Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
37 „Praedicatio alborussica sacerdotum Drujensium restringitur, imo Congregatio nostra inducitur, ut in Druja superiorem Domus sacerdotem polonum designet".
38 Мясцовыя людзі доўга памяталі гэтае здарэньне. Праз 8 гадоў, у 1935 г., карэспандэнт з Ідолты, нейкі Мал-кі (Малецкі?) пісаў у Бе-
Было відавочна, што архібіскуп Ялбжыкоўскі меў алергію на ўсё беларускае. Ён, бадай, не заўважаў розьніцы між словамі „беларус" і „бальшавік11, мусіць таму, што абодва пачыналіся літараю „б“. Дайшло да таго, што 10 сьнежня 1928 г. архібіскуп адмысловым лістом забараніў каталіком у сваёй дыяцэзіі належаць да Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, якая „паддалася памылкам рэлігійнай абыякавасьці і балыпавізму, што закранаюць асновы нашай сьвятой каталіцкай веры“39. Забарона распаўсюджвалася таксама і на газэту Беларуская Крыніца, якую вернікі ня мелі права выпісваць, чытаць ці якім-кольвек чынам падтрымліваць.
Ня менш шкодным для здароўя архібіскупа выявілася слова „Унія“. Польскі сьвятар Валерыян Мэйштовіч, сакратар Ялбжыкоўскага ў 1926—28 гг., пісаў: „3 вялікай масы праваслаўных шмат хто вяртаўся да Каталіцкага касьцёла, пераважна на лацінскі абрад<...> Архібіскуп быў перакананы, што было б іх значна больш, калі б не навяртаньне праваслаўных, пад кіраўніцтвам камісіі Pro Russia на г. зв. усходне-славянскі абрад, у якім новыя каталікі захоўвалі літургію, толькі ня «грэцка-рускую», «берасьцейскую», а «маскоўскую», або «чнн царей росснйскнх». Гэта яшчэ не было б перашкодаю — перашкодаю было тое, што ў гэтым абрадзе пераходзілі да каталіцкага Касьцёла многія праваслаўныя сьвятары — найчасьцей найменш вартасныя сярод гэтага духавенства, якое стаяла ня вельмі высока1140.
Сярод „новых уніятаў" сапраўды адчуваўся моцны ўплыў расейшчыны. Але паглядзім, што кажа пра гэта беларускі каталіцкі сьвятар Казімер Кулак, які скончыў Усходні інстытут у Рыме. У лісьце да біскупа Бучыса ад 17 лістапада 1930 г. ён
ларускую Крыніцу: „Апошнюю беларускую навуку ў нашым касьце-
ле сказаў кс. К. Смулька, за што арцыбіскупам Ялбжыкоўскім быў
моцна пакараны. Традыцыя беларуская ў нас, аднак, моцная“.
(Bielaruskaja Krynica, No. 30, Vilnia, 10.8.1935, s. 4).
39 „ulegla btedom indyferentyzmu religijnego i bolszewizmu, ktore godzq w podstawy naszej swi^tej wiary katolickiej." (Гл.: Stankievic Adam. Bietaruski Chryscijanski Ruch, Vilnia, 1939, s. 202).
40 Meysztowicz Walerian. Poszlo z dymem, Londyn, 1973, s. 267.
піша: „Сапраўды нова-ўнійнай акцыі ў нас можна закінуць русыфікацыю: паслугоўваньне расейскай моваю, карыстаньне з паслугаў расейскіх папоў, часам сьляпое перайманьне маскоўскіх формаў у літургіі і г. д. Такі тон унійнай акцыі вельмі шкодны, бо тады ня мае натуральнай моцнай апоры, якой ёсьць «беларуская тутэйшасьць». Але пытаньне — хто вінаваты ў гэтым? Езуіты...? Ніколі: віна тут поўнасьцю польскіх біскупаў. Мне самому Я. Эксц. Мітр. Віленскі (Ялбжыкоўскі — А.Н.~), калі нагаворваў перайсьці на ўсходні абрад, ставіў умову, што буду карыстацца моваю расейскаю, а не беларускаю і т. д.“. Такім чынам, Ялбжыкоўскі, хоць і ня мог афіцыйна забараніць унійную акцыю (гэта супярэчыла б палітыцы Апостальскага Пасаду), імкнуўся надаць ёй непрымальную для нацыянальна сьвядомых беларусаў расейскую форму, якая адначасова давала нагоду палякам пратэставаць супраць русыфікацыі Рымам польскіх грамадзянаў.
