Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
На першы погляд падобна, што Матулевіч меў датычна Друі пляны, якіх не разгалошваў. Магчыма, пад Расеяй ён разумеў Савецкі Саюз, як гэта — сьвядома ці несьвядома — рабілі многія на Захадзе. Як бы там ні было, цяжка паверыць, каб гэты чалавек, вядомы сьвятасьцю свайго жыцьця, мог панізіцца да таго, каб глядзець на які-колечы народ як „прыладу“ для дасягненьня сваіх мэтаў.
Ліст Бучыса ў Кангрэгацыю для Ўсходніх Цэркваў (або хутчэй у яе складовую частку, Камісію Pro Russia) меў вырашальнае значэньне для будучыні Друйскага кляштару.
Генэральная капітула марыянаў прайшла 12—15 ліпеня 1927 г. у Вялёнах (Vileni) у Латвіі. На ёй Францішка Бучыса абралі генэралам закону на шасьцігадовы тэрмін. У пастановах капітулы выказвалася згода на тое, каб некаторыя марыяне прынялі ўсходні абрад.
Зьмена абраду рымскага (лацінскага) на ўсходні (грэцкі, або бізантыйскі) магла мець толькі адну мэту: працу дзеля ўзьяднаньня праваслаўных і каталікоў у адной Царкве Хрыстовай. Ва ўмовах Беларусі гэтая праца мела асаблівы характар, бо сярод людзей яшчэ жыла памяць пра Ўніяцкую, або Грэка-Каталіцкую, Царкву, зьліквідаваную расейскімі ўладамі ў 1839 г. Шмат якія дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня падтрымлівалі думку ўзнавіць Унію, хоць яны зазвычай зыходзілі з нацыянальных, а не рэлігійных меркаваньняў. Багата прыхільнікаў мела Унія і ў асяродзьдзі маладых беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Сярод іх вызначаўся а. Канстантын Стаповіч, лепш вядомы як паэта Казімер Сваяк. Ён часта выказваў свае развагі на гэтую тэму ў газэце Крыніца. Вось некаторыя з іх: „Беларусы пачуліся братамі бяз розьніцы на абрад. А гэта найпершы шаг да Уніі. Думка аднэй Бацькаўшчыны Беларусі спалучае народ целам. Унія злучае душу народа. Няхай жа вольная самабытная Беларусь мацуе свайго духа, лучачы брата праваслаўнага і каталіка ў адзін народ,
90 U. A. Floridi, „11 Servo di Dio G. Matulaitis e la conversione della Russia1', La Civilta Cattolica, III, Roma, 1957, p. 70.
веры ў Бога адной, Царквы Хрыстовай адной, дзе ўсе роўнымі братамі звацца будуць"91. Сваяк у разуменьні рэлігійнай свабоды і прыналежнасьці да супольнасьці Хрыстовае апярэджвае шмат якіх сваіх сучасьнікаў: „Мы павінны ведаць, што рэлігійная супольнасьць злучаецца без прымусу, сілай самое ідэі, або ласкі Духа Сьвятога. Хто не жыве паводле яе наказаў, тым самым знаходзіцца ўжо за межамі духовага грамадзянства. I наадварот, хто нават ня пішацца ў лічбе гэтай супольнасьці, а жывець па добрай волі і справядлівасьці — той належыць душой да Царквы Хрыстовай“92. Незадоўга да сьмерці ён піша: „I калі сапраўды фармаваньне рэлігійнага складу душы нашае народнае мае штосьці арыгінальнага, дык гэта будзе ня што другое, як Рэлігійнае Аб’яднаньне ўсходніх і заходніх абрадаўу адным сьветаглядзе <...>. Ня дзіва, што калі цяпер разьлёгся поклік «Незалежная Беларусь» пад зглядам палітычна-сацыяльным, аўтаматычна душы людзей веруючых адгукнуліся і на голас «Рэлігійнае Аб’яднаньне» форм розных культаў нашай зямелькі: аб’яднаньне грэцкіх беларусаў з лацінскімі ў аднэй рэлігійнай сынтэзе: адна вера — розныя яе ўяўленьні. Факт значэньня вялізнага, тым большага, што ня пойме яго палітычна завідны сусед, каторы мае нават нейкі жах перад гэткай ідэяй“93.
