Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Той выпадак зрабіўся шырокавядомым, шмат людзей захап-ляліся вялікадушнасцю Люй Мэнчжэна. Таму гэта гісторыя тра-піла ў кнігу «Сун шы», у главу «Жыццё Люй Мэнчжэна». Яна сведчыць аб памяркоўным стаўленні Люй Мэнчжэна да іншых людзей.
Люй Мэнчжэн быў вельмі велікадушным чалавекам, пасля ён зрабіўся намеснікам першага міністра і валодаў вялікімі паўна-моцтвамі. Нейкі чыноўнік хацеў заручыцца яго падтрымкай, і што ён зрабіў? Ён узяў бронзавае люстра і сказаў Люй Мэнчжэну: «Гэтае люстра вельмі каштоўнае, у ім можна бачыць усе рэчы на
118
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зяшю
адлегласці 200 лі, я хачу Вам яго падарыць». Люй Мэнчжэн адка-заў: «У мяне шырокі твар, але хопіць і талеркі, каб яго ўбачыць, навошта мне люстра, у якім можна бачыць дзвесце лі? Мне не па-трэбна такое вялікае люстра». I не ўзяў.
Вось два выпадкі, адзін з якіх мае дачыненне да памяркоўна-га стаўлення да іншых, другі ——да патрабавальнага стаўлення да сябе. Гэта малапрыкметныя гісторыі, але яны трапілі ў кнігу «Сун шы». Відавочна, прытрымлівацца прынцыпу «ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы» зусім не проста. Калі чалавек можа выконваць гэтыя два патраба-ванні, гэта значыць, ён дасягнуў высокага ўзроўню духоўнага развіцця.
Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, настаўнік. Толькі што мы ўважліва слухалі аповед спа-дара Ван Ліцюня пра цытату з прамовы генеральнага сакратара, і глыбей зразумелі яе сэнс, а глыбокае і дакладнае разуменне дае магчымасць ужыць яго на практыцы, калі разумееш няправільна, гэта, наадварот, можа негатыўна ўплываць на працэс працы над сабой.
Узяць, напрыклад, прынцып «ад людзей не патрабаваць даска-наласці». Хтосьці можа сказаць, ці можна так зрабіцца добрым чалавекам? Калі быць настолькі патрабавальным да сябе, ці ад-павядае гэта рэалістычнаму падыходу? Як Вы лічыце, прафесар Го Цзяньнін? Як нам адпавядаць падобным прынцыпам?
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Як толькі што сказаў вядучы, ці можа памяркоўнае стаўленне да іншых людзей прывесці да невыканання прынцыпаў? На маю думку, неабходна разгледзець два пытанні: ад людзей не патра-баваць дасканаласці; глядзець на свае недахопы. Гэта зусім не азначае, што нам не патрэбны прынцыпы, і мы нават можам да-ходзіць да беспрынцыповасці. Канечне, мы павінны быць прын-цыповымі, мець партыйны характар. На практыцы неабходна аб^днаць гэтыя два падыходы і прыслухоўвацца да добрай па-рады, быць памяркоўным да іншых, адпавядаць прынцыпам, партыйнаму характару. Толькі так мы зможам яшчэ лепш вы-конваць сваю працу.
119
Перадача6
Вядучы Кан Хуэй:
Калі мы гаворым пра вытрымкі з кананічных кніц мы павінны разглядаць іх змест адпаведна сучасным абставінам. Тады як мы можам паглядзець з пункту гледжання сучаснасці на няспыннае загартоўванне партыйнай дысцыпліны? Давайце паслухаем адказ прафесара Го Цзяньніна.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Давайце абмяркуем, навошта патрэбна самаўдасканаленне? Які асабісты прыклад паказвае генеральны сакратар Сі Цзіньпін у дачыненні да прынцыпу «ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы»?
Зараз мы пагаворым пра тое, як быць патрабавальным да сябе. Гэты прынцып мае надзвычай важнае значэнне для ўсебаковага прытрымлівання партыйнай дысцыпліны і замацавання партыйна-га будаўніцтва. Так былі складзены «Нарматыў сумленнасці і па-трабавальнасці да сябе ў межах КПК» і «Правілы прыцягвання да адказнасці ў межах КПК».
