Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
83 „Patryjotyzm rzecz dobra, gdyby nie ta okolicznosc, ze poczqtkujqce uswiadomienie i milosc imienia bialoruskiego wywoluje w tym wypadku w chlopcach nienawisc do Polski i polakow. Moze malcom mowi si? o powstaniu z ciemnoty z oboj?tnosci do mowy swojej, a oni to sobie rozumiejq o zrobieniu kiedys zbrojnego powstania i wyp?dzeniu polakow z okolic Drui“.
станьне з цемры“ можна зразумець як заклік да „збройнага паўстаньня". Калі ўжо зайшла пра яго гаворка, дык, як паказалі падзеі наступных гадоў, не беларусы палякаў, а палякі выгналі з Друі беларускіх законьнікаў з дапамогаю ўзброенай паліцыі.
Наогул, на думку Бранікоўскага, „Друя зусім ня лічыцца з тым, што высоўваньнем сваёй нацыянальнай справы яна ад даўжэйшага часу спрычыняе столькі клопатаў галоўнаму кіраўніцтву закону (марыянаў — А.Н.) і Полыпчы"84. Крыху далей ён удакладняе сказанае: „Айцец Андрэй Цікота неаднаразова ўпікаў свайго дыяцэзійнага начальніка (г. зн. Ялбжыкоўскага — A.H.f што той прыцягвае палітыку ў кіраваньне Хрыстовай пастваю, і нават гразіў працэсам на шырокім сусьветным форуме, то бок перад Сьвятым Пасадам (pdgrazal si^ procesem па szerokiem forum swiata, bo przed Stolicq Swi$tqf a сам не прызнаецца, што займаецца палітыкай, стварыўшы і ўтрымліваючы ў Друйскім кляштары беларускі асяродак, спадзеючыся, што за ягоным прыкладам раней ці пазьней пойдуць іншыя сьвятары беларусы ў сваіх парафіях. Абставіны заснаваньня Друйскага кляштару і ягоны сёньняшні выключна беларускі характар, а таксама апірышча, якое ён адпачатку знаходзіў у законнай (манаскай — A.Hf арганізацыі, наводзяць на думку, што а. А(ндрэй) Ц(ікота) уступіў у закон з гатовым плянам пад покрывам закону разьвіваць беларускую нацыянальную справу. Такі намер не выключаў надпрыроднага жаданьня служыць Госпаду Богу і Царкве, але ў праграме займаў паважнае месца, і таму навонкі ён праявіўся такім моцным розгаласам. Чаму не называць рэчы сваімі імёнамі: палітыка, праўда, шляхетная, але палітыка, якой у законе мы не павінны пачынаць".
Як ні дзіўна, тон Бранікоўскага болып „памяркоўны" за тон архібіскупскай сьледчай камісіі, але сэнс застаецца той самы: беларускі характар Друі — гэта „палітыка". Да таго ж Бранікоўскі паказаў поўнае няведаньне беларускай рэчаіснасьці. Беларускія каталіцкія сьвятары ня мелі патрэбы браць
84 „Druja nie liczy si^ wcale, ze wysuni^ciem swojej sprawy narodowosciowej przyczynia tyle kiopotow Glownemu Zarzqdowi Zgromadzenia od dhizszego czasu i Polsce“.
прыклад з Цікоты: нацыянальны рух сярод іх распачаўся і разьвіваўся, калі яшчэ ніхто ня чуў пра Друю і марыянаў. У 1917 г., як падае афіцыйнае выданьне БНР Усходняя Беларусь, „на зьезьдзе ў Менску заснаваўся Саюз ксяндзоў-беларусаў, налічваючый каля 200 членаў"85. Дый наогул можна сумняварра, ці прыклад Цікоты і Друі быў варты перайманьня. У лісьце да польскага міністра ўнутраных справаў за 28 кастрычніка 1928 г. Цікота прызнаецца, што марыяне ў Друі „за пяць гадоў не стварылі ніводнай беларускай арганізацыі, ні ценю дзейнасьці, каб умацаваць нацыянальную сьвядомасьць беларускага насельніцтва“.
