• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Дадзім слова прафесару Ай Сыліню.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Я хачу перад далейшымі тлумачэннямі запытацца ў гледачоў, які прыклад дабрадзейнасці вы ведаеце? Хто можа адказаць?
    Глядач:
    Я мяркую, дабрадзейнасці трэба вучыцца не толькі на прыкладах мінулага, але і ў тых выдатных людзей, якіх можна сустрэць у паў-сядзённым жыцці. Вельмі часта побач з намі самыя звычайныя людзі, у іх і можна вучыцца іскрынкам дабрадзейнасці.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Дзякуй. Хто яшчэ хоча адказаць?
    Глядач:
    Я думаю, што прыклады дабрадзейнасці ёсць побач з намі. Напрыклад, ва ўсіх нашых навучальных установах існуюць валан-цёрскія службы. Яны штогод дасылаюць рэчы, неабходныя для жыцця і вучобы, дзецям, якія жывуць у цяжкіх умовах. Мяркую, што іскрынкі святла могуць асвятліць усё навокал.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Дзякуй абодвум гледачам, вы адказалі вельмі добра! Сапраўды, у сэрцы кожнага чалавека ёсць свае прыклады дабрадзейнасці.
    Я прывяду прыклад настаўніцкай дабрадзейнасці. Гэтае імя вы, мабыць, усе ведаеце — Лі Дайго, прафесар Аграрнага ўніверсітэта правінцыі Хэбэй. У навуковых даследаваннях ён быў прафесіяна-лам. У чым выяўляўся яго прафесіяналізм? Думаю, у тым, што ён заўсёды цвёрда прытрымліваўся кірунку на навуковую дзейнасць і адукацыю народа. Ён увесь час даследаваў раён гор Тайханшань. Вызначаючы тэмы сваёй навукова-даследчай дзейнасці, ён сыхо-дзіў з патрэб сялян, пісаў навуковыя працы ў гарах Тайханшань, а вынікі гэтых прац прыносіў у сялянскія хаты. Дзякуючы вынікам сваёй навуковай дзейнасці Лі Дайго павялічыў прыбытак сялян
    54
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    у гарах Тайханшань на 3,5 мільярдаў юаняў, пазбавіўшы гэты раён ад беднасці, скаардынаваўшы эканамічныя і экалагічныя прагра-мы. Генеральны сакратар надзвычайна ўхваліў дзейнасць прафеса-ра Лі Дайго і назваў яго «новым Юй Гунам»32.
    Мяркую, гэтыя прыклады дапамогуць усім па-новаму паглядзець на тое, што такое эталон дабрадзейнасці.
    Мы разгледзелі пытанне, навошта ўкараняць дабрадзейнасць з пункту гледжання асобнага чалавека і дзяржавы. А якую дабра-дзейнасць трэба ўкараняць у сучасным Кітаі, які з^ўляецца сацыя-лістычнай краінай? Якія глыбокія думкі выказваў генеральны са-кратар Сі Цзіньпін на гэты конт?
    2.	Якую дабрадзейнасць варта ўкараняць?
    :Сі Цзіньпін
    У «Лі цзі»32 ў главе «Да сюэ» сцвярджаецца: «Сэнс вяліка-га навучання ў тым, каб развіваць дабрадзейнасць, клапаціц-ца пра народ, дасягаць вышэйшай дабрыні». Як раней, так і цяпер, у Кітаі і за яго межамі існуе вялікае мноства розных тэорый, як наладжваць адукацыю і працэс навучання, але ні ў каго не выклікае сумненняў, што сістэма адукацыі павінна выхоўваць чалавека, які патрэбны для развіцця грамадства. Выхаванне такога чалавека, калі казаць канкрэтна, азначае выхаванне чалавека, які будзе запатрабаваны для сацыяль-нага развіцця, назапашвання ведаў, пераемнасці культуры, захавання дзяржавы, функцыянавання сістэмы. Таму як у мінулым, так і цяпер, кожная краіна свету выхоўвае чала-века згодна з уласнымі палітычнымі патрэбамі, найлепшыя ўніверсітэты прыкладаюць намаганні, каб служыць уласнай краіне. Сацыялістычная адукацыя ў Кітаі накіравана на тое, каб выхоўваць будаўнікоў і пераемнікаў сацыялізму.
    ................................................„
    32 Юй Гун персанаж вядомай гісторыі з трактату «Ле-цзы» пра тое, як дзевяностагадовы стары перасоўваў горы.
    33 «Лі цзі» («Кніга рыгуалаў») адзін з асноўных канонаў канфуцыянства, створаны ў IV-I ст. да н.э.
