Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
іншыя сьвятыні, якія пан Эск. бачыў, будаваў нехта іншы і ў іншым часе. Зноў жа, 7 каплічак, якія кс. Бародзіч збудаваў з досак на працягу 3 месяцаў, аўтар ня мог бачыць з прычыны адлегласьці, зрэшты, калі б убачыў, то зьмяніў бы зусім думку аб іх“. (J. М. z pod Mior. „О «owocach ргасу» ks. Borodzicza". Kurier Wilenski. 19.10.1932).
56 Catalogus ecclesiarum et cleri Archidiocesis Vilnensis pro anno Domini 1932. Vilnae 1932, p. 79; Catalogus... pro anno Domini 1938, Vilnae, 1938, p. 78.
57 Borodzicz J., KresyPolskie w niebezpieczenstwie, Wilno, n.d. (1930), s. 40.
няць усякія капланьскія абавязкі, а так жа забараняецца яму прабываць у межах Віленскай архідыяцэзіі"58. Сам Бародзіч выклаў справу зусім іншым чынам: „На маё няшчасьце, я набраўся прастуды ў часе аб’езду чатырох паветаў і быў праз некалькі тыдняў «засуспэндаваны» грыпам. Прыйшоў ліст і ад Я. Э. Мітрапаліта (Ялбжыкоўскага — АН.) пад №747, у якім Архіпастыр загадаў узяць адвод (wycofac Я прыняў з пакораю гэты загад, а пан Абрампальскі занёс Архіпастыру акт зрачэньня, падпісаны хворым"59.
Вынікі выбараў у акрузе выйшлі нечакана памыснымі для беларускіх кандыдатаў з выбарчага сьпісу №18 (нацыянальныя меншасьці): з шасьці дэпутацкіх месцаў у акрузе тры атрымалі беларусы — Павал Каруза, Канстантын Юхневіч і Альбін Стаповіч, брат а. Канстантына Стаповіча (паэты Казімера Сваяка). Два месцы атрымалі палякі са сьпісу №1, за які, паводле Беларускай Крыніцы, галасавалі „ўсе польскія асаднікі, войты, польскія вучыцелі, чыноўнікі, князі і паны"60, і адно месца заняў кандыдат ад Польскай сацыялістычнай партыі (сьпіс №2). Затое са сьпісу №24, за які галасавалі „частка паноў, розныя эндэкі, шляхта, некаторыя польскія эндэцкія ксяндзы, іхнія кухаркі, тэрцыяркі, дэвоткі і ўсе тыя, што гараць шалёнай нянавісьцю да нашага беларускага сярмяжнага народу“61, не прайшоў ніводзін кандыдат. Такім чынам, Бародзіч і ягоныя сябры атрымалі вялікую паразу. Вінаватымі ў гэтым, на іхнюю думку, былі „айцы марыяне і савецкія правакатары"62. Больш цьвярозую ацэнку вынікам выбараў даў ка-
58 „Kara ks. Barodzica". Chryscijanskaja Dumka, No. 5, Vilnia, 6.3.1928, s. 7.
59 Borodzicz J. Kresy polskie w niebezpieczenstwie, Wilno, n. d. (1930), s. 54. Абрампальскі (Obrqpalski) — польскі асаднік з Друйскай парафіі, прыяцель Бародзіча.
60 Bielaruskaja Krynica, No. 16, Vilnia, 20.2.1928, s. 3.
61 Тамсама.
62 Borodzicz J. Kresy Polskie w niebezpieczenstwie, Wilno, n. d. (1930), s. 52. Віленскі ваявода Ў. Рачкевіч у сакрэтным лісьце да Міністэрства рэлігійных справаў і адукацыі за 22 чэрвеня 1928 г. пісаў: „Уплыў ксяндзоў (друйскіх —А.Н.) на вучнёўскую моладзь вялікі, не забылі нават скарыстаць вучняў гімназіі для выбарчай акцыі. У часе выбараў у Сойм і Сэнат вучні ў гімназійных уніформах, мена-
рэспандэнт польскай газэты Kurier Wileriski: „Жыхары аколіцы Друі — амаль выключна беларусы. Польскі элемэнт складаецца з невялікай колькасьці землеўласьнікаў, настаўнікаў, урадоўцаў і асаднікаў. Дык што ж тут дзіўнага, што кандыдаты беларусы маглі атрымаць столькі галасоў у гэтай выбарчай акрузе! Але ёсьць і іншая акалічнасьць, якая ў значнай ступені магла мець тут уплыў. Гаспадары тут пераважна малазямельныя, зямля дрэнная. Адтуль сталы недастатак і бяда. Ці гэтага ня бачылі, ці не хацелі бачыць, але зямлю, прызначаную для парцэляцыі (падзелу зямлі сярод сялянаў — А.Н.}, ужылі не на ўзбуйненьне гаспадарак мясцовага насельніцтва, а на асадніцтва. Бяда, як была, так і засталася, а селянін прыйшоў да перакананьня, што пра яго ня вельмі дбаюць. A мы ведаем з досьведу, што ня будзем галасаваць за тых, да каго ня маем даверу. Дык ці ж тут была патрэбная спэцыяльная агітацыя айцоў марыянаў?"63
