Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Гэта ўрывак з выступлення генеральнага сакратара 18 студ-зеня 2016 года на спецыяльнай нарадзе 5-й сесіі XVIII з'езда з удзелам кіраўнікоў правінцый і міністэрстваў. У гэтай прамо-ве генеральны сакратар выкарыстаў цытату з класічнага твора: «У кіраванні дзяржавай асновай служаць інтарэсы народа».
31
Перадача 2
Сэнс гэтай фразы няцяжка зразумець. Але адкуль паходзіць гэты выраз? Наколькі важнае месца ён займае ў традыцыйнай палітычнай культуры Кітая? Давайце папросім патлумачыць ка-ментатара класічных тэкстаў прафесара Пекінскага ўніверсітэта Чжаа Дунмэй.
Чжаа Дунмэй
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
Добры дзень! Гэты выраз узяты з твора «Хуай нань цзы», главы «Фань лунь сюнь»13. Сэнс гэ-тай фразы вельмі зразумелы: асноўны прынцып кіравання дзяржавай — прыносіць карысць на-роду. А прыносіць карысць народу — значыць рабіць тое, што дасць простым лкздзям сапраўд-ную выгаду.
Напрыклад, у эпоху Заходняй Хань, калі былі напісаны кнігі «Шы цзі»14 і «Чжаньго цэ»15, у га-
ворцы пра тое, як чжаоскі ван Улін16 пераймаў вопратку паўночных
варвараў і вучыўся страляць з лука і ездзіць на кані, тады і быў ужы-ты гэты выраз: «У кіраванні дзяржавай асновай служаць інтарэсы
народа, палітыка і адукацыя цесна звязаныя адзін з адным, але загад і яго выкананне важней». Як мы ведаем, княства Чжаа, у адрозненні ад іншых княства% даволі моцна залежала ад паўночных суседзяу а гэта значыць, што жыхары княства мелі частыя сутыкненні з кача-вымі народамі. Тыя ездзілі на конях, таму іх войску была ўласцівая высокая ступень мабільнасці, рухавасці. 3 гэтай прычыны кантакты
з гэтымі народамі часта чынілі шкоду княству Чжаа. Пасля шмат-лікіх паражэнняў у бітвах ван Улін вырашыў стварыць кавалерыйскі атрад, які будзе абучаны тэхніцы стральбы з лука.
Трэба было навучыць вершнікаў страляць з лука, а да гэтага трэба было навучыць воінаў ездзіць на конях. Калі мы зараз пра гэта ка-жам, нам падаецца, што тут няма нічога цяжкага. На самай справе, у тыя часы гэта патрабавала авалодвання вельмі важнымі навыкамі.
13 Філасофскі трактат, створаны ў эпоху Хань.
14 «Шы цзі», альбо «Гістарычныя нататкі» комплексная праца Сыма Цяня па гісторыі Старажытнага Кітая.
15 «Чжаньго цэ» («Стратэгіі царстваў, якія змагаюцца», I ст. да н.э.) кніга, прысвечаная перыяду старажытнакітайскай гісторыі Чжаньго (V-III ст. да н.э.), складаецца з прамоў гутарак, пасланняў, якія прыпісваюцца асобам гэтага часу. (Заўв. рэд.)
16 Ван Улін (памёр у 295 г. да н.э.) правіцель царства Чжаа ў 325-299 ге да н.э. (Заўв. рэд.)
32
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
Трэба было змяніць усю сістэму адзення воінаў. Для кітайскай нацыі гэта было вялізнае культурнае выпрабаванне, складаная псі-халагічная задача.
Ван Улін добра падумаў і рашуча пачаў ажыццяўляць прынцып «У кіраванні дзяржавай асновай служаць інтарэсы народа». Калі перайманне вопраткі і засваенне стральбы з лука магло дапамаг-чы абараніць дабрабыт народа княства Чжаа, калі гэта была вельмі важная справа, якая ішла на карысць народу, то гэтую мэту было неабходна дасягнуць, нягледзячы ні на якія перашкоды. Дзякуючы руху, да якога далучыўся ўвесь народ, княства Чжаа змагло дасяг-нуць найвышэйшага росквіту.
