Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Як вядома, эканоміка Кітая ўжо займае другое месца ў свеце. Калі мы дасягнулі такога ўзроўню, а Кітай мусіў узяць на сябе шмат абавязкаў, якія павінна выконваць буйная дзяржава, развіц-цё дабрадзейнасці набывае яшчэ большую значнасць. Умацаванне традыцыйнай культуры, ажыццяўленне і развіццё базавых каштоў-насцей сацыялізму — гэта канкрэтныя праявы навучання народа дабрадзейнасці ў новую эпоху.
Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар прамовіў 4 мая 2014 года ў Пекінскім універсітэце падчас сустрэчы з вык-ладчыкамі і студэнтамі. Тут мы бачым яшчэ адну цытату з класіч-нага твора: «Бачыш дабро — падыходзь бліжэй, маеш недахопы — змяняйся». Адкуль узяты гэты выраз? Які сэнс ён мае?
36
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
Выраз «Бачыш дабро — падыходзь бліжэй, маеш недахопы — змяняйся» ўзяты з твора «Чжоу і» (42-я гексаграма). Арыгінал гучыць наступным чынам: «Цзюнь-цзы18, калі бачыць дабро, падыходзіць бліжэй, калі мае недахопы, змяняецца». Тут ідзе гаворка пра самаўдасканаленне, пра тое, як мы можам зрабіцца яшчэ лепшымі людзьмі. Калі казаць пра сучаснасць, якім чы-нам мы можам зрабіцца лепшымі грамадзянамі? Мы павінны ба-чыць, у чым мы саступаем іншым, у чым іншыя пераўзыходзяць нас, гэтым рэчам і варта ў іх вучыцца. Калі мы будзем імкнуцца да станоўчых прыкладаў, гэта і значыць «Бачыш дабро, пады-ходзь бліжэй, маеш недахопы, змяняйся». Але што рабіць, калі вы ўбачыце, што штосьці робіце не так, не так добра, як трэба? Абавязкова трэба выпраўляць сябе, не трэба баяцца выпраўляць памылкі. Няспынна развівацца, быць цзюнь-цзы можна толькі пры ўмове, што мы жывём адпаведна гэтаму прынцыпу. Такім чынам, толькі так мы зараз можам быць яшчэ лепшымі, больш свядомымі грамадзянамі.
У гэтай невялічкай цытаце можна вылучыць тры асноўныя думкі. Па-першае, мы павінны няспынна імкнуцца да развіцця. I ў першай, і ў другой частцы выраза гаворка ідзе пра тое, што нам неабходна ісці наперад, удасканальваць сябе, змяняцца ў лепшы бок.
Другая думка ў тым, што кожны чалавек мусіць старанна прак-тыкавацца ў саманазіранні. Згодна з канфуцыянскім прынцыпам, «штодзень я старанна правяраю сябе». Толькі няспынна правяраю-чы сябе, можна развівацца.
Гэты выраз мае яшчэ і трэцяе значэнне, якое маюць словы «Бачыш дабро — падыходзь бліжэй». Калі вы сутыкаецеся з тым, што хтосьці пераўзыходзіць вас у нечым, як вы павінны да гэтага ставіцца, калі імкняцеся да ідэалу? Каб адказаць на гэтае пытанне, мы звяртаемся да прыкладаў найбольш выдатных адукаваных людзей старажыт-насці, бо яны маглі перанесці ў жыццё тыя прынцыпы, пра якія чытаюць у кнігах, маглі даць прарасці ім у сваім сэрцы, увасобіць ва ўласных учынках тыя ісціны, якія знаходзяць у кнігах, да таго ж, былі здольныя ўжыць іх у грамадстве. Найлепшыя адукаваныя людзі старажытнасці дасканала валодалі майстэрствам самааналізу, мелі мужнасць, каб выпраўляць свае памылкі, маглі зрабіць так, каб
18 Цзюнь-цзы высакародны муж, эталон чалавека, якому ўласцівыя найлепшыя маральныя якасці.
37
Перадача2
веды і ўчынкі не разыходзіліся, і на практыцы няспынна працягвалі сваё развіццё. У навуцы і тэхніцы, матэрыяльнай сферы нашыя веды могуць і павінны пераўзыходзіць старажытных людзей, бо ў гэтых сферах мы мацнейшыя за іх. У духоўным плане мы павінны вучыц-ца ў іх, бо іх досвед ніколі не страціць акіуальнасць.
