• Газеты, часопісы і г.д.
  • Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

    Pro patria aliena

    Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
    Аляксандар Надсан

    Памер: 160с.
    Мінск 2006
    31.28 МБ
    Згодна з лістом біскупа Матулевіча да Папы ад 8 чэрвеня 1923 г., Друйскі кляштар меў быць „для беларусаў, у сваёй бальшыні схізматыкаў, што да гэтага часу ня маюць сваіх законьнікаў, якія б займаліся справай іхняга навяртаньня і збаўленьня". Фраза „навяртаньне схізматыкаў" у тагачаснай тэрміналёгіі азначала працу для аб’яднаньня праваслаўных і ка-
    23 Станіслаў Цыпрыяновіч (Язэп Найдзюк) у сваёй гісторыі друкарні Францішка Скарыны піша, што хутка пасьля куплі першай друкарскай машыны „да друкарні <...> прывезьлі другую машыну ў палавіну аркуша, гэтаксама з ручным накладаньнем паперу. Паціху гаварылася, што гэтую машыну купіў кс. Андрэй Цікота“. (Цыпрыяновіч Станіслаў (Язэп Найдзюк). Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны ў Вільні (1926—1940), Божым шляхам, Лёндан, 1991, с. 6).
    Пра тое, што сродкі на друкарню дала Цікоту княгіня Магдалена Радзівіл „з выразна выказанай воляй ахвяравальніцы, што мае яна служыць выключна для беларускага народу“, піша Тамаш Падзява на старонцы 9 у сваім машынапісе жыцьцеапісаньня Цікоты (гл. вышэй, зноска №16). Дагэтуль не ўдалося знайсьці пацьверджаньня гэтай зьвесткі ў іншых крыніцах.
    20 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў y Друі талікоў. He зусім зразумела, як Матулевіч і Цікота — абодва сьвятары рымскага (лацінскага) абраду — бачылі сабе гэтую працу.
    Сярод беларускіх каталіцкіх сьвятароў таго часу шмат хто балюча перажываў рэлігійны падзел беларусаў на праваслаўных і каталікоў. Адзін з іх, айцец Язэп Германовіч, потым вядомы як паэта Вінцук Адважны, працуючы ў розных парафіях Віленскай дыяцэзіі і сутыкаючыся з праваслаўнымі, хутка зразумеў, што „сусім немагчымая рэч, каб праваслаўныя з пракананьня прысталі да каталіцкага Касьцёла, калі мы абдарым іх лацінскім набажэнствам, польскімі казаньнямі і новым календаром"24. Ён зьвяртаецца да праваслаўных сьвятароў: „Браты сьвяшчэньнікі, хочам згоды з вамі! Хадзеце да сьвятой еднасьці-Уніі! Хрыстус даў нам адну праўду, адну веру, а людзі зрабілі раздваеньне <...>. На што нам разьдзелы, сваркі? Разам працаваць нам трэба дзеля беднага беларускага народу, каб паправіць ягоную ліхую долю“25. Улетку 1924 г. Германовіч прыйшоў у Друю. Як ён сам пазьней прызнаўся, яго прывяла туды думка пра тое, каб працаваць дзеля аб’яднаньня праваслаўных і каталікоў. Адбыўшы год навіцыяту ў г. Скужац, ён вярнуўся ў Друю ў жніўні 1925 г.
    Улетку 1925 г. вырашыў стаць марыянінам айцец Віталіс Хамёнак. Ён адказваў за навучаньне дзяцей Закону Божага ў пачатковых школах Друйскай парафіі. Разам з Хамёнкам прыйшоў у Друю калега Цікоты і Германовіча з Віленскай духоўнай сэмінарыі Язэп Дашута. Пасьля навіцыяту яго паслалі на далейшую навуку ў Рым, адкуль ён вярнуўся ў 1927 г. з тытулам доктара кананічнага права. У Друі яго прызначылі выконваць абавязкі пробашча (кіраўніка парафіі). У сьнежні 1926 г. стаў сьвятаром Казімер Смулька і заняў пасаду аканома (загадчыка гаспадаркі) у кляштары.
