• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Я мару толькі аб тым, каб народ Паднябеснай
    мог паесці і апрануцца,
    He баюся ніякай працы, ніякіх пакут, сыходжу ў адцалены горны лес.
    30 Юй Цянь (1398-1457) палітычны дзеяч эпохі Мін.
    46
    ПЕРАДАЧА 3.
    △зяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    Асноўныя тэмы выпуску:
    1.	Навошта трэба ўкараняць ^абрадзе访насць?
    2.	Якую дабрадзейнасць варта ўкараняць?
    3.	Як удасканальваць маральныя якасці?
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    Людзі павінны выхоўваць дабрадзейнасць (дэ), улады павінны ёю кіраваць. Кіраванне краінай патрабуе, каб кожны чалавек меў ас-ноўную сістэму каштоўнасцей, якая базіруецца на ўдасканальванні маральных якасцей і ўвасабленні іх на практыцы.
    Тэма сённяшняй праграмы «Дзяржава без дабрадзейнасці не да-сягне росквіту» прысвечана пытанню ўкаранення дабрадзейнасці і закранае выказванні Сі Цзіньпіна на гэты конт. Мы падабралі цы-таты з класікі, якія часта ўжывае Сі Цзіньпін: «У краіны ёсць чатыры першасных прынцыпы: рытуал, абавязак, бескарыслівасць, сумлен-насць»; «Калі чатыры прынцыпы не распаўсюджаны, краіна загі-не»; «Вялікае навучанне ў выразнай дабрадзейнасці, перавыхаванне народа ў засяроджанасці на дабрыні»; «Самаўдасканаленне, парадак у сям'і, кіраванне краінай, супакаенне Паднябеснай». Захапленне дабрадзейнасцю («Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту, чалавек без дабрадзейнасці не зацвердзіцца»), раскрыццё прыродных маральных якасцей (асвятленне вялікай дабрадзейнасці, абарона норм грамадскай маралі, строгасць у асабістай маралі), удасканальванне дабрадзейнасці (старанна вучыцца, ясна адрозніваць адно ад другога, цвёрдасць і шчырасць) — праілюструюць выказванні генеральнага сакратара аб дабрадзейнасці, працягнуць і дапамогуць развіць ідэю пра традыцыйную дабрадзейнасць (даа і дэ) у Кітаі.
    Вядучы Кан Хуэй
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь (прафесар універсітэта Цынхуа) Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй (прафесар Цэнтральнага Паўднёвага ўніверсітэта)
    Спецыяльны госць Цюй Цзяньу (прафесар Даляньскага марскога ўніверсітэта)
    49
    Перадача3
    Кан Хуэй
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цыта-ты з выказванняў генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан Хуэй.
    Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Цэнтральнага нацыянальнага ўніверсітэта і Пекінскага ўніверсітэта транспарту, якія прый-шлі на праграму.
    Тэма нашай сённяшняй перадачы — «ука-
    раненне дабрадзейнасці». У кітайскай традыцыйнай культуры вельмі важнае значэнне заўсёды мела выхаванне маральных якасцей. Звярніце ўвагу, калі мы кажам пра адбор кандыдатаў альбо кадраў, абавязкова трэба ўлічваць і маральныя, і прафесій-ныя якасці кандыдата, прытым перавага аддаецца менавіта ма-ральным якасцям. Калі мы кажам пра асобнага чалавека, пра сям'ю, пра краіну, «дабрадзейнасць не бывае адна, у яе абавязко-ва ёсць суседзі». Сённяшняя перадача прысвечана тэме «дабра-дзейнасці». Дзякуючы стараннаму вывучэнню важных выразаў
    з класічных твораў, якія сустракаюцца ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна, мы можам глыбей зразумець і асэнса-ваць, які сэнс укладае Сі Цзіньпін у паняцці самаўдасканалення і выхавання маральных якасцей у новую эпоху.
    Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара класічных тэкс-таў прафесара ўніверсітэта Цынхуа спадара Ай Сыліня.
