Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
У канцы 1926 г. у Друйскім кляштары жылі ўжо шэсьць нацыянальна сьвядомых беларускіх сьвятароў. Усе прызнавалі іхнюю ахвярнасьць у сьвятарскім служэньні, як і тое, што ў духоўных паслугах яны ставіліся аднолькава да ўсіх людзей, незалежна ад нацыянальнасьці і палітычных перакананьняў. Адначасова яны адстойвалі права беларусаў на сваю мову,
32 Matulewicz Jerzy. Listy polskie, tom III, Ksieza Marianie, Warszawa, 1987, s. 160.
33 Op. cit., tom I, s. 26.
34 Op. cit., tom I, s. 13.
якою карысталіся ў зносінах між сабой і з беларускімі вернікамі Друйскай парафіі.
Такі стан рэчаў выклікаў занепакоенасьць сярод польскіх уладаў і грамадзтва: яны бачылі ў працы друйскіх марыянаў небясьпеку для польскага stanu posiadania (выключнага права ўласнасьці), якім іхняму ўяўленьню бачылася Каталіцкая Царква. Спачатку на гэта можна было не зьвяртаць увагі, пакуль 8 верасьня 1926 г. Віленскі пасад, які пуставаў болып як год, не заняў новы біскуп (або, хутчэй, першы архібіскуп) Рамуальд Ялбжыкоўскі.
Адной з першых значных справаў Ялбжыкоўскага сталася скліканьне ў Вільні 8—10 лістапада 1926 г. Унійнага зьезду біскупаў з памежных дыяцэзіяў. Апрача самога Ялбжыкоўскага і ягонага вікарнага біскупа Казімера Міхалькевіча, прысутнічалі біскупы Пінскі — Зыгмунт Лазінскі, Люблінскі — Марыян Фульман, Падляскі — Гэнрык Пшазьдзецкі і Луцкі — Адольф Шалёнжак. Друйскія марыяне падрыхтавалі на польскай мове мэмарыял у справе ўнійнай працы35. 9 лістапада Цікота прачытаў яго перад сабранымі біскупамі. Вось найважнейшыя ўрыўкі з мэмарыялу:
„Ідзеце і навучайце ўсе народы. Гэтыя словы — ня толькі ўмова, але і галоўная мэта існаваньня Царквы. Сёньня асабліва думка пра місіянэрскую дзейнасьць ахапіла ўсю Каталіцкую Царкву, у тым ліку Польшчу<...>. Як дзе, але ў памежных (kresowych) дыяцэзіях вельмі насьпела патрэба шырокай місіянэрскай дзейнасьці для сьвятой справы аб’яднаньня цэркваў<...>. Midi неабходныя сярод каталікоў для паглыбленьня веры, але гэта ў ніякім выпадку не вычэрпвае задачаў Царквы ў памежных дыяцэзіях. Адначасова трэба распачаць шырокую місіянэрскую дзейнасьць сярод праваслаўных<...>. Посьпех місіянэрскай працы сярод праваслаўных вельмі ўскладняюць палітычныя перашкоды, якія трэба як найхутчэй прыбраць з дарогі.
Айцы марыяне з Друі, як сыны памежнага (kresowego) люду, уважаюць за свой абавязак зьвярнуць увагу Зьезду на
35 Petycja оо. Marjanow z Druji na Zjazd Unjonistyczny Ich Ekscelencyj Ksi^zy Arcybiskupow i Biskupow w Wilnie d. 8—10 listopada 1926 r.
страшэнную рэлігійную цемнату нашага народу, які не разумее казаняў і навукаў<...>, як гэта бачна пры слуханьні споведзяў, у часе перадшлюбных апытаньняў, пры калядаваньні і г. д. У гэтых умовах казані становяцца для людзей нейкім не зусім зразумелым літургічным дзеяньнем сьвятара, якое трэба пасыўна «выстаяць». Калі пасьля некалькіх стагодзьдзяў такога душпастырства нечуваная цемната пануе ў нашых вёсках і яе не даецца выкараніць спосабамі, якія да гэтага часу ўжываліся, дык што тут дзіўнага, што для праваслаўных, якія стаяць ад нас далей, Царква (Каталіцкая) са сваім незразумелым навучаньнем ня можа быць прыцягальнай сілаю. Праваслаўныя ў лацінскай царкве з польскімі казанямі нічога для сябе ня знойдуць. Тут трэба праца спэцыяльная, дамэтная, прадуманая і прыстасаваная да мясцовых абставінаў і людзей<.„>.
