Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Ідэі канфуцыянства глыбока паўплывалі на кітайскі народ. Канфуцыянства заклікае да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, таму «самаўдасканаленне, навядзенне парадку ў сям,і, кіраванне дзяржавай, заспакаенне Паднябеснай» часта аднося-ць да клопату аб дзяржаве. Ён уключае і абавязак, які трэба вы-конваць у дачыненні да чалавека, сям'і, грамадства, дзяржавы. Такім чынам, чаму мы падкрэсліваем, што кожны чалавек паві-нен пачынаць з самаўдасканалення, як нам паляпшаць свае ма-ральныя якасці? Паслухаем тлумачэнне прафесара Ай Сыліня.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
Наконт удасканальвання маральных якасцей, я хачу вылучыць некалькі момантаў.
Па-першае, неабходна старанна вучыцца. Старанная вучоба з^ўляецца базавым метадам выхавання дабрадзе访Hacqi. Я лічу, у розных людзей розныя погляды. На маю думку, варта вучыцца эталонам дабрадзейнасці ў тых людзей, якія знаходзяцца побач з намі. Далей я хачу расказаць пра эталон дабрадзейнасці, дасяг-нуць якога зусім не проста.
Генеральны сакратар двойчы сустракаўся з ёю, ласкава называў яе цётачкай. Думаю, усе здагадаліся, што гаворка ідзе пра Гун Цюаньчжэнь, жонку генерала Гань Цзучана, аднаго з заснаваль-нікаў КНР. У 1957 годзе яна разам з мужам вярнулася ў яго род-ную вёску, пачала жыць так, як усе сяляне. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна без усялякай узнагароды расказвала мясцо-вым жыхарам пра рэвалюцыйныя традыцыі, ідэалы і пераканан-ні. Яна адмаўляла сабе ва ўсім самым неабходным, не купляла сабе новага адзення, але добраахвотна аддавала большую частку заробку бедным вучням, самотным старым і ўсім, хто меў патрэ-бу ў дапамозе. Цяпер ёй больш за дзевяноста гадоў, а яна па-ра-нейшаму турбуецца пра грамадства і дапамагае людзям. Калі вучыцца дабрадзейнасці, найлепшым узорам для гэтага служыць Гун Цюаньчжэнь.
64
Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
Стараннасць у вучобе выяўляецца і ў імкненні засвоіць нашу цу-доўную традыцыйную культуру, якая служыць асновай кітайскай нацыі. Hi ў якія часы ні ў якім разе нельга ад яе адмовіцца, інакш мы застанёмся без каранёў.
Па-другое, яснае разуменне. Гэта значыць, трэба ясна адрозні-ваць праўду ад маны, дабро ад зла, прыгажосць ад брыдкасці, умець рабіць правільны выбар.
На гэты конт Сі Цзіньпін каза^ што моладзь пастаянна сутыкаец-ца з неабходнасцю рабіць выбар. Асноўнай праблемай з^ўляецца тое, каб у сваім выбары маладыя людзі кіраваліся правільным све-тапоглядам і сістэмай каштоўнасцей. У такім выпадку ў іх у руках будзе ключ да правільнага выбару.
Далей я хачу расказаць пра трэці пункт — трываласць. Пра даа нельга проста сядзець і гаварыць, пра дэ нельга весці пустыя раз-мовы. Выхаванне дабрадзейнасці павінна быць увасоблена ў жыц-ці, і па маім разуменні, трэба пачынаць з дзяцінства. Як казаў Сі Цзіньпін, разуменне паняцця «народ» прыйшло да яго ва ўзрос-це шаснаццаці гадоў, калі ён працаваў у прамысловай брыгадзе на поўначы правінцыі Шэньсі. Таму, як кажа генеральны сакратар, моладзь павінна вучыцца стасункам з людзьмі, засвойваць нормы паводзін. Штодзень пытацца ў сябе, ці люблю я Радзіму? Ці люблю я людзей? У сям'і ці слухаюся бацькоў? У навучальнай установе ці клапачуся аб таварышах? У грамадстве ці кіруюся нормамі гра-мадскай маралі? Калі так пытацца ў сябе, можна кожны дзень ра-біць трошкі больш, трошкі лепш. I так можна патроху, па кропель-цы назапашваць досвед і ў рэшце рэшт выхаваць у сабе вялікую дабрадзейнасць.