Аднак падзеі пайшлі не зусім тым шляхам, пра які марыў Сваяк. Перашкодаю сталі ня толькі „завідныя суседзі". Перасьлед рэлігіі бальшавікамі ў 1920-я гг. у Савецкім Саюзе выклікаў рэакцыю пратэсту на Захадзе. Адным з першых выступіў у абарону ахвяраў перасьледу, незалежна ад іхняй рэлігійнай прыналежнасьці, Папа Пій XI, з ініцыятывы якога разгарнулася акцыя дапамогі пацярпелым і галодным. Калі камуністы пачалі канфіскоўваць царкоўную маёмасьць, Папа прапанаваў ім адкупіць яе, каб пасьля вярнуць задарам законнаму ўласьніку, г. зн. Расейскай Праваслаўнай Царкве. Як і варта было чакаць, бальшавікі на прапанову не згадзіліся. Але
91 Krynica, No. 2, Vilnia 9.1.1921, s. 2.
92 Krynica, No. 4, Vilnia 23. 1. 1921, s. 1.
93 K.S. „Tvorcymi sladami", Krynica, No. 34, Vilnia, 9.8.1925, s. 5.
гэты прыклад бескарысьлівай хрысьціянскай салідарнасьці выявіў толькі адзін бок складанага стаўленьня Каталіцкай Царквы да падзеяў у Савецкім Саюзе. Некаторыя царкоўныя дзеячы бачылі ў гэтай сытуацыі нагоду пашырыць уплыў Каталіцкай Царквы на ўсход, углыб Расеі. На іхнюю думку, пасьля хуткага правалу бальшавіцкага рэжыму — а ў гэтым яны не сумняваліся — Расейская Праваслаўная Царква будзе слабая і дэмаралізаваная, і для каталіцкай місіянэрскай дзейнасьці ў Расеі адкрыецца шырокае поле. Гэтыя спадзевы — у найлепшым выпадку іх можна назваць наіўнымі — падзяляў і Матулевіч. У лісьце за 12.10.25 г. да а. Антона Зянкевіча ён пісаў: „I мне нешта шэпча, што трэба нам рыхтавацца да працы ў Расеі; што прыйдзе там час для місіянэраў, а цяпер трэба падрыхтоўваць працаўнікоў"94.
Бясспрэчным кіраўніком і ідэолягам гэтага духоўнага „паходу на Маскву" стаў францускі езуіт, рэктар Папскага Ўсходняга Інстытуту ў Рыме Мішэль Дэрбіньі (Michel d’Herbigny, 1880—1957). У 1922 г. ён зрабіў вялікае ўражаньне на новаабранага Папу Пія XI, і з той хвіліны справа „навяртаньня" Расеі сталася галоўнай мэтай дзейнасьці Дэрбіньі. У тым часе ўсе ўсходнія справы знаходзіліся ў кампэтэнцыі Кангрэгацыі для Усходніх Цэркваў, дзе Дэрбіньі займаў спачатку сьціплае месца дарадцы (consuZtore). У 1925 г. унутры Кангрэгацыі створаная адмысловая Камісія для Расеі (Commissio pro Rus­sia). Афіцыйным старшынём камісіі быў сакратар Кангрэгацыі (ад 1927 г. — кардынал Люіджы Сінчэра), але ні ў кога не ўзьнікала сумневу, хто насамрэч кіраваў яе працай, асабліва пасьля таго, як у 1926 г. Дэрбіньі стаў біскупам. У 1930 г., 6 красавіка, Папа зрабіў Камісію Pro Russia самастойнай установаю, падпарадкаванай непасрэдна яму. Старшынём камісіі стаў Дэрбіньі. У яе кампэтэнцыю — яшчэ нават да вылучэньня з Усходняй Кангрэгацыі — уваходзілі ўсе справы, „якія датычаць расейцаў, як тых, што жывуць на роднай зямлі, гэтак і тых, што знаходзяцца на выгнаньні, далёка ад свайго
