Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
15 К. Шыдлоўскі ў сваіх артыкулах (гл. зноску №1) піша: „У 1924 арганізавана школа (з 1930 гімназія імя Стафана Баторыя), дырэктар у 1924—33 Цікота". Тое самае адносна дырэктарства Цікоты піша Ч. Сіповіч. Насамрэч справа выглядае інакш. Віленскі ваявода Ў. Рачкевіч у лісьце да міністра рэлігійных справаў і адукацыі за 22 чэрвеня 1928 г. пісаў: „У гімназіі імя Сьцяпана Батуры ў Друі <...> кс. Цікота зьяўляецца старшынём Школьнай Рады і мае вялікі ўплыў (W Gimnazjum im. Stefana Batorego w Drui <...> ks. Cikoto jest prezesem Rady Szkolnej i posiada duze wplywy)“. Сам Цікота пісаў 28 кастрычніка 1928 г. польскаму міністру ўнутраных справаў: „Ад навучальнага году 1923—24 дзякуючы вялікім намаганьням і вы-
Францішка Скарыны ў Вільні, правёўшы нейкі час у Друі ў 1925 г., заўважыў у сваіх успамінах: „У інтэрнаце панавала атмасфэра чыста беларуская, а ў гімназіі — польская“16. Беларуская мова і літаратура ня толькі не выкладаліся як прадмет, але, паводле згадак аднаго з першых вучняў гімназіі, а. Тамаша Падзявы, вучням забаранялася размаўляць між сабою пабеларуску нават на перапынках. Ва ўспамінах пра а. Цікоту ён пісаў: „Мы прынялі спакойна выдадзеную ім (Цікотам — A.H.j забарону гаварыць на тэрыторыі гімназіі па-беларуску ці пагабрэйску (сярод вучняў у гімназіі былі таксама габрэі — A.H.j, бо гэтую забарону ён разумна абгрунтаваў і матываваў патрэбаю большай практыкі ў польскай мове, якая ў многіх з нас была яшчэ далёка не дасканалай“17.
Нацыянальна сьвядомая беларуская грамадзкасьць Заходняй Беларусі з вялікімі цяжкасьцямі змагалася за існаваньне
даткам нашага законнага дому ў Друі існуе польская гімназія імя караля Сьцяпана Батуры (Gimnazjum Polskie іт. kr. St. Batorego). Сёлетнія выпускныя экзамэны паказалі, што наша гімназія на далёкім памежжы Польшчы (па dalekich kresach Polskij прыносіць карысьць дзяржаве, навуцы і польскасьці. Наш дом (г. зн. кляштар — A.H.j, ня ў змозе аплочваць чужых дырэктараў, ужо два разы зьвяртаўся да Віленскага аддзелу адукацыі (do Kuratorium Wilenskiego) з просьбаю зацьвердзіць дырэктарам ніжэйпадпісанага. Аддзел адукацыі абодва разы адкінуў маю кандыдатуру, даючы недвусэнсоўна зразумець, што робіць гэта пад націскам палітычных органаў (pod naciskiem czynnikow politycznych), бо сам ня бачыць ніякіх перашкодаў". Такім чынам, ад пачатку гімназія насіла імя Сьцяпана Батуры, і Цікота ня быў ейным дырэктарам (хоць яму часам даводзілася выконваць абавязкі дырэктара).
16 Багдановіч Янка. На жыццёвым шляху, Менск, Мастацкая літаратура, 1992, с. 79.
17 Tomasz Podziawo. Ojciec Andrzej Cikoto, Chylice, 1959, s. 27. Машынапісная копія гэтай працы знаходзіцца ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане. Віленскі ваявода Ўладыслаў Рачкевіч у справаздачы за 22 чэрвеня 1928 г. пра Друю міністру рэлігійных справаў і адукацыі пісаў: „У гімназіі польская мова выкладаньня ўжываецца толькі ў часе лекцыяў, на перапынках праз увесь час вучні размаўляюць з а. Цікотам і іншымі па-беларуску“. Вучань гімназіі Падзява напэўна ведаў лепш за ваяводу моўную сытуацыю ў гэтай установе.
