Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
70 Цзяцзін («Цудоўнае супакаенне») дэвіз кіравання імператара дынастыі Мін Чжу Шыцзуна
(1522-1566).
112
Галоўнае ——каб чыстае паветра запаўняла неба і зяшю коіўся, казаў, што той, хто добра працуе — ідзе на павышэнне, хто працуе кепска — паніжаецца ў пасадзе. Таму Ван Жусюэ, які працаваў надзвычай добра, можа праз некалькі гадоў з'еха“ь з вобласці Жунань, і што тады рабіць? Яшчэ адзін адукаваны ча-лавек, Хэ Тан, у сваім артыкуле напісаў, што сумаваць не трэба, бо як можна прадказаць тое, што ў будучыні новы чыноўнік не будзе лепшым за Ван Жусюэ? Таму не трэба турбавацца, лепш цешыцца шчасцем, якое прынясе новы кіраўнік для простых люд-зей у той час, калі будзе тут служыць.
Гэта вельмі знакамітая і шырока распаўсюджаная гісторыя, якая паказвае, што канцэпцыя «калі бачыш мудрага чалавека, ду-май, як быць падобным да яго» глыбока пранікла ў свядомасць людзей.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй прафесару Ван Ліцюню за аповед.
Калі гаворка ідзе пра самаўдасканаленне членаў Камуністычнай партыі Кітая ў новы час, станоўчыя прыклады граюць вельмі важную ролю. Разам з тым, засцярога, якую можна атрымаць ад адмоўных прыкладаў, мае вялікае значэнне, і гэта ўнутранае патра-баванне самаўдасканалення.
У такім разе да якіх аспектаў можна прыкладаць намаганні? Якія выказванні зрабіў Сі Цзіньпін наконт выхавання партыйнага па-дыходу? Давайце паслухаем меркаванне прафесара Го Цзяньніна.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Перш за ўсё давайце падумаем, што такое самаўдасканаленне? Чаму яго вылучае генеральны сакратар, да таго ж настолькі акцэн-туе на ім увагу?
Цвёрда прытрымлівацца самаўдасканалення — гэта неабходная ўмова стварэння самаадданага і згуртаванага палітычнага асярод-дзя ўнутры партыі.
3 кастрычніка 2018 года на першым пасяджэнні УСНП XIII склікання падчас сустрэчы з дэлегатамі ў Чунціне генераль-ны сакратар Сі Цзіньпін адзначыў, што палітычнае асяроддзе не адрозніваецца ад прыроднага: нават нязначнае паслабленне ўвагі прыводзіць да забруджвання. Калі ў выніку з^ўляюцца праблемы і ты хочаш зноў вярнуцца назад, то мусіш заплаціць за гэта вялікую цану. У сувязі з гэтым узгадваецца верш Ван Янміна: «У людзей ёсць з сабой компас, корань усяго існага ў сэрцы». Пад «сэрцам»
пз
Перадача6
маецца на ўвазе сумленне, інтуіцыя, характар і маральныя якасці чалавека. Партыйная культура, ідэалы і перакананні — гэта сучас-нае вучэнне аб духоўным развіцці членаў КПК, іх падмурак. Без яго воля можа паслабіцца, ёсць небяспека згубіць кірунак, стра-ціць сумленне, і тады нават веды могуць прынесці зло. Каб быць чалавекам, спачатку трэба працаваць над сабой, таму мы павінны разглядаць працу над сабой, як асноўную задачу, як першы крок у жыцці.
Самаўдасканаленне — абавязковы пункт у навучанні ўсеба-коваму прытрымліванню партыйнай дысцыпліны. Пачынаючы з XVIII з'езда КПК, у нас з'явіліся новыя канцэпцыі, новыя мета-ды і меры ўздзеяння. Напрыклад, «барацьба з тыграмі і мухамі», «нулявая талерантнасць», «суцэльнае пакрыццё», «адсутнасць сляпых зон», «арганізацыя інспекцыйных груп», «рэтраспектыў-ны погляд»71. А каб выканаць усе гэтыя задачы, трэба пачаць з са-маўдасканалення. Таму, калі глядзець з такога пункту гледжання, гэта не толькі неабходная ўмова захавання партыйнай дысцыплі-ны, але і першы пункт, які неабходна выправіць.
Суровасць у самаўдасканаленні — неад'емная частка нашага вы-хавання і ўвасаблення базавых сацыялістычных каштоўнасцей.
