Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
Вельмі магчыма, што Бародзіч, са сваёй звычайнай безадказнасьцю, распускаючы плёткі пра спробу яго атруціць, хацеў толькі пашкодзіць добраму імю марыянаў, і ня думаў, што справа можа скончыцца судом. Але чуткі дайшлі да камэнданта мясцовай паліцыі, і ён ня мог прамінуць такой аказіі, каб нанесьці сур’ёзную шкоду кляштару. 15 чэрвеня камэндант паліцэйскага пастарунку Малюкевіч распачаў сьледзтва, напісаўшы пратакол наступнага зьместу: „Дня 15/VI-.29 г. я старэйшы пшадоўнік Малюкевіч Зыгмунт камэндант пастарунку дзяржаўнай паліцыі ў Друі, даведаўся з чутак, якія хадзілі па горадзе (dowiedzialem si^ z poglosek krqzqcych w miasteczku), што дня 13/VI г. г. y час водпусту сьв. Антона ў тутэйшым кляштары была спроба атруціць кс. каноніка Бародзіча Юзафа з дапамогаю нейкага атрутнага напою ў форме квасу. У сувязі з гэтым я вырашыў правесьці сьледзтва ў гэтай справе (Wobec powyzszego postanowilem w tej sprawie przeprowadzic dochodzenieY1. У той самы дзень Малю-
кевіч паведамляў намесьніку пракурора ў Вільні: „у Друі <...> здарылася злачынства: кс. Цікота, супэрыёр кляштару аа. марыянаў у Друі, намагаўся пазбавіць жыцьця кс. каноніка Бародзіча Юзафа Падчас сьледзтва ўсе апытаныя сьведкі — марыяне і госьці — аднагалосна цьвердзілі, што ніякай спробы атруціць Бародзіча не было. Выявілася поўная беспадстаўнасьць абвінавачаньняў Бародзіча, і Віленская пракуратура 19 сьнежня спыніла справу.
Тым часам распачалася акцыя па складаньні супраць друйскіх марыянаў розных лістоў і мэмарыялаў да архібіскупа, папскага нунцыя, Віленскага ваяводы і міністра ўнутраных справаў. У апошнім такім мэмарыяле да міністра ўнутраных справаў за 30 жніўня 1929 г. аўтары сьцьвярджалі, што мэта друйскіх марыянаў — „падступная русыфікацыя (podst^pne ruszczenie) і, здаецца, спроба завесьці нас ва ўсходнюю схізму <...>, а пазьней адарваць ад Полыпчы. Дык вось мы, як верныя каталікі і добрыя польскія грамадзяне, вырашылі бараніць нашу веру і польскасьць, гэта значыць тое, што нашыя айцы перадалі нам у спадчыну як найвышэйшыя каштоўнасьці". Таму аўтары просяць міністра „выселіць з Друі айцоў марыянаў, як крыніцу неспакою і сварак сярод нас, як тых людзей, што рэлігію і ейную сьвятасьць зрабілі сродкам, каб асягнуць сваёй мэты, а гэтая мэта — разваліць польскую дзяржаву" (ceZem tym jest rozwalenie Panstwa Polskiegoj. Больш канкрэтна Друйскіх айцоў абвінавачвалі ў тым, што „на загад таго ж ксяндза Цікоты <...> змушаюць дзяцей да расейскай мовы (zmuszajq dzieci do ruskiego j^zyka), падчас катэхізацыі ў Друі і Малькаўшчыне раздаюць расейскія кніжкі-малітоўнікі, даюць шлюбы па-расейску“ (udzielajq slubow malzenskich wj^zyku ruskim')69. У іншым месцы аўтары пішуць: „Ад гэтай хвіліны (г. зн. ад 1924 г. —А.Н.} па-
69 Мусіць, найбольш бязглуздае абвінавачаньне гучала так: „Кропляй, што вычарпала нашу цярплівасьць, было тое, што летам 1928 г. адзін з ксяндзоў марыянаў на галоўнай Імшы замест «Swi^ty Boze» пачаў сыіяваць «Святый Боже» па-расейску, другі ксёндз адслужыў па-расейску ўсю сьв. Імшу (drugi ksiqdz odprawit ро rosyjsku catq Msz$ Sw.y‘. У тым часе Імшу рымскага (лацінскага) абраду служылі
чынаецца ўсё больш выразная русыфікатарская і супрацьпольская дзейнасьць ксяндзоў марыянаў <...>. У касьцёле ў Друі ўведзеныя расейскія казані і гутаркі" (IV kosciele w Drui zostafy wprowadzone kazania i rozmowy rosyjskie). Відаць, аўтары, як і Бародзіч, сьвядома не хацелі адрозьніваць расейскую мову ад беларускай. Мэмарыял атрымаў падтрымку з боку гарнізону польскіх памежных войскаў, г. зв. КАП (Когpus Ochrony Pogranicza). Камандзір роты памежнікаў у Друі, нейкі паручнік Рафальскі, пісаў камандзіру свайго батальёну ў Слабодцы 3 верасьня 1929 г. „Даводжу да ведама просьбу жыхароў Друі ў справе высяленьня аа. марыянаў з Друі. Прашу распачаць у гэтай справе захады, скіраваныя на высяленьне вышэй згаданых з Друі, бо жаўнеры КОП’у падлеглыя магчымай антыпольскай агітацыі з боку беларускіх ксяндзоў“ (bo zolnierze КОР sq narazeni па ewentualnq agitacjg przeciwpolskq ze strony bialoruskich ksiezy). 