Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
На пілігрымку зьехалася каля 400 чалавек з усіх куткоў Заходняй Беларусі. Упершыню ўдзельнічала ў ёй група грэкакаталікоў з Далятычаў разам з іхнім сьвятаром, а. Вячаславам Аношкам. He было толькі нікога — ні сьвятароў, ні вернікаў — з Друі... Можна ўявіць, як адчуваў сябе а. Германовіч. Можа таму ён не сьпяшаўся ў Друю, бо атмасфэра ў кляштары яму не магла прыйсьціся даспадобы. Праўда, ён прыяжджаў на
145 F. К. „Urazanni z Bielaruskaj Pilihrymki u Kalvaryju“, Chyscijanskaja Dumka, No. 12(138), Vilnia, 20.6.1937, s. 6.
146 „Pasla Kalvaryi", Chyscijanskaja Dumka, No. 12(138), Vilnia, 20.6.1937, s. 3.
фэст сьв. Антона 13 чэрвеня, а таксама ў верасьні адправіў у Друі свае гадавыя рэкалекцыі. У той раз, як пісаў Дашута Цікоту 21 верасьня 1937 г., „Друйская паліцыя занепакоілася кс. Герм(ановічам), але ён ужо выяжджае ў Вільню“. Гэта быў бадай апошні візыт а. Германовіча ў Друйскі кляштар, куды 13 гадоў таму ён паступаў з вялікімі спадзяваньнямі працаваць дзеля зьяднаньня беларусаў праваслаўных і каталікоў у адной Царкве Хрыстовай. Калядныя вакацыі ён правёў ў Вільні разам з сястрой Антанінай, а на навагоднюю „багатую куцьцю“ яго і паэту Міхася Машару запрасіў а. Адам Станкевіч.
Прыезд гадаванцаў а. Германовіча на Каляды прынёс новыя клопаты Друйскім законьнікам. Вось што пісаў а. Дашута Цікоту 24 студзеня 1938 г.: „У нас у Друі адносіны былі ўжо паправіліся, бо маем добрага капітана КОП (Корпус аховы памежжа—А.Н.). Камэндант паліцыі тож чалавек добры, але вось па сьвяце, калі пабылі ў нас клерыкі, чуюцца закіды, што кс. Германовіч выхоўвае ворагаў Польшчы, і да нас пачаліся недавераньня болыпыя. Некаторыя з клерыкаў надта шчыра пачаліся высказвацца прад патрыётамі аб іхнім пажаданьні незалежнасьці Беларусі, і вось тым усіх раздражнілі і горай настроілі ваяводу". У лютым (на лісьце няма дакладнай даты) Дашута атрымаў адказ ад Цікоты: „Весткі аб клерыках моцна мяне засмуцілі <...>. Напішы ці, лепей, скажы аб гэтым а. Германовічу і прасі яго маім іменем, каб ён аб гэтым паважна падумаў і не наражаў усей нашай справы“.
Цікота мог не хвалявацца, бо лёс Друі быў ужо вырашаны. Польскія ўлады даўно шукалі спосабу пазбыцца беларускіх марыянаў, але не маглі знайсьці прычыны, бо яны мелі польскае грамадзянства і не рабілі нічога супрацьпраўнага. Дапамог новы закон, які дазваляў уладам высяляць адміністрацыйным спосабам з памежнай зоны ўсіх, чыя прысутнасьць магла пагражаць бясьпецы дзяржавы. Беларускіх марыянаў, відаць, палічылі такімі небясьпечнымі асобамі, а Друя знаходзілася ў памежнай зоне...
Тым часам ціск на Друю несупынна ўзмацняўся. Было вырашана стварыць у вёсцы Малькаўшчына, якая належала да Друі, новую парафію. Магчыма, на тое меліся прычыны па-
стырскага характару. Польскія ўлады насьцярожвала тое, што ў Малькаўскай капліцы, куды даяжджалі друйскія марыяне, да канца захаваліся беларускія казані. Безумоўна, марыяне не былі задаволеныя, асабліва выканаўца абавязкаў пробашча а. Язэп Дашута, хоць ён стараўся публічна ў гэтай справе не выказвацца. У лісьце за 6 красавіка 1937 г. ён пісаў Цікоту: „Я сваім парахвіянам нічога не казаў аб тварэньні новай парафіі ў Малькаўшчыне, сказалі «суседзі» <...>. Паехаў я ў ма(ёнтак) Лазоўку на сабраньне моладзі. Спаткаўся ў вагоне з кс. Эліяшам <...>. Ён, відаць, мяне западозрыў, што еду да парахвіян Малькаўскіх бунтаваць проціў новай парахвіі. Гэтым тлумачу напасьць на мяне прад супэр(ыёрам) ваяводы і візыту ў кляштары старасты. Ваявода рутаў, што ізноў бунтую парахвію, ня даў у маёй абароне высказацца супэрыёру і падкрэсьліў, што прыгавар на вывязеньне нас з Друі ўжо падпісаны".
