Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Па-другое, трэба надаваць увагу адбору кадраў. Калі аддаваць перавагу справядліваму, добрапрыстойнаму чалавеку, гэта можа паспрыяць фарміраванню добрай атмасферы, канцэнтраванню ста-ноўчай энергіі. I наадварот, узяўшы на працу крывадушнага альбо карыслівага чалавека, можна засмуціць сэрцы людзей і сапсаваць атмасферу ў партыі.
Па-трэцяе, неабходна ўвасабляць абарону з боку сістэмы. Дзякуючы працы ў апошнія гады, асабліва ў перыяд з XVIII з'езда партыі, мы ўзмацняем партыйнае будаўніцтва, усебакова прытрым-ліваемся партыйнай дысцыпліны і ўжо сфарміравалі рэжымную норму. Цяпер мы працягваем удасканальваць моцную доўгатэрмі-новую сістэму правіл, і найбольш важным з^ўляецца ўвасаблен-не яе на практыцы, няспыннае развіццё і паглыбленне ўсебаковага выканання партыйнай дысцыпліны.
Каб каваць жалеза, трэба мець фізічную моц, каб выканаць за-дачы, якія стаяць перад Кітаем, першаснае значэнне надаецца nap-
123
Перадача6
тыі. Здольнасць і ўзровень кіравання, прагрэсіўнасць і чысціня ў нашай партыі павінны цалкам выявіць дух кардынальных змен у сабе. Асмельвацца накіраваць лязо самакрытыкі на самога сябе, наважвацца на рашучыя меры дзеля выкаранення зла ў самім сабе, каб цудоўнай атмасферай у партыі прыцягнуць сэрцы людзей. Дзякуючы справядлівасці кіраўніцтва, чысціні ўлады дасягнуць спакойнага і мірнага жыцця.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за цікавыя і глыбокія тлумачэнні ідэалагічнаму інтэрпрэ-татару і каментатару класічных тэкстаў, што прыйшлі да нас сёння.
У старажытнасці казалі: «Працуй над сваёй душой, кіруй сваім целам і толькі потым кіруй Паднябеснай». Сёння Камуністычная партыя Кітая няспынна накіроўвае кітайскі народ да мэт бараць-бы новай эпохі, а для гэтага трэба закласці грунтоўны падмурак, які ёсць, перш за ўсё, самаўдасканаленне. Гэта доўгатэрміновая задача для ўсіх членаў КПК, асабліва рдя вышэйшага кіраўніцтва. Выкарыстаўшы гэтыя радкі ў сваёй прамове, генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначыў высокі стандарт самаўдасканалення членаў КПК, гэта павінна пераўтварыцца ў імкненне да вечных каштоўна-сцей камуніста.
Напрыканцы праграмы давайце яшчэ раз узгадаем ста-ражытныя вершы, яшчэ раз пранікнемся сутнасцю паняцця самаўдасканалення.
Фан Лян
Дэкламуе тэксты Фан Лян:
Ван Мянь.
«Чатыры вершы пра сліву, намаляваную тушшу» Верш трэці
У нас дома расце сліва,
Кветкі распускаюцца, нібы на малюнку бляклай тушшу.
Няма патрэбы апісваць фарбы кветак — Толькі чысты водар паміж небам і зямлёй.
124 -
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба / зяшю
Вэнь Цяньсян.
«Праходжу Ліндзін'ян»
Я цяжка працаваў, спасцігаючы каноны,
Вайна спусташала нас чатыры гады, вецер раздзьмуў попел,
Мінулае хаваецца і ўсплывае, нібы раска пад дажджом. Як можна казаць прамовы, калі мы на мяжы сполаху, Я ў Ліндзін'ан зусім адзін.
Хіба калі-небудзь былі неўміручыя людзі?
Няхай маё палкае сэрца асвятляе кнігу гісторыі.
125
ПЕРАДАЧА 7.
Найвышэйшыя веды — у дзеянн
Асноўныя тэмы выпуску:
1. Дзеянне — гэта аснова
2. Самаўдасканаленне ў дзеянні
3. Энергія для дзеяння
Найвышэйшыя веды ——у дзеянні
3 XIX з'езда КПК распачаўся новы этап ва ўсебаковым будаўні-цтве сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы. У новую эпоху неаб-ходна стварыць новую атмасферу, таму яшчэ больш патрэбны новыя дзеянні. Дзелавы падыход — гэта найгучнейшая мова, асноўная га-рантыя перамогі.