10 верасьня камандзір брыгады „Вільно“ палкоўнік Карэва (Korewo) пісаў галоўнакамандуючаму КАП у Варшаве: „Дзейнасьць гэтых ксяндзоў, а асабліва іхняга галоўнага арганізатара кс. Цікоты, выключна шкодная для бясьпекі дзяржавы (jest wybitnie szkodliwq dla bezpieczenstwa Panstwa). Kc. Цікота — асоба надзвычай здольная, мае вялікі дар зьядноўваць вакол сябе людзей, асабліва моладзь, у якую з вялікім ўмельствам сыстэматычна, пад покрывам «хрысьціянскіх» прынцыпаў, ліе нянавісьць да польскай дзяржаўнасьці... Уважаю высяленьне гэтай арганізацыі за неадкладную неабходнасьць, бо далейшае знаходжаньне яе прыносіць з кожнай хвілінай непапраўную шкоду для бясьпекі дзяржавы ў гэтай мясцовасьці“ (niepowetowany uszczerbek dla bezpieczenstwa Paristwa w tej miejscowosct).
толькі на лацінскай мове, а Літургію ўсходняга (бізантыйскага) абраду ў Беларусі — на царкоўнаславянскай, а не на польскай, расейскай, беларускай ці іншых жывых мовах. Цяжка сказаць, што гэта была за нагода, пра якую пішуць аўтары мэмарыялу. Беручы пад увагу дату (лета 1928 г.), вельмі магчыма, што а. Абрантовіч перад выездам у Харбін адслужыў сьв. Літургію ва ўсходнім абрадзе ў Друйскім касьцёле.
Віленскі ваявода Рачкевіч быў ворагам друйскіх марыянаў і шукаў спосабаў іх зьнішчыць. Але, як спрактыкаваны палітык, ён ведаў, чаго вартыя ўсе гэтыя пратэсты і хто за імі стаіць. У лісьце да міністра ўнутраных справаў за 17 верасьня 1929 г. ён пісаў: „Рух, які паўстаў вакол справы марыянаў, быўраспачаты праз вядомага <...> кс. Юзафа Бародзіча, відавочнага натхняльніка і пачынальніка ўсіх гэтых шматлікіх мэмарыялаў і просьбаў. Што гэта так сапраўды, сьведчыць тая акалічнасьць, што якраз у хвіліну, калі ў Друі 13 чэрвеня г. г. зьявіўся кс. Бародзіч, пачаўся гэты рух, скіраваны супраць кляштара; а таксама і тое, што ўва ўсіх прашэньнях паўтараюцца тыя самыя матывы, факты і бадай выразы. Тое, што згаданая акцыя... распачатая... кс. Бародзічам, які, як ведама, мае рэпутацыю амаль безадаказнага фанатыка (niepoczytelnego fanatyka), — ейны слабы бок“. Тым ня менш Рачкевіч уважае, што дзейнасьць друйскіх марыянаў „беззаганная, калі ідзе пра бок маральны і пастырскі іхняй працы, але з пункту гледжаньня палітычнага і нацыянальнага пад покрывам асьветніцка-грамадзкай працы мае ўсе прыкметы дзейнасьці антыдзяржаўнай“. На думку Рачкевіча, найлепш было б, каб духоўныя ўлады забралі з Друі беларускіх марыянаў, а на іх месца прыслалі марыянаў польскіх. Калі гэта немагчыма, дык трэба „адняць у аа. марыянаў права кіраваць парафіяй і абмежаваць іхнюю дзейнасьць працай законнай, магчыма яшчэ асьветніцка-школьнай. Тады зьявілася б патрэба збудаваць парафіяльны касьцёл наўзамен пакінутай цяпер для парафіяльнага ўжытку марыянскай кляшторнай сьвятыні <...>. Новы касьцёл стаў бы на месцы зьнішчанай пры расейскай уладзе парафіяльнай сьвятыні пад найменьнем сьв. Антона“. Рачкевіч працягвае: „Мясцовы ардынарыят (г. зн. архібіскуп Ялбжыкоўскі —А.Н.~) ня мае магчымасьці <...> у сваіх межах (we wlasnym zakresie), а захоп y свае рукі ініцыятывы будовы касьцёла і аднаўленьня парафіі кс. Бародзічам трэба ўважаць за адмоўны факт, які можа скіраваць усю справу на непажаданы шлях, абудзіўшы варажнечу сярод насельніцтва. Урад павінен узяць ініцыятыву ў свае рукі, і гэтым спараліжаваць значэньне выступленьня Бародзіча“. Гэтыя радкі не пакіда-
юць сумневу, ад каго насамрэч зыходзіла задума адбудаваць касьцёл сьв. Антона. Бародзіч быў толькі выканаўцам70.