    ......55 .......
    Перадача3
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэтыя словы Сі Цзіньпін прамовіў 2 мая 2018 года на чарговай сустрэчы з настаўнікамі і сіудэнтамі Пекінскага ўніверсітэта. Просім спадарыню Ян Юй патлумачыць, які сэнс мае гэты выраз.
    Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
    «Сэнс вялікага навучання ў тым, каб праяўляць дабрадзей-насць, клапаціцца пра народ, дасягаць дасканалай дабрыні» — такі асноўны тэзіс класічнага тэксту «Лі цзі», главы «Да сюэ». Яшчэ можна сказаць так: «навучанне вялікага чалавека» сканцэн-траванае на імкненні да ідэалу. Так званая «ясная дабрадзейнас-ць» азначае цудоўныя маральныя якасці, а радок «праяўляць даб-радзейнасць» азначае раскрываць найлепшыя маральныя якасці. Радок «клапаціцца пра народ» азначае, што гэтыя якасці трэба ўкладваць у народ, вынішчаць недасведчанасць, павышаць куль-турны ўзровень людзей. Разам дасягаць найвышэйшага ўзроўню маральнага выхавання — гэта і значыць «дасягаць дасканалай дабрыні».
    Кітайскі паэт-патрыёт Цюй Юань калісьці ўзяў на сябе за-дачу выхавання моладзі. Ён выконваў абавязкі саноўніка трох сядзіб («сань люй да фу»). Гэта была пасада, у нечым падоб-ная да сучасных пасад у міністэрстве адукацыі. Хіба не параў-ноўваем мы заўжды настаўніка з працавітым садоўнікам, а вуч-няў — з кветкамі ў садзе? Гэтая метафара ўзыходзіць менавіта да Цюй Юаня, які параўноўваў вучняў з духмянымі кветкамі: архідэяй, падалешнікам і іншымі асаблівымі кветкамі княства Чу. Сам Цюй Юань быў старанным садоўнікам, які рупліва пра-цаваў у садзе. Яго найвялікіна访 марай было: «Як я хацеў бы, каб лісце ды галінкі буялі, а ў прыдатны час я іх зрэзаў»34. У гэтых радках паэт выказвае надзею на тое, што ён хоча дачакацца таго часу, калі духмяныя травы вырастуць, прыгожа зацвітуць квет-кі, а ў прыдатны час ён хоча іх сабраць, пераўтварыўшы ў най-лепшы матэрыял для стварэння цудоўных рэчаў. Ці варта турба-вацца пра будучыню краіны, калі выхаваць такую таленавітую і дабрадзейную моладзь?
    Неаканфуцыянец Чжоу ДунЧ35, які жыў у эпоху Паўночнай Сун, у славутым празаічным творы «Аб любові да лотаса» пі-саў: «Я люблю толькі лотас, які расце ў брудзе, але застаецца
    34	Радок з паэмы Цюй Юаня «Лі саа».
    35	Чжоу ДунЧ (1017-1073) кітайскі філосаф і літаратар эпохі Сун, заснавальнік неаканфуцыянсгва.
    56.......
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    чыстым, над празрыстай вадой захоўвае сціпласць». Такая кан-цэпцыя выхавання дабрадзейнасці насамрэч неразрыўна звяза-ная з параўнаннем Цюй Юаня з вырошчваннем духмяных траў і кветак.
    Калі глядзець з пункту гледжання дзяржаўнага выхавання мала-дых кадраў, трэба глядзець на кожную асобную сям'ю, а калі звяр-нуцца да сямейнага выхавання таленавітых спецыялістаў, то я хачу расказаць насіупную гісторыю.
    Калі Су Шы36 быў малым, яго маці спадарыня Чэн заўсёды сама вучыла Су Шы і яго брата чытаць. Аднойчы, калі маці Су Шы чы-тала гісторыю Усходняй Хань, яна міжволі цяжка ўздыхнула. Су Шы, які ў той момант стаяў побач з маці, запытаўся ў яе: «Хочаш, каб я таксама зрабіўся падобным да Фань Пана37?» Тады спадары-ня Чэн загарнула кнігу і сказала: «Калі ты зможаш зрабіцца чалаве-кам, падобным да Фань Пана, няўжо я не змагу зрабіцца жанчынай, падобнай да маці Фань Пана?»