Дык вось мы, марыяне з Друі, як выхадцы з мясцовага народу, добра абазнаныя ў ягонай псыхіцы, мове і патрэбах, калі нам можна сказаць сваё слова, хочам падаць да развагі зьезду наступныя самыя пільныя прапановы:
1.	Катэхізацыя беларускага народу ў царкве, побач з польскімі казанямі, павінна адбывацца на беларускай мове;
2.	Як найхутчэй трэба запачаткаваць народныя місіі на беларускай мове;
3.	Каб супрацьдзейнічаць прапагандзе мэтадыстаў і камуністаў, трэба як найхутчэй распачаць каталіцкую выдавецкую дзейнасьць на беларускай мове;
4.	Нязьмерна пільнай патрэбаю ёсьць стварэньне місіянэрскіх асяродкаў усходняга абраду сярод праваслаўных у Віленскай архідыяцэзіі ў такіх мясцовасьцях, як Лявонпаль, Перадбродзьдзе, Ёды, Шкунцікі і
Марыяне ў Друі гатовыя ўзяцца за вышэйпаймянёную місіянэрскую працу і аддаць ёй усе свае высілкі. Дзеля гэтага вельмі прашу прыхільна разгледзець гэтыя прапановы“.
Рэакцыю прысутных біскупаў на свой даклад апісвае Цікота ў лісьце за 15 студзеня 1927 г. да летувіскага марыяніна Казімера Рэклайціса: „Паколькі справа Уніі нам ляжыць моцна на сэрцы і недалёка маем вельмі добрыя пункты (для ўнійнай
працы — А.Н.}, як Лявонпаль у Ідолцкай парафіі, Перадбродзьдзе ў парафіі Іказьненскай і шмат іншых, я напісаў кароткі даклад, які мне дазволілі прачытаць у прысутнасьці аа. біскупаў<...>. Атрымаў некалькі пытаньняў: «Ці казані даюць добрыя вынікі ў справе навяртаньня?», адказ: «Так»; «Ці праваслаўныя прысутнічаюць?» — «Так». Тады а. архібіскуп Віленскі (Ялбжыкоўскі — А.Нў: «Ці б айцы не паехалі працаваць у Бальшэвію? (г. зн. у Савецкі Саюз —А.Н.). Адк(азаў): 3 вялікай ахвотай, калі б гэта было магчыма. А. Архб. Віл.: Ну дык з воляй Божай. А. Б(іску)п. Лазінскі: Але ж, Эксцэленцыя, гэта немагчыма. У маёй дыяцэзіі а. Вяжбіцкага, які перайшоў мяжу да Бальшэвіі, бальшавікі адразу выкінулі назад. Кс. Арх. Віл.: А так у імя Божае... Пасьля гэтага адказу я зразумеў, што ўжо больш пытаньняў не атрымаю, разьвітаўся з іх Эксц. і выйшаў, чуючы ў душы, што я ім быў непатрэбны і што мае словы прагучалі як рэха, хоць мне і сказалі даць мой даклад на пісьме, што я і зрабіў“.
Цікота распавёў пра размову з біскупамі знаёмым летувіскім сьвятаром, бо не ўважаў яе за сакрэт. Нейкім чынам уся гісторыя з некаторымі недакладнасьцямі праз два месяцы (8.1.1927 г.) трапіла ў летувіскі часопіс Vilniaus Aidas. Ялбжыкоўскі, абурыўшыся, выклікаў да сябе Цікоту на размову. Вось як Цікота апісвае Рэклайцісу, што здарылася далей: „Я ставіўся 12.1. Я. Эксц. Арх. паказаў мне артыкул Аідаса і спытаў, што я магу на гэта сказаць. Я сьцьвердзіў, што Аідас перакруціў (факты), ня ведаю, адкуль ён узяў, і што я расказаў калегам зьмест размовы пра «працу ў Балыпэвіі», бо не лічыў яе сакрэтам. Кс. Арх(ібіскуп) ня мог сабе прыгадаць гэтай размовы<...>. Абвінаваціў мяне ўвыразным паклёпе, загразіў, што будзе скардзіцца на мяне ў Рыме і забараніў праводзіць місіі, загадаўшы абмежавацца працаю толькі ў межах нашай парафіі<...>“. Цікота пайшоў да вікарнага біскупа Міхалькевіча, але і таго напаткала страта памяці. Прыйшлося ехаць у Пінск да біскупа Лазінскага, які, на дзіва, усё памятаў і напісаў адпаведны ліст Ялбжыкоўскаму. 14 студзеня Цікота зноў быў у Вільні. У згаданым лісьце да Рэклайціса ён пісаў: „(Ялбжыкоўскі) прыняў мяне спакойна і цьвердзіў, што ён не пярэ-
чыць, што была размова аб працы ў Бальшэвіі <...>, а калі я прасіў яго, каб даў на пісьме забарону праводзіць місіі, ён яе (г. зн. забарону) зусім адклікаў і дазволіў далей праводзіць місіі, раючы быць асьцярожным“. Пры гэтым у размове Ялбжыкоўскі „некалькі разоў спакойна зазначыў, што мог бы адабраць ад нас (г.зн. марыянаў — А.Н.} парафію, але ня робіць гэтага, бо тады нам у Друі не было б чаго рабіць. 3 іншых крыніцаў ведаю, што найвышэйшаю мараю адной групы Віленскіх ксяндзоў, блізкіх дарадчыкаў Я(го) Эксц(эленцыі) Арх(ібіскупа) ёсьць выдаліць нас як найхутчэй з Друі, a калі гэта ня ўдасца, то прынамсі ў ёй зачыніць".
Розгалас ад выступу Цікоты на біскупскай канфэрэнцыі ня сьціх і праз год. Польскі марыянін Уладыслаў Левандоўскі пакінуў справаздачу з праведзенай ім 24 сьнежня 1927 г. у Рыме гутаркі з біскупам Падляскім Гэнрыкам Пшазьдзецкім, які меў славу чалавека шырокіх поглядаў і вялікага прыхільніка Уніі. Вось ягоныя галоўныя думкі: „Да цяжкасьцяў марыянаў у Польшчы належыць перадусім справа беларуская, у якой палякі не змаглі правесьці сваёй думкі, а менавіта, што ў сёньняшніх палітычных абставінах праца сярод беларусаў нічога добрага ня прынясе для нашага (г. зн. марыянскага — А.Н.') закону ў Польшчы36. Беларусы ў Друі — гэта, апроч усяго, работа палітычная (Bialorusini w Drui — to mimo wszystko robota poli.tyczna'): на зборцы пяці біскупаў прадставіў свае вымаганьні а. Цікота, і ніхто з айцоў біскупаў ня мог пад імі падпісацца; а мы, закон (марыянаў — А.Н.~), падпісаліся, і адтуль непазьбежны закід умешваньня закону ў беларускую палітычную дзейнасьць. Сёньня, трэба сказаць, беларускія марыяне аддзяліліся і складаюць асобную правінцыйную адзінку, незалежную ад палякаў. Спрытна гэта зроблена, — сказаў а. Біскуп, — але гэта не мяняе факту, што мы (г. зн. марыяне — А.Н.) увялі ў працу закону фактар палітычны, які павінен адмоўна адбіцца на нашым уплыве ў Польшчы і выклікаць непрыхільнае стаўленьне да закону“.
36 „...dla dzisiejszych warunkow politycznych podejmowanie akcji wsrod Bialorusindw wcale dla nas, dla Zgromadzenia w Polsce, na dobre nie wyjdzie“.
Рэакцыя біскупаў паказала, што дзьверы да шырэйшай працы для друйскіх марыянаў зачыненыя. Дый наогул з прыйсьцем Ялбжыкоўскага для кляштару пачаўся цяжкі пэрыяд. Генэральны вікары (намесьнік генэрала) марыянскага закону Францішак Бучыс пісаў 6 красавіка 1927 г. ва Ўсходнюю Кангрэгацыю ў Рыме: „Беларускія казані друйскіх сьвятароў абмяжоўваюцца, нават робіцца ціск на наш закон, каб прызначыць польскага сьвятара кіраўніком Друйскага кляштару"37.
Цьвёрдую руку Ялбжыкоўскага хутка адчулі ўсе беларускія сьвятары. Ва ўжо згаданым вышэй лісьце да Рэклайціса Цікота пісаў: ,,Я(го) Эксц(эленцыя) Арх(ібіскуп) распачаўліхаманкавы наступ (gorqczkowq nagonk^) на ксяндзоў беларусаў і летувісаў. 2 беларусаў: Глякоўскага выслаў на вікарыят у польскую парафію; кс. Шутовіча пазбавіў парафіі і паслаў на вікарыят — кара, якая станоўча перавышае віну, што заключаецца ў некалькіх дробных нетактоўнасьцях, якія чэзнуць у параўнаньні з працавітасьцю і сумленнасьцю гэтага ксяндза, — але тут ішло, каб пазбавіць і пакараць яго за тое, што ўвёў беларускія казані і дадатковыя набажэнствы ў чыста беларускай парафіі<...>; кс. Рэшаця заклікаў да сябе і дакараў яго за «балыпавізм»“.
Айцец Язэп Дашута пісаў з Друі 1 сьнежня 1927 г. айцу Рэклайцісу: „У суседніх ксяндзоў ня маем міру... Праўда, мелі мы аднаго парадачнага суседа, кс. Борыка з Ідолты, але што ж, калі яго апанаваў страх, ён зрабіў маленькае сьвінства і цяпер з сораму перабраўся на іншую, хоць і горшую парафію. Дык вось ён, калі — згодна з доўгаўстаноўленым звычаем і з ягонай згодай — кс. Смулыка сказаў беларускую казань на фэсьце, а правакатары ўзьнялі шум, спалохаўшыся, заявіў перад Архібіскупам, што кс. Смулька без ягонай згоды самавольна выйшаў з беларускай казаньню. Адтуль пасыпалася суспэнса (забарона выконваць сьвятарскія абавязкі — A.HJ аж пакуль уся справа ня выясьнілася"38.