Вядучы Кан Хуэй:
Вялікі дзякуй прафесару Чжаа Дунмэй за тлумачэнне. Як толь-кі што сказаў настаўнік Чжаа, гэты прынцып надзвычай просты. Але, як мы бачым па гістарычных падзеях, ажыццявіць яго зусім не проста. Аб гэтым якраз і сведчыць гісторыя пра вана Уліна. Яго прапанова сапраўды прынесла народу карысць, але ў тыя часы ў планах ўвасаблення падобнай ідэі была пэўная рызыка. Гэта на-водзіць на думку аб тым, што калі мы хочам усебакова паглыбляць рэформы, то павінны рыхтавацца да таго, каб пераадольваць цяж-касці, рызыкаваць, бо рабіць справу, сапраўды карысную для наро-да, зусім нялёгка.
Як толькі што сказаў прафесар Ван Цзе, імкнуцца да ажыц-цяўлення імкнення народа да лепшага жыцця зусім не пустыя сло-вы. Спадар Ван, як на Вашу думку, мы павінны рэалізоўваць такія карысныя для народа справы на практыцы?
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Ажыццяўленне прынцыпу «У кіраванні дзяржавай асновай слу-жаць інтарэсы народа» сапраўды патрабуе ад нас шматлікіх нама-ганняў. Чым казаць шмат слоў, лепей зрабіць справу, каб народ гэта ўбачыў. Канкрэтная рэалізацыя гэтага прынцыпу сёння павінна зрабіцца вельмі важна访 задааай. Толькі калі народ атрымае больш практычнай выгады, толькі тады можна спадзявацца на падтрымку і абарону з боку народа.
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, ведаць лёгка, а зрабіць цяжка. Калі сапраўды ведаеш, то як бы цяжка ні было, але ўсё адно трэба рабіць.
зз
Перадача2
У тым жа творы «?^ай нань цзы» ў главе «Фань лунь сюнь» ёсць яшчэ адзін выраз: «Палітыка і адукацыя цесна звязаныя адзін з адным, але загад і яго выкананне важней». Яго сэнс цінеў тым, пгго абавязкова трэба ажыццяўляць ідэі на пракгыцы, што трэба мець моцны імпульс?
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
Так, абавязкова трэба дзейнічаць. Насамрэч тут ёсць перадумова, што перад тым, як выдаць любы загад, улада павінна цалкам улічыць, ці карысна гэта для народа, і зрабіць грунтоўнае даследаванне сітуа-цыі. Тады такі загад зможа рэалізоўвацца на практыцы, адпавядаць рэальнаму жыццю, атрымліваць далейшае развіццё. Падобны загад можна будзе выконваць, а ўлада будзе карыстацца даверам народа.
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, калі мы сёння гаворым пра гэтыя фундаментальныя рэчы традыцыйнай культуры, то яны могуць зрабіцца імпульсам і добрым настаўленнем для нашага сучаснага развіцця. Варта часта паўтараць іх і такім чынам даць ім новае жыццё. Насамрэч, неаб-ходнай умовай служыць іх пастаяннае ўжыванне.
Як жа генеральны сакратар Сі Цзіньпін можа ў палітычнай дзей-насці старанна і самааддана ажыццяўляць гэтыя карысныя для на-рода справы? Даем слова прафесару Ван Цзе.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
У прынцыпе «У кіраванні дзяржавай асновай служаць інтарэсы народа» сканцэнтраваныя мудрасць і досвед Кітая ў сферы кіра-вання дзяржавай за некалькі тысячагоддзяў, таму варта прытрым-лівацца яго і сёння. Ідэі, якія нашы продкі пакінулі нам, дагэтуль маюць вельмі важнае значэнне і ў кіраванні дзяржавай, і ў цяпе-рашняй рэальнай працы.
Мы можам бачыць, як на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гене-ральны сакратар Сі Цзіньпін прыкладаў вялізныя намаганні, і ад-ным з асноўных пытанняў было пытанне матэрыяльнага дабрабы-ту насельніцтва. Нам дапаможа гэта зразумець адна гісторыя, якая адбылася з Сі Цзіньпінам.
29 снежня 2012 года, калі да Новага 2013 года заставалася два дні, генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін праехаў 300 кіламетраў на машыне, каб дабрацца ў павет Фупін правінцыі Хэбэй для пра-цы над праграмай пазбаўлення ад беднасці, і ўсю ноч слухаў ра-бочую справаздачу кіраўнікоў правінцый і міністэрстваў. Раніцай
34
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
наступнага дня Сі Цзіньпін, нягледзячы на моцны мароз, наведаў некалькі бедных вёсак, сустрэўся з незаможнымі вяскоўцамі. Ён уваходзіу у хаты, садзіуся на кан" і уважліва распытвау людзен: які прыбытак яны маюць за год, ці ёсць у іх цёплыя коўдры, ці хапае ўраджаю, каб пракарміцца, ці хапае вугалю для абагрэву, ці далё-ка ад дома школа, ці добра з медыцынскімі паслугамі. Сі Цзіньпін распытваў вельмі падрабязна.