Друя сталася асабістай паразай Бародзіча. Гэты прайдзісьвет у сутане скампраметаваў сябе. Ён не апраўдаў надзеяў тых, што стаялі за ім, і яго адкінулі, як больш не прыдатны матар’ял. Ягоныя пазьнейшыя прыезды на „крэсы“ прайшлі амаль незаўважанымі. Як часта бывае з людзьмі такога тыпу, Бародзіч не разумеў, што ягоная „кар’ера" скончылася. Ваявода Віленскі Рачкевіч у лісьце да міністра ўнутраных справаў за 17 верасьня 1929 г. пісаў: „Вядома, што дзякуючы стараньням кс. Бародзіча ў маёнтку аднаго з мясцовых землеўласьнікаў (obywatelij была збудаваная драўляная часовая капліца, якую ў кожную хвіліну можна перанесьці ў Друю“. Цяжка разабрацца, дзе сканчаецца трагедыя і пачынаецца фарс...71
70 Беларуская Крыніца ў згаданым артыкуле (гл. вышэй зноску №64) спасылаючыся на Przeglqd Wilenski, піша: „Што авантура кс. Бародзіча ня ёсьць самаволяй тамашняй люднасьці, дык аб гэтым сьведчаць тыя факты, якія падае Przeglqd Wilenski: «што ўсё гэта было аддаўна ўкартавана і ўплянавана, сьведчаць аб гэтым адносіны мяйсцовай паліцыі, каторая спадзявалася некалькі тыдняў прад гэтым прыезду ў гэтай справе кс. Бародзіча»“.
71 Доктар Язэп Малецкі, які быў сьведкам усяго, што здарылася тады ў Друі, даслаў біскупу Сіповічу тэкст песьні, што сыіявалі людзі ў навакольных вёсках:
Ехаў ксёндз канонік На папах пад потам, А на ім праехаў Ксёндз Андрэй Цікота.
Словы „на папах пад потам“ датычацца здарэньня, якое адбылося ў Мёрах перад Першай сусьветнай вайною, калі там пробашчам быў Бародзіч. Аднаго дня ён запрасіў да сябе мясцовых праваслаўных сьвятароў. Калі тыя, нічога не падазраючы, прыйшлі і крыху выпілі, Бародзіч пачаў іх ушчуваць, што яны слабыя і не пацягнуць воз, на якім ён будзе сядзець. Каб ратаваць гонар, сьвятары, выйшаўшы на двор, узяліся за аглоблі воза, што там стаяў. Бародзіч сеў на воз, узяў пугу ў рукі, а раней наняты фатограф, які дагэтуль хаваўся, зрабіў здымак. (Гл. машынапіс: Т. Podziawo. Ojciec Andrzej Cikoto, Chylice, 1959, s. 41—42). Вось прыклад „экумэнічнай'* дзейнасьці гэтага „апостала каталіцкасьці і польскасьці“.
Можна сумнявацца, ці верыў Ялбжыкоўскі ў праўдзівасьць Бародзічавых абвінавачаньняў, што друйскія марыяне спрабавалі яго атруціць. Наогул, аднак, ягонае лагоднае стаўленьне да Бародзіча змушае прыпушчаць, што ён толькі „афіцыйна“ ня ведаў пра мэту паездкі гэтага сьвятара ў Друю. 17 чэрвеня Цікота сустракаўся з Ялбжыкоўскім наконт справы Бародзіча. Сустрэча, відаць, не дала ніякіх вынікаў. Праз некалькі дзён (ліст бяз даты) Цікота пісаў: „У панядзелак 17 чэрвеня я выйшаў ад Вашай Эксцэленцыі поўнасьцю прыгноблены. Больш высакародныя і інтэлігентныя польскія адзінкі ў Друі і Вільні маральна перакананыя, што за кс. Бародзічам стаіць ня толькі ўлада сьвецкая, якая выразна падтрымлівае яго праз друйскую паліцыю, але нават высокія колы духоўныя. Цяжка было ў гэта паверыць, але няясны адказ Вашай Эксцэленцыі мяне зьбянтэжыў... Тым больш баліць мне, калі Духоўная Ўлада, якая можа адразу пакласьці канец гэтаму, кажа, што ня можа забараніць служыць ксяндзу самадуру (zasuspendowac ksi^dza warcholq). Ксяндзу Смульку за беларускую казань, сказаную згодна з традыцыяй і са згоды пробашча ў духу самым каталіцкім, можна было забараніць служэньне, а ксяндзу Бародзічу, які бунтаваў натоўп супраць волі біскупа і пробашча <...>, забараніць служыць і выдаліць з дыяцэзіі нельга?!“