Pro patria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
Абрантовіч у Харбіне апынуўся ў цяжкім становішчы, асабліва ў першыя гады. Вось што ён піша Цікоту 16 студзеня 1929 г., праз два месяцы пасьля свайго прыезду ў Харбін: „Рым грошай не прысылае. Жулья кругом поўна. Кантакту навязаць не магу, у царкоўку ніхто ня ходзіць, словам усё як трэба — труднасьцей вышэй галавы, а тым часам я, нічога ня робячы, чую, што марную грошы і «невольно» кампрамітую Рым
Тыя, хто паслаў Абрантовіча ў Харбін, спадзяваліся, што з ягоным прыездам пачнуцца калі ня масавыя, дык шматлікія „навяртаньні" расейцаў. Нічога падобнага ня здарылася. У тым самым лісьце Абрантовіч піша: „Ах, каб у Польшчы маглі і хацелі зразумець, якое там поле для Вуніі... Я тут pastor sine grege (пастыр бяз статку), а там grexsine pastoribus (статак бяз пастыраў)". Ён ня меў памочніка, але не хацеў забіраць яшчэ
аднаго сьвятара з Друі. Таму ён працягвае: „За Друю трымайцеся і рукамі і нагамі і <...> зубамі <...> Сюды мо’ тады толькі калі нікога не знайду. Пішу да Енэрала езуітаў і да бэнэдыктынцаў у Бэльгіі". Праз тыдзень, 24 студзеня, ён зноў піша: „Аб нашым (марыянскім) прыезьдзе сюды не магу яшчэ нічога сказаць. Думаю, што не“. Нарэшце, 22 траўня, пішучы наконт праекту прызначэньня а. Язэпа Германовіча ў Далятычы, Абрантовіч прызнаецца: „Я цешуся, што ён са мною не паехаў. Хай я адзін «прозябаю» — а то ўдваіх".
Езуіты мелі свае асяродкі сярод расейцаў, адзін з іх у Кітаі ў Шанхаі. Калі ж ідзе пра бэнэдыктынцаў з Амэю (пазьней Шэвэтонь) у Бэльгіі, дык яны не былі прыхільнікамі мэтадаў Дэрбіньі і Камісіі Pro Russia. Замест навяртаньняў яны імкнуліся да збліжэньня між праваслаўнымі і каталікамі праз узаемнае спазнаньне, праз імкненьне пазбыцца шматвяковых непаразуменьняў і насьцярожанасьці.
He знайшоўшы нідзе падтрымкі, Абрантовіч зноў зьвярнуўся да сваіх. У лісьце ад 6 красавіка 1930 г. ён піша: „Я тут без арганізацыі сільнай законнай мужчынскай і жаночай нічога не зраблю. Жаночыя ўжо маю — ФФ і УУ116. Калі думаць аб мужчынах, то ці ж ня лепш аб сваёй арганізацыі. Калі я прыгатую грунт за 2—3 гады — каго ж прызваць, калі вы ўсе будзеце заняты, дый неабходны да працы, бо перамучаецеся. Нашы рымскія маладзікі яшчэ ня будуць гатовы. А калі думаць аб гэтым, то бяз задняй мысьлі кажу — Кітай больш свабодалюбівы як Польшча".
Як ужо згадвалася вышэй, 6 красавіка 1930 г. Папа Пій XI зрабіў Камісію Pro Russia незалежнай ад Усходняй Кангрэгацыі. Старшынёю Камісіі стаў ейны дагэтуль фактычны кіраўнік Дэрбіньі, які такім чынам дасягнуў вяршыні сваёй улады і атрымаў вырашальны голас ва „ўсходняй палітыцы" Ватыкану.
На новай пасадзе Дэрбіньі выстараўся для Бучыса біскупскую годнасьць усходняга абраду і дамогся, каб яго прызна-
фф і уу — законьніцы францішканкі і уршулянкі, якія мелі свае кляштары ў Харбіне.