Глыбоцкі дэкан і былы друйскі пробашч Антон Зянкевіч пісаў 28 красавіка 1928 г. айцу Ўладзіславу Талочку пасьля дэканальнай канфэрэнцыі: „У пытаньні ўнійным умелі толькі сказаць, каб абсалютна адсэпараваць лаціньнікаў ад праваслаўных, выкараніць мяшаныя сужэнствы, словам — культываваць «чыстае каталіцтва», ад праваслаўных трымацца далёка, пакінуўшы працу сярод іх законам. Ці не адчуваецца тут думка А(рхібіскупа) і ка(мпаніі)? Ад пачатку няцяжка было здагадацца, куды скіроўваецца місійная акцыя: або праваслаўныя стануць чыстымі лаціньнікамі, або — прэч з імі“41. У лісьце за 23 ліпеня ён піша пра стаўленьне „сфэраў“ (г. зн. блізкіх да архібіскупа колаў) да Уніі: „3 адносінаў нашых сфэраў да ўніяцкага абраду вось такая кветка: «Рым нічога ня ведае пра нашыя абставіны, таму рэкамэндуе ўсх(одні) абр(ад). Калі б ведаў, распарадзіўся б інакш. Сумленны сьвятар ніколі ня будзе падтрымліваць уніяцкі абрад — гэта было б раўназначна здрадзе інтарэсам Касьцёла"42.
41 „aut prawoslawni stanq si? czystymi lacinnikami, aut — precz z imi“.
42 „Prawy kapian nigdy nie b?dzie za obrzqdkiem unickim — byioby to rownoznaczne ze zdradq interesow Koscioia".
Крыху раней, 21 чэрвеня 1928 г., Зянкевіч закранае справу беларускай мовы: „Пра Друю памятаю, але бясплодная памяць няшмат вартая, а дзейна дапамагчы нельга. Хто ня ведае, пад якім табу знаходзіцца беларуская мова! Проста гараць нянавісьцю да яе!“43
43 „Kto nie wie pod jakiem tabu znajduje si^ j?zyk bialoruski! Ziejq wprost nienawisciq do niego!“ Арыгіналы лістоў Кулака i Зянкевіча знаходзяцца ў Бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
Бародзіч
I ворагі, і прыхільнікі Ялбжыкоўскага пагаджаліся ў тым, што ён быў моцнай валявой асобай: ведаў, чаго хацеў, сьвядома і пасьлядоўна ішоў да вызначанай мэты. А карыкатура на чалавека з моцным характарам — самадур. Так можна назваць ксяндза Юзафа Бародзіча з Віленскай дыяцэзіі. Жыцьцё гэтага сьвятара можна пакласьці ў сюжэт прыгодніцкага paMana. У 1907 г. пробашчам у Мёрах збудаваў новы касьцёл, загадаўшы „стары касьцёл, як бязвартасны <...>, разгойдаць пры дапамозе вяровак і паваліць так, каб пасьля зробленага факту губэрнская камісія, прыехаўшы, не магла мне шкодзіць"44. Меў шмат канфліктаў з уладамі — у 1908 г. яго чакала аж дзевяць распачатых судовых справаў. Высланы ўглыб Расеі, Бародзіч урэшце ўцёк з цягніка, у якім яго пад канвоем везьлі ў Пецярбург, перабраўся праз расейска-аўстрыйскую мяжу і апынуўся ў Кракаве. Там у 1911 г. выйшла ягоная кніга з адпаведным назовам Pod wozem і па wozie (Пад возам і на возе). У 1912 г. Бародзіч выехаў у Італію, быў прыняты ў дыяцэзію Вэнтымілья і асеў у горадзе Сан-Рэма, дзе заснаваў польскі касьцёл і дом. Калі Полыпча атрымала незалежнасьць, ён пачаў улетку наведваць Віленшчыну, каб бараніць „польскія крэсы“, бо ім, на ягоную думку, пагражала небясьпека. Пра свае подзьвігі ён, ня грэшачы сьціпласьцю, распавядае ў кнізе Kresy Polskie w niebezpieczenstwie (Польскае памежжа ў небясьпецы). На Унію ён меў свой погляд: „Калі Польшча ўваскросла, немцы ламалі сабе галаву, як бы ўбіць у Польшчу такі клін, які б яе расшчапіў. I знайшлі. Яны знайшлі спосаб паўплываць на Рым і асабліва на Летуву, каб на памежжы Польшчы завесьці расейскую унію. Прыхільнікам такой уніі быў Я. Эксц. біскуп Матулевіч, які з гэтай мэтай пасяліў над Дзьвіною сьвятароў, вядомых з русыфікатарскай агітацыі і шавіністаў, якія імкнуліся вынішчыць польскасьць на нашым памежжы. Асабліва на гэтым полі вызначыліся: кс. Ільдэфонс Бобіч, Мёрскі дэкан; Зянкевіч Антон, Глыбоцкі дэкан;
44 Borodzicz J. Kresy Polskie w niebezpieczenstwie, Wilno, n.d. (1930), s. 19.
Станкевіч Адам, дэпутат сойму; Гадлеўскі Вінцэнт у Жодзішках, Шутовіч Віктар у Барадзенічах і іншыя. Усе яны засяродзілі сваю падрыўную дзейнасьць у кляштары аа. марыянаў пад кіраўніцтвам супэрыёра Андрэя Цікоты. Гэтыя ксяндзы не вагаліся супрацоўнічаць з правадырамі грамадоўцаў, дэпутатамі: Мятлой, Тарашкевічам і Рак-Міхайлоўскім. Заснавалі яны рэдакцыю Беларускай Крыніцы і інш. Пераклалі і выдалі шмат кніжак для народу, асабліва Бобіч, Зянкевіч і Станкевіч; заснавалі пры кляштары марыянаў у Друі польскую гімназію імя «караля Сьцяпана Батуры», і ўся гэтая «суполка» пачала навяртаць польскае насельніцтва (lud polskt) на «беларусаў» і ўніяцкі абрад“45.