Візыт супэрыёра а. Лысіка да ваяводы адбыўся 10 сакавіка. Днём раней адведаў Друйскі кляштар новы стараста браслаўскі. Дашута ў згаданым лісьце піша: „Закідаў нам казаня беларускія, распаўшахнене кніжак, малітаўнікаў беларускіх, размышляня беларускія і т. д. <.„> Даводзіў мне, што ён сам тутэйшы, што ў Друі беларусаў нет, ёсьць народ тутэйшы, з каторага як з гліны можна зрабіць і палякаў і беларусаў, і вось мы робім беларусаў і гэтым робім антыпаньствовую работу, бо ідэал паньства (дзяржавы —А.Н.) — гэта паньства адналітае што да народнасьцей".
Пабываў стараста таксама і ў Малькаўшчыне: „Быў і ў Малькаўшчыне. Там стараста шукаў у Корбута кватэру для пробашча. Напаў на Корбутаў, што пазволілі балыпавіцкія (г. зн. беларускія—А.Н.') казаня казаць, а калі малады Корбут пачаў бараніць і паказаў, што і сам маець кніжку да набаж(энства) беларускую, зарэквіраваў (сканфіскаваў — А.Н.}, і пагразіў, што яму за гэта яшчэ ўляціць. Для пробашча ў Малькаўшчыне ваявода даець 20 га. зямлі ў Дзедзіне“. Дбаньне польскіх ваяводы і старасты пра духоўныя патрэбы беларускіх вернікаў Малькаўшчыны не магло не кранаць сэрца.
Было зразумела, што канец ужо блізка. 22 траўня 1938 г. а. Цікота ў Вільні меў гутарку з ваяводзкім начальнікам бясь-
пекі. Той сказаў яму, што калі не забярэ беларускіх марыянаў з Друі, то іх сілаю высяляць. Цікота адказаў, што на вырашэньне друйскай справы трэба часу. Але польскія ўлады не хацелі чакаць. На пачатку наступнага месяца айцы Дашута, Смулька, Хамёнак і Кашыра атрымалі загад, падпісаны Віленскім ваяводам Людвікам Бацянскім, пакінуць Друю да 10 чэрвеня. Ніякіх прычынаў высяленьня ў дакумэнце не падавалася. Згаданыя айцы сапраўды пакінулі Друю 9 чэрвеня. Яны затрымаліся ў маёнтку Канстанцыянава, што належаў прыяцелю марыянаў Райманду Гузу, за нейкіх пяць кілямэтраў ад Друі, дзе сканчалася памежная зона. У кляштары засталіся толькі а. Лысік і ягоны памочнік а. Аксютовіч, абодва палякі. Праз некалькі дзён, 13—14 чэрвеня, выгнаньнікі паціху вярнуліся у Друю. У чацьвер 16 чэрвеня было сьвята Божага Цела (Corpus Christi) у рымскім (лацінскім) абрадзе. Каб ушанаваць гэты сьвяты дзень, польскія „патрыёты“ разам з жаўнерамі Корпусу аховы памежжа і парамілітарнай арганізацыяй „Стралец" наладзілі вялікую маніфэстацыю супраць беларускіх марыянаў. Сярод вынесеных розных рэзалюцыяў асабліва вызначалася адна, якую запісаў клерык Чэслаў Сіповіч: „Асуджаем а. генэрала Цікоту за тое, што загадаў аа. Германовічу і Абрантовічу насіць бароды і адпраўляць набажэнствы ў славяна-бізантыйскім абрадзе: нават Мураўёў прызнаў Друю польскаю і не прафанаваў касьцёла, пакідаючы нам польскую мову і лацінскі абрад“.
Канец прыйшоў 23 чэрвеня. Вось як апісаў, што здарылася ў гэты дзень, Чэслаў Сіповіч у студэнцкай хроніцы: „Дваццаць трэцяга чэрвеня тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага году прыехалі ў Друйскі кляштар айцоў марыянаў беларусаў шэф тайнай паліцыі павету браслаўскага і стараста браслаўскі, і зьвярнуліся да айцоў з прыказам выезду. Пагразілі, калі айцы самі ў прыгатаваны да вывязеньня айцоў аўтамабіль ня выйдуць, то зломяць кляўзуру і возьмуць айцоў сілай. Вакол аўтамабіля, кляштару і касьцёла стаяла аружаная (узброеная—А.Н.) паліцыя. Айцы не сьпяшая адправілі сьвятыя імшы <...>. Дзеля сьвятарскіх сутанаў не згадзіліся айцы, каб іх цягнулі сілаю ў аўтамабіль <...>. Першы ў самаход сеў a. К. Смуль-
122 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаўу Друі ка, астатні a. В. Хамёнак, каторы навет паўтараў, што хай нас цягнуць, самім ня трэба ісьці ў самаход старастаўскі. Пры гэтым сабралася шмат народу. Жанчыны заплакалі наўзрыў. Зьявіўся і фатограф, і калі толькі наставіў апарат, каб зьняць момэнт уходу айцоў у аўтамабіль, січасжа паліцыянт яму забараніў. Паліцыя радзіла айцам ехаць далей ад Друі. Дарма завезьлі б <...>. Але айцы, падзякаваўшы за няпрошаную ахвярнасьць, захацелі ў Канстанцыянаве ў таго ж Гуза чакаць на далейшыя загады сваёй улады <...>. На пав(ар)оце ад галоўнай дарогі да Р. Гуза сядзеў паліцыянт і пільна сачыў адведваючых айцоў людзей“.