Пасля гэтага Сі Цзіньпін зноў пайшоў у сельскі камітэт; пагаварыў з чыноўнікамі і вяскоўцамі, абмеркаваў з імі метады паскарэння рэалі-зацыі прынцыпу пазбаўлення ад беднасці і дасягнення заможнасці.
«Галоўны паказчык пабудовы сярэднезаможнага грамадства — гэта ўзровень жыцця сельскага насельніцтва». Генеральны са-кратар Сі Цзіньпін з дасведчанасцю вылучыў першасныя пункты ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства. Праект паз-баўлення ад беднасці — найбуйнейшы праект па павышэнні ўзроў-ню жыцця насельніцтва ў Кітаі, праект, які прыносіць народу най-большую карысць, выгаду і багацце. Рашучая барацьба з беднасцю дазволіць беднаму насельніцтву і адсталым раёнам дасягнуць усе-баковай заможнасці.
Толькі што мы пагаварылі пра дабрабыт, а цяпер давайце аб-мяркуем росквіт народнай дабраазе访нас“і.
Я ўзгадаў выбітнага філосафа Гуань-цзы, які жыў дзве тысячы га-доў таму. Ён казаў: «Калі ў гумне ёсць зерне, людзі памятаюць пра ветлівасць, калі ёсць ежа і адзенне, людзі памятаюць пра гонар». Гэта сведчыць аб важнасці матэрыяльных каштоўнасцей. Казаць пра дабрадзейнасць, культуру, цырымонію на пусты страўнік не мае сэнсу. Пагоня толькі за матэрыяльным дабрабытам не павін-на быць канчатковай мэтай, таму што ёсць больш важныя спра-вы. Якія гэта справы? Вучыць людзей прынцыпам дабрадзейнасці, нормам паводзін, павышаць агульны кулыурны ўзровень народа. Гэтая думка бярэ пачатак ад самога Канфуцыя.
Насамрэч падобная думка ёсць у Мэн-цзы, які казаў, што пасля таго, як народ разбагацее, трэба адпавядаць прынцыпу «Добрая грамадская адукацыя выяўляецца ў навучанні абавязку і пачцівас-ці». Што маецца на ўвазе? Пасля таго, як людзі зробяцца больш заможнымі, неабходна будаваць розныя навучальныя ўстановы, пастаянна даводзіць да людзе访 нормы дабрачыннасці і сыноўняй пачцівасці, каб яны ўвасобілі гэта ў сваім жыцці. Мэн-цзы яшчэ
Кан кітайская печка.
35
Перадача2
каза^ што калі параўноўваць добрыя загады і добрую адукацыю, адукацыя яшчэ больш здольная заваяваць прыязнасць народа.
У такім разе, чаму можна вучыць народ? Вучыць дабрадзейнасці, дабрыні, сумленню, шчырасці, самадысцыпліне, нормам паводзін. Давайце паслухаем, што Сі Цзіньпін казаў наконт дабрадзейнасці.
2. Росквіт дабрадзейнасці народа
Сі Цзіньпін
Для ўдасканальвання дабрадзейнасці трэба, з аднаго боку, цвёрда прытрымлівацца вышэйшых прынцыпа^ з другога боку — захоўваць натуральнасць. Неабходна зрабіць сваёй мэтай служэнне Радзіме, служэнне лкадзям. Гэта вялікая даб-радзейнасць, а паспяхова завяршыць важную справу можа толькі той, хто выхаваў яе ў сабе. У той жа час пачынаць трэба з выканання маленькіх спра% з руплівага стаўлення да дробя-зей: «Бачыш дабро — падыходзь бліжэй, маеш недахопы — змяняйся». Трэба добрасумленна наладжваць агульную і аса-бістую дабрадзейнасць, вучыцца працаваць, быць ашчадным, удзячным, дапамагаць іншым, саступаць, быць талерантным, пераасэнсоўваць свае ўчынкі, вучыцца самадысцыпліне.