Праца над сабой — гэта першы крок, з якога варта пачынаць. Неабходна сканцэнтраваць грамадскую свядомасць, абапіраючыся на базавыя сацыялістычныя каштоўнасці, дзеля таго, каб накіроў-ваць грамадскія норавы.
Я хачу асабліва падкрэсліць, што працэс самаўдасканалення не з'яўляю““а чымсці ілюзорным, абстрактным, гэта канкрэтны, практычны працэс, які павінен увасабляцца ў нашым навучанні, працы, жыцці.
Хачу пазнаёміць вас з выбітным камуністам Лі Ваньцзюнем. Ён працуе зваршчыкам у акцыянернай кампаніі CRRC Corporation Limited. На самым звычайным працоўным месцы ён дасягнуў нез-вычайных, бліскучых поспехаў. Дзякуючы вынайдзенай ім тэхніцы зваркі яго назвалі «майстрам зваркі», і ў 2016 годзе Цэнтральнае тэлебачанне абрала яго чалавекам, які ўзрушыў Кітай, а на XIX з'ездзе КПК ён атрымаў званне выдатнага камуніста. На пра-цягу трыццаці гадоў з дапамогай зварачнай гарэлкі, найлепшай тэхнікі зваркі, руплівага стаўлення да працы, ён вельмі выразна раскрыў прафесійны дух і імкненне да ідэалу, прадэманстраваў талент майстра. Згодна з афарызмам Лі Ваньцзюня, тэхніку трэба
Пералічаны задачы па барацьбе з карупцыяй. (Заўв. рэд.)
114
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
даводзіць да дасканаласці, кожны выраб пераўтвараць у мастацкі твор. Гэта яго ўлюбёны выраз, які ўвасобіў гартаванне характару, працы над сабой камуніста на звычайным працоўным месцы.
Таварыш Лі Ваньцзюнь сёння прыйшоў да нас на праграму, і мы вельмі хочам паслухаць, што ён раскажа нам пра сваю працу.
Вядучы Кан Хуэй:
Давайце павітаем майстра найвышэйшага разраду супра-цоўніка кампаніі CRRC Corporation Limited, выдатнага камуніста Лі Ваньцзюня, паслухаем яго гісторыю пра зварачную гарэлку. Павітаем яго! Спадар Лі, добры дзень.
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Добры дзень!
Вядучы Кан Хуэй:
Толькі што настаўнік ГЬ Цзяньнін расказаў пра оіадара Лі. У спадара Лі ёсць афарызм — кожны прадукт зваркі пераўтвараць у мастацкі выраб. Сёння ён прынёс нам паказаць адзін з іх, бачыце?
3 выгляду нібы вельмі просты, але, калі ўважліва паглядзець на абодва канцы, на кож-
Лі Ваньцзюнь
ным можна ўбачыць адтуліны. Які дыяметр гэтых адтулін?
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Дыяметр састаўляе 1,8 міліметраў.
Вядучы Кан Хуэй:
1,8 міліметраў.
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Вельмі маленькі.
Вядучы Кан Хуэй:
Таму ні з хуткім, ні з марудным рэжымам працы зварачнай гарэ-лкі гэта зрабіць было немагчыма?
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Так. Рэжым полымя павінен быць працягласцю ў некалькі дзяся-
тых секунды.
115
Перадача 6
Вядучы Кан Хуэй:
Некалькі дзясятых секунды?
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Так.
Вядучы Кан Хуэй:
Мы толькі што чулі ваш афарызм: кожную прамысловую адзін-ку пераўтвараць у мастацкі твор. Акрамя таго, мы ведаем, што мастацкія творы варта паказваць усім, каб даць магчымасць імі любавацца. А вы вырабляеце вельмі шмат зварных дэталей, якія ніхто не бачыць, навошта тады такія высокія патрабаванні да сябе, я 6 сказаў, залішне жорсткія крытэрыі?
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Таму што мы вырабляем вагонныя вазкі для хуткаснай чыгункі, і якасць вазка ўплывае на хуткасць і бяспеку руху. Як вядома, хут-касць цягнікоў ужо цяпер дасягае трохсот кіламетраў у гадзіну.
Вядучы Кан Хуэй:
I пастаянна расце.
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Так. Гэта адпавядае хуткасці самалёта, які ўздымаецца ў павет-ра, і з такой хуткасцю цягнікі праязджаюць сотні тысяч кіламе-траў штогод. Такім чынам, патрабаванні да кожнага зварнога шва вельмі жорсткія, ні ў якім разе нельга дапускаць дэфекту. Пры та-кой высокай хуткасці нават маленькі шлак нясе схаваную небяс-пеку для цэлага вагона. Таму ад нас патрабуецца найвышэйшы ўзровень якасці, таму мы пераўтвараем кожны выраб у мастацкі твор.
