• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Сэнс выраза «Любіць, не кіруючыся прынцыпамі даа, — значыць чыніць шкоду» ў тым, што, калі вы выхоўваеце дзіця, не абапіраю-чыся на прынцыпы дабрадзейнасці, — гэта значыць, вы яго не лю-біце, наадварот, чыніце яму шкоду. Гэты выраз узяты з твора «Цзы чжы тун цзянь»48.
    Як мы ведаем, ад напісання твора «Цзо чжуань» да стварэння «Цзы чжы тун цзянь» прайшло каля 1500 гадо^ але сведчаць яны
    47 «Цзо чжуань» каментарыі да хронікі «Чуньцю», напісаныя Цзо Цзюмінам каля IV ст. да н.э.
    48 «Цзы чжы тун цзянь» («Усеагульнае люстэрка, якое дапамагае ў кіраванні») гісторыка-энцы-клапедычны твор, які склаў Сыма Гуан у 1084 п
    ......76.......
    Сям'я — аснова дзяржавы
    аб адным і тым жа — як мы павінны любіць дзіця, якая любоў бацькоў сапраўды будзе дзіцяці на карысць. За гэтымі выразамі ха-ваюцца надзвычай трагічныя гісторыі.
    «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку» ——словы, якія сказаў Шы Цюэ, міністр княства Вэй у часы кіравання Вэй Чжуангуна49. Чаму ён так сказаў? Бо ён бачы^ як слепа любіць Вэй Чжуангун свайго малодшага сына Чжоу Сюя. Той быў добрым воінам, любіў зброю, практыкаванні з дзідай і палкай і паступо-ва сабраў вакол сябе цэлую кампанію зладзеяў і галаварэзаў. Усе дасведчаныя людзі бачылі, што калі дазваляць Чжоу Сюю і далей быць фанабэрлівым улюбёнцам, гэта можа быць небяспечным для наследніка і пагражаць палітычнай стабільнасці ў княстве. Таму міністр прыйшоў да Вэй Чжуангуна і сказаў яму: «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку». Калі вы сапраўды любіце сваё дзіця, трэба вучыць яго з дапамогай прынцыпаў дабрадзейнасці. Шы Цюэ нават сказаў так: «Калі ты хочаш пазбавіць трона старэй-шага сына і зрабіць князем малодшага, тады неабходна зараз жа вырашыць гэта пытанне, нельга пакідаць гэтакую няпэўную сітуа-цыю». Калі працягваць так, як ёсць, ты пашкодзіш Чжоу Сюю і сам наклічаш на яго бяду. Вэй Чжуангун быў надта баязлівым чалаве-кам, каб пазбавіць трона старэйшага сына і такім чынам адкрыта парушыць закон, таму пакінуў усё як было, нічога не змяніўшы ў сваім стаўленні да сына.
    Як мы бачым, любоў Вэй Чжуангуна да сына была надзвычай слабая, таму ён па-ранейшаму патураў разбэшчанасці Чжоу Сюя. I што атрымалася ў выніку? Пасля смерці Чжуангуна наследнік узышоў на трон і неўзабаве быў забіты Чжоу Сюем. А Чжоу Сюй? Ці мог ён быць добрым князем Вэй? Вядома, не, таму яго забілі жыхары княства Вэй. Абодвух сыноў спасцігла гвалтоўная смерць, і асноўнай прычынай іх пагібелі была сляпая любоў бацькі, якая супярэчыла маральнаму абавязку.
    Што нас прымушае задумацца ў гэтай гісторыі — гэта бяз-глуздая бацькоўская любоў Чжуан Вэйгуна. Але гісторыя ўвесь час паўтараецца, пра што сведчыць другі выраз: «Любіць, не кіруючыся прынцыпамі даа, — значыць чыніць шкоду». Пра каго пойдзе гаворка? Гаворка пойдзе пра Шы Ху, кіраўніка Позняй Чжаа50 пасля эпохі Шаснаццаці царстваў. У Шы Ху
    49 Вэй Чжуангун правіцель царства Вэй ў 757-735 г「да н.э.
    50 Позняя Чжаа (319-351) адно з шаснаццаці варварскіх княстваў, на якія распаўся Паўночны
    Кітай у IV ст.
    77
    Перадача4
    быў наследнік, якога звалі Шы Сюань, але Шы Ху больш лю-біў малодшага сына Шы Таа. Таму Шы Ху даў абодвум сы-нам магчымасць па чарзе кіраваць краінай. Сам ён адышоў ад спраў і цешыўся адпачынкам. Такое рашэнне Шы Ху выклікала моцную трывогу ў міністра Шэнь Чжуна. Менавіта ён і сказаў Шы Ху: «Любіць, не кіруючыся прынцыпамі даа, — значыць чыніць шкоду». Калі ты любіш сыноў і не кіруешся прынцы-памі дабрадзейнасці, ты пашкодзіш ім. У выніку Шы Сюань забіў Шы Таа, пасля чаго Шы Ху забіў Шы Сюаня. Брат забіў брата, бацька забіў сына, з чым яшчэ можна параўнаць такую крывавую драму?
    Чаму рэгулярна адбываюцца такія трагедыі? Бо вельмі проста любіць празмерна, а вось «выхоўваць, кіруючыся абавязкам» вель-мі складана. Перш за усё, трэба ясна адрозніваць, што з^ляецца правільным, што такое «абавязак», а пасля добра падумаць і пра-аналізаваць сітуацыю, старанна вучыцца, каб разбірацца, што будзе карысным для дзіцяці. Мы абавязкова павінны вучыцца, павінны думаць, павінны разумець, што «любіць, не кіруючыся прынцы-памі даа, значыць чыніць шкоду». Калі мы будзем старанна вучыц-ца «выхоўваць, кіруючыся абавязкам», гэта і ёсць сапраўдная лю-боў да дзіцяці.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добра, дзякуй прафесару Чжаа Дунмэй за тлумачэнне.
    Мы паслухалі ўрывак з прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна, зразумелі сэнс гэтых дзвюх цытат, цяпер ведаем, што любіць на самай справе трэба вучыцца. Асабліва гэта мае дачыненне да любові бацькоў да дзяцей. I зрабіцца першымі мудрымі настаўнікамі для нашых дзяцей — гэта вялікая навука.
    Давайце паслухаем каментарый прафесара Ван Цзе наконт важ-насці сямейнай адукацыі.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Я хачу сказаць наконт другога пытання — значэння сямейнай адукацыі. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін закрануў тры аспекты гэтага пытання.
    Па-першае, «сям'я — гэта першая навучальная ўстанова для чалавека, а бацькі — яго першыя настаўнікі». Якое выхаванне ча-лавек атрымае ў сямЧ, так ён і будзе ісці далей па жыцці. Таму бацькі павінны перадаваць добрыя маральныя якасці дзецям, па-
    78
    Сям'я ——аснова дзяржавы
    казваць ім правільны кірунак, фармаваць у іх правільны света-погляд, стаўленне да жыцця і сістэму каштоўнасцей. Усе нашы дзеці, пачынаючы з першых сло^ першых крокаў, знаходзяцца пад пастаянным уплывам сямейнага выхавання, непрыкметным уплывам бацькоў. Як сведчыць твор «Сань цзы цзін», «Не адшлі-фаваўшы яшму, не атрымаеш вырабу. Калі чалавек не вучыцца, ён не спазнае справядлівасці». Бацькі павінны зрабіцца прыкладам для дзяцей, вучыць і словамі, і ўчынкамі, самі паводзіць сябе так, як хочуць навучыць дзяцей, дапамагаюць ім зрабіць першы крок на шляху жыцця, на шляху станаўлення чалавека. Гэта першае пытанне.
    Па-другое, бацькі мусяць несці адказнасць за адукацыю ма-ладога пакалення. Бацькі павінны вучыць дзяцей, «калі дзіця гадуецца без адукацыі, адказнасць ляжыць на бацьках». У тра-дыцыйнай кітайскай культуры, у кітайскай гісторыі ёсць без-ліч прыкладаў строгай сяме访най адукацыі. Мы добра ведаем гісторыі пра тое, як маці Мэн-цзы тройчы перасялялася51, як маці Таа Каня адмовілася ад рыбы52, як маці Юэ Фэя зрабіла сыну татуіроўку53, як маці пісала трыснягом на пяску54. Усё гэта класічныя прыклады строгай сямейнай адукацыі. Як казалі нашы продкі, у строгага бацькі вырастае пачцівы сын, сэнс гэ-тага выразу менавіта ў гэтым.
    Па-трэцяе, сямейнае выхаванне закранае шмат аспектау але найважнейшым з'яўляецца развіццё маральных якасцей. Таму ўсе бацькі павінны перадаваць сваім дзецям добрыя маральныя якасці і станоўчую энергію. Сямейныя традыцыі перадаюцца з пакален-ня ў пакаленне, як кажуць, вясновы вецер нараджае дождж, баць-кі непрыкметна ўплываюць на сваіх дзяцей і ўнукаў. А што казаў Сі Цзіньпін наконт сямейных традыцый?
    51 Маці Мэн-цзы тройчы перасялялася падалей ад могілак і кірмашу, але бліжэй да школы. Вы-раз азначае клопаты аб выхаванні і адукацыі дзяцей.
    52 Калі Таа Кань (259-334) служыу чыноўнікам, які адказваў за рыбалоўства, даслаў маці рыбу, яна адмовілася яе прыняць і напісала сыну ліст, у якім зрабіла яму вымову.