нешматлікіх беларускіх школаў, якія польскія ўлады намагаліся зачыніць. Таму, зразумела, яна не была ў захапленьні ад таго, што ў Друі марыяне заснавалі польскую, а не беларускую гімназію. Вось што піша пра гэта а. Тамаш Падзява: „Многія з нас прыйшлі ў гімназію ня толькі з абуджанай беларускай нацыянальнай сьвядомасьцю, але з распаленым да белага нацыяналізмам. Палянізацыя агромнай болыпасьці беларусаў была вельмі балючай для нас, як і для ўсёй беларускай інтэлігенцыі, якая не магла дараваць а. Андрэю, што ён заснаваў польскую гімназію і кіраваў ёю. Толькі вялікія заслугі для свайго народу перад уступленьнем у закон (марыянаў—А.Н.) і няспынны перасьлед з боку палякаў, для якіх ён ляяльна працаваў, захавалі а. Андрэя ад перасьледу з боку беларускіх нацыяналістаў. Аднак яны стварылі вакол асобы а. Андрэя змову маўчаньня. Ніхто пра яго не ўспамінаў, быццам гэты чалавек зусім не існаваў для беларускага грамадзтва"18.
Тамаш Падзява крыху згусьціў фарбы, пішучы пра „змову маўчаньня". Насамрэч ніякай змовы не было. Доказам можа служыць хоць бы той факт, што 25 сакавіка 1928 г. у Вільні на сьвяткаваньні ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі айцец Цікота ня толькі прысутнічаў, але адслужыў для ўдзельнікаў Сьвятую Імшу. Газэта Беларуская Крыніца пісала з гэтай нагоды: „Пры аўтары адзін з паважных і заслужаных нашых духоўных дзеячоў а. марыянін Цікота“19. Між іншым, прысутнасьць Цікоты на беларускай урачыстасьці не засталася не заўважанаю адпаведнымі польскіміх органамі. Віленскі ваявода Ўладыслаў Рачкевіч у лісьце, пазначаным ,,tajne“ (сакрэтна), да міністра рэлігійных справаў і адукацыі ў Варшаве за 22 чэрвеня 1928 г. адзначаў: „Кс. Цікота праяўляе сваю дзейнасьць таксама і ў Вільні, дзе адслужыў сьв. імшу ў касьцёле сьв. Мікалая ў дзень 10 угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі".
Такім чынам, абвінавачаньне ў „змове маўчаньня“ ня мае ніякіх рэальных падставаў. 3 іншага боку, друйскія марыяне
18 Op. cit.
19 „Sviatkavarmie 10-ch uhodkati abviescannia niezaleznasci Bidarusi“. Bielaruskaja Krynica, No. 23, Vilnia, 30.3.1928, s. 1.
(за выняткам айца Язэпа Германовіча) адпачатку не праяўлялі вялікай актыўнасьці ў агульнабеларускім нацыянальным жыцьці Заходняй Беларусі, а з цягам часу і зусім адышлі ад яго.
У Друйскай гімназіі, нягледзячы на ейны польскі характар, змаглі здабыць асьвету шмат дзяцей з беларускіх вясковых сем’яў. Сярод ейных найбольш вядомых выпускнікоў — беларускі грамадзкі дзеяч і аўтар кнігі ўспамінаў Пад знакам Пагоні д-р Язэп Малецкі, мастак Віктар Жаўняровіч, гісторык Віктар Ярмалковіч і найбольш вядомы з усіх біскуп Чэслаў Сіповіч. Пры гімназіі існавалі інтэрнаты для вучняў з больш далёкіх аколіцаў: для хлапцоў — у кляштары, а для дзяўчатак — у сёстраў эўхарыстак. Гімназія была прыватная, і за навуку даводзілася плаціць. Гэта не заўсёды лёгка давалася бацьком, звычайным беларускім сялянам.
Айцец Чэслаў Сіповіч пісаў 28 красавіка 1959 г. сваёй старэнькай маці: „Я ніколі не забуду Тваёй любові да мяне <...>. Помню такжа, як Ты на сваіх плячах нясла жывога барана 12 вёрст, каб яго прадаць і купіць тое, што нам было неабходнае і каб заплаціць за маю навуку“. Вучні з бедных сем’яў, асабліва сіроты ці паўсіроты, часта вызваляліся ад аплаты, але ў такіх выпадках звычайна мусілі „плаціць“ за навуку працаю. Віктар Ярмалковіч згадвае ў сваіх мэмуарах: „Мне дапамаглі ксяндзы-манахі марыяне з Друі. Мелі яны сваю гімназію, у якую прынялі і мяне. Выехаў я ў Друю, калі мне было трынаццаць гадоў. Два гады не прыяжджаў дахаты. Летам і ў часе канікулаў працаваў я там. Калі быў я ў шостым класе гімназіі, захварэў бацька. Трэба было вярнуцца на гаспадарку"20. Згаданы вышэй Янка Багдановіч, які застаўся без бацькоў, пісаў: „За інтэрнат ня трэба было плаціць, утрымліваўся з гаспадаркі, якая належала гімназіі. Безумоўна, трэба было шмат працаваць на гаспадарцы. Праца адбывалася пасьля заняткаў у гімназіі"21. Д-р Язэп Малецкі ў лісьце да біскупа Сіповіча за
20 Ярмалковіч Віктар. „На жыцьцёвых хвалях“, у кн.: Лёс аднаго пакаленьня, Беласток, 1996, с. 211.