Выхаванне дабрадзейнасці — гэта не справа аднаго дня, гэта вынік штодзённай працы. «Нельга лічыць, што дробнае дабро мож-на не рабіць, а дробнае зло можна і зрабіць»44, чаму так кажуць? Ёсць яшчэ адзін выраз: «Калі не збіраць дабро, яго не хопіць, каб праславіцца, калі не збіраць зло, яго не хопіць, каб загінуць». Сі Цзіньпін ужываў гэты выраз у сітуацыях, каб папярэдзіць на-шых партыйных кіраўнікоў, што дробнае дабро трэба рабіць, але нават дробнае зло чыніць нельга.
Каштоўнасць выхавання дабрадзейнасці ў тым, каб цвёрда яе прытрымлівацца. Таварыш Маа Цзэдун каза% што зрабіць добрую справу няцяжка, цяжка ўсё жыццё рабіць добрыя справы і не рабіць кепскіх. Каб зрабіцца высокамаральным чалавекам, трэба заўсёды
Радок з класічнага рамана «Трохцарства», кніга «Царства Шу».
65
Перадача3
памятаць, што са шляху выхавання дабрадзейнасці ніколі нельга сыходзіць, варта заўсёды пачынаць з дадзенага моманту, заўсёды пачынаць з сябе. Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй нашым гасцям за тлумачэнні. Калі з дапамогай ста-раннасці ў вучэнні, дакладнасці ў распазнаванні, грунтоўнасці ў рэалізацыі выхоўваць дабрадзейнасць, ці можна турбавацца аб тым, што дзяржава не квітнее, а жыццё народа не стабільнае? Сёння мы жывём у вялікую новую эпоху, і мы павінны актыў-на выхоўваць і ажыццяўляць сістэму базавых сацыялістычных каштоўнасцей, у гэтым ёсць сучасная вялікая дабрадзейнасць. Для таго, каб усталяваць гэту вялікую дабрадзейнасць, рэалі-заваць канцэпцыю кітайскай мары, скіраваную на дасягнен-не вялікага росквіту кітайскай нацыі, мы ўжо маем магутную ўсёабдымную моц.
Напрыканцы нашай праграмы давайце ўзгадаем радкі пра ўста-ляванне дабрадзейнасці з класічных твораў нашай выдатнай тра-дыцыйнай кулыуры:
Чжоу Дун'і.
«Аб любові да лотаса» (урывак)
Я люблю толькі лотас, які расце ў брудзе, але застаецца чыстым, над празрыстай вадой захоўвае сціпласць, Пусты ўсярэдзіне, звонку прамы, не сцелецца і не мае галінак, Чым далей адыходзіш, тым водар танчэй у прыгожай
і чыстай кветкі,
На яго можна толькі здалёк глядзець,
але нельга забаўляцца, як з цацкай.
66
ПЕРАДАЧА 4.
Сям'я ——аснова дзяржавы
Сям/ — аснова дзяржавы
Сённяшняя перадача прысвечана думкам генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна наконт важнасці сям'і. Мы выбралі наступныя цытаты з класічных тэкстаў: «Аснова Паднябесна访一у дзяржаве, аснова дзяржавы — у сямЧ»; «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку»; «Любіць, не кіруючыся прынцыпамі даа, азначае рабіць яму шкоду»; «Калі сям'я робіць шмат добрых спраў — нашчадкам гэта абавязкова прынясе дабро, калі сям'я чыніць шмат зла — для нашчадкаў гэта абавязкова абернецца няшчасцем». Усе цытаты так ці інакш маюць дачыненне да сям'і, сямейнага выхавання, сямейных традыцый, дэ-манструюць, якое вялікае значэнне надае генеральны сакратар пабу-дове сям'і, выяўляюць цесную сувязь лёсу сям'і і будучага краіны; у сямейным выхаванні бацькі павінны вучыць дзяцей на ўласным пракладзе, павінны зрабіцца для іх эталонам ва ўсім; ад сямейных традыцый залежыць росквіт альбо заняпад сям'і, яе сувязь з паспяхо-васцю працы партыі і дзяржаўных устаноў. Выказванні Сі Цзіньпіна пра сямейныя традыцыі выяўляюць пераемнасць, творчыя трансфар-мацыі і інавацыйнае развіццё кітайскай традыцыйнай культуры.