Вядучы Кан Хуэй:
Калі мы ўмеем назіраць за сабой, маем мужнасць для выпраўлен-ня ўласных памылак, мы можам зрабіцца дабрадзейнымі людзьмі. Як у старажытнасці, так і ў сучаснасці імкненне людзей да цудоў-нага і дабрадзейнага жыцця нічым не адрозніваецца. Як кажуць, даа19 не павінна быць далёка ад чалавека, а дэ20 павінна быць бліз-ка. Якія яшчэ важныя рэчы казаў Сі Цзіньпін пра росквіт дабра-дзейнасці народа?
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
«Росквіт дабрадзейнасці народа» патрабуе выхавання і ажыц-цяўлення фундаментальных сацыялістычных каштоўнасцей. Дабрадзейнасць можа быць вялікай, а можа быць малой. Дабра-дзейнасць — гэта асноўная каштоўнасць як асобнага чалавека, так і грамадства, і дзяржавы. Для нацыі і дзяржавы найбольшую магут-насць, маштаб і глыбіню маюць менавіта асноўныя каштоўнасці, якія прымае і ажыццяўляе ўвесь народ.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей 1 чэрвеня 2014 года генеральны сакратар наведаў нацыянальную пачатковую школу раёна Хайдзянь у Пекіне, дзе сустрэўся з настаўнікамі і вуч-нямі і размаўляў пра тое, як важна з маленства выхоўваць базавыя сацыялістычныя каштоўнасці. Падчас размовы ён адзначы^ што для гэтага неабходна запомніць насіупныя словы: «Памятаць па-трабаванні, захоўваць у сэрцы прыклад, з маленства пачаць рабіць, умець прымаць дапамогу». Сі Цзіньпін напрыканцы адзначыў, што ў выніку выхавання малой дабрадзейнасці можа нарадзіцца вялікая дабрадзейнасць. Неабходна пасеяць у сэрцах дзяцей насен-не асноўных сацыялістычных каштоўнасцей, і тады яны дадуць і кветкі, і плады. Генеральны сакратар надзвычай проста прамовіў гэтыя словы.
Трэцяе пытанне, якое хацелася 6 абмеркаваць, — як атрымаць падтрымку народа. Для правільнага дзяржаўнага кіравання неаб-
19 Даа (шлях) фундаментальная катэгорыя кітайскай філасофіі.
20 Дэ дабрадзейнасць, маральныя прынцыпы.
38
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
ходная паслухмянасць народа. А каб атрымаць абарону і падтрым-ку народа, трэба дабіцца прыязнасці людзей. Гэта найважнейшае палітычнае пытанне, бо ад падтрымкі народа залежыць лёс улады.
Давайце паслухаем, што сказаў генеральны сакратар Сі Цзіньпін на гэты конт.
3. Як атрымаць падтрымку людзей
Сі Цзіньпін
«Вада можа несці човен, а можа яго патапіць». Гэтую іс-ціну нам варта запомніць як мага лепш і ні пры якіх умовах не забываць. Народ — гэта і неба, і зямля. Калі забыцца пра народ, адысці ад яго, то мы ператворымся ў ваду без крыні-цы, у дрэва без кораня, і ніводнай справы не зможам давесці да канца. Мы павінны прытрымлівацца курса партыі, заўж-ды захоўваць кроўную сувязь партыі з народам, прымаць крытыку і быць пад кантролем народа, заўсёды памятаць пра пакуты народа і думаць аб павышэнні заможнасці лю-дзей. Гэта забяспечыць давер і падтрымку народа, надасць бязмежную моц і энергію для выканання нашай справы.
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, Сі Цзіньпін сказаў 21 кастрыч-ніка 2016 года на сходзе, прысвечаным 80-й гадавіне перамогі Вялікага паходу Чырвонай арміі21. У тыя гады перамога была дасяг-нутая дзякуючы народу; у сучасным Вялікім паходзе мы павінны абапірацца на народ. Народ — гэта аснова, моц, росквіт і заняпад.
У гэтай прамове генеральны сакратар выкарыстаў старажытны вы-раз: «Вада можа несці човен, а можа яго патапіць». Напэўна, усе добра ведаюць гэтыя словы. Адкуль яны ўзятыя? Я хачу запытацца ў гледа-чоу якія прыйшлі на праграму, хто з вас ведае? Калі ласка, дзяўчына.
21 Вялікі паход Чырвонай арміі (1934-1936) пераход арміі кітайскіх камуністаў з Паўднёвага Кітая на поўнач цераз цяжкадаступныя горныя раёны і замацаванне ў савецкім раёне ў Яньані (Шэнсі). (Заўв. рэд.)
