Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
47 Запнскн йоснфа Мнтрополнта Лнтовскаго. Том III, СПб 1883, калёнкі 747—750.
Каляды, а за імі Вялікдзень 1843 г., і нічога не адбылося. Тут ужо страцілі цярплівасьць дзяржаўныя ўлады. Менскі губэрнатар вырашыў націснуць на землеўласьніка Лапацінскага і загадаў „узяць пад апеку“ Лявонпаль, калі сяляне ня выканаюць свайго „абавязку“ да 1 ліпеня 1843 г. Але і гэта не дапамагло. Праз год, 28 красавіка 1844 г., Сямашка пісаў свайму вікарнаму біскупу Плятону, што 10 лявонпальскіх сялянаў, якія найболын упарта супраціўляліся „вяртаньню з лацінства ў праваслаўе“, высланыя ў Беразьвеч у манастыр „для пераконваньня“ (для увеіцеванйя)48. 28 ліпеня ён паведамляў выканаўцу абавязкаў обэр-пракурора Свяшчэннага Сыноду, што „ўзяцьце ў казённае кіраваньне маёмасьці Лявонпаль мела дагэтуль мала ўплыву на становішча парафіянаў, зьведзеных (совратйвшйхся) у лацінства"49.
У гісторыі Хрысьціянства ёсьць, на жаль, шмат выпадкаў, калі, словамі Якуба Коласа, „з двух бакоў айцы дубінай заганялі нас у рай“. У лявонпальскай справе ўражвае тое, што „дубінай“ былі сьвятыя тайны, устаноўленыя Хрыстом для прымірэньня і зьяднаньня з Богам, для якіх усякі прымус недапушчальны. Ад такіх мэтадаў нельга чакаць нічога, апрача шкоды душам ахвяраў прымусу. Варта прыгадаць словы Збаўцы: „Ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся болей таго, хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне" (Мц., 10:28).
Мінула 80 гадоў пасьля апісаных вышэй падзеяў, і Лявонпаль зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі. Вось што піша ў Беларускай Крыніцы мясцовы карэспандэнт С. Мальчэўскі: „Ад нядаўнага часу задумалі ў Леанполі пабудаваць касьцёл і з суседніх вёсак зрабіць парахвію. Місія была найперш паручана Ідоўскаму пробашчу, а пасьля кляштару айцоў марыянаў у Друі. Праваслаўныя адносіліся да гэтай справы досыць прыхільна, асабліва ад таго часу, калі кс. Цікота зачаў падкрапляць іх родным словам. Усе яны чулі, што гэты пастыр, як братоў, шкадуе іх і з пашанай адносіцца да праваслаўных абрадаў і права-
48 Op. cit.,K. 791.
49 Op. cit., к. 794.
слаўных духоўных"50. Варта прыгадаць, што Цікота ў сваім выступленьні на біскупскай канфэрэнцыі ў лістападзе 1926 г. згадаў пра Лявонпаль як пра адзін з магчымых асяродкаў для ўнійнай дзейнасьці. Праз чатыры месяцы пасьля канфэрэнцыі ён атрымаў ліст з Віленскай архібіскупскай курыі за 13 красавіка 1927 г., у якім канцлер курыі кс. А. Савіцкі пісаў: „Гэтым Курыя паведамляе, што Я. Э. Архібіскуп мітрапаліт (г. зн. Ялбжыкоўскі — А.Н.) дазволіў У(се)П(ачэснаму) Кс. Супэрыёру (г. зн. Цікоту), або іншаму ўпаўнаважанаму ім аднаму з ксяндзоў з Закону, адпраўляць сьв. Імшу ў Лявонпальшчыне, у капліцах, нават і ў прыватных дамох, захоўваючы тое, што вымагаецца правам, з мэтаю навяртаньня праваслаўных"51. Ялбжыкоўскі, відаць, хутка пашкадаваў, што даў дазвол, але адклікаць яго без прычыны ня мог. Прыезд Бародзіча даў яму магчымасьць паправіць сваю памылку. У сваім артыкуле Мальчэўскі працягвае: „Ксяндза гэтага (г. зн. Бародзіча —А.Н.) як ведамага барацьбіта з царызмам, вельмі чакалі. Прыбыў. Сабіраюцца людзі на набажэнства, горнуцца да яго ўсе, хочуць пачуць з яго вуснаў слаўцо. Адвярнуўшыся да народу, прамовіў ён да нас беларусаў па-польску: «Пакідайце вы гэтую царскую веру, цара чорт узяў і яе скора забярэ. Пакідайце вы гэтую праклятую гарэзію ды не хадзіце да гэтых кудлатых папоў». A калі яшчэ ў насьмешлівым тоне пачаў даводзіць няважнасьць Найсьвяцейшага Сакраманту пад двума відамі і пачаў яшчэ мацней заклікаць у «польскую» рэлігію, дык можаце зразумець, якое прыкрае ўражаньне вынес з гэтых навук кажды, каму дорага сьв. тайны рэлігіі і сьв. абрады яго прадзедаў"52.