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе (прафесар Цэнтральнаіі пар-тыйнай школы ЦК КПК)
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй (прафесар Пекінскага ўніверсітэта)
Спецыяльныя госці Ян ^эйлань (сярэдняя дачка Ян Шаньчжоу), Ян Хуэйцінь (малодшая дачка Ян Шаньчжоу)
Дэкламуе класічныя тэксты Чжу Вэйдун
69
Перадача4
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цыта-ты з выказванняў генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан 冲疝.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Пекінскага медыцынскага ўніверсітэта і Пекінскага авіякасмічнага ўніверсітэта, якія сёння прыйшлі на праграму.
«Аснова Паднябеснай — у дзяржаве, аснова дзяржавы — у сямЧ». Гэты старажытны выраз генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў на сумесным святкаванні Свята вясны ў 2018 годзе. Гэта цытата служыць тэмай сённяшняй перадачы, прысвечанай сямей-ным традыцыям.
У Кітаі ёсць прымаўка: «Глядзець на трохгадовае дзіця, як на да-рослага, а на сямігадовае — як на сгарога». Станаўленне дабрадзей-ных паводзін чалавека трэба пачынаць з дзяцінства, а сям'я для гэтага служыць падмуркам. У станаўленні дабрадзейных паводзін дзяржавы і нацыі сям'я з'яўляецца асноўным складнікам. Мы павінны рэаліза-ваць канцэпцыю ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадсгва, разам змагацца за ажыццяуленне ідэі кітайскай мары, дасягненне вялікага росквіту кітайскай нацыі, і неабходнай умовай для гэтага з^ляецца мір і гармонія ў сям'і, трывалая аснова сямейных трады-цый. Сі Цзіньпін неаднойчы гэта падкрэсліваў. Даем слова прафесару Цэнтральнай партыйнай школы ЦК КПК спадару Ван Цзе.
Ван Цзе
сем'і ўсе разам
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Добры дзень! Мы не з'яўлжемс只 з ніадкуль, у кожнага з нас ёсць бацькі. Калі ёсць бацькі, значыць, ёсць с只м'я, калі жывыя бацькі, значы-ць, жывая і сям'я.
Сям'я — гэта не толькі бліжэйшае асяродцзе асобнага чалавека, сям'я — гэта маленечкая дзяр-жава, а сама дзяржава складаецца з вялікага мно-ства сем'яў. Дзяржава існуе, толькі калі ёсць сям'я, сям'я існуе, толькі калі ёсць дзяржава. Маленькія утвараюць вялікую сям'ю, утвараюць дзяржаву.
Аналагічна, сям'я гэта не толькі прыватная справа асобнага чалавека,
гэта справа і дзяржавы, і грамадства. Стасункі паміж сям'ё访 і дзяр-
70
Сям'я — аснова дзяржавы
жавай такія: у табе ёсць я, ува мне ёсць ты, падзяліць нас немагчы-ма. Такімі былі ў Кітаі логіка і атмасфера дачыненняў паміж сям'Ой і дзяржавай на працягу тысячагодцзяў і да сённяшняга дня.
Далей мы абмяркуем тры пытанні: першае — значэнне сям'і, другое — значэнне сямейнага выхавання, трэцяе — значэнне сямейных традыцый. Давайце паслухаем, што сказаў Сі Цзіньпін наконт важнай ролі сям'і.
1. Значэнне сям*і
Сі Цзіньпін -----------------------------------------
Кітайская нацыя заўсёды надавала вялікае значэнне сям'і, што праяўляецца ў выразе «Аснова Паднябеснай у дзяржаве, аснова дзяржавы ў сям'і», калі ў сям'і мір, то вакол усё квітнее. Багацце краіны, адраджэнне нацыі павінны ўвасабляцца ў шчаслівым і заможным жыцці мностваў сем'戒 у няспынным паляпшэнні ўмоў жыцця мільярдаў лкздзей. Калі ўсе людзі буцуць жыць до-бра, тадыі з дзяржавай, і з нацыяй буцзе ўсё добра.
-----------------------------------------------力
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя словы Сі Цзіньпін прамовіў падчас святкавання Свята вяс-ны ў 2018 годзе. Тут ужыты выраз, які мы чулі ў пачатку праграмы: «Аснова Паднябеснай — у дзяржаве, аснова дзяржавы — у сям'і». Адкуль паходзяць гэтыя словы? Што яны абазначаюць? Давайце павітаем каментатара класічных тэкстаў прафесара Пекінскага ўніверсітэта спадарыню Чжаа Дунмэй.