    Тым часам падзеі разьвіваліся даволі хутка. У 1925 г. Польшча падпісала канкардат (дыпляматычную дамову) са Сьвятым Пасадам, які акрэсьліваў адносіны між Каталіцкай
    24 Hermanovic Jazep. „Dumki ab Unii“, Krynica. No. 9, Vilnia, 9.11.1919, s. 1.
    25 Тамсама.
    Царквою i Польскай дзяржаваю. Тэкст канкардату быў узгоднены ўжо 10 лютага, але ўваходзіў у дзеяньне толькі праз два месяцы пасьля абмену ратыфікацыйнымі граматамі — а ён адбыўся 9 чэрвеня 1925 г. Між тым у польскім Сойме і ў прэсе ішлі спрэчкі вакол канкардату. Беларусы не чакалі ад гэтага дакумэнту нічога добрага. Іх асабліва насьцярожваў артыкул XIX, згодна з якім біскуп ня мог прызначаць на пасаду пробашча асобаў, „чыя дзейнасьць супярэчыць бясьпецы дзяржавы“ (ktorych dzialalnosc jest sprzeczna z bezpieczenstwem Panstwa). Гэта азначала, што, перш як прызначыць пробашча, біскуп мусіў атрымаць ад адпаведнага міністэрства пацьверджаньне палітычнай „добранадзейнасьці" кандыдата. Беларускі аўтар, які падпісаўся псэўданімам „П. Крушына", так пракамэнтаваў у Крыніцы гэты артыкул: „Калі возьмем пад увагу, што кожны беларускі ксёндз, які чым-кольвек праяўляе сваю беларускасьць, пераважна лічыцца польскім урадам «для Паньства небэзпечным», то будзем мець паняцьце, што нясе гэты артыкул беларускаму духавенству і беларускай рэлігійна-народнай дзейнасьці. Арт. XIX конкордату дае такім чынам польскаму ўраду магчымасьць не дапускаць беларускіх ксяндзоў да кіраваньня беларускімі парахвіямі"26. Ня менш крыўдны для беларусаў быў і артыкул XXIII канкардату, у якім сьцьвярджалася: „Ніякая зьмена мовы, што ўжываецца ў дыяцэзіях лацінскага абраду, у казанях, дадатковых набажэнствах і навучаньні <...> ня будзе зробленая інакш, як са спэцыяльным упаўнаважаньнем Канфэрэнцыі біскупаў лацінскага абраду“. П. Крушына пісаў з гэтай нагоды: „Арт. XXIII дык проста без ніякага стыду пятлю вешае на шыю беларусамкаталікам. Паводле яго ўжываньне ў дадатковым набажэнстве іншай як польскае мовы можа быць дапушчана толькі спэцыяльнай канфэрэнцыяй (нарадай) біскупаў усяе Польшчы. Ад гэткае канфэрэнцыі мы можам проста нічога не чакаць“27. Іншыя таксама выказвалі ня менш рашучы пратэст. Беларускія сьвятары ў калектыўным лісьце (мэмарыяле) Сьвятому Айцу датычна канкардату пісалі: „Ніколі канфэрэнцыя
    26 Krynica, No. 9, Vilnia, 1.03.1925, s. 1.
    27 Тамсама.
    22 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў y Друі біскупаў польскіх прыхільна не адгукнецца на нашыя дамаганьні, гэта мы чуем добра, і ніколі да яе даверыя хаця бы і найменшага мець ня будзем, бо ня можам. Варожы нам урад польскі ведаў, што рабіў, даручаючы справу беларускай мовы ў касьцёле біскупам польскім"28. Аўтараў мэмарыялу непакоіла магчымая рэакцыя беларусаў, як каталікоў, так і праваслаўных: „Мы — духавенства каталіцкае — перш-наперш паважна баімося, каб з гэтых кансэквэнцыяў ня стыгла пачуцьцё дагэтуль сапраўды сыноўскай прывязанасьці каталікоў-беларусаў да Трону Апостальскага <...>. Мы, што прагнем пачаць акцыю Уніі між праваслаўнымі беларусамі, так жа баімося, каб і згэтуль неспаткаць у іх вялікага ўпярэджаньня да Рыму, тым болей, што як наагул на Ўсходзе, так і ў нас, рэлігійнасьць і нацыянальнасьць цесна лучацца з сабою“29.