чылі Апостальскім візытатарам для расейцаў „у Эўропе". У Каталіцкай Царкве біскупаў прызначае Папа. Паміж прызначэньнем і сьвячаньнем новага біскупа звычайна праходзіць некалькі тыдняў, а часам нават і месяцаў. У выпадку Бучыса ўсё рабілася сьпехам, быццам баяліся нейкіх перашкодаў ці пратэстаў. Папа прызначыў яго 3 ліпеня, а ужо праз тры дні, 6 ліпеня, ён атрымаў біскупскія сьвячаньні, так што многія даведаліся пра гэта post factum. Высьвячаў Бучыса баўгарскі біскуп Курцеў, а ўкраінскія біскупы, якія знаходзіліся тады ў Рыме, адмовіліся браць удзел ва ўрачыстасьці.
Ад гэтага часу, каб не палохаць расейцаў лацінскім імем „Францішак", Бучыс пачаў карыстацца сваім другім імем „Пётра“.
Неспадзяванае біскупства Бучыса, дый яшчэ ва ўсходнім абрадзе, а асабліва сакрэтнасьць і пасьпешлівасьць, з якімі ўсё адбылося, выклікалі шмат у каго зьдзіўленьне. Было відавочна, што тут хавалася нешта большае, як жаданьне Дэрбіньі ўзнагародзіць свайго вернага памочніка117. Асабліва занепакоіліся біскупствам Бучыса палякі, якія разумелі, што Дэрбіньі ня так цікавілі малыя гурткі расейскіх эмігрантаў у Парыжы ці Бэрліне, як праваслаўнае насельніцтва Заходняй Беларусі і Ўкраіны пад польскай акупацыяй. Рымскі карэспандэнт каталіцкай газэты Polska, нейкі ксёндз Кнэблеўскі, пісаў
117 Айцец Кірыл Каралеўскі (сапраўднае імя Jean Charon), які ў свой час быў кансультантам Усходняй Кангрэгацыі і Камісіі Pro Russia, пісаў пра Бучыса: „Каб зрабіць болып урачыстымі багаслужэньні і адначасова даць магчымасьць студэнтам (Русікуму — А.Н.) навучыцца абраду, Дэрбіньі пастараўся зрабіць тытулярным біскупам Алімпу а. Пятра Бучыса, законьніка маленькага закону з цэнтрам у Друзе СДруі? — А.Н.) у Літве <...>, які Дэрбіньі хацеў выкарыстаць для апасталяту ў Расеі <...>. Ён (Бучыс —А.Н.) амаль зусім ня ведаў усходняга абраду, але Дэрбіньі разьлічваў на тое, што ён возьмецца за яго рашуча <...>. Мушу сказаць, што ён, застаўшыся лаціньнікам у духу і нават у вялікай меры і ў абрадзе (reste Latin de mentalite et meme en bonne partie de rite) <...>, ня мог прызвычаіцца да сваіх новых абавязкаў, — зрэшты чыста дэкаратыўных, бо ён ня меў ніякай юрысдыкцыі, — і хутка амаль зусім іх пакінуў“ (С. Korolevskij. Metropolite Andre Szeptyckyj, Rome, 1964, p. 255—56).
неўзабаве пасьля сьвячаньняў Бучыса: „Абсяг юрысдыкцыі новага біскупа славянскага абраду яшчэ ня вызначаны <...>. Тут ідзе асабліва пра тэрыторыі расейскай эміграцыі, сярод якой пачалося <...> шматлікае навяртаньне на каталіцызм пры захаваньні славянскага абраду <...>. Паўсталі ўжо такія асяродкі на нашым усходнім памежжы: у архідыяцэзіі Віленскай, дыяцэзіях Падляскай, Любэльскай і Пінскай"118. Рэдактар газэты Kurier Wilenski Акуліч (псэўд. Testis) так камэнтуе выказваньні Кнэблеўскага: „Дык з аднаго боку ідзе тут пра «тэрыторыі расейскай эміграцыі», а з другога пра «асяродкі на нашым усходнім памежжы». 3 гэтага вынікае, што Бучыс мае мець у сваей апецы і тыя «тэрыторыі» і гэтыя «асяродкі». Ксяндзу Кнэблеўскаму напэўна здаецца, што расейская эміграцыя і парафіі ўсходняга абраду з беларускім і ўкраінскім насельніцтвам — гэта адно і тое“. Далей аўтар піша: „Калі кс. біскуп Бучыс мае ажыццяўляць юрысдыкцыю над «асяродкамі» ўсходняга абраду ў Польшчы, гэта азначае, што ў Ватыкане атаясамілі ўсходні абрад з расейшчынай"119.
