• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Складальнік: група стваральнікаў фільма «Простыя словы збліжаюць людзей»
    ПРОСТЫЯ словы ЗБЛІЖАЮЦЬ ЛЮДЗЕЙ: цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара СІ Цзіньпіна
    平"语"近人 习近平总书记用典
    Простыя словы збліжаюць людзей: цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
    Пераклад з кітайскай
    Мінск «Восточная кулыура» 2023
    ХЦК 342.511(510)+929Сі Цзіньпін
    ББК 67.400.6(5Кмт)
    П82
    Складальнік: група стваральнікаў фільма «Простыя словы збліжаюць людзей»
    Пераклад з кітайскай A. В. Раманоўскай
    Права на асобнае выданне прадастаўлена ТАА «Народнае выдавецтва». Усе правы абароненыя.
    Капіраванне і распаўсюджванне забароненыя без пісьмовага дазволу.
    П82 Простыя словы збліжаюць людзей: цытаты з класікі ў прамовах генераль-нага сакратара Сі Цзіньпіна / склад.: група стваральнікаў фільма «Простыя словы збліжаюць людзей»; пераклад з кітайскай A. В. Раманоўскай.——Мінск : Восточная кулыура, 2023. — 256 с.
    ISBN 978-985-7260-10-2
    «Простыя словы збліжаюць людзей: цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» ——цыкл тэлевізійных праграм, які быў сумесна ство-раны Аддзелам прапаганды ЦК КПК і Кітайскай радыётэлевізійнай кампаніяй і трансліраваўся па Цэнтральным тэлебачанні Кітая ў кастрычніку 2018 匚 Дадзеная кніга з^ўляецца публікацыяй зместу дванаццаці тэлеперадач гэта-га цыкла, дазваляе больш паглыблена пазнаёміцца з думкамі Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай, а таксама актуалізуе кітайскія класічныя тэксты ў сучаснасці.
    Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
    УДК 342.511(510)+929Сі Цзіньпін
    ББК 67.400.6(5Кнт)
    ISBN 978-985-7260-10-2	© ТАА «Міжнародная выдавецкая кампанія «Шанс», 2023
    © ТАА «Народнае выдавецтва», 2023 © Пераклад на беларускую мову выданне на беларускай мове, афармленне.
    ТАА «Выдавецтва «Восточная культура», 2023
    Змест
    Перадача 1.
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ.........7
    1.	Што значыць служыць народу?.......................12
    2.	Чаму трэба служыць народу?........................17
    3.	Якім чынам трэба служыць народу?..................21
    Перадача 2.
    Просты народ як аснова кіравання дзяржавай...............27
    1.	Значэнне народнага дабрабыту......................31
    2.	Росквіт дабрадзейнасці народа.....................36
    3.	Як атрымаць падтрымку людзей......................39
    Перадача 3.
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту..........47
    1.	Навошта трэба ўкараняць дабрадзейнасць?...........52
    2.	Якую дабрадзейнасць варта ўкараняць?..............55
    3.	Як удасканальваць маральныя якасці?...............62
    Перадача 4.
    Сям'я — аснова дзяржавы..................................67
    1.	Значэнне сям'і.....................................71
    2.	Значэнне сямейнага выхавання......................76
    3.	Значэнне сямейных традыцый........................80
    Перадача 5.
    Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню.....................87
    1.	Пачцівасць да старэйшых, любоў да бацькоў.........91
    2.	Пашана і павага да старэйшага пакалення...........97
    Перадача 6.
    Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю.....107
    1.	Што такое самаўдасканаленне?.....................111
    2.	Навошта патрэбна самаўдасканаленне?..............117
    3.	Якім чынам ажыццяўляць самаўдасканаленне?........120
    Перадача 7.
    На访выіпз访іііьі只 веды — у дзеянні.........................127
    1.	Дзеянне — гэта аснова.............................131
    2.	Самаўдасканаленне ў дзеянні......................135
    3.	Энергія для дзеяння..............................140
    Перадача 8.
    Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах..............147
    1.	Навошта вучыцца?.................................151
    2.	Што трэба вучыць?................................160
    3.	Як трэба вучыцца?................................164
    4
    Перадача 9.
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць................169
    1.	Небяспечнасць карупцыі..........................174
    2.	Немагчымасць карупцыі...........................178
    3.	Нежаданне карупцыі..............................183
    Перадача 10.
    Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў...............189
    1.	Што такое кадры?................................193
    2.	Як выхоўваць кадры?.............................199
    3.	Як задзейнічаць кадры?..........................204
    Перадача 11.
    Нялёгка чапляцца за скалы..............................209
    1.	Чаму трэба мець ідэалы і перакананні?............214
    2.	Якія ідэалы і перакананні трэба выхоўваць?.......218
    3.	Як прытрымлівацца ідэалаў і перакананняў?.......226
    Перадача 12.
    Свет належыць усім людзям..............................231
    1.	Найшырэйшае кола сяброў..........................236
    2.	Адзін пояс — адзін шлях.........................245
    3.	Пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва»..250
    -5
    ПЕРАДАЧА 1
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
    Сённяшняя праграма, прысвечаная канцэпцыі «народ — гэта цэнтр», складаецца з трох частак.
    Па-першае, што значыць служыць народу?
    Асноўная думка праграмы сфармулявана генеральным сакратаром цытатай з верша Чжэн Баньцяа1 «Ляжу ў ямэне2, слухаю шоргат бамбу-кавага лісця. / Мне падаецца, што гэта стогны людзей. / Хоць мы ўсяго толькі дробныя чыноўнікі павета ды акругі, / але кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ». А расповед генеральнага сакратара пра тое, як у вёсцы Лянцзяхэ3 ён будаваў першы ў краіне біягазагенератар, паказа^ якім чынам Сі Цзіньпін на практыцы ўвасобіў канцэпцыю «на-род — гэта цэнтр».
    Па-другое, чаму трэба служыць народу?
    Асноўная думка выказана наступнымі радкамі: «Кіраўніцтва дасяг-не росквіту тады, калі будзе адпавядаць імкненням народа, і пацярпіць няўдачу тады, калі будзе ісці супраць імкненняў народа». Гісторыяй пра ўзмацненне духу Цзяа Юйлу4 генеральны сакратар дэманструе най-вышэйшыя дасягненні дзейнасці палітычнай улады на карысць народа.
    Па-трэцяе, якім чынам трэба служыць народу?
    Асноўная думка выказана наступнымі радкамі: «У справах, карыс-ных для народа, важная кожная дробязь; у справах, шкодных для на-рода, любую дробязь трэба выкараняць»5. Расповедам пра «адрасную дапамогу бедным» у вёсцы Шыбадунцунь генеральны сакратар пат-лумачыў, як адпавядаць трансфармацыям асноўных супярэчнасцей, уласцівых кітайскаму грамадству, як рэалізаваць мэту ўсебаковай па-будовы сярэднезаможнага грамадства.
    Вядучы Кан Хуэй
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін (намеснік загадчыка Цэнтра сістэмных даследаванняў тэарэтычнай сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай Пекінскага ўніверсітэта, прафесар)
    Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь (прафесар Хэнаньскага ўніверсітэта)
    Спецыяльны госць Чжан Вэйпан (жыхар вёскі Лянцзяхэ)
    Дэкламуе класічныя тэксты Фан Лян
    і Чжэн Баньцяа (1693-1766) паэт, мастак і каліграф эпохі Цын. (Тўт і далей Заўв. пер.)
    2 Ямэнь рэзідэнцыя чыноўніка эпохі Цын. (Заўв. рэд.)
    3 Лянцзяхэ вёска ў правінцыі Шэньсі, дзе Сі Цзіньпін жыў на працягу сямі гадоў падчас «культурнай рэвалюцыі».