Прынцып патрабавальнасці да сябе — гэта абавязковая ўмова строгага ўнутрыпартыйнага кіравання, выканання закона^ выка-нання дысцыпліны. Самаўдасканаленне — гэта неабходная пе-радумова паводзін, усталяванне дабрадзейнасці — абавязковая ўмова выхавання кадра^ калі карыстацца сучаснай мовай, можна сказаць, што гэта першасная ўмова замацавання нашай партыйнай кулыуры, павышэння ўзроўню кадраў. Наконт гэтага ў генеральна-га сакратара ёсць шмат яскравых выказванняў і канкрэтных патра-баванняў. Давайце паслухаем.
3. Якім чынам ажыццяўляць самаўдасканаленне?
Сі Цзіньпін
Трэба цвёрда запомніць прынцып «вучыцца добраму — нібы падымацца ўгару вучыцца кепскаму — нібы каціцца з гары», заўсёды прытрымлівацца актыўнай жыццёвай пазіцыі, добрых маральных якасцей, здаровай цікавасці да жыцця.
120
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар Сі Цзіньпін сказаў у Дзень моладзі на сустрэчы з выдатнымі прад-стаўнікамі моладзі 4 мая 2013 года. У гэтай прамове генеральны сакратар таксама ўжывае цытату з класічнага твора «вучыцца до-браму — нібы падымацца ўгару, вучыцца кепскаму — нібы каціцца з гары». Адкуль яна паходзіць і які сэнс мае? Просім патлумачыць прафесара Ван Ліцюня.
Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь:
Выраз «вучыцца добраму — нібы падымацца ўгару, вучыцца — нібы каціцца з гары» паходзіць з тэксту «Го юй»73. Гэтае выказ-ванне шырока вядомае ў кітайскай гісторыі, таму яно з'яўляецца класічным. У ім падкрэсліваецца, што рабіць дабро вельмі цяжка, а рабіць зло вельмі лёгка, падымацца наверх цяжка, сыходзіць уніз вельмі лёгка. Сэнс менавіта ў гэтым.
Прывяду прыклад з гісторыі. У кнізе «Цзінь шу» можна прачы-таць гісторыю пра чалавека Чжоу Чу. Аднойчы Чжоу Чу запытаў-ся ў аднавяскоўцаў: «Мы з вамі землякі, сабралі багаты ўраджай, чаму вы так сумуеце?» Яго аднавяскоўцы адказалі: «Не важна, што некалькі гадоў багаты ўраджай, бо ў нас ёсць тры пагібелі! У гарах — тыгр, у рацэ — дракон, а сярод людзей — ты, Чжоу Чу! Пакуль гэтыя тры пагібелі не выкараніць, у Паднябеснай не настане спакой». Чжоу Чу выслухаў і сказаў: «Добра, я выкараню гэтыя тры пагібелі». Ён пайшоў у горы, забіў лютага тыгра, пасля нырнуў у раку, пачаў біцца з драконам, праплыў некалькі дзясят-каў лі. У вадзе ён змагаўся з драконам тры дні і тры ночы. Людзі падумалі, што ён патануу, забілі ў барабаны, запускалі феервер-кі, ад радасці не ведалі, што рабіць. Прайшлі тры дні, калі Чжоу Чу вярнуўся, ён пачуў, што людзі б*юць у барабаны, і запытаўся: «Што здарылася?» Людзі адказалі: «Мы падумалі, ты загінуў, і за-білі ў барабаны». Так Чжоу Чу зразумеў, што да яго сапраўды ста-вяцца, як да ўвасаблення зла. Ён падумаў: «Тыгра я забі^ дракона перамог, што ж рабіць з сабой? Трэба са злога зрабіцца добрым». Ён паехаў у сталіцу Заходняй Цзінь горад Лаян да Лу Цзі і Лу Юня, самых знакамітых навукоўцаў таго часу. Яны былі землякамі Чжоу Чу з Усходняга У Лу Цзі не было дома, ён знайшоў толькі Лу Юня.
73 «Го юй» («Прамовы царстваў») твор, у які ўвахццзяць каля 300 прамоў кіраўнікоў і са-ноўнікау кітайскіх княстваў на палітычныя тэмы, якія маюць дачыненне да падзей X-V ст. да н.э. і заснаваны на канфуцыянскай ідэалогіі.
121
Перадача6
Чжоу Чу запытаўся ў яго: «Я ўжо немалады, ці магу я змяніцца?» Лу Юнь адказаў: «Ты чуў, што казалі ў старажытнасці? Калі рані-цай спазнаеш даа, увечары можна памерці. Калі ты раніцай пачуеш мудрыя словы, а ўвечары зменішся, то хіба ты не зробішся са злога добрым?» Чжоу Чу з таго часу выправіў свае памылкі і пачаў жыц-цё нанова, зрабіўся вельмі адважным і вартым вайскоўцам.
Так гісторыя з Чжоу Чу даказвае ісціну, што рабіць дабро гэтак жа цяжка, як падымацца ўгару, а рабіць зло — усё адно як каціцца з гары — вельмі лёгка. Але толькі сапраўды выправіўшы свае не-дахопы і памылкі, магчыма дасягнуць жыццёвай мэты.
Гэты прыклад вельмі дарэчы тлумачыць прынцып «вучыцца до-браму — нібы падымацца ўгару, вучыцца кепскаму — нібы каціцца з гары», але яшчэ і сведчыць аб тым, што дабро і зло, рух наверх і ўніз пры пэўных умовах могуць трансфармавацца.
Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Ван Ліцзюнь.
Чаму генеральны сакратар Сі Цзіньпін надае такое значэнне са-маўдасканаленню членаў КПК? Таму што ў новую эпоху мы маем справу з задачамі, з якімі раней не сутыкаліся. Цяпер мы ўпарта ім-кнёмся да рэалізацыі канцэпцыі «Два стагоддзі». У сучасную эпо-ху кожны камуніст павінен адпавядаць жорсткім патрабаванням, цвёрда прытрымлівацца ідэалаў і перакананняў, ніколі не паруша-ць маральныя прынцыпы і быць уважлівым да кожнай дробязі. Ці ведаем мы, калі сёння гаворым пра самаўдасканаленне, што ме-навіта трэба ўдасканальваць? Навошта гэта патрэбна? Далей пага-ворым пра тое, якім чынам трэба працаваць над сабой.
Даем слова прафесару Го Цзяньніну.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Перад тым, як распачаць абмеркаванне, я хачу пагутарыць з нашымі гледачамі, паслухаць, як яны разумеюць паняцце самаўдасканалення?
Калі ласка, просім.
Глядач:
Настаўнік Го Цзяньнін, добры дзень! Я — студэнт Пекінскага політэхнічнага ўніверсітэта, хачу запытацца, які новы змест ёсць у працэсе самаўдасканалення ва ўмовах сучаснай эпохі?
122
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямдю
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
У старажытныя часы працэс самаўдасканалення ў асноўным быў накіраваны на тое, каб пераадольваць сябе. Сёння паняц“е са-маўдасканалення яшчэ больш адпавядае нашым ідэалам, маральным якасцям, высакароднасці і чысціні членаў КПК, спалучэнне ўсіх гэ-тых рэчаў і характарызуюць паняцце самаўдасканалення ў новую эпоху. Мы павінны спалучаць самаўдасканаленне і ўсебаковае вы-кананне партыйнай дысцыпліны. Гэта азначае няспыннае развіццё. Такім чынам, наша маральнае развіццё — гэта няспынны працэс, мы ўсе павінны прыкладаць намаганні, каб адпавядаць высокім стан-дартам і жорсткім патрабаванням, працаваць над сабой, быць даб-радзейным чалавекам, які прыносіць карысць народу.
Выказванні генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна наконт са-маўдасканалення вылучаюцца не толькі пераемнасцю і актуальна-сцю, але і інавацыйнасцю. Мы павінны спалучаць старажытную традыцыю з сучаснымі рэаліямі, у асэнсаванні і ажыццяўленні гэ-тага паняцця сыходзіць з умоў сучаснай эпохі. Як гэта рабіць?
У прамове на адкрыцці навучальнага семінара XIX з'езда КПК 5 мая 2018 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначыў, што прынцып «Трох маральных установак і трох правіл паводзін» паві-нен пранізваць увесь працэс працы кіраўнічых кадраў. Гэта высо-кае патрабаванне да ўсіх нас, асабліва да партыйных кіраўнікоў.
Па-першае, трэба рабіць акцэнт на станоўчых прыкладах кіравання.