Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
62 Цзэн-цзы (505-436 ге да н.э.) навуковец, філосаф, вучань Канфуцыя.
94
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
бацькоў, далей ідзе недастатковая павага, а на апошнім месцы — здольнасць іх накарміць». Такім чынам, накарміць бацькоў азначае самую нізкую ступень сыноўняй пачцівасці. Тое, як паважалі баць-коў у канфуцыянскай культуры, нічым не адрозніваецца ад павагі да бацькоў у сучасную эпоху. Форм выяўлення сыноўняй пачціва-сці можа быць безліч, нельга і пералічыць, але прынцып толькі адзін. Калі Вы сказалі, што чаравікі танныя, бо баяліся, што маці будзе перажываць, што ёй будзе шкада грошай, на маю думку, гэта нішто іншае, як мана дзеля выратавання. А гэта праява сыноўняй пачцівасці.
Глядач:
Дзякуй, настаўнік Ван.
Вядучы Кан Хуэй:
Калі гаварыць пра сыноўнюю пачцівасць, найважнейшым ёсць тая самая «здольнасць аддзячыць», пра якую казаў Мэн Цзяа, тое, ці жадаем мы ўсё жыццё самаадцана гэтаму вучыцца.
Папросім патлумачыць прафесара Ван Цзе.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Сыноўняя пачцівасць — гэта традыцыйная каштоўнасць кітай-скай нацыі. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін не толькі падкрэс-лівае гэта на словах, але надае яшчэ большае значэнне канкрэтным справам. Ён на ўласным прыкладзе паказвае глыбокую любоў да бацькоў, якая выяуляецца штодзень у паўсядзённым жыцці.
Некалькі бытавых рэчаў дэманструюць нам, як Сі Цзіньпін ажыццяўляе прынцып сыноўняй пачцівасці.
Першая рэч — гэта набор для швейных прылад. Калі Сі Цзіньпін працаваў у прамысловай брыгадзе падчас кампаніі «Моладзь у вёсцы», ён быў усяго толькі вучнем пачатковых класаў сярэдняй школы. Падумайце, хіба маці не будзе перажываць, калі дзіця адно так далёка ад бацькоў, ад роднай хаты? Хіба яна можа не хвалявац-ца? Таму маці пашыла для сына кашалёк для швейных прылад. На кашальку вышыла чырвонымі літарамі словы «Матчына сэрца». Пашыўшы гэты кашалёк, яна такім чынам увасобіла сваю глыбо-кую любоў да сына.
На працягу сямі гадоў працы ў вёсцы матчына сэрца ўвесь час было з сынам, надавала яму невычэрпную моц, дапамагала пера-адольваць шматлікія цяжкасці. На працягу сямі гадоў Сі Цзіньпін
95
Перадача5
цвёрда і рашуча змагаўся з перашкодамі, крок за крокам усё больш упэўнена ішоў па жыцці. На працягу сямі гадоў Сі Цзіньпін рабіў шмат добрых спраў для людзей, ставіўся да іх са шчырасцю і цеп-лынёй. Мець веру і ідэалы, рабіць шмат дабра — гэтыя жыццёвыя прынцыпы глыбока праніклі ў душу Сі Цзіньпіна, а глыбокую па-вагу і любоў да маці ён распаўсіодзіў на ўсіх старых людзей у на-шым грамадстве.
Другая рэч — фотакартка. На ёй Сі Цзіньпін гуляе ў парку, тры-маючы маці за руку.
У маі 2018 года фотакартка была змешчана ў артыкуле «Сі Цзіньпін і яго маці», падрыхтаваным Цэнтральным Кітайскім тэлебачаннем. Як толькі з'яві^ся артыкул, ён быў імгненна рас-паўсюджаны ў інтэрнэце і набыў шырокую вядомасць. Згодна са статыстыкай, за 24 гадзіны яго прагледзелі больш за мільярд разоў.
Фотакартка выклікала цікавасць і захапленне столькіх людзей менавіта дзякуючы простай і шчырай праяве пачцівасці і любові Сі Цзіньпіна да маці. А што мы самі ўзгадваем, што адчуваем, у якіх памылках можам абвінаваціць сябе, калі разглядаем гэту фо-такартку, на якой адлюстраваны момант, прасякнуты адчуваннем сямейнай гармоніі і шчасця?
Павага і любоў да бацькоў не абмяжоўваюцца матэрыяльнымі патрэбамі, нашмат важней душэўнае стаўленне да бацько^ шчы-ры клопат, удзячнасць і шанаванне, такое стаўленне ў канфуцыян-скай кулыуры цэніцца нашмат вышэй. Таму Сі Цзіньпін казаў: «Кітайская нацыя са старажытных часоў надае вялікае значэнне сям'і і роднасным пачуццям».