21 Багдановіч Янка. На жыццёвым шляху, Менск, Мастацкая літаратура, 1992, с. 79.
18 Pro patria aliena. Кляішпар беларускіх айцоў марыянаў y Друі 19 студзеня 1953 г. успамінае, што „ягоныя (г. зн. а. Цікоты — А.Н.} адносіны да мяне не былі самыя цёплыя, бо ён сыстэматычна ўважаў, што я замала працую, тады калі мне здавалася, што я працаваў даволі многа, і часта заганяў мяне аплачываць за навуку, што было для мяне рэчай нялёгкай“. У іншым лісьце Малецкі прызнаецца, што скончыў гімназію толькі дзякуючы матэрыяльнай дапамозе а. Язэпа Германовіча.
Польскія акупацыйныя ўлады адпачатку ўстанавілі строгі нагляд за а. Цікотам і ягонай дзейнасьцю. Дэлегат польскага ўраду на Віленшчыну Валерыян Роман пісаў 23 лютага 1924 г. „абсалютна канфідэнцыйна“ (scisle poufne) у Міністэрства ўнутраных справаў у Варшаву: „Выконваючы загад No. прат. 3821/п з дня 6/ХІІ— м.г., паведамляю, што законьнікаў, якія належаць да закону аа. марыянаў, цяпер у Друі няма <...>. Затое ў чэрвені мін. г. заснаваліся ў Друі законьніцы закону «Эўхарыстычнага Ісуса» Трэба меркаваць, што прыехалі яны ў Друю не бяз ведама кс. біскупа Віленскага <...>. Мясцовы пробашч, кс. Зянкевіч, адмовіўся даваць якія-колечы тлумачэньні <...>. Тым ня менш, няма сумневу, што ініцыятыва прывезьці ў Друю законьніцаў (усе яны — беларускі) выйшла ад кс. Зянкевіча і кс. Цікоты, пробашча і вікарыя Друйскай парафіі, абодвух выдатных і актыўных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху хрысьціянска-грамадзкага напрамку“ (obu wybitnych і czynnych dzialaczy па polu bialoruskiego ruchu narodowego o charakterze chrzescijansko-spotecznym)22.
Роман сканчае сваю справаздачу паведамленьнем, што „над дзейнасьцю жаночага закону, а таксама абодвух сьвецкіх ксяндзоў у Друі ўстаноўлены строгі нагляд і выдадзены загад камэнданту пастарунку дзяржаўнай паліцыі ў Друі спраўдзіць грамадзянства ўсіх гэтых асобаў“.
Відаць, польская разьведка працавала ня вельмі спраўна, бо Роман ня ведаў, што Цікота належаў да закону марыянаў ад 1921 г. і што сярод сёстраў эўхарыстак была прынамсі адна полька. Затое ён падае іншую цікавую зьвестку: што Цікота
22 Я ўдзячны д-ру Ю.Туронку за копіі гэтага і іншых дакумэнтаў (у прыватнасьці лістоў Віленскага ваяводы Ўладыслава Рачкевіча) з Галоўнага архіву новых актаў у Варшаве.
„прыехаў туды ў верасьні мінулага (г. зн. 1923 — А.Н.) году і заняўся супольна з кс. Зянкевічам уладкаваньнем вялікай беларускай друкарні пад назовам «Зьніч», дзе зьбіраўся выдаваць рэлігійна-народны тыднёвік той самай назвы“.
Пра намер Цікоты заснаваць друкарню ў Друі згадвае таксама Тамаш Падзява ў сваіх успамінах. Відаць, аднак, з выдавецкіх плянаў нічога не атрымалася, і потым Цікота перадаў друкарскі варштат Друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні23.
У траўні 1924 г. а. Зянкевіча прызначылі дэканам у Глыбокае. Цікота застаўся адзін на чале кляштару і парафіі. У пастырскай працы дапамагаў яму а. Віталіс Хамёнак. Яшчэ ўвосень 1923 г. прыйшоў у Друю клерык Казімер Смулька, які скончыў сэмінарыю, але яшчэ не атрымаў сьвятарства. Ён выказаў жаданьне стаць марыянінам. У Друі не было тады яшчэ ўмоваў для навіцыяту, і таму яго паслалі ў польскі кляштар у г. Скужац (Skorzec), дзе ў канцы 1924 г. ён склаў першыя законныя шлюбы.