94 Matulewicz Jerzy. Listy polskie, Ksi^za Marianie, tom III, Warszawa, 1987, s. 168.
дому“95. Самая Расея заставалася для камісіі закрытай, таму ейная дзейнасьць засяроджвалася на расейскіх эмігрантах у Заходняй Эўропе, Амэрыцы і Кітаі. Камісія займалася таксама ўсімі справамі ўсходняга абраду ў Заходняй Беларусі і Ўкраіне (за выняткам Галіччыны), што знаходзіліся ў межах Польскай дзяржавы. Відаць, жыхароў гэтых земляў таксама ўважалі за „нстннно русскнх". Адно не зусім заразумела, у якую катэгорыю іх залічалі: тых, што жывуць на роднай зямлі, ці выгнанцаў... Улетку 1929 г. расейскі каталіцкі сьвятар Віктар Рыхтар, які жыў у Францыі, наведаў Польшчу, каб „познакомйться с жйзнью русскйх католйков, населяюідйх восточную часть этой страны, на гранйцах ея с Россйей“. У сваім артыкуле ў расейскім каталіцкім часопісе Благовеспгь ён піша пра такія „нстннно русскне" ўсходне-каталіцкія асяродкі, як Альбэртын, Ільля, Пінск, Бабровічы, Альпень, Далятычы і інш.96
Рэдактар польскай газэты Kurier Wilenski Казімер Акуліч (падпісваўся псэўданімам Testis) так ацаніў дзейнасьць Камісіі Pro Russia на заходнебеларускіх землях: „...тое, як вядзецца акцыя ўсходняга абраду ў Польшчы, толькі ўзмацняе нашае перакананьне ў ейным прарасейскім кірунку. У аснове гэтай акцыі ляжыць тэзіс пра культурна-палітычнае адзінства ўкраінцаў і беларусаў з Расеяй. Гэтая акцыя мае ў дадзеную хвіліну доступ толькі да народнасьці ўкраінскай і беларускай, што жыве ў польскай дзяржаве. Навяртаючы іх на ўсходні абрад пры дапамозе людзей з «расейскімі перакананьнямі», яна скіраваная на ўтварэньне асяродкаў для будучага пранікненьня ўглыб Расеі. Зразумела, што ў такім выпадку гэтыя асяродкі павінны дапасавацца культурна і псыхалягічна для гэтых будучых задачаў, г. зн. мець расейскі дух“97.
18 сакавіка 1932 г. кардынал Аўгуст Глёнд ад імя польскага эпіскапату даслаў у Ватыкан мэмарыял пра стан унійнай
95 „quae ad Russos pertinent, sive ad eos qui in patrio solo degunt, sive ad eos, qui extorres procul domus versantur“. Acta Apostolicae Sedis, XXIM, 7.4.1930, p. 153.
96 Рнхтер Внктор. „Русско-католнческое двнженпе в Польше“, Благовесть, №1, Парнж, 1930, с. 137—153.
97 Kurier Wilenski, No. 33, Wilno, 11.2.1931.
дзейнасьці ў Польшчы. У ім закраналася пытаньне залежнасьці гэтай дзейнасьці ад Камісіі Pro Russia: „Было б зразумела, калі б гэтая Папская Камісія <...> займалася ў Польшчы расейскімі эмігрантамі, але нельга зразумець, чаму яна павінна кіраваць унійнай дзейнасьцю сярод украінцаў і беларусаў у Полыпчы, якія ня маюць нічога супольнага з Расеяй"98. Дэрбіньі ў сваім адказе, які пераслаў Глёнду кардынал Эўджэніё Пачэльлі 24 траўня 1932 г., не даючы адказу на папрок польскага эпіскапату, спрабуе скіраваць пытаньне ў іншы бок. Ён тлумачыць, што назва „Камісія для Расеі“ азначае ў сапраўднасьці „Камісія для далучэньня Расеі да Царквы (Pro Russia Ecclesiae unienda)“, i „у дадзеных абставінах зусім натуральна, што яна (г. зн. Камісія — АН.) мае свае асяродкі і часткова праводзіць сваю дзейнасьць па-за межамі Расеі, як у Полыпчы ці ў Эстоніі, Манчжурыі і г. д.“.
Найважнейшым такім асяродкам быў заснаваны ў канцы 1924 г. кляштар айцоў езуітаў у Альбэртыне каля Слоніма, або, згодна з надпісам на пячатцы, „Восточная Мйссія о.о. Іезуйтов'ь. Альбертйн,ь“. Надпіс шмат гаворыць пра характар і кірунак дзейнасьці гэтай установы. Беларусы паставіліся да Альбэртыну даволі насьцярожана. Праз нейкі час альбэртынскія айцы зразумелі, што да беларусаў трэба зьвяртацца на іхнай роднай мове, але было ўжо запозна: шмат хто з беларусаў страціў да іх давер. Адзін альбэртынскі езуіт, беларус Антон Дамброўскі, пісаў 7 траўня 1931 г. у Амэрыку а. Яну Тарасэвічу: „Датычна да нашае беларускае працы, мала тымчасам мы можам зрабіць дзеля недастачы айцоў беларусаў. Я заняты цалкам як магістр навіцыяту, другі беларус а. Неманцэвіч канчае (ці лепш кажучы паўтарае) езуіцкія навукі; а болей няма. Навучыўся добра па-беларуску а. Высакінскі, але ён мае 12 вёсак абслужыць як місыянэр. На жаль да навіцыяту ўступае найменш з усіх народнасьцяў — беларусаў. Маім лятуценьнем — гэта заснаваньне беларускае каталіцкае гімназіі з добрым і танным інтэрнатам. Тагды толькі можна адрадзіць