    Канкардат прадугледжваў стварэньне Віленскай мітраполіі, у якую ўваходзілі, апроч Віленскай, Ломжынская і наваствораная Пінская дыяцэзіі, прычым Віленскі біскупскі пасад павышаўся да годнасьці архібіскупства. Ведаючы, што польскія ўлады ня згодзяцца, каб ён заставаўся ў Вільні, Матулевіч 24 чэрвеня 1925 г. напісаў Сьвятому Айцу просьбу аб звальненьні. У сярэдзіне ліпеня ён назаўсёды пакінуў гэты горад. Перад сваім выездам, аднак, ён зрабіў усё патрэбнае, каб забясьпечыць будучыню Друйскага кляштару. У прыватнасьці, ён даў дазвол заснаваць у Друі навіцыят, прызначыўшы лістом ад 30 траўня 1925 г. „магістрам навіцыяў" а. Цікоту. Таксама ён падпарадкаваў Друю непасрэдна генэралу закону, абмінаючы польскую марыянскую правінцыю. Нарэшце на прапанову а. Цікоты 7 ліпеня 1925 г. — за месяц да таго, як пачаў дзейнічаць канкардат з ягоным артыкулам XXIII, — Матулевіч афіцыйна зацьвердзіў парадак ужываньня ў казанях беларускай і польскай моваў у Друйскай парафіі. Згодна з гэтым парадкам, з трох нядзельных казаняў у Друйскім касьцёле дзьве — на вучнёўскай і галоўнай (г. зв. ,,суме“) імшах — гаварыліся па-польску, а на вячэрні (,,нешпарах“) былі беларускія г. зв.
    28 „Memoijal ksiandzoti-bielarusau, urucany papieskamu nuncyju Lauramu u spravie konkordatu“, Krynica. No. 29, Vilnia, 5.7.1925, s. 3.
    29 Тамсама.
    катэхетычныя навукі. Беларускія казані (побач з польскімі) гаварыліся на водпустах, на травеньскіх, чэрвеньскіх, кастрычніцкіх і г. д. набажэнствах, а таксама ў капліцы ў вёсцы Малькаўшчына, што належала да Друйскай парафіі. Айцец Віталіс Хамёнак, які навучаў рэлігіі ў пачатковых школах на тэрыторыі парафіі, звычайна гаварыў па-беларуску, каб дзеці яго лепш разумелі. Як бачна, беларуская мова ў казанях і навучаньні ў Друі ўжывалася даволі абмежавана.
    Пад ціскам
    Неўзабаве пасьля адыходу біскупа Матулевіча Віленская капітула (штат сьвятароў, прызначаных для служэньня ў катэдры) на чале з вікарным біскупам (суфраганам) Міхалькевічам зрабіла наступны запіс у кнізе пратаколаў: „Кожны адчуваў у біскупе столькі мудрасьці і яснага розуму, столькі спагады і супакою, столькі разуменьня ўва ўсім і сардэчнасьці, што адыходзіў з уражаньнем незвычайнага духу вялікага чалавека. Колькі ж біскуп Матулевіч пры такіх выдатных якасьцях розуму і сэрца мог бы зрабіць у нашай дыяцэзіі, калі б ня той няшчасны летувіскі і беларускі шавінізм"30. Сябры Віленскай капітулы былі, зразумела, вольныя ад якога-колечы шавінізму. Доказам можа служыць факт, пра які піша Беларуская Крыніца: „Нядаўна біскуп суфраган К. Міхалькевіч у супалцы з рэктарам Сэмінарыі кс. Я. Ушылай выкінуў кс. др. Я. Рэшаця з пасады прафэсара Дух. Сэмінарыі і выслаў у Беласток толькі за тое, што ён беларус"31.