    Ай Сылінь
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Генеральны сакратар Сі Цзіньпін надае вялізнае значэнне пытанню выхавання даб-радзейнасці. На пытанне, навошта гэта рабіць, ён адказвае: «Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту, чалавек без дабрадзейнасці не зацвердзіцца». Якую дабрадзейнасць трэ-ба выхоўваць? Генеральны сакратар адказвае: «Асноўная сістэма каштоўнасцей — гэта і ёсць
    дабрадзейнасць. Гэта можа быць дабрадзейна-сць асобнага чалавека, а можа быць вялікая дабрадзейнасць — дзяржавы, грамадства». Якім чынам неабходна яе выхоўваць? Сі Цзіньпін кажа: «Трэба пачынаць з сябе, з уласнага атачэння,
    50
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    з дробязей, збіраць дабрадзейнасць па кроплі, выхоўваць добрае мысленне, станоўчыя маральныя якасці».
    Далей я хачу абмеркаваць пытанне дабрадзейнасці з трох бакоў. Спачатку пагаворым пра першы аспект: навошта яе выхоўваць, якое значэнне мае выраз «Дзяржава без дабра-дзейнасці не дасягне росквіту, чалавек без дабрадзейнасці не зацвердзіцца»?
    Выраз «Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту» азна-чае, што дабрадзейнасць мае вялікую каштоўнасць і сэнс для краі-ны, нацыі і грамадства. Мы ведаем, што ўнутры краіны, нацыі, грамадства ёсць розныя віды каштоўнасных арыентацый і канцэп-цый, некаторыя нават супярэчаць адна адной, напрыклад, погля-ды на каханне, багацце і інш. Для стабільнасці, гармоніі, развіцця грамадства абсалютна неабходна мець агульную сістэму каштоў-насцей. На гэты конт Сі Цзіньпін казаў: «Калі нацыя, дзяржава не маюць агульнай сістэмы каштоўнасцей, калі ёсць разыходжанні ў поглядах і няма апоры, такая нацыя, такая дзяржава не змогуць развівацца».
    А які сэнс мае выраз «Чалавек без дабрадзейнасці не зацвер-дзіцца»? Сэнс у тым, што для развіцця кожнага чалавека вялікую каштоўнасць і значэнне мае дабрадзейнасць. Яшчэ ў 2004 годзе, працуючы сакратаром правінцыяльнага камітэта партыі правінцыі Чжэцзян, таварыш Сі Цзіньпін даў вельмі глыбокі адказ на гэты пытанне: «Без дабрадзейнасці чалавек не зможа выканаць справу і дасягнуць вышынь. Без дасканалых маральных якасцей і ідэйнага выхавання цяжка зрабіць вялікую справу, нават з багатымі ведамі і вялікай адукаванасцю». Нашы продкі казалі пра «тры неўміручыя працэсы»: укараненне дабрадзейнасці, ажыццяўленне подзвігу, заснаванне вучэння. Відавочна, што ўкараненне дабрадзейнасці знаходзіцца на першым месцы, падкрэслівае першасную функцыю ў працы і занятках навукай. А наконт выразу «Дзяржава без даб-радзе访Hacqi не дасягне росквіту, чалавек без дабрадзе访нас“і не за-цвердзіцца» ў Сі Цзіньпіна ёсць вельмі яркае выказванне, давайце паслухаем.
    51
    Перадача3
    1.	Навошта трэба ўкараняць дабрадзейнасць?
    Сі Цзіньпін
    Кожная эпоха мае свой дух і сваю сістэму каштоўнасцей. У Кітаі выдзяляюць чатыры паняцці: рытуал, абавязак, бес-карыслівасць, добрасумленнасць; выраз «Без панавання ча-тырох прынцыпаў краіна загіне» ахоплівае разуменне трады-цыйнай сістэмы каштоўнасцей. Якой сістэмы каштоўнасцей павінна прытрымлівацца кітайская нацыя ў сучасную эпоху? Гэта і тэарэтычнае, і практычнае пытанне. Мы выступа-ем за імкненне да заможнасці, дэмакратыі, цывілізаванасці, гармоніі, за імкненне да свабоды, роўнасці, справядлівасці, законнасці, за імкненне да патрыятызму, адданасці спра-ве, добрасумленнасці, сяброўсгва, станоўчага выхавання і ажыццяўлення сацыялістычнай сістэмы каштоўнасцей. Заможнасць, дэмакратыя, цывілізаванасць, гармонія ўвасаб-ляюць каштоўнасці на ўзроўні дзяржавы; свабода, роўнасць, справядлівасць, законнасць — каштоўнасці на ўзроўні гра-мадства; імкненне да патрыятызму, адцанасць справе, добра-сумленнасць, сяброўства — каштоўнасці на ўзроўні грамад-зян. У гэтай канцэпцыі знаходзіцца адказ на важныя пытанні, якую дзяржаву мы павінны будаваць, якое грамадства мы павінны стварыць, якіх грамадзян мы павінны выхаваць.
    
    Вядучы Кан Хуэй:
    Мы толькі што паслухалі частку прамовы, з якой генеральны са-кратар Сі Цзіньпін выступіў 4 мая 2014 года падчас святкавання Дня моладзі31 на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта. У гэтым урыўку сустракаецца цытата з класічнага твора «Без панавання чатырох прынцыпаў краіна загіне». Адкуль узяты гэты выраз?
    Давайце паслухаем тлумачэнне госця нашай праграмы, камен-татара класічных тэкстаў прафесара Цэнтральнага Паўднёвага ўніверсітэта Ян Юй.
    31 Дзень гадавіны «Руху 4 мая» 1919 года.
    52
    Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
    Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
    Толькі што ў прамове генеральнага сакратара мы пачулі знакаміты выраз «Без панавання чаты-рох прынцыпаў краіна загіне». Гэты выраз ужы-ты з шырокавядомага класічнага твора «Г\ань-цзы»: «У краіне ёсць чатыры прынцыпы... Што называюць чатырма прынцыпамі? Першы — рьпуал, другі — абавязак, трэці — бескарыслі-васць, чацвёрты — добрасумленнасць». Збкытае туг слова «прынцып» (вэй) мае этымалагічнае
    значэнне доўгая вяроўка, якой звязваюцца рэчы, у больш шырокім значэнні — усгойлівая апора для ўсіх рэчау «Чатыры прынцыпы» (ры-туал, абавязак, бескарыслівасць і добрасумленнасць)—гэта чатыры ас-ноўныя прынцыпы кіравання дзяржавай. Калі іх будуць прытрымлівац-ца недастаткова добра, краіна можа апынуцца ў даволі небяспечным становішчы. Калі гэтым прынцыпам ніхто не адпавядае, дзяржава зусім загіне. Такі сэнс мае гэты выраз.
    Далей можна запытацца, а які канкрэтны сэнс мае кожны з гэтых па-няццяў? «Рытуал» азначае юрыдычныя прынцыпы і маральныя нор-мы, якім павінна падпарадкоўвацца грамадства. Што значыць «аба-вязак»? Кажучы прасцей, гэта сумленнасць, справядлівасць, этычны прынцып, аснова дабрадзейнасці. Акрамя таго, у «Гуань-цзы» гэтае паняцце таксама мае значэнне «саступаць», саступаць іншым людзям для таго, каб стрымліваць уласныя жаданні. «Бескарыслівасць» — гэта справядлівасць, чысціня, адсутнасць ганарыстасці, марнатраў-насці, сквапнасці, схаванай брыдкасці і злачынствау гэта адкры-тасць і высакароднасць. «Добрасумленнасць» — назва кажа сама за сябе — гэта патрэба ў сумленні, пазбяганне заган і злачынстваў.
    У кожную эпоху ёсць сістэма каштоўнасцей, якой прытрымліва-ецца грамадства. «Чатыры прынцыпы» — рытуал, абавязак, беска-рыслівасць, добрасумленнасць — вось сістэма каштоўнасцей, якой прытрымлівалася грамадства ў тыя часы. «Без панавання чатырох прынцыпаў краіна загіне»: падпарадкаванне сацыяльным нормам, непрадузятасць і справядлівасць, сумленнасць, дабрачыннасць, не-падкупнасць і адданасць у служэнні агульнай справе — усё гэта асноўныя гарантыі магутнасці дзяржавы і спакою грамадства.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Сёння мы абмяркоўваем, навошта ўкараняць дабрадзейнасць.
    Адказ у тым, што дабрадзейнасць — гэта магутная духоўная моц.
    53
    Перадача3
    Зараз мы штогод можам адбіраць прыклады дабрадзейнасці, вы-біраць тыя прыклады, якія расчуляць людзей, і такім чынам гэтая вялікая моц дабрадзейнасці трапляе ў грамадства, у людскія сэрцы. На самай справе ў нашым паўсядзённым жыцці ёсць шмат людзей, праз якіх можна адчуць гэтую вялікую моц і навучыцца ёй.