Праз два тыдні дайшла чарга і да клерыкаў, якія праводзілі ў Друі летнія канікулы. 8 ліпеня, калі яны працавалі на зборцы сена, паліцыянт прынёс ім павестку ад ваяводы з загадам пакінуць Друю і памежную зону на працягу 24 гадзінаў. У той самы дзень пад вечар два клерыкі, Чэслаў Сіповіч і Антон Падзява, паехалі роварам у Канстанцыянава, дзе яшчэ жылі друйскія айцы, чакаючы, як вырашыцца іхні лёс. Прыехаўшы, як апісвае Сіповіч у „Хроніцы", яны знайшлі, што „Два з іх, a. В. Хамёнак і а. Ю. Кашыра, нічога не дачакаўшы лепшага ад уладаў, разьвітваліся з усімі і сабіраліся ў дарогу (Друя—Варапаева—Вільня—Варшава). Пацалаваліся, сумна ўсьміхнуліся, a айцец Дашута засьпяваў ведамую расейскую песьню: «Последннй нонешннй денёчек гуляю с вамн я, друзья». I ад’ехалі два айцы. Крыху спусьця a. К. Смулька, Падзява і Сіповіч пашлі на бераг Гузавага возера <...>. (Айцец Смулька) глядзеў у неба і паўтараў: «Што прасьледаваюць нас, гэта добра, толькі дрэнна, што за самую ідэю нацыянальную. А мы для яе самой беспасярэдня ніколі не працавалі. Палякі зрабілі глупства, нас выганяючы, і не на карысьць сабе, гэта аж надта ясна»“. Наступнага дня марыянскія клерыкі назаўсёды пакінулі Друю і паехалі кожны да сваіх бацькоў.
У міжчасе, калі цёмныя хмары зьбіраліся над Друяю, айцец Язэп Германовіч у Вільні не пераставаў інтэнсіўна працаваць. У Хрысьціянскай Думцы за 1 красавіка 1938 г. ёсьць ліст чытача, які падпісаўся ініцыяламі Г.Л., са Сьвіра: „16-га, 17-га, 18-га і 19-га гэтага месяца (сакавіка — А.Н.} у сьвірскім кась-
целе адбываліся рэкалекцыі і велікодная споведзь Для сьведамых беларусаў сьвірскай парахвіі, асабліва для тых, хто браў удзел у леташняй беларускай пелігрымцы ў Кальварыю, мілай неспадзеўкай на рэкалекцыях быў а. Германовіч, марыянін з Вільні — як кіраўнік рэкалекцыямі ў сьвірскім касьцеле. Шмат ён папрацаваў для дабра нашых душ. Праз чатыры дні штодзень гаварыў па тры навукі, спавядаў разам з іншымі ксяндзамі, у пятніцу абводзіў Крыжовую Дарогу, разважаючы і прамаўляючы пры кожнай стацыі, і іншыя адпраўляў набажэнствы — за што яму сьвірская парахвія дужа ўдзячная. Наша парахвія надта палюбіла кс. Германовіча, як казнадзея; постаць гэтага місіянэра надоўга застанецца ў памяці сьвірскіх парахвіян"147.
У чэрвені 1938 г. споўнілася 25 гадоў сьвятарства а. Германовіча і другога вядомага беларускага сьвятара Віктара Шутовіча. Айцец Адам Станкевіч даў ім такую характарыстыку: „Вось два верныя сыны беларускага народу, вось два праўдзівыя яго апосталы, павадыры, грамадзяне. Народ знае іх шырока і далёка, і найлепшую і найдаражэйшую памяць аб іх захавае назаўсёды. Здрада паніжае чалавека, а вернасьць вывышае. Беларускія ксяндзы народнікі, якія вось сьвяткуюць 25 гадоў свайго сьвяшчэнства, не паддаліся ніякім бурам і ніякім безгалоўям, астаючыся заўсёды вернымі Богу і народу"148. Сьвяткаваньне юбілею спалучалася з беларускай пілігрымкай у Віленскую Кальварыю 12 чэрвеня. Вось як апісвае ўрачыстасьць а. Віктар Шутовіч у ліцьце а. Тарасэвічу ў Чыкага 14 верасьня 1938 г.: „Гэты ліст будзе аб маім юбілеі <...>. У беларусаў у касьцёле сьв. Мікалая я вычуў нэрвовасць. Цесната нат у набажэнствах <...>. А шпіцлі кругом нас аж кішэлі! Сільна да юбілятаў прамовіў Адамка (Станкевіч —A.H.j у касьцёле, і мы выйшлі на вуліцу. Дысцыпліна ў паходзе была найлепшая, пяялі ўмела і натуральна. Вільня тут на беларусаў зьвярнула ўвагу. Гэдак мы прыйшлі на Кальварыю. Народу нашага было больш яктысяча <...>. Стацыі абыходзілі энэр-