Якія выказванні Сі Цзіньпін зрабіў наконт пашаны і павагі да старэйшага пакалення?
96
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
2, Пашана і павага да старэйшага пакалення
Сі Цзіньпін ------------------------------------------
Павага да старых і любоў да малых, дабрадзейнасць жонкі і надзейнасць мужа, любоў маці да дзяцей і павага дзяцей да маці, дабрыня старэйшага брата і пачцівасць малодша-га, ашчаднае вядзенне гаспадаркі, пераемнасць сямейных традыцый, адукаванасць і культурнасць, строгае выканан-не законаў і дысцыпліны, спакой у сям'і і росквіт ва ўсіх справах — усё гэта традыцыйныя каштоўнасці кітайскага народа. Кітайскі народ захоўвае іх у сваёй душы, перадае з пакалення ў пакаленне, бо гэта духоўнае багацце і крыніца невычэрпнай моцы кітайскай нацыі.
...................................................55
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя словы Сі Цзіньпін сказаў 12 снежня 2016 года на I Нацыянальным сходзе прадстаўнікоў сям'і і культуры. У гэтым урыўку нібыта няма прамых цытат, але генеральны сакратар шмат кажа пра традыцыйныя каштоўнасці кітайскага народа, і перш за ўсё ўзгадвае пра павагу да старых.
Якое дачыненне пашана і павага да старэйшага пакалення мае да сыноўняй пачцівасці? У якіх класічных тэкстах мы можам знайсці крыніцу гэтых паняццяў? Дадзім слова прафесару Ян Юй.
Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
Пашана і павага да старэйшага пакалення — гэта адзін з най-лепшых традыцыйных маральных прынцыпаў кітайскай нацыі. Яшчэ ў перыяд Чжаньго Мэн-цзы казаў: «Калі людзі любяць сваіх родных, паважаюць сваіх старых, то ў Паднябеснай будзе спа-койна». Мэн-цзы меў на ўвазе, што толькі калі ўсе людзі будуць любіць сваіх родных, паважаць сваё старэйшае пакаленне, тады ў Паднябеснай можа надысці спакой. Такім чынам, ужо два тыся-чагоддзі таму Мэн-цзы асэнсава^ што павага да старэйшага пака-лення закранае не толькі асобную сям'ю, але мноства сем'只ў, зак-ранае кожнага чалавека ў вялікай сям'і грамадства.
Безумоўна, павага да старэйшага пакалення — гэта сацыяльная адказнасць, яна павінна па-сапраўднаму гарантаваць старэйша-му пакаленню добрыя жыццёвыя ўмовы і з боку сістэмы, і з боку
......97........
Перадача5
структур, адказных за догляд старых, і з боку павышэння мараль-нага ўзроўню грамадства. 3 іншага боку, гэта мае дачыненне да таго, наколькі добра кожны чалавек ставіцца да старога, які жыве побач з ім.
А што значыць кожны стары, які жыве побач з намі? На маю дум-ку, гэтае паняцце ўключае як мінімум тры аспекты.
Першы аспект ахоплівае добрае абыходжанне з кожным старым, які жыве побач з намі. Першая катэгорыя людзей — гэта, канечне, нашы родныя, звязаныя з намі кроўнымі сувязямі, у тым ліку, дзя-дулі, бабулі, сваякі, найбольш блізкія сваякі.
Другая катэгорыя — ліодзі ў сталым веку, з якімі мы стасуемся. Напрыклад, суседзі альбо сталыя людзі, якія жывуць у адным раё-не з намі і патрабуюць нашай дапамогі.
У трэцюю катэгорыю ўваходзяць старыя, з якімі мы незнаёмыя і з кім не кантактуем наўпрост. Напрыклад, старыя, якім трэба са-ступіць месца ў аўтобусе ці ў метро, старыя, якім патрэбная наша дапамога, каб перайсці вуліцу. У тым ліку, мы можам рэгулярна ці час ад часу клапаціцца і дапамагаць старым, якія жывуць у доме састарэлых.
Калі мы будзем ставіцца да кожнага старога чалавека, як сказана ў «Ды цзы гуй»63: «Усеахопна любіць усіх, але блізка сыходзіцца з гуманнымі людзьмі», — тады і спраўдзіцца выказванне Мэн-цзы «Калі лкадзі любяць сваіх родных, паважаюць сваіх старых, то ў Паднябеснай будзе спакойна», тады стасункі ў нашым грамад-стве будуць напоўненыя цеплынёй і любоўю.