    У жніўні 1926 г. прыйшоў у Друю і распачаў навіцыят а. Фабіян Абрантовіч. Доктар філязофіі Лювэнскага (Лёвэнскага) унівэрсытэту, колішні прафэсар Магілёўскай духоўнай сэмінарыі ў Пецярбургу (1915—18), пасьля аднаўленьня Менскай дыяцэзіі ён атрымаў прызначэньне на пасаду рэктара Менскай духоўнай сэмінарыі (1918—20). Між іншым, там выкладаў а. Андрэй Цікота. У выніку падпісаньня Рыскай дамовы 1921 г. Абрантовічу давялося пакінуць Менск — сталіцу Беларускай Савецкай Рэспублікі. Ён затрымаўся ў Наваградку, які застаўся ў межах Польскай Рэспублікі. У той час там жыў вызвалены з савецкай вязьніцы Менскі біскуп Зыгмунт Лазінскі. Відаць, ужо тады ў Абрантовіча ўзьнікла думка ўступіць у марыянскі закон, але Лазінскі яго не адпускаў. Вось што піша біскуп Матулевіч друйскаму пробашчу Антону Зянкевічу 7 чэрвеня 1923 г.: „Айцец Абрантовіч ня можа вырвацца, зрабілі яго пралатам, каб толькі ўтрымаць. Спадзяюся, што ён не
    30 W. Myslek. „Kapitula contra Biskup“, Argumenty. No. 14, Warszawa 1969.
    31 ,,U spravie ks. dr. J. Resecia“. Bidaruskaja Krynica, No. 2,4.10.1925, s. 3.
    паквапіцца на бліскоткі"32. Крыху пазьней, 12 кастрычніка, ён піша польскаму марыяніну А. Болтуцю: „Айцец Абрантовіч хоча прыехаць у Скужац (у навіцыят —А.Н.}, але Я. Э. біскуп (Лазінскі — А.Н.} робіць цяжкасьці з выездам і затрымлівае яго ўсялякімі спосабамі“33. У тым часе Лазінскі ўжо ведаў, што мае стаць біскупам Пінскай дыяцэзіі, стварэньне якой прадугледжвалася канкардатам. Айцец Абрантовіч адказваў за пабудову Пінскай духоўнай сэмінарыі. Магчыма, ён спадзяваўся стаць яе рэктарам, хоць біскуп Матулевіч, добра ведаючы польскія парадкі, перасьцерагаў яго. У лісьце ад 18 студзеня 1924 г. ён пісаў: „На маю думку, дарагі Айцец ня шмат там зробіць: намучыцца толькі, сапсуе нэрвы, страціць шмат часу, а скончыцца напэўна гэта тым, што павінен будзе нарэшце пакінуць гэтае становішча“34. Так яно і выйшла. У новаадчыненай сэмінарыі ў 1925 г. рэктарам стаў паляк Вітаўт Івіцкі, а Абрантовіча прызначылі духаўніком. У лісьце ад 22 лютага 1926 г. да а. Цікоты ён піша: „Хацеў бы я надта з табою пабачыцца. Маю нават аб чым пагаварыць і парадзіцца. Ці ня мог бы ты прыехаць да Пінска на дзён 3? А дзеля таго, што ты надта заняты і часу ня маеш, ці ня мог бы гэта так зрабіць, каб прыехаць да нас у суботу перад Вербнай <„.>? Трэба табе ведаць, што я pater spiritualis (г. зн. духоўны айцец — А.Н.} у сэмінарыі, а рэктарам кс. Івіцкі“. Мусіць, на гэтай сустрэчы канчаткова вырашылася справа ўступленьня Абрантовіча да марыянаў. У жніўні 1926 г. ён быў ужо ў Друі. Гэтым разам біскуп Лазінскі не чыніў перашкодаў.