Архібіскупская забарона, відаць, не трывала доўга, а Бародзіч быў ня з тых, хто б мог зьняверыцца пасьля адной няўдачы. Да таго ж ён мог разьлічваць на прыхільнасьць і падтрымку многіх польскіх ксяндзоў, асаднікаў, урадоўцаў і пэўнай часткі друйскіх мяшчанаў. Хутка надарылася новая нагода пазмагацца за „польскія крэсы“. Каб супрацьстаяць уплыву айцоў марыянаў, узьнікла думка адбудаваць у Друі касьцёл сьв. Антона Падуанскага, які згарэў у 1909 г., і заснаваць новую парафію, безумоўна, чыста польскую. Цяжка сказаць, хто быў ініцыятарам гэтага праекту. Паводле Беларускай Крыніцы, ён зьявіўся найперш на старонках антыбеларускага „эн-
віта Малецкі Язэп, браты Вацлаў і Віктар Марозы, Смулька Казімер (брат ксяндза) і Рашкевіч Фэлікс, назойліва раздавалі людзям, што ішлі на выбарчы пункт, нумаркі 18-кі. Адзін вучань сарваў выбарчы плякат з партрэтам маршалка Пілсудзкага. Пры роспуску мітынгу цяперашняга дэпутата Карузы дня 4.III. г. г. у Друі вучні гімназіі Малецкі і Смулька горача пратэставалі супраць роспуску мітынгу і пасьля роспуску разам з дэпутатам Карузам пайшлі ў кляштар да кс. Цікоты". Між іншым, „Казімер" — імя самога айца Смулькі.
63 Jotowicz J. „Marjanie w Drui“. Kurier Wileriski. No. 70, Wilno, 25.3.1930, s. 2.
дэцкага" Dzierinika Wileriskiego64, але напэўна за гэтай публікацыяй стаяў нехта з асяродку віленскага ваяводы, калі ня ён сам. А выконваць задуму меўся ня хто іншы, як Бародзіч. Яго не бянтэжыла, што пляц, дзе некалі стаяў касьцёл сьв. Антона, належаў кляштару. Горш было з атрыманьнем дазволу архібіскупа, які хоць і не любіў друйскіх марыянаў, але мусіў трымацца нормаў кананічнага права, і таму ня мог пайсьці на такую непрыхаваную авантуру. Сумневы Бародзіча разьвеяў ягоны аднадумец, вядомы сваёй варожасьцю да ўсяго беларускага канонік Караль Любянец, які „раіў і настойваў, каб я «супрацьдзейнічаў бальшавіцкай рабоце кляштару», збудаваў другі касьцёл у Друі, дзе каталіцкі сьвятар мог бы абслугоўваць усіх верных без вынятку. Прытым ён патлумачыў, што архіпастыр (г. зн. Ялбжыкоўскі — А.Н.) ня можа даць мне пісьмовага ўпаўнаважаньня да гэтай акцыі, бо аа. марыяне, якія непасрэдна залежаць ад Рыму, маглі б там пэцкаць добрае імя архіпастыра"65. Так супакоены, Бародзіч зьявіўся 12 чэрвеня 1929 г. у Друю, дзе пры сьведках заявіў Цікоту, што прыехаў, каб на выразнае жаданьне (так! —А.Нў архібіскупа Ялбжыкоўскага і ваяводы Рачкевіча адбудаваць на старых падмурках касьцёл сьв. Антона, і просіць супрацоўніцтва марыянаў у гэтай справе66. Цікота сказаў Бародзічу не пачынаць нічога, пакуль ня прыйдуць адпаведныя дакумэнты з біскупскай курыі.
64 „I так, на бачынах эндэцкага Dzierinika Wileriskiego паўстаў праект будовы новага касьцёла ў Друі, як бы канкурэнцыя айцом марыянам“ („Awantura polskich endekau u Drui i ks. Barodzic", Bielaruskaja Krynica, No. 22, Vilnia, 28.6.1929, s. 1).
65 Borodzicz J. Kresy Polskie w niebezpieczeristwie. Wilno, n. d. (1930), s. 58. Ялбжыкоўскі, несумненна, чуў пра плян адбудовы, хоць бы з публікацыі ў Dzieriniku Wileriskim. У размове з Бародзічам 12 чэрвеня (гл. ніжэй у тэксьце) Цікота заявіў, піто некалькі тыдняў таму размаўляў з Ялбжыкоўскім і той сказаў, што ня бачыць патрэбы адбудоўваць касьцёл сьв. Антона, бо ўжо існуе парафіяльны касьцёл сьв. Тройцы.
