Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе (прафесар Цэнтральнай пар-тыйнай школы ЦК КПК)
Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй (прафесар Цэнтральнага Паўднёвага ўніверсітэта)
Спецыяльныя госці Хэ Цюсун (намеснік дырэктара дома састарэ-лых Сыцзіцін раёна Хайдзянь горада Пекіна), Ван Юньхун (галоўны спецыяліст па догляду ў доме састарэлых Сыцзіцін раёна Хайдзянь горада Пекіна)
89
Перадача5
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цыта-ты з выказванняў генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан ^эй.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Цэнтральнага нацыянальнага ўніверсітэта і Пекінскага ўніверсітэта транспарту, якія сёння прыйшлі на праграму.
У Кітаі часта можна пачуць выраз «найваж-нейшы з усіх маральных прынцыпаў — гэта шанаванне бацькоў». Чаму так падкрэсліваецца важнае значэнне сыноўняй пачцівас-ці (сяа)? Таму што ў кітайскай кулыуры гэта лічыцца прырод-най здольнасцю людзей, і ў сучасную эпоху мы надаем такое ж значэнне нормам сыноўняй пачцівасці. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін прыкладае вялікія намаганні, каб развіваць ідэалагічную канцэпцыю павагі ў бок павагі да старэйшых і любові да бацькоў. Сённяшняя праграма прысвечана прынцыпу сыноўняй пачцівас-ці. 3 дапамогай цытат з класічных твора^ якія сустракаюцца ў пра-мовах генеральнага сакратара, мы зможам глыбей асэнсаваць кан-цэпцыю павагі да старэйшых і любові да бацькоў новай эпохі.
Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара прафесара Цэнтральнай партыйнай школы спадара Ван Цзе.
Ван