriski: „Да пробашча Друйскага а. Дашуты зьявілася нядаўна дэлегацыя ў складзе некалькіх асобаў і заявіла, што «калі будуць далей гаварыць беларускія казані, дык яны зробяць у касьцёле скандал, авантуру і такім спосабам запратэстуюць»... Параіліся тады аа. марыяне і паслалі кс. архібіскупу Ялбжыкоўскаму заяву, што, ня хочучы, каб касьцёл быў спрафанаваны скандалам, яны ўстрымаюцца часова ад беларускіх казаняў. I ад некаторага часу іх у Друі няма“77. Гэта здарылася не пазьней як у нядзелю 2 сакавіка, бо ў панядзелак 3 сакавіка 1930 г. польскі марыянін Казімер Бранікоўскі, які ў той час праводзіў візытацыю ў Друі, пісаў у Рым марыянскаму генэралу Францішку Бучысу: „Дзеля большага супакою і каб пазьбегнуць Боскай зьнявагі ў сувязі з нападамі, якія рыхтаваліся ў касьцёле, аа. Друйскія, пасьля доўгіх дыскусіяў на сваіх паседжаньнях, без майго ўдзелу і ўплыву вырашылі спыніць беларускія казані на вячэрнях. Мне гэта вельмі аблегчыць сустрэ-
76 „Potrzeb? przyslania do Drui przynajmniej 2 XX Marjanow Polakdw, ktorzyby si? starali zalagodzic fermenty powstale na tie akcji bialoruskiej. Fermenty te trwaja, czego dowodem sq nowe skargi parafjan drujskich do Ministerstwa Wyznan Religijnych i Oswiecenia Publicznego, Pana Wojewody Wilenskiego, oraz do Nuncjatury. Na kazdej skardze figuruje 500 podpisow“.
77 Jotowicz J. „Marjanie w Drui“, cz. II, Kurier Wileriski. No. 71, Wilno, 26.3.1930, s. 2.
чу і размову з кс. Архібіскупам (Ялбжыкоўскім — А.Н.). Калі я меў нейкія сумневы, дык яны дзякуючы гэтай іхняй каталіцкай велікадушнасьці (?! —А.Н.') з сорамам разьвеяліся (tq ich wielkodusznosciq Katolickq ze wstydem si^ rozwiafyy‘7B. Карэспандэнт Kurjera Wilenskiego трымаўся іншай думкі: „He лічу, што такое становішча аа. марыянаў было слушным. Саступіць перад пагрозамі значыць яшчэ больш разбэсьціць праціўніка і то такога, чый маральны ўзровень ня ўзносіцца вышэй за ўзровень звычайных вулічных шумавінаў“79.
Такім чынам, сапраўды пацярпелі не Бародзіч і кампанія, а друйскія марыяне. Рэкамэндацыі камісіі, уведзеныя ў жыцьцё, спрэс мянялі характар Друйскага кляштару: у найлепшым выпадку беларушчыну трывалі ў ягоных мурох, а навонкі ў імя „каталіцкай велікадушнасьці" яе „абмежавалі да неабходнага мінімуму“, іншымі словамі, да нуля. Пра нейкую дзейнасьць ва ўсходнім абрадзе не ішло нават і гутаркі, „бо гэтага народ ня хоча і баіцца“. Гэта было поўнае адступленьне ад волі біскупа Матулевіча, які засноўваў кляштар „pro alborussis“ (для беларусаў).
3 адыходам Бародзіча вялікія канфлікты скончыліся, але працягвалася цкаваньне друйскіх марыянаў у польскай прэсе. 26 студзеня 1930 г. „уласны карэспандэнт“ П. Каўнацкі пісаў у Dzienniku Poznanskim: „Гэта бадай самая шкодная і самая не-
78 Тамаш Падзява ў сваіх успамінах пра а. Цікоту (гл. вышэй спасылку No. 17) піша: „Беларускія казані прыцягвалі натоўпы людзей, якія хацелі пачуць слова Божае, і гэта даводзіла праціўнікаў гэтых казаняў да такой разьюшанасьці, што яны прыгразілі прыслаць п’яных скандальнікаў з мэтаю распачаць бойку ў касьцёле і апаганіць касьцёл праліцьцём крыві. Тады спынілі гэтыя казані і паведамілі пра гэта архібіскупу мітрапаліту (Ялбжыкоўскаму — А.Н.), які пахваліў іх за гэтую саступку перад шантажам. Паводле сьведчаньня а. Віталіса Хамёнка, а. Андрэй спыніў беларускія казані не з уласнай ініцыятывы, але на жаданьне а. Бранікоўскага, польскага правінцыяла“.