Бранікоўскі меў таксама свой погляд на працу дзеля Уніі: „Хацеў бы закрануць яшчэ адно пытаньне і даць на яго адказ, менавіта, ці з беларускай выключнасьці Друйскага кляштару мае карысьць справа ўнійная, якая цяпер у стане падрыхтоўкі, а таксама закон (марыянаў). Мне здаецца, што не. Aftpep Цікота паклаў столькі сілаў і выдатных здольнасьряў для абароны так прыдуманага (г. зн. беларускага — A-H.) друйскага асяродка, што калі б ён іх скарыстаў у мэтах чыста раркоўных і законных, то вынікі мусілі б бырь больш відавочнымі, чым гэтых пярь братоў у Русікуме. Калі б ягоная шматгадовая прара ішла рука ў руку з (законнымі) дамамі польскімі — пры захаваньні нарыянальнай адметнасьрі сябраў беларускага паходжаньня, — яна б сёньня спрычынілася да заснаваньня адной вялікай правінрыі польскай рі польскабеларускай, якая б высунула праграму ўнійнай дзейнасьрі, прызначаючы на яе ў першую чаргу друйскіх сяброў, або мела б гэтую мэту прызначаную вышэйшымі ўладамі".
У канры Бранікоўскі робірь наступную заўвагу: „Звычайна друйскія айры спасылаюрра ў абароне свайго адмысловага нарыянальнага статусу на папскі дэкрэт, які аддае ім Друю, у якім сказана «pro albonissis». Ці добра яны разумеюрь намер (intencjg) Сьвятога Пасаду?"
Бранікоўскаму быў выразна недаспадобы беларускі характар Друі і ейны аўтаномны статус, г. зн. незалежнасьрь ад
85 А.І. Усходняя Беларусь, Менск, Выданьне Народнага Сэкрэтарыяту Міжнародавых Справаў, 1918, с. 6.
польскай марыянскай правінцыі. Як адзін з першых польскіх марыянаў (ён стаў ім у 1911 г.), а ў 1922—27 гг. генэральны вікары ў Польшчы, ён ня мог ня ведаць, што „так прыдуманы друйскі асяродак“ заснаваў не беларус Цікота, а летувіс біскуп Матулевіч, які ў перакананьні многіх быў сьвятым. У сваёй справаздачы Бранікоўскі неяк — можа, падсьвядома — абмовіўся, што Друйскі кляштар прыносіў шмат клопатаў ня толькі марыянскаму закону, але і Польшчы. Выйшла, як у той казцы пра Чырвоны Каптурок, дзе воўк прыкінуўся добрай бабуляй, але ня здолеў схаваць сваіх воўчых зубоў.
Пытаньне ўнійнай працы, узьнятае Бранікоўскім, сталася ўжо тады неактуальным: „вышэйшыя ўлады“ вызначылі іншы плян дзейнасьці для Друі... Але пра гэта далей.
Архібіскупскую сьледчую камісію і Бранікоўскага прызначылі іхнія належныя ўлады ў сувязі са скандалам вакол Бародзіча, каб разгледзець пытаньне „беларускага нацыяналізму" друйскіх марыянаў, у якім іх вінавацілі палякі. Справядлівасьць вымагала, каб у разглядзе такой далікатнай справы бралі ўдзел прадстаўнікі абодвух бакоў. Тым часам Бранікоўскі і ўсе тры сябры камісіі былі палякамі. Такім чынам, палякі выступалі абвінаваўцамі і судзьдзямі ва ўзьнятай імі справе, і таму ёсьць усе падставы сумнявацца ў аб’ектыўнасьці іхніх высноваў.
Паміж молатам і кавадлам
Бучыс у згаданым лісьце за 6 красавіка 1927 г. ва Ўсходнюю Кангрэгацыю піша, што калі Матулевіч быў біскупам Віленскім, „маючы ў сваёй дыяцэзіі некалькі сот тысячаў беларусаў, ён узяўся за пазнаньне гэтага народу так, што вывучыў беларускую мову і здабыў вялікую любоў беларускага народу". Далей Бучыс працягвае: „Умацаваны такім глыбейшым знаёмствам, сьветлай памяці наш супэрыёр (г. зн. Матулевіч — А.Н.} прыйшоў да перакананьня, што для навяртаньня расейцаў нашыя законьнікі-беларусы могуць быць болып прыдатнай прыладай, чым нашыя браты якой-колечы іншай нацыянальнасьці86. Таму, хоць наш закон меў ужо ў Польшчы навіцыят у Расьне, архібіскуп Матулевіч з ласкавага дазволу Сьвятога Пасаду заснаваў у Друі, што ў Віленскай архідыяцэзіі, іншы навіцыят, каб рыхтаваць беларусаў для іхняй адмысловай мэты“ (ad erudiendos alborussos ad finem eorum specialem). Ліст сканчаецца наступнымі словамі: „Паколькі на 12 ліпеня г. г. скліканая і мае непазьбежна адбыцца генэральная капітула нашага закону, каб абраць генэральнага супэрыёра,87 і на гэтай капітуле будуць разглядацца іншыя важныя справы, пытаньне Друі і беларусаў напэўна стане прадметам дыскусіі. Дзеля вялікай важнасьці гэтай справы з усёй пашанаю і паслушэнствам чакаю інструкцыяў ад Сьвятой Усходняй Кангрэгацыі“. Адрасаваны допіс кардыналу Люіджы Сінчэра, сакратару Ўсходняй Кангрэгацыі і старшыні Камісіі Pro Russia.
Калі Бучыс складаў гэты ліст, Матулевіча ўжо не было сярод жывых: ён памёр 27 студзеня 1927 г. у Коўне. Яму ня
86 „Profundiore haec cognitione munitus piae memoriae Superior noster persuasum habuit sodales nostros alborussos fieri posse ad convertendos russos instrumentum aptius quam confratres nostri cuiuscumque aliae nationis".
87 Генэральная капітула (capitulum generale) — „агульны зьезд“, які праходзіць раз на шэсьць гадоў, каб абраць генэральнага супэрыёра (кіраўніка) і раду і вырашыць справы, якія датычаць жыцьця і дзейнасьці закону. Генэральны супэрыёр звычайна называецца генэралам.
раз даводзілася супакойваць некаторых польскіх марыянаў, якія з трывогай глядзелі на разьвіцьцё Друі. Аднаму з іх, Уладзімеру Якоўскаму, ён пісаў 19 красавіка 1926 г.: „У пытаньні беларускім прашу не баяцца. Нашыя Польшчы напэўна не зашкодзяць. Яны галоўным чынам рыхтуюцца да місіяў у Расеі, чакаюць толькі зручнай хвіліны. Бог дасьць яе хутчэй, чым спадзяемся. У Полыпчы застанецца іх толькі некалькі, каб абслугоўваць парафію і рыхтаваць сілы для Расеі“88. У лісьце да іншага польскага марыяніна Казімера Бранікоўскага Матулевіч 11 верасьня 1926 г. пісаў: „Калі ідзе пра Друю, дык справа вельмі далікатная і дражлівая, як Дарагі Айцец слушна заўважае. Ціску лепш не рабіць, а ейную разьвязку пакінуць часу... Я ўпэўнены, што з іхняй дзейнасьці ў Друі ня выйдзе нічога дрэннага. У Расеі, хай толькі дарога адчыніцца, нікому ня будзе бракаваць поля для працы. Яны, як беларусы, напэўна лягчэй змогуць трапіць да праваслаўных беларусаў1189. Езуіт У. Флярыды прыводзіць у перакладзе на італьянскую мову ліст Матулевіча да „сваіх беларускіх духоўных сыноў у Друі“ за 19 красавіка 1926 г., у якім гаворыцца: „Што датычыць будучай місіянэрскай дзейнасьці ў Расеі, я думаю пра яе і гавару...
88 „О kwestj? bialoruskq prosz? si? nie l?kac. Nasi Polsce nie zaszkodzq napewno. Oni raczej szykujq si? na misje w Rosji, czekajq tylko chwili sposobnej. Bog jq da pr?dzej niz si? spodziewamy. W Polsce zostanie ich moze tylko kilku dla obshigi parafii i dla przygotowania sil do Rosji“. (Matulewicz Jerzy. Listy polskie, tom I, Ksi?za Marianie, Warszawa, 1987, s. 178).
89 „Co si? tyczy Drui, rzecz bardzo delikatna i drazliwa, jak shisznie Drogi Ojciec zaznacza. Nacisku lepiej nie robic, a rozwiqzanie jej zostawic czasowi... Ufam, ze z ich pracyw Drui nic zlego nie wyjdzie. W Rosji, niech tylko droga si? otworzy, pola nie zabraknie do pracy dla wszystkich. Oni, jako Bialorusini, z pewnosciq latwiej b?dq mogli trafic do Bialorusinow prawoslawnych" (Op. cit., s. 99—100).
Варта прыгадаць, што праз тры гады, у 1929 г., Уладзімер Якоўскі быў сябрам скліканай Ялбжыкоўскім сьледчай камісіі ў справе Бародзіча, а Казімер Бранікоўскі на загад Бучыса ў пачатку 1930 г. праводзіў надзвычайную візытацыю ў Друі (гл. папярэдні разьдзел).
Будзьце спакойныя, адзін дзень вам прыйдзецца быць апосталамі; а тым часам рыхтуйцеся"90.