У сённяшняй праграме мы сабралі цытаты з класічных тво-ра^ якія сведчаць аб поглядах на практыку генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна: «Для вялікага подзвігу патрэбны вялікія памкненні, для вялікай справы — няспынная праца»; «Насыплеш зямлю — атрымаеш гару, назбіраеш ваду — атрымаеш мора»; «Пустыя размовы шкодзяць нацыянальным інтарэсам, рэальныя справы садзейнічаюць росквіту краіны». Перавага ўчынкаў перад словамі, разуменне сутнасці добрых спраў, асабісты прыклад — гэтыя тры аспекты проста і грунтоўна рас-крываюць дух канцэпцыі адзінства ведаў і ўчынкаў з кітайскай трады-цыйнай культуры, а таксама пераемнасць і развіццё тэорыі марксізму.
Вядучы Кан 冲:эй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь (прафесар універсітэта Цынхуа)
Каментатар класічных тэкстаў Маа Пэйці (прафесар Кітайскага на-роднага ўніверсітэта)
Спецыяльныя госці Цай Фэнхуэй, Ван Цзяньцін (студэнты групы выдатнікаў вытворчасці Кітайскага ўніверсітэта працоўных адносін) Дэкламуе класічныя тэксты Юй Шань
129
Перадача 7
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан 冲зй.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з універ-сітэта Цынхуа і Сталічнага педагагічнага ўнівер-сітэта, якія прыйшлі на праграму, добры дзень.
Тэма сённяшняй перадачы — «сумленнае вы-кананне сваіх абавязкаў». Што такое паводзіны?
Гэта канкрэтныя дзеянні, стараннае выкананне сваёй працы і пас-лядоўнае ўвасабленне прынцыпаў у рэальным жыцці. Выраз «На паперы ў глыбіню не пойдзеш, найвышэйшыя веды — у дзеянні» генеральны сакратар Сі Цзіньпін часта ўжывае ў дачыненні да практычных дзеянняў. Сёння мы на прыкладзе цытат са старажыт-ных тэкстаў прааналізуем поглады Сі Цзіньпіна на гэты конт.
Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, прафесара ўніверсітэта Цынхуа спадара Ай Сыліня.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
У Кітаі ёсць выраз: «Лепш убачыць, чым па-чуць, лепш зрабіць, чым убачыць». Генеральны сакратар Сі Цзіньпін яго паўтараў неаднойчы. У маладосці Сі Цзіньпін ужываў яшчэ адзін афарызм, які належыць Марксу: «Адно рэаль-нае дзеянне нашмат важней за цэлую прагра-му». Калі мы добра падумаем, то ўбачым, што Ай Сылінь гэтыя два выказванні маюць аднолькавы сэнс:
«учынкі больш важкія за словы». Гэта прынцып альма-матэр Сі Цзіньпіна — універсітэта Цынхуа. Пачынаючы з XVI11 з'езда КПК, таварыш Сі Цзіньпін неаднойчы падкрэсліваў: «шчасце не падае з неба», «працуй, закасаўшы рукавы». Гэтыя вы-казванні, з аднаго боку, працягваюць і развіваюць кітайскую тра-дыцыйную культуру, з другога — рэалізуюць марксісцкі навуковы падыход. Далей мы пагаворым пра тры аспекты: дзеянне — гэта аснова, самаўдасканаленне ў дзеянні, энергія для дзеяння.
Перш за ўсё, давайце звернемся да пытання «аснова ў дзеян-ні». Ёсць адна кніга, якую, думаю, усе чыталі. Яна называецца «Выбрацца з беднасці». Таварыш Сі Цзіньпін выдаў яе ў 1992 год-
130
Найвышэйшыя веды —у дзеянні
зе. У ёй сабраны ўсе важныя высіупленні і артыкулы Сі Цзіньпіна, калі ён працаваў сакратаром акружнога парткама акругі Ніндэ правінцыі Фуцзянь у перыяд з верасня 1988 да мая 1990 года. Мінула ўжо больш за дваццаць гадоу і, гартаючы гэту кнігу, мы ледзь не на кожнай старонцы можам убачыць словы «практыка» і «дзеянні». Гэта выразна сведчыць аб тым, што генеральны сакра-тар Сі Цзіньпін ужо з маладосці надаваў вялікую ўвагу дзеянням. У гэтай кнізе ён пісаў: «Я вельмі паважаю ўчынкі. Практыка — гэта канкрэтныя дзеянні, і менавіта гэтым яна пераўзыходзіць веды».
Чаму Сі Цзіньпін так паважае дзеянні? Давайце паслухаем, што кажа пра гэта генеральны сакратар.