    53 Маці Юэ Фэя (1103-1142) вытатуіравала на спіне сына словы «ахвяраваць сабой дзеля Рад-зімы».
    54 Азначае самаадцаную працу маці ў выхаванні і адукацыі сына.
    79
    Перадача4
    3・ Значэнне сямейных традыцый
    旌; Сі Цзіньпін
    Сямейныя традыцыі — гэта неад'емнн элемент сацыя-льных традыцый. Сям'只一гэта не толькі месца, дзе ча-лавек фізічна знаходзіцца, але месца, дзе жыве яго душа. Добрыя сямейныя традыцыі абумоўліваюць уздым най-вышэйшых прынцыпаў дабрадзейнасці, спакой і дабрабыт у сям'і; адмоўныя сямейныя традыцыі непазбежна адбіва-юцца негатыўна на наступным пакаленні, чыняць шкоду грамадству. Як кажуць: «Калі сям'я робіць шмат добрых спраў, нашчадкам абавязкова прынясе дабро, калі сям'я чыніць шмат зла, для нашчадкаў гэта абавязкова абернец-ца няшчасцем». Афарызмы Чжугэ Ляна55, бацькоўскія па-вучанні Яньшы і Чжуцзы — усё гэта падкрэслівае важную ролю сямейных традыцый. Старое пакаленне рэвалюцыя-нераў — Maa Цзэдун, Чжоу Эньлай, Чжу Дэ надавалі ім вялікае значэнне.
    -----------------------------------------------力
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэтыя словы наконт сямейнай адукацыі генеральны сакратар прамовіў 12 снежня 2016 года на I Нацыянальным сходзе прад-стаўнікоў сям'і і культуры. Ён ужыў цытату з класічнага твора «Калі сям'я робіць шматдабра, нашчадкам гэта абавязкова прынясе шчасце, калі сям'只 чыніць шмат зла, для нашчадкаў гэта абавязко-ва абернецца бядой». Гэтыя словы маюць дачыненне да стварэння добрых сямейных традыцый, ці можаце Вы патлумачыць іх сэнс?
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Гэты выраз узяты з класічнага твора «Чжоу і», часткі «Кунь», главы «Вэньянь». На самай справе сэнс зразумець вельмі лёгка. Літаральна гэта значыць, што людзі, якія робяць шмат добрых спраў, абавязкова будуць шчаслівымі і паспяховымі, а людзей, якія часта чыняць зло, абавязкова напаткае няшчасце. Вельмі важную ролю грае слова «шмат»: «шмат дабра», «шмат зла», бо калі гава-рыць сучаснай мовай, колькасць пераходзіць у якасць.
    55 Чжугэ Лян (181-234) славуты вайсковец і дзяржаўны дзеяч царства Шу.
    ......80........
    Сям'я ——аснова дзяржавы
    «Калі сям'я робіць шмат дабра, нашчадкам гэта абавязкова прыня-се шчасце». Чаму мы кажам, што «нашчадкам гэта абавязкова пры-нясе шчасце»? Тут неабходна паразважаць. Узнагарода нашчадкам за добрыя справы продкаў мае дачыненне да таго, што, як мы казалі раней, сям'я павінна рыхтаваць апору для дзяржавы. Таму, калі га-ворка ідзе пра звычайных людзей, «узнагарода нашчадкам» выяўля-ецца, перш за ўсё, у атмасферы міра і спакою ў сям'і, што дазваляе вырасціць здаровае дзіця, а пажылым людзям спакойна дажыць да глыбокай старасці. У гэтым і праяўляецца прынцып «Калі сям'я робіць шмат дабра, нашчадкам гэта абавязкова прынясе шчасце».
    А што значыць «Калі сям'я чыніць шмат зла, для нашчадкаў гэта абавязкова абернецца бядой»? У гісторыі ёсць нямала трагічных прыкладаў. Забойства бацькі альбо імператара не прынясуць міра ў сям'ю; варожасць паміж бацькамі і дзецьмі, сваркі паміж братамі, распад сям'і. Калі дробныя супярэчнасці ў сям'і накопліваюцца, то кепска будзе кожнаму чалавеку ў гэтай сям'і. У такіх умовах усе члены такой сям'і могуць усё жыццё быць няшчаснымі. Мы ве-даем, якім каштоўным з'яўляецца жыццё, якое трывалае сямейнае выхаванне, і як непрыкметна яно стварае падмурак для далейшага жыцця кожнага чалавека. Праўдзівыя, добрыя бацькі з высокімі памкненнямі могуць выхаваць добрых дзяцей, якія будуць актыў-на развівацца; але бацькі-гультаі, якія не прывыклі працаваць, не могуць вінаваціць сваіх дзя^е访 у адсутнасці імкнення да развіцця. Каштоўнасць сямейнага выхавання ў тым, што менавіта мы вылу-чаем у якасці першасных рэчаў.