Вядучы Кан Хуэй:
Як мы бачым, вы робіце так не дзеля атрымання ўхвалы, а рупліва выконваеце сваю працу згодна з прафесійнымі патрабаваннямі.
Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь:
Мы адчуваем сваю адказнасць.
116
Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
Вядучы Кан Хуэй:
Так, мы памятаем словы генеральнага сакратара, якія пачулі сён-ня: «Не трэба хваліцца колерам скуры». Менавіта так выхоўваецца сапраўдны майстар, сапраўдны камуніст.
Дзякуй, спадар Лі, спадзяемся, што Вы дасягняце яшчэ большых поспехаў у працы, каб чыгунка ў Кітаі няспынна павялічвала хут-касць. Дзякуй Вам!
Вялікія майстры, якія не адступаюць перад цяжкасцямі, рэаль-нымі ўчынкамі даказваюць місію, якую бяруць на сябе члены Камуністычнай партыі Кітая. Побач з намі знаходзіцца вельмі шмат такіх людзей, як спадар Лі Ваньцзюнь: гэта нікому не вядо-мыя барацьбіты, шчаслівыя творцы, якія трымаюць цвёрдую аба-рону на сваім рабочым месцы.
Гісторыя, якую толькі што расказаў спадар Лі Ваньцзюнь, даз-воліла нам яшчэ глыбей адчуць тое, пра што казаў прафесар Го Цзяньнін, што такое новае вучэнне аб выхаванні маральных якас-цей камуністаў у новую эпоху, што ў працэсе самаўдасканалення праца ідзе над душой, над сістэмай каштоўнасцей, над інтуіцыяй, над перакананнямі, а ў дачыненні да членаў КПК праца вядзецца і над партыйным падыходам.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін неаднойчы выказваўся наконт няспыннага выкоўвання партыйнай культуры, давайце паслухаем адно з яго выказванняў.
2. Навошта патрэбна самаўдасканаленне?
Сі Цзіньпін
Неабходна пастаянна адпавядаць узроўню, які задаецца статутам партыі, правяраць сябе на адпаведнасць высокім крытэрыям, «ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы»70, няспынна сачыць за сабой, пераасэнсоўваць свае ўчынкі, падштурхоўваць сябе ісці наперад.
72 Цытата з кнігі «Шу цзін», главы «ІПан шу», часткі «Ісюнь».
117
Перадача6
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар пра-мовіў 28 чэрвеня 2013 года на агульнанацыянальнай працоўнай канферэнцыі арганізацый. У гэтай прамове генеральны сакратар таксама ўжыў выраз з класічнага твора «ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы». Адкуль ён паходзіць, які сэнс мае? Просім патлумачыць прафесара Ван Ліцюня.
Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь:
Радкі «ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы» паходзяць з кнігі «Шан шу». Асноўны сэнс у тым, што, сыходзячы з сучаснага пункту гледжання, трэба быць патрабаваль-ным да сябе і памяркоўным да іншых людзей. Дасягненне стро-гасці, з аднаго боку, і памяркоўнасці, з другога — вельмі цяжкая задача ў межах працы над сабой.
Прывяду прыклад з гісторыі. Яе можна знайсці ў кнізе «Сун шы», у главе «Жыццё Люй Мэнчжэна».
Люй Мэнчжэн — славуты чыноўнік эпохі Сун. Ён займаў па-саду дарадцы і памочніка першага міністра. Якія абавязкі былі ў такога чыноўніка? Ён быў намеснікам першага міністра. У пер-шы дзень, калі ён прыйшоў на аўдыенцыю да імператара, адзін з чыноўнікаў гучна спытаў: «Гэты хлапчук можа быць дарадцам?» Люй Мэнчжэн вельмі добра пачуў гэта. У выніку хоць ён і пачуў, але можна лічыць, што і не пачуу, бо так і пайшоў далей. Яго спада-рожнікі вельмі раззлаваліся, сказалі, як можна такое казаць? I пра-паноўвалі Люй Мэнчжэну запытацца ў таго чалавека яго імя. Люй Мэнчжэн адказаў, ні ў якім разе не пытайцеся, бо тады ніколі яго імя не забудзеце. Калі не будзеце ведаць яго імя, справа на гэтым і скончыцца. Люй Мэнчжэн так і не запытаўся, не даведаўся, хто быў той чалавек. На гэтым гісторыя і скончылася.