1. Дзеянне пта аснова
Сі Цзіньпін
«Для вялікага подзвігу патрэбны вялікія памкненні, для вялікай справы — няспынная праца». Кітай доўгі час зна-ходзіўся на пачатковым этапе пабудовы сацыялізму, для ажыццяўлення кітайскай мары, дасягнення добрага ўзроў-ню жыцця для ўсяго народа нам неабходна вырашыць скла-даныя задачы, а шлях далёкі, ад кожнага з нас патрабуецца і надалей прыкладаць вялікія намаганні і не баяцца вялікага аб'ёму працы.
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што чулі, генеральны сакратар сказаў на першым пасяджэнні XII сесіі УСНП 17 сакавіка 2013 года. У пра-мове ён ужыў цытату «Для вялікага подзвігу патрэбны вялікія памкненні, для вялікай справы — няспынная праца», якое дачы-ненне яна мае да стараннага стаўлення да сваіх абавязкаў? Давайце павітаем каментатара класічных тэкста^ прафесара Кітайскага на-роднага ўніверсітэта спадара Маа Пэйці.
131
Перадача 7
Каментатар класічных тэкстаў Маа Пэйці:
Выраз «Для вялікага подзвігу патрэбны вялікія памкненні, для вялікай справы — няспынная пра-ца» паходзіць з тэксіу «Кніга гісторыі», главы «Чжоу шу». «Кніга гісторыі» — важны канфуцы-янскі твор, кніга, у якой запісаны падзеі сгаражыт-най гісторыі. 3 якой сітуацыяй суадносіцца гэты выраз? Як вядома, у старажытнасці былі дынастыі Ся, Шан, Чжоу. Дынастыя Чжоу змяніла дына-
Mqq Пэйці сгыю Шан, перамагла племя хуайі. Пасля вяртання
ў сталіцу перасцерагаючы сваіх чыноўнікау Чжоу Чэнван сказаў: «Чыноўнікі любога ўзроўню, старанна выконвайце сваю працу». Што гэта абазначала? «Старанна выконваць сваю пра-цу» — гэта значыць адказна сгавіцца да сваёй прафесіі і спраў, якія ты павінен выконваць. Разам з тым, ён сказаў: «Навучыце вашых падна-чаленых таму, што для вялікага подзвііу патрэбны вялікія памкненні, для вялікай справы — няспынная праца». Гэта значыць, калі хочаш здзейсніць вялікі подзвіг; трэба мець высокія памкненні; калі хочаш зрабіць вялікую справу, трэба прыкладаць намаганні, трэба рупліва працаваць.
Такім чынам, трэба прыкладаць вялікія намаганні, да таго ж сум-ленна выконваць свае абавязкі. Што гэта значыць? Гэта значыць цвёрда і няспынна, сур'ёзна імкнуцца да вырашэння задач. Без на-магання^ без няспыннай працы немагчыма дасягнуць поспеху.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Маа Пэйці. Памкненні і старан-насць: памкненне задае кірунак, стараннасць вызначае шлях. Той, хто мае высокія памкненні, не баіцца цяжкасцей і небяспекі, а той, для каго ўласцівая стараннасць, абавязкова ўвасобіць у жыццё вялікія памкненні. Настаўнік Маа, ці былі ў старажытнасці гісто-рыі пра тое, як сумленнае выкананне сваіх абавязкаў дапамагала ў ажыццяўленні высокіх памкненняў? Калі, ласка, раскажыце.
Каментатар класічных тэкстаў Маа Пэйці:
На самай справе ў старажытнасці было шмат людзей, якія дася-галі поспеху дзякуючы высокім памкненням, і ўсе яны ставілі свае мэты яшчэ ў дзяцінстве. Напрыклад, Чжугэ Лян захапляўся вайско-вай стратэгіяй, ён імкнуўся спазнаць Паднябесную і таму паста-янна назіраў за ўсім вакол. У яго былі памкненні, і ён хацеў да-
132
Найвышэйшыя веды —у дзеянні
сягнуць свайго ідэала. Памкненні такіх людзей акрэсліваліся ўжо з дзяцінства, згадаем, напрыклад, гісторыю пра тое, як збіраліся светлякі, каб атрымаць святло для чытання кнігі, ці навучанне пры адлюстраваным снегам святле, калі няма за што набыць свечку, ці пра тое, як вучань стаяў на снезе каля дзвярэй настаўніка Чэна. Пошук настаўніка, імкненне вучыцца праяўляліся ў дзяцінстве. Як мы бачым з прыкладаў старажытнасці, не было ніводнага чалавека, які 6 дасягнуў поспеху і не выяўляў бы з самага пачатку высокіх памкненняў.