66 Пратакол размовы быў зроблены а. Цікотам і падпісаны ім і Бародзічам, а таксама пяцьцю сьведкамі, два з іх — сьвятары суседніх парафіяў, якія прыехалі ў Друю на ўрачыстасьць сьв. Антона.
Наступнага дня, 13 чэрвеня, на сьвята Антона Падуанскага, у Друі была вялікая ўрачыстасьць (фэст), на якую зьехалася шмат народу і духавенства. Вось што піша пра падзеі таго дня Беларуская Крыніца: „13 чэрвеня сёль. г. кс. Бародзіч, паклікаючыся на прыказ Віл. Арцыбіскупа<...>, распачаў акцыю будовы касьцёла ў Друі. Пасьля набажэнства, калі людзі выйшлі з касьцёла, сярод натоўпу зьявіўся кс. Бародзіч і сеўшы на воз, пад гукі нанятага жыдоўскага аркестру, паехаў на пляц сьв. Антоняга і там сказаў прамову, заклікаючы складаць складкі і ачысьціць пляц для будовы новага касьцёла. Зроблена гэта ў такі спосаб, каб выглядала, што Бародзіч быў быццам сілай людзьмі змушаны да такога выступленьня ў ролі якогась апостала ці місіянэра1167. Цікава чытаць урыўкі з прамовы Бародзіча на пляцы сьвятога Антона: „Сёньня вось вы схапілі мяне з касьцёла і прывалаклі сюды, каб вам я казаў пра сьв. Антона <.„> Схапілі вы мяне з касьцёла, як нейкага разбойніка, быццам каб расстраляць, хоць я і супраціўляўся. Дык страляйце ж у мяне, але... малітваю да сьвятога Антона <...> Учора я прыехаў і паведаміў айцу супэрыёру, што я тут на загад Я. Эксц. Архібіскупа, каб супрацоўнічаць, бо воля Я. Эксц. ёсьць, каб я збудаваў касьцёл <.„>. Такая ёсьць воля Я. Эксцэленцыі і самога пана ваяводы Рачкевіча <...>. Цяпер, дзеткі, вытрываласьці, бо чорт уздыме ўсё пекла, каб зьнішчыць нашую справу. Ніхто з палякаў і каталікоў ня будзе рабіць перашкодаў, толькі тыя, што на платнай службе ў бальшавікоў"68.
Загадаўшы ўсім прыйсьці заўтра ўраніцы „з лапатамі і кіркамі", Бародзіч распусьціў народ і сам пайшоў у кляштар. Там якраз праходзіў сьвяточны абед, на якім прысутнічалі сьвятары з суседніх парафіяў. На наступны дзень ён пакінуў
67 „Awantura polskich endekati u Drui i ks. Barodzic", Bielaruskaja Krynica, No. 22, Vilnia, 28.6.1929, s. 1. Артыкул y Беларускай Крыніцы даволі дакладна перадае зьмест артыкула на тую самую тэму ў польскім часопісе Przeglqd Wilenski (Bezstronny. „Znow ks. Borodzicz", Przeglqd Wilenski. No. 11, Wilno, 20.6.1929, s. 7—8).
68 Апісаньне ўзятае ca справаздачы Ялбжыкоўскаму пра падзеі таго дня, складзенай Цікотам на аснове паказаньняў сьведкаў.
кляштар і перабраўся жыць да аднаго з сваіх прыхільнікаў у мястэчку. Таго ж дня раніцай Цікота паслаў Ялбжыкоўскаму тэлеграму: „Ксёндз Бародзіч, спасылаючыся на вусны загад Архіпастыра, распачаў будову на кляшторнай зямлі. Прашу належнага распараджэньня“. Увечары ён атрымаў адказ: „Ніякага распараджэньня ксяндзу Бародзічу не даваў; без дазволу пробашча ня мае права (выконваць) ніякіх сьвятарскіх абавязкаў. Архібіскуп Ялбжыкоўскі“.
Здавалася б, пасьля тэлеграмы Ялбжыкоўскага справа мусіла скончыцца. Але Бародзіч думаў інакш. Як толькі ён пакінуў кляштар 14 чэрвеня, па горадзе пачалі разыходзіцца чуткі, быццам марыяне хацелі яго атруціць... Пазьней высьветлілася, што падчас абеду ў кляштары 13 чэрвеня пілі брусьнічны квас, куплены ў нейкага „маскаля" (старавера). Айцец Цікота наліў з адной бутэлькі сабе, айцом Хамёнку і Бародзічу. На няшчасьце, трапілася бутэлька з сапсутым квасам. Усе тры выпілі, але Бародзічу ад паўшклянкі стала дрэнна. Ён з Цікотам выйшаў на кароткі час, але хутка вярнуўся і, як пісаў Цікота Ялбжыкоўскаму 17 чэрвеня, „далей пры абедзе, а пасьля пры вячэры і назаўтра пры сьнеданьні быў зусім здаровы і добра еў“.