39
Перадача2
Глядач:
Наколькі я памятаю, гэта словы танскага імператара Лі Шыміня.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за адказ. Насамрэч у мяне прыблізна такія ж веды. Калі ў мяне пыталіся аб гэтым, я адказва^ што гэта альбо Тай Цзун, альбо Вэй Чжэн22. На самай справе, выраз «Вада можа несці чо-вен, а можа яго патапіць» сустракаўся нашмат раней за эпоху Тан. 3 якога твора ён узяты? Папросім патлумачыць прафесара Чжаа Дунмэй.
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
Выраз «Вада можа несці човен, а можа яго патапіць» упершыню сустракаецца ў творы «Сюнь-цзы», главе «Ван чжы»23. Арыгінал гучыць так: «Кіраўнік дзяржавы — човен; просты народ — вада. Вада можа несці човен, а можа яго патапіць». Як мы бачым, кіраўнік параўноўваецца з чоўнам, а народ — з ракой, якая можа альбо трымаць човен, альбо яго перакуліць.
Метафара, прапанаваная Сюнь-цзы, на самай справе мае дачы-ненне і да пытання дабрабыту народа, бо падкрэслівае яго знач-насць. Народ — гэта падмурак кіравання дзяржавай. Сюнь-цзы выкарыстаў вельмі вобразную метафару, параўнаўшы народ з вадой і кіраўніка з чоўнам. Назіраючы за гістарычным пра-цэсам змены дынастый, мы зноў і зноў робімся сведкамі таго, як вада то падымае, то перакульвае човен. Возьмем, напрыклад, дынастыю Суй. Імператар дынастыі Суй Яндзі24 зрабіў вельмі шмат учынкаў, да якіх мы можам ставіцца з сучаснага пункту гледжання, і можна падумаць, што актыўная дзейнасць Суй Яндзі была абгрунтаванай, мела сэнс і значнасць. Гісторыя не можа ацэньваць штосьці толькі ў такіх катэгорыях, таму, калі мы разглядаем гістарычныя падзеі, нельга меркаваць аб іх толь-кі з улікам даўнасці ў адну ці дзве тысячы гадоў. Тут вельмі важна глядзець на гісторыю нібы на сучаснасць і даваць адзна-ку, зыходзячы з узроўню жыцця народа. Калі мы паглядзім на палітыку Суй Яндзі з пункту гледжання ўмоў жыцця людзей, то шматлікія і частыя войны, цяжкія працоўныя павіннасці, вядо-ма, азначалі вялікія пакуты для народа.
22 Вэй Чжэн (580-643) гісторык і палітычны дзеяч эпохі Тан.
23 «Сюнь-цзы» філасофскі трактат IV-III ст. да н.э.
24 Суй Ян-дзі, альбо імператар Ян (569-618) імператар дынастыі Суй.
40
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
У такой сітуацыі ў народа не было выйсця, і абурэнне народа можна параўнаць з тым, як па кроплі збіраецца вялізная хваля. Такая хваля ў рэшце рэшт зрынула дынастыю Суй. Тое, як загінула дынастыя Суй, дае выразнае ўяўленне, як можа перакуліцца човен улады.
Пагібель дынастыі Суй танскі імператар Тай Цзун бачыў на ўлас-ныя вочы, перажыў на ўласным досведзе, і тое, як «вада перакуліла човен» дынастыі Суй, было для яго ўрокам, які добра адбіўся ў яго-най памяці. Ён цвёрда засвоіў гэтую ісціну. Яна была праверана на ўласным досведзе, не выклікала ў яго сумненняу, таму ён умеў прымаць крытыку.
Менавіта з-за таго, што Тай Цзун меў здольнасць прымаць кры-тыку з'яві^ся перыяд, які мы ведаем як кіраванне «Чжэньгуань»25.
Наконт перыяду кіраванне пад дэвізам «Чжэньгуань», я думаю, шмат людзей могуць памылкова лічыць, што ў тыя часы дынастыя Тан была вельмі моцнай і пераўзыходзіла дынастыю Суй. На самай справе, магутнасць дынастыі Тан была яшчэ наперадзе, «час рос-квіту Кайюань»26 яшчэ не надышоў. Калі казаць пра моц дзяржавы, колькасць насельніцтва, узровень яго заможнасці падчас перыяду «Чжэньгуань», дынастыя Тан тады нашмат саступала дынастыі Суй. У такім разе чаму людзі так часта ўзгадваюць і ўхваляюць той час? Якім ён быў?