    4 Цзяа Юйлу (1922-1964) сакратар парткама КПК уезда Ланькаа (правінцыя Хэнань), прысвяціў сваё жыццё барацьбе з пясчанымі бурамі, засаленнем глебы і паводкамі.
    5 Радкі з верша Вань Сыда (1633-1683) навукоўца эпохі Цын. Займаўся вывучэннем кананіч-ных канфуцыянскіх тэкстаў і каментарыяў.
    9
    Перадача 1
    Кан Хуэй
    Упэўненасць
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан Хуэй.
    Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Пекін-скага ўніверсітэта і Пекінскага політэхнічнага ўніверсітэта, якія прыйшлі на праграму, добры дзень.
    культуры надае яшчэ больш глыбокую і доў-
    гатэрміновую моц для развіцця нацыі і дзяржавы. Для нас яна, вя-дома, цесна звязаная з цудоўнай кітайскай традыцыйнай кулыу-рай. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін падкрэсліваў, што ў новую эпоху неабходна прасоўваць кітайскую культуру, ажыццяўляць яе творчую трансфармацыю і інавацыйнае развіццё. У гэтай сферы Сі Цзіньпін сам з^ўляецца для нас прыкладам. На маю думку, глыбока ўражвае тое, як у сваіх шматлікіх прамовах ці артыкулах, кажучы пра важныя пытанні са сферы кіравання дзяржавай, пра прынцыпы і пазіцыю Кітая на міжнароднай арэне альбо ў шчы-рых размовах пра кадры і просты народ, генеральны сакратар заўсёды прыводзіць афарызмы з кітайскіх класічных кніг. Ён не толькі дакладна тлумачыць значэнне гэтых выразаў, якія скла-даюць квінтэсэнцыю традыцыйнай культуры, але і вызначае іх глыбокі змест у новую эпоху. А бліскучае спалучэнне цудоўных афарызмаў з простай і даступнай мовай Сі Цзіньпіна па-сапраўд-наму ажыўляе словы з класічных тэкстаў.
    У цыкле перадач «Лекторый» мы запрашаем усіх узгадаць цытаты з важных прамоў Сі Цзіньпіна. У кожнай праграме мы будзем запрашаць спецыяліста па інтэрпрэтацыі і каментаванні класічных твораў і ўсе разам будзем вывучаць і асэнсоўваць дум-кі з іх, прасякацца духам простых слоў, якія збліжаюць людзей.
    Кожная перадача будзе прысвячацца асобнай тэме. Тэма сённяш-няй перадачы — «Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ», усё для народа, народ — гэта цэнтр. Гэтыя думкі выяў-ляюць глыбіню пачуццяў Сі Цзіньпіна і ў той жа час цалкам дэман-струюць тэарэтычны падмурак ідэалогіі сацыялізму з кітайскай спецыфікай.
    Такім чынам, якія значныя выказванні генеральнага сакратара былі прысвечаны тэме «служыць народу»? Як цытаты з класічных
    ю
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
    тэкстаў суадносяцца з прынцыпамі кіравання дзяржавай і квінтэ-сэнцыі культуры? Як Сі Цзіньпін паказвае на ўласным прыкладзе і даказвае рэальнымі справамі, што менавіта ён робіць для народа? Пра ўсё гэта мы пагаворым сёння.
    А зараз дава访це горача павітаем інтэрпрэтатара класічных тво-ра玄 намесніка загадчыка «Цэнтра сістэмных даследаванняў тэарэ-тычнай сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай Пекінскага ўніверсітэта», прафесара Го Цзяньніна.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
    Усім добры дзень! Надышла новая эпоха развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Ідэям Сі Цзіньпіна на гэты конт уласцівая адна адметная рыса: майстэрства ва ўжыван-ні ў пытаннях кіравання дзяржавай мудрасці і досведу кітайскай традыцыйнай культу-	: