Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
ры. Толькі памяць пра карані можа адкрыць 2、^
шлях у будучыню, толькі пераемнасць можа забяспечыць яшчэ лепшыя інавацыі. У траГо Цзяньнін дыцыйнай культуры ёсць шмат яркіх выра-
заў пра «служэнне народу», і Сі Цзіньпін не толькі добра ведае і шырока выкарыстоўвае іх, але, што самае важнае, ажыццяўляе інавацыйныя змены і развіццё.
Напрыклад, мэтай нашай барацьбы ёсць увасабленне імкнення народа да цудоўнага жыцця. Пасля абрання на пасаду генераль-нага сакратара Сі Цзіньпін з глыбокім пачуццём выказаў гэта на прэс-канферэнцыі 15 лістапада 2012 года.
Ha XIX з'ездзе КПК слова «народ» узгадвалася 203 разы. Турботы народа заўсёды заставаліся клопатам Сі Цзіньпіна, а шчасце на-рода — ягонай мэтай. У выказваннях на тэму «служэнне наро-ду» засяроджана сучасная ідэалогія развіцця, якая грунтуецца на канцэпцыі «народ — гэта цэнтр». Гэта ідэалогія характарызуецца багатым зместам і змяшчае некалькі напрамкаў: па-першае, што такое служыць народу, па-другое, чаму трэба служыць народу, па-трэцяе, якім чынам служыць народу. Зараз паслухаем, што пра гэта кажа генеральны сакратар.
11
Перадача 1
1. Што значыць служыць народу?
Сі Цзіньпін
Чжэн Баньцяа, славуты мастак і літаратар эпохі Цын, доўгі час узначальваў павет Фаньсянь правінцыі Хэнань і павет Вэйсянь правінцыі Шаньдун. Ён надаваў шмат увагі развіццю сельскай гаспадаркі, дапамагаў людзям у раёнах, пацярпелых ад прыродных бедстваў, кампетэнтна і старан-на выконваў свае абавязкі, змагаўся з карупцыяй, быў сум-ленным і справядлівым, за што атрымаў падтрымку проста-га народа. Радкі яго верша «Ляжу ў ямэне, слухаю шоргат бамбукавага лісця, мне падаецца, што гэта стогны людзей. Хоць мы ўсяго толькі дробныя чыноўнікі павета ды акругі, але кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ» выразна перадаюць любоў да людзей.
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, Сі Цзіньпін прамовіў 9 мая 2014 года падчас спецыяльнай нарады пастаяннага камітэта павета Ланькаа правінцыі Хэнань. Менавіта ў гэтай прамове генеральны сакратар працытаваў верш Чжэн Баньцяа. Гэта адзін з улюбёных вершаў Сі Цзіньпіна, таму ён чытаў яго неаднойчы. Чаму такое значэнне надаецца менавіта гэтаму вершу; як ён увасабляе любоў да народа і прынцып «служэння народу»? Просім адказаць інтэр-прэтатара класічных твораў, прафесара Хэнаньскага ўніверсітэта Ван Ліцюня.
Ван Ліцюнь
Каментатар класічных твораў Ван Ліцюнь:
Чжэн Баньцяа — славуты паэт, навуковец і мастак эпохі Цын. Верш, які працытаваў ге-неральны сакратар, напісаны паэтам падчас службы кіраўніком павета Вэйсян правін-цыі Шаньдун. Верш мае даволі доўгую назву: «Малюю бамбук у мястэчку Шучжун паве-та Вэйсянь і дарую дзядзьку няньбо вялікаму чжунчэну Баа Ко».
12
Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
Павет Вэйсянь — месца, дзе ён служыў, цяпер гэта акруга Вэйфан правінцыі Шаньдун. «Шучжун» — гэта месца, дзе працаваў загад-чык павета. «Малюю бамбук» — паколькі Чжэн Баньцяа быў сла-вутым мастаком, да таго ж вельмі любіў маляваць бамбук, таму намаляваў карціну «Вецер і бамбук». На гэтай карціне ён напісаў верш, у старадаўнія часы гэта называлася вершам-надпісам на карціне. «Дараваць» — значыць падараваць. «Дзядзька няньбо» — выраз таго часу. Што ён абазначаў? Так называлі альбо бацьку таго чалавека, з якім ты ў адзін год трымаў іспыт; альбо чалаве-ка, які ў адзін год з тваім бацькам здаў іспыт на ступень цзіньшы. «Баа» — прозвішча генерал-губернатара. «Вялікі» — ветлівая фор-ма звароту. «Чжунчэн» — пасада чыноўніка ўзроўню генерал-гу-бернатара. «Ко» — ягонае імя, яго звалі Баа Ко. Таму, як мы бачым, Чжэн Баньцяа стварыў гэты верш у падарунак Баа Ко.
У радку «Ляжу ў ямэне, слухаю шоргат бамбукавага лісця» ідзе гаворка пра тое, што аўтар адпачывае ў ямэне, адміністрацыйным будынку, і слухае сумны шоргат бамбуку, які расце ў двары. «Мне падаецца, што гэта стогне народ» — шоргат бамбукавага лісця аўтару падаецца плачам і стогнам народа. «Хоць мы ўсяго толькі дробныя чыноўнікі павета ды акругі» — мы ўсяго толькі дробныя чыноўнікі ў гэтых мясцінах.
Апошні радок «Але кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ» — паверхневы сэнс датычыцца бамбуку, кожная галін-ка, кожны лісток якога абуджае пачуцці ў маёй душы.
Калі Чжэн Баньцяа пісаў гэты верш, у павеце Вэйсянь якраз ад-былося вялікае бедства. Якім чынам можна было ў той час дапа-магчы пацярпелым? Чжэн Баньцяа праводзіў будаўнічыя работы, прыцягваў просты народ і пацярпелых браць удзел у будаўніцтве дамбы. Уівіце, ён забяспечыў людзей працай, даў ім заробак, ежу і такім чынам вырашыў праблему харчавання пацярпелых, якім не было чаго есці. Таму ў гэтым вершы Чжэн Баньцяа выказаў сваю любоў да народа.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Ван Ліцюнь. Цяпер мы лепей разумеем верш, які цытуе генеральны сакратар.
У гэтых словах мы можам адчуць погляды Сі Цзіньпіна, ягонае глыбокае пачуццё да народа. Адкуль яно паходзіць? Сі Цзіньпін пастаянна прыпамінае сем гадоў, якія ён пражыў у вёсцы Лянцзяхэ
13
Перадача 1
ў межах праграмы «моладзь у вёсцы»6. Ён казаў так: «Не варта ігнараваць час Лянцзяхэ, гэта быў час навучання».
Пра якое навучанне казаў генеральны сакратар? I хто былі яго-ныя настаўнікі? Якія вытокі мае любоў Сі Цзіньпіна да народа? Просім адказаць прафесара Го Цзяньніна.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Перш за ўсё, давайце падумаем, што значыць служыць народу? Гэта значыць паставіць народ у цэнтр, заўжды захоўваць у сэрцы яго радасці і турботы.
Я глядзеў інтзрв'ю, якое даў Сі Цзіньпін наконт жыцця ў Лянцзяхэ. Там ён сказаў так: «У жыцці мне больш за ўсё дапамаг-лі людзі са старога пакалення рэвалюцыянераў, па-другое, жыхары Паўночнай Шэньсі».
13 лютага 2015 года Сі Цзіньпін прыехаў у Лянцзяхэ павета Яньчуань правінцыі Шэньсі праведаць землякоў. Ён сказаў: «Хоць я і з'ехаў з Лянцзяхэ, але маё сэрца засталося тут. Тады я паду-маў, калі ў мяне будзе магчымасць, калі будуць спрыяльныя ўмовы, я абавязкова зраблю штосьці добрае для народа».
У 1974 годзе таварыш Сі Цзіньпін браў удзел у будоўлі першага ў правінцыі біягазагенератара. Пазней адзін за адным былі пабуда-ваныя 42 біягазагенератары, што вырашылі праблему асвятлення і гатавання ежы. Так пабудова біягазагенератараў станоўча паў-плывала на жыццё насельніцтва. Гэта адна са шматлікіх добрых спраў, якія таварыш Сі Цзіньпін зрабіў для народа. Якую сувязь мае генеральны сакратар з вОскайі Лянцзяхэ? Якія незабыўныя па-дзеі варта ўзгадаць? На гэтыя пытанні лепш за ўсіх адкажуць жы-хары вёскі Лянцзяхэ.
Вядучы Кан Хуэй:
Спецыяльны госць сённяшняй перадачы — жыхар вёскі Лянцзяхэ, Чжан Вэйпан. Давайце павітаем яго. Добры дзень, спа-дар Чжан. Прашу Вас расказаць, як у тыя гады Сі Цзіньпін пра-цаваў у складзе прамысловай брыгады. Амаль год ён харчаваўся ў сям'і спадара Чжан Вэйпана. Цяпер моладзь, мабыць, не ведае, што такое харчавацца ў нечай сямЧ. Гэта значыць, што грошы да-
6 Падчас «кулыурнай рэвалюцыі» ў КНР згодна з указаннямі Маа Цзэдуна (снежань 1968 п) адукава-ная моладзь павінна была ехаць у вёску і зноўку атрымліваць адукацыю ў сялян-беднякоў і бядней-шых сераднякоў. Маладыя лкадзі былі задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Больш за палову з іх мелі дастатак менш усталяванай нормы ў 120-180 юаней, мелі цяжкасці з жыллём. Уіяго ў сельскія і горныя раёны было накіравана больш за шаснаццаць мільёнаў чалавек.
14
Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
сылаюцца Чжан Вэйпану, і кожны дзень чалавек прыходзіць есці да яго дамоў. Калі ласка, спадар Чжан Вэйпан, раскажыце нашым маладым сябрам, як Сі Цзіньпін прыходзіў да Вас харчавацца.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Штомесяц ён прыносіў дваццаць кілаграм зерня, пакідаў у нас дома і еў з намі. Гэта працягвалася амаль год, да 1975 года, калі ён паступіў ва ўніверсітэт Цынхуа.
Вядучы Кан Хуэй:
Калі Сі Цзіньпін паехаў вучыцца ва ўніверсітэт, жыхары вёскі,
мабыць, вельмі сумавалі па ім.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Так, сумавалі.
Вядучы Кан Хуэй:
Уся вёска выйшла яго праводзіць. Вы разам з аднавяскоўцамі праводзілі яго да цэнтра павета.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Калі Сі Цзіньпін быў сакратаром партыйнай
Чжан Вэйпан
ячэйкі ў Лянцзяхэ, ён зрабіў шмат добрага для вёскі, зрабіў жыццё людзей больш шчаслівым, таму ніхто не хаце^ каб ён з'язджаў. У па-веце Яньчуань ёсць фотаатэлье, там быў зроблены гэты фотаздымак. На ім чатырнаццаць чалавек, усе скінуліся па тры-пяць маа7.
Вядучы Кан Хуэй:
Усе сабралі грошы, каб сфатаграфавацца.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Так, сабралі больш за пяць юаней і сфатаграфаваліся.
Вядучы Кан Хуэй:
Тады Вы былі такі малады.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Мне было 27 гадоў.
Адзін маа дзесяць фэней; самая дробная грашовая адзінка. (Заўв. рэд.)
15
Перадача I
Вядучы Кан Хуэй:
Мінула больш за сорак гадоў, а пасля Вы бачыліся з генеральным сакратаром?
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Бачыліся, Сі Цзіньпін прыязджаў да нас у 1993 годзе.
Вядучы Кан Хуэй:
А пасля бачыліся яшчэ раз, так?
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
У 2015 годзе ён яшчэ раз прыязджаў.
Вядучы Кан Хуэй:
Ён з Вамі размаўляў?
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
«Чжан Вэйпан, на што Вы жывяце?» — «У мяне ёсць сад плош-чай у дзесяць му вось ад яго і ўвесь мой прыбытак». — «Чжан Вэйпан, хадзем паглядзім Ваш сад».
Ён не змяніўся з тых часоў, як і раней, можа есці простую ежу, можа паважаць бедных людзей. Усё так, як і раней.
Вядучы Кан Хуэй:
Вы кажаце, як і раней, ён можа есці простую ежу, з павагай ставіцца да бедных людзей. Нічога не змянілася.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Так, нічога не змянілася.
Вядучы Кан Хуэй:
Такім чынам, у вёсцы Лянцзяхэ знаходзяцца вытокі канцэпцыі «народ — гэта цэнтр». Да сённяшняга дня засталася роднасная су-вязь з аднавяскоўцамі, з жыхарамі вёскі. Таму мы шчыра зычым жыхарам вёскі Лянцзяхэ, каб усё мянялася толькі да лепшага, як спадзяваўся генеральны сакратар, каб усе жылі добра.
Спецыяльны госць Чжан Вэйпан:
Калі толькі хтосьці будзе заможным, то гэта нядобра. Трэба, каб ва ўсіх жыццё наладзілася.
16
Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
Вядучы Кан Хуэй:
Так, Вы маеце рацыю. Дзякуй Вам, дзякуй!