Тут я хачу расказаць гісторыю, якая калісьці моцна мяне ўразіла. Гэта гісторыя пра Лі Мі, славутага літаратара часоў Трох цар-стваў64. Спачатку Лі Мі служыў чыноўнікам у царстве Шу, а пасля таго, як яно загінула, заснавальнік дынастыі Заходняя Цзінь Сыма Янь пачуў шмат добрага пра Лі Мі, адразу загадаў запрасіць яго да сябе выконваць абавязкі сяньма65. Даведаўшьіся пра загад імпера-тара, Лі Мі нечакана адмовіўся ад аліўкавай галінкі, якую даслаў імператар. Чаму ён так зрабіў? Ён напісаў кананічны твор «Чэнь цынь бяа», які вядомы на працягу тысячагоддзяў. У гэтым творы ён патлумачыў прычыну сваёй адмовы. Яшчэ ў дзяцінстве ён страціў бацьку, маці вн访іпла замуж яшчэ раз, таму яго гадавала бабуля Лю
63 «Ды дзы гуй» («Правілы [жыцця] для малодшага пакалення») рыфмаваны тэкст, які змяшчае правілы паводзін для дзяцей і вучняў (дынастыя Цын).
64 Эпоха Трох царстваў (220-280) перыяд у гісторыі Кітая пасля распаду імперыі Хань на тры дзяржавы Вэй, У і Шу. (Заўв. рэд.)
65 Сяньма пасада бібліятэкара наследніка трона.
98
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
Шы. Як мы ведаем, перыяд з Трох царстваў да Вэй Цзінь быў вельмі няўстойлівым, і мы можам уявіць, як цяжка было старой жанчыне адной узгадаваць дзіця.
Калі Лі Мі пісаў «Чэнь цынь бяа», яго бабулі ўжо было 96 гадоў, а самому Лі Мі было 44 гады. Ён напісаў імператару Цзінь У-дзі, што дзён, калі ён адплаціць імператару за дабрыню, яшчэ вельмі, вельмі шмат, але часу пабыць разам з бабуляй Лю Шы засталося ўжо мала: «Я буду з яго Вялікасцю яшчэ доўга, а дзён, каб адпла-ціць [бабулі] Лю за клопат, вельмі мала. Вароны і тыя даглядаюць бацькоў, прашу дазволіць не пайсці на пасаду, бо трэба даглядаць бабулю». Яшчэ ён ад чыстага сэрца напісаў так: «Калі 6 не бабуля, я не дажыў бы да сённяшняга дня; без мяне бабулі не будзе з кім дажыць рэштку дзён». Калі 6 не клопат і любоў бабулі ў дзяцін-стве, яго не было 6 каму ўзгадаваць. А без яго падтрымкі і клопату яго старэнькая бабуля не зможа далей жыць. «Вароны і тыя да-глядаюць бацькоў, прашу дазволіць не пайсці на пасаду, бо трэба даглядаць бабулю», вароны клапоцяцца пра сваіх бацько^ як жа можа чалавек кінуць свайго блізкага?
«Чэнь цынь бяа» напісана вельмі пранікнёна, кажуць, нават ім-ператар Цзінь У-дзі, прачытаўшы гэты твор, быў глыбока ўражаны такім шчырым пачуццём сыноўняй пачцівасці аўтара. Ён не толькі не прымусіў Лі Мі прыехаць, але і падарыў яму двух рабоў, каб да-памагалі даглядаць бабулю. Да таго ж, загздаў чыноўнікам, каб тыя забяспечылі ўмовы пражывання і матэрыяльна падтрымалі старую жанчыну.
Мінуў год пасля напісання «Чэнь цынь бяа», бабуля Лі Мі па-мерла, і толькі пасля трохгадовай жалобы па бабулі Лі Мі, нарэш-це, прыняў прапанову імператара Цзінь У-дзі, пачаў служыць на пасадзе сяньма. Твор «Чэнь цынь бяа» зрабіўся ўзорам сыноўняй пачцівасці, пашаны да старэйшага пакалення на многія стагоддзі.
Вось такая гісторыя пра Лі Мі, яго сыноўнюю пачцівасць, пашану і павагу да старэйшага пакалення. Яшчэ я ўзгадаў адзін знакаміты прыклад з гісторыі на тэму сыноўняй пачцівасці. Гэта гісторыя пра смажаны рыс маці I. Гэта гісторыя з кнігі «Шы шо сінь юй»66, гісто-рыя пра чалавека, якога звалі Чэнь I. Яго маці вельмі любіла есці рысавыя чыпсы, таму Чэнь I — і тады, калі служыў чыноўнікам далёка ад дома, і тады, калі з'язджаў у камандзіро^ку — прыгата-ваўшы ежу, у першую чаргу пакідаў чыпсы. У яго быў з сабой мех,