„Эндэцкая“ газэта Dziennik Wilenski пісала: „Мы павінны зазначыць, што вестка пра юрысдыкцыю біскупа Бучыса патрабуе высьвятленьня, бо такі стан рэчаў быў бы ў супярэчнасьці з канкардатам. Бо згодна з канкардатам, на тэрыторыю Польшчы ня можа пашырацца юрысдыкцыя ніякага біскупа, чыя сядзіба знаходзіцца па-за межамі Польшчы“120.
Як адзначае вышэйзгаданы Кнэблеўскі, „Я. Э. кс. намінат Пётра Бучыс мае 59 гадоў. 3 роду летувіс. Ён параднёны з Польшчай духам і кахае яе адразу пасьля сваёй бацькаўшчыны“. Як гэта часта бывае ў жыцьці, ягонае каханьне не знайшло ўзаемнасьці. Рэакцыя польскай прэсы апынулася для Бучыса і тых, што стаялі за ім, прыкрай неспадзеўкай. Дэрбіньі распавёў усё Папу Пію XI. 25 ліпеня ён пісаў Бучысу: „На аўдыенцыі, якую Сьвяты Айцец ласкава даў мне ўчора, 24 ліпе-
118 Цытуецца паводле газэты Kurier Wilenski (гл. наступную зноску).
119 Testis. „Nominacja ks. Biskupa Buczysa“, Kurier Wilenski, No. 159, Wilno 13.7.1930.
120 „Kosciol na Wschodzie i Polska", Dziennik Wilenski, No. 158, Wilno, 12.7.1930.
ня, я не забыўся данесьці да (ягонага) ведама рэакцыю польскай прэсы на высьвячэньне В(ашай) Д(астойнасьці) на біскупа бізантына-славянскага абраду. Яго Сьвятасьць па-бацькоўску адказаў: «Хай не трывожыцца сэрца вашае»"121.
Пры адсутнасьці афіцыйных вестак людзі рабілі найбольш неверагодныя здагадкі адносна абавязкаў Бучыса. Айцец Казімер Кулак пісаў яму з Пінска 15 верасьня 1930 г.: „Асьмельваюся нарэшце зноў пытацца пра абсяг юрысдыкцыі Вашай Эксцэленцыі. Тут ходзяць пра гэта розныя чуткі. Адны ўключаюць і Польшчу, іншыя выключаюць Польшчу і Расею. Калі гэта не сакрэт, буду ўдзячны за інфармацыю".
Таксама з Пінска пісала 10 кастрычніка 1930 г. Бучысу (папольску) Канстанцыя Скірмунт, карэнная паляшучка, якая ўважала сябе „літоўкай": „3 беларускага народу Рым паклікаў сьвятара місіянэра, каб навяртаў Расею з Далёкага Ўсходу — а. Ф. Абрантовіча <...>. 3 летувіскага народу паклікаў Вашую Архіпастырскую Міласьць, каб у старым В. Кн. Літоўскім адрадзіць у чыстым духу Касьцёла славянскую Унію, калі да лаціны, да якой народ гарнуўся, закрытыя дарогі“.