50 Malceuski S. „Misijna-palanizatarskija avantury ks. Barodzica". Bielaruskaja Krynica, No. 35, Vilnia, 26.8.1927, s. 4.
51 „Niniejszym Kurja komunikuje, ze J. E. Arcybiskup Metropolita pozwolil PWKS Superjorowi, lub upowaznionemu przez Niego jednemu z XX ze Zgromadzenia, na odprawianie Mszy sw. w Leonpolszczyznie, w kaplicach, a nawet w domach prywatnych, servatis de iure servandis, w celu nawracania prawoslawnych."
52 Malceuski S. „Misijna-palanizatarskija avantury ks. Barodzica" (гл. вышэй зноску №50).
На тыдзень раней Беларуская Крыніца пісала: „Клясычным прыкладам польскай Уніі і бадай цалкам верным «ідэолягам» гэтай Уніі зьяўляецца кс. Бародзіч, які нядаўна назначаны Я. Э. Віленскім Архібіскупам у Леонпаль, Браслаўскага павету, дзеля «наварочваньня» праваслаўных. А вось ужо маем і плады ягонай «місіі» і «ўнійнай» працы:
1. Кс. Бародзіч публічна высьмейвае праваслаўныя рэлігійныя абрады, сьвятыя Дары, праваслаўнае духавенства.
2. Кс. Бародзіч страша, што выкіне з граніц Польшчы многіх «бальшавікоў», піша да ўладаў жалабы на мясцовага старца сьвяшчэньніка, які падчас побыту ў Леонпалі ваяводы Рачкевіча плакаў прад ім і скаржыўся, што кс. Б. не дае яму жыць.
3. Кс. Б. у сяле Чарэса паставіў крыж каталіцкі на пляцы праваслаўным, нягледзячы на пратэсты праваслаўнага духавенства і людзей.
4. Кс. Бародзіч арганізуе правакацыйныя набажэнствы прад самой царквой у Леонпалі, у Чарэсе.
5. Кс. Бародзіч з групай сфанатызаваных, цёмных каталікоў на праваслаўных могілках у Леонпалі высек 200 соснаў і праз гэта разьбіў у кавалкі тры надгробныя памятнікі"53.
53 Каталікі і праваслаўныя ў Лявонпалі мелі супольныя могілкі. Бародзіч выразаў сосны з праваслаўнай часткі. Вядомы аўтарытэт у канфэсійных справах Віктар Пятроўскі (паляк) пісаў у віленскай газэце Slowo 24 ліпеня 1927 г.: „У мінулым месяцы раз за разам добра наладжанае згоднае сужыцьцё канфэсіяў без патрэбы парушыў прыкрымі, незвычайна шкоднымі для Касьцёла і дзяржавы ўчынкамі гвалту і брутальнай сілы кс. канонік Бародзіч, які прыехаў да нас з місіяй з Сан-Рэма, быў прызначаны ўладай духоўнай у Дзісенскі павет над самай польска-савецкай мяжою <...>. Ня будзем паўтараць тут дэталяў вырубкі кс. Бародзічам дрэваў на супольным каталіцка-праваслаўным могільніку ў Лявонпалі на патрэбы пабудовы каталіцкага касьцёла, бо ўважаем, што парубка стогадовых дрэваў была аднолькава прафанацыяй могільніка як каталіцкага, так і праваслаўнага, (гэта) было недапушчальнае парушэньне супакою, які павінен панаваць на месцы вечнага супачынку... Ня будзем паўтараць акалічнасьцяў, што суправаджалі дзеяньні кс. Бародзіча, які нядаўна не дазволіў пахаваць памерлага праваслаўнага на супольным праваслаўна-каталіцкім могільніку ў
I ўсё гэта робіцца пад вокам улады духоўнай і сьвецкай і праходзіць бяскарна. А беларусаў ксяндзоў, што асьмеліліся загаварыць на мове народнай, адважыліся заступіцца за скрыўджаных братоў сваіх, што павялі працу ў духу брацкага сужыцьця беларусаў каталікоў і праваслаўных — выганяюць з родных у чужыя парахвіі, караюць і садзяць у турму. Як жа доўга Рым будзе цярпець гэта страшэннае спусташэньне, сеянае палякамі ў душах беларускага народу пад нявінным беласьнежным плашчам Хрыстуса і Яго сьв. Касьцёла?"54
На пачатку верасьня Ялбжыкоўскі сам прыехаў у Лявонпаль пасьвяціць новы касьцёл, збудаваны у рэкордным тэмпе за менш як тры месяцы. Разагнаўшыся, Бародзіч у тым самым часе паставіў у навакольных вёсках яшчэ пяць ці шэсьць іншых касьцёлаў, „крыху меншых за звычайную вясковую аднасямейную лазьню“, як сказаў а. Тамашу Падзяву адзін гаспадар, які браў удзел у гэтай „будаўнічай акцыі“55. Зразумела,
Лявонпалі, бо бачым у гэтым зьяву поўнага парушэньня правоў памерлага ў (ягонай) прывязанасьці і вернасьці хрысьціяніна, які хоча быць пахаваны на пасьвячанай зямлі, а не ў прыдарожнай канаве, што нікому не належыць" (Piotrowski Wiktor. „Misja zle zrozumiana“, Slowo, No. 191, Wilno, 24.7.1927; перадрукавана ў кніжцы аўтара Z zagadnieri wyznaniowych w Polsce, Wilno, 1929, s. 40—44). Дзівіць, што Ялбжыкоўскі ня толькі ніяк не адрэагаваў на скандальныя паводзіны Бародзіча, але сам прыехаў высьвячаць збудаваны ім касьцёл.