    Згодна з «Хоу ханьшу», главой «Жыццё Фань Пана», Фань Пан быў вельмі справядлівым і шчырым саноўнікам эпохі Усходняя Хань. У тыя часы ўзначальваў краіну імператар Лін-дзі, які пра-водзіў надзвычай рэакцыйную палітыку, а адукаваных людзей бязлітасна вынішчалі. Каб нікому не пашкодзіць, Фань Пан вы-рашыў сам прыйсці з пакаяннем. Калі ён развітваўся з маці, ён сказаў так: «Твой сын не мае сыноўняй пачцівасці, дзеля абавязку ідзе на смерць, але памрэ не дарма, таму шкадаваць пра тое не буд-зе. Адзінае, аб чым ён сумуе, што не зможа даглядаць маці». Тады маці непахісна адказала: «Ты выбраў тое ж, што і найлепшыя людзі ў нашай гісторыі. Калі выбар варты павагі, нават калі смерць, аб чым шкадаваць?»
    Такім чынам, згодна са словамі Фань Пана і яго маці, мы можам зрабіць выснову, што такая размова паміж Су Шы і яго маці спа-дарыняй Чэн выяўляе не толькі яго памкненні з самага дзяцінства, але і мудрасць, моцную волю і крыштальную шчырасць яго маці.
    Таму выраз «Сэнс вялікага навучання ў тым, каб развіваць даб-радзейнасць, клапаціцца пра народ, дасягаць дасканалай дабрыні» азначае не толькі імкненне старажытных цзюнь-цзы да высокіх ідэалаў. Сучасная сістэма адукацыі і наша грамадства, як і раней, заклікаюць да выхавання ў сабе такіх высокіх маральных якасцей, якія мелі цзюнь-цзы.
    36 Су Шы (1037-1101) кітайскі паэт, мастак, каліграф і грамадскі дзеяч.
    37 Фань Пан (137-169) славуты воін эпохі Хань.
    57 —
    Перадача3
    Вядучы Кан Хуэй:
    Як вядома, у дэвізах многіх навучальных установах ёсць словы, якія маюць дачыненне да маральных якасцей. Усе ведаюць дэвіз універсітэта Цынхуа: «Няспыннае імкненне наперад, дабрадзей-ны муж здольны на вялікія дасягненні». Папросім прафесара Ай Сыліня патлумачыць, што азначае тут паняцце «дабрадзейнасці».
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Дэвіз універсітэта Цынхуа мае такі сэнс: «Няспынна імкнуцца наперад» значыць тое, што кожны чалавек павінен быць такім жа дасканалым, такім жа непахісным, як неба, падкрэсліваецца тое, што наша дабрадзейнасць павінна быць такой жа трывалай, як зямля.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Хто ведае, з якога класічнага твора ўзяты выраз, які толькі што пракаментаваў прафесар Ай Сылінь? «Чжоу і», так? Толькі што прафесар Ян Юй працытаваў вядомы выраз з твора «Да сюэ», класічнага твора канфуцыянскай культуры. Як мы ведаем, у Кітаі ёсць і іншыя традыцыйныя дактрыны, якія падкрэсліваюць важ-насць паняцця «дабрадзейнасць». Спадарыня Ян Юй, чаму ў тра-дыцыйнай культуры Кітая мы бачым, як у розных вучэннях, у розных напрамках паняцце дабрадзейнасці абсалютна супадае?
    Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
    Хоць асноўныя тэзісы прадстаўнікоў розных філасофскіх на-прамкаў у дацынскую38 эпоху маглі знешне не супадаць, але іх асноўнай перадумовай было выхаванне маральных якасцей. Напрыклад, толькі што спадар Кан Хуэй узгадаў пра найбольш значны твор даасізму — «Даа дэ цзін». Там ясна прадэманстрава-ныя фундаментальныя паняцці даа і дэ. Акрамя таго, у канфуцыян-скай ідэалогіі падкрэслівалася важнасць самаўдасканалення. Яшчэ можна вылучыць паняцці «ўсёабдымнай любові» і «адмаўлення нападаў», прапанаваныя Мо-цзы, знешнія нормы паводзін, пра-панаваныя легістамі39, каб стрымліваць грамадскую супольнасць.
    38	Да імперыі Цынь. (Заўв. рэд.)
    39	Легісты («Школа законнікаў», кан.УІІІ-ІІІ стст. да н.э.) адзін з напрамкаў этыка-палітычнага мыслення перыяду Чжаньго, у аснове якога палажэнне аб панаванні закона ў жыцці дзяржавы. Легісты стварылі канцэпцыю дэспатычнай дзяржавы з неабмежаванай уладай правіцеля. Легізм стаў афіцыйнай ідэалогіяй і тэарэтычным падмуркам сістэмы дзяржаўнага кіравання першай цэнтралшванай кітайскай імперыі Цынь. (Заўв. рэд.)