2 лістапада 1930 г. прыйшоў ад Бучыса адказ, напэўна не зусім той, на які спадзявалася Скірмунт: „3 волі Сьвятога Айца я заняўся вялікай рэлігійнай справаю злучэньня расейцаў з Каталіцкім Касьцёлам (polqczenia Rosjan z Kosciotem Katolickim). Польшча стаіць між каталіцкім Захадам і Расеяй... Дарога з Рыму ў Маскву вядзе праз Беларусь. Тудою ідзе таксама дарога з Масквы ў Рым <...>. Гэтай дарогай пойдуць камуністы, але хачу ісьці і я, і не магу быць абыякавым да таго, як глядзяць на прахожых мясцовыя людзі“.
Бучысу так і не давялося даведацца, што „мясцовыя людзі“ пра яго думалі. Ён мусіў адкласьці свой „паход на Маскву“, бо польскія ўлады не далі яму дазволу на ўезд у Полыпчу. Праз два гады, 17 жніўня 1932 г., ён пісаў Цікоту: „У гэтым годзе да
121 „Nell’Udienza benignamente concessami ieri, 24 Luglio dal Santo Padre, non ho mancato di riferire il trattamento fatto dalla stampa polacca a S(ignoria) V(ostra) in occasione della Sua consecrazione a Vescovo di rito Bizantino slavo. Sua Sancita paternamente ha risposto: «NON TURBETUR COR VESTRUM»".
96 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў y Друі вас не прыеду, бо на мой ватыканскі пашпарт у польскай амбасадзе адмовіліся мне даць візу“.
Сярод беларусаў біскупства Бучыса не выклікала асаблівай рэакцыі. Сьвятары Ўладзіслаў Талочка і Казімер Кулак ускладалі на яго нейкія надзеі. Айцец Адам Станкевіч глядзеў на справу больш цьвяроза. Ён пісаў Талочку 13 ліпеня 1930 г.: „Мяне цікавіць, што пачне канкрэтна біскуп Бучыс. Абрантовіч напэўна не падазраваў, што меў у ягонай асобе канкурэнта! Увогуле мы, беларусы (і расейцы), павінны сказаць у гэтай справе: Без меня меня женнлй, меня дома не было“.
Калі ў Рыме нарэшце зразумелі, што межы Полылчы для Бучыса зачыненыя, Сьвяты Пасад прызначыў 16 студзеня 1931 г. Апостальскім візытатарам для беларускіх і ўкраінскіх земляў (апрача Галіцыі) у Польшчы ўкраінца Міколу Чарнэцкага з закону айцоў рэдэмптарыстаў. Ён атрымаў біскупскія сьвячаньні ў Рыме 8 лютага. Польскія ўлады, хоць і засталіся незадаволенымі з гэтага прызначэньня, не маглі нічога зрабіць, бо Чарнэцкі быў польскім грамадзянінам. Хрысьціянская Думка пісала: „Факт, што на чале ўніятаў беларусаў і ўкраінцаў Апостальская Сталіца паставіла ўкраінца, выклікаў шмат трывогі ў польскім грамадзтве <...>. Гэтая трывога цалком зразумелая. Польская палітыка, як даўней за часамі Брэсцкай Уніі (1596), так і цяпер на Унію глядзела і глядзіць, як на аружжа палянізацыі нашага краю. Але зусім зразумела, што гэткі погляд, ня маючы нічога супольнага з Божай і каталіцкай ідэяй, мусіць быць адкінуты, як каталіцкім грамадзтвам беларускім і ўкраінскім, таксама каталіцкім грамадзтвам польскім. Мы, беларусы каталікі, верым, што нованазначаны ўніяцкі біскуп глыбока загляне ў духовыя патрэбы беларускага народу, дасьць яму магчымасьць карыстацца сваей роднай моваю і створыць вялікія магчымасьці для рэлігійнага аб’яднаньня гэтага народу <...>. Назначэньне Я. Э. др. М.Чарнэцкага біскупам для нашых уніятаў лічым здарэньнем гістарычнай важнасьці, як для каталіцкага ў нас Касьцёла, так і для нашага народу. Дык памажы ж, Божа!“122