54 „Da spravy Unii“. Bielaruskaja Krynica. No. 34, Vilnia, 19.8.1927, s. 1.
55 Podziawo Tomasz. Ojciec Andrzej Cikoto (гл. вышэй зноску №17), s. 46. У газэце Kurier Wileriski была надрукаваная кароткая зацемка пад ініцыяламі Й.М. у адказ на артыкул у газэце Slowo нейкага Эск., які, апісваючы дарогу цягніком з Варапаева ў Друю, пісаў: „На небасхіле тут і там стралялі вежы касьцёлаў. Гэтыя касьцёлы, падобныя да сябе як блізьняты, былі плодам працы і дзейнасьці вядомага кс. Бародзіча". На гэта Й.М. адказаў: „Дык вось пан Эск. не арыентуецца, што і дзе зрабіў кс. Бародзіч, а гэты ж чалавек столькі людзей пазбавіў гонару, пра што, думаю, кожны мясцовы чалавек чуў, а тым больш людзі, якія супрацоўнічаюць у часопісах. Гэты ксёндз збудаваў у 1907 г. толькі адзін касьцёл у Мёрах, а ўсе
такія „будынкі“ не маглі стаяць доўга, а тым больш служыць патрэбам парафіі. Недзе на пачатку 1930-х гг., калі Бародзіча ўжо даўно не было, у Лявонпалі пачалі ўзводзіць мураваны касьцёл і не дабудавалі яго яшчэ ў 1938 г.56 Еідавочна, што Ялбжыкоўскаму была патрэбная „місія“ Бародзіча ў Лявонпалі, каб адхіліць адтуль друйскіх марыянаў і ня даць разьвіцца ўнійнай працы ва ўсходнім абрадзе.
Скандалы, якія суправаджалі будову касьцёла ў Лявонпалі, змусілі польскія ўлады прасіць Ялбжыкоўскага, каб той забараніў Бародзічу ўсялякую дзейнасьць у сваёй дыяцэзіі. Сам Бародзіч піша: „Антыкаталіцкая падрыўная прэса, скаргі папоў і дэлегацыі «меншасьцяў» абвінавацілі мяне перад М(іністрам) О. Дабруцкім. Той дамагаўся, каб Я(го) Э(ксцэленцыя) выдаліў мяне з памежжа (kresow), каб я не «дражніў меншасьцяў». Архіпастыр абяцаў сам праверыць, ці слушныя гэтыя абвінавачаньні і наколькі. I праверыў“57.
Відаць, архібіскупская праверка выйшла на карысьць Бародзічу. У наступным годзе адбыліся выбары ў польскі Сойм і сэнат. Бародзіч, дзеля ўмацаваньня польскасьці на „Крэсах“, вырашыў змагацца за месца ў Сойме ў выбарчай акрузе №64, што ахоплівала Сьвянцянскі, Браслаўскі, Пастаўскі і Дзісенскі паветы. Праўда, тут яму не пашанцавала. Ялбжыкоўскі забараніў сьвятаром у сваей дыяцэзіі балятавацца ў Сойм пад пагрозаю „суспэнсы", г. зн. забароны выконваць сьвятарскія абавязкі. Бародзіч, відаць, не паставіўся да гэтай забароны сур’ёзна. У выніку Хрысьціянская Думка пісала: „Кс. Бародзіч самавольна выставіў сваю кандыдатуру ў сойм, не зважаючы на забарону Арцыбіскупа. Дзеля гэтага забаронена яму спаў-