Улетку 1927 г. Бародзіч адведаў сваю старую Віленскую дыяцэзію, у прыватнасьці Мёрскі дэканат, да якога належала і Друя. Мясцовыя людзі памяталі Бародзіча з таго часу, калі 20 гадоў таму ён быў пробашчам у Мёрах.
Бародзічу ўбачанае не спадабалася: „Сьвятары шавіністы вырашылі ў сваіх дэканатах (мёрскім і глыбоцкім) вынішчыць усё польскае і нават завесьці Унію для белапалянаў (так Бародзіч называў беларусаў! —A-H.). У Друйскім касьцёле аа. марыяне пачалі сьпяваць нават па-расейску «Святый Боже» і іншыя песьні, выдзіраць у тых, хто маліўся, кніжкі польскія і навязваць ім іншыя, нават расейскія"46.
Цікава: польскія духоўныя і сьвецкія ўлады ўжо нашто не любілі друйскіх марыянаў, але ніводнага разу не абвінавацілі іх у русыфікацыі, як гэта рабіў Бародзіч.
Бародзіч вырашыў ратаваць „польскія крэсы“. Месцам сваёй дзейнасьці ён выбраў Лявонпаль, маленькае мястэчка (ці вялікую вёску) за 25 кілямэтраў ад Друі. У сярэдзіне 1920-х гадоў там было блізу 400 жыхароў, у большасьці праваслаўных сялянаў, колішніх уніятаў. У XIX стагодзьдзі Лявонпаль належаў паном Лапацінскім, якія мелі там сваю сядзібу. У часе ліквідацыі Уніі ў 1839 г. лявонпальскія сяляне адмовіліся пераходзіць у праваслаўе. Шмат хто з іх, каб захаваць веру, яшчэ раней прыняў лацінскі абрад, але Сямашка і расейскія ўлады
45 Op. cit., s. 28.
46 Op. cit., s. 33.
ўважалі іх за „зьведзеных {совраіценных) у лацінства" ўніятаў, якім належала „вярнуцца ў праваслаўе“. Ва ўспамінах Сямашкі ёсьць ліст-справаздача да Віленскага губэрнатара Сямёнава за 22 жніўня 1843 г., у якім ён апісвае стараньні расейскіх духоўных і сьвецкіх уладаў у лявонпальскай справе47. Калі два гады намоваў праваслаўных сьвятароў не далі чаканых вынікаў, у 1841 г. за справу ўзяліся калежскі дарадчык (пасьля Ковенскі віцэ-губэрнатар) Мельнікаў, павятовы судзьдзя Ісаевіч і „станавы прыстаў" штабс-капітан Янкоўскі. Вынік атрымаўся імгненны: „Дзякуючы высілкам гэтых урадоўцаў сяляне Лявонпальскага маёнтку<...> добраахвотна вярнуліся на лона Праваслаўнай Царквы лікам 2096, выспавядаліся і прынялі сьв. тайны ў мясцовых праваслаўных сьвятароў“. Далей Сямашка піша: „Пра такі шчасьлівы канец лявонпальскай справы данесьлі Гасудару Імпэратару, і Яго Вялікасьць на ўсепакорным дакладзе сп. сынадальнага обэр-пракурора ласкава захацеў напісаць уласнаручна «Слава Богу!»“. Як выявілася, радасьць цара была перадчасная. У наступным 1842 г. праваслаўныя сьвятары даносілі свайму начальству, што „амаль усе менаваныя лявонпальскія сяляне адмовіліся зноў выконваць абрады Праваслаўнай Царквы“. Тады ў Лявонпаль даслалі камісію пад кіраўніцтвам штабс-афіцэра корпусу жандармаў Ламачэўскага, які паведамляў біскупу Менскаму ў чэрвені 1842 г., што навёў парадак. Аднак, як піша Сямашка, „дзеяньні ягоныя былі павярхоўныя, і справаздача беспадстаўная (донесенйе безосновательно), бо лявонпальскія сяляне і надалей адмаўляліся ад выкананьня хрысьціянскіх трэбаў паводле ўставу Праваслаўнае Царквы". Наапошку ў жніўні 1842 г. у Лявонпаль прыехаў паплечнік Сямашкі па ліквідацыі Уніі Менскі біскуп Антон (Зубко). На скліканы ім сход сяляне прыйшлі... п’яныя, а землеўласьнік Лапацінскі зусім не зьявіўся. Біскуп Антон нічога не дасягнуў і толькі загадаў лявонпальскім сялянам выканаць свой „абавязак", г. зн. выспавядацца і прычасьціцца ў праваслаўнага сьвятара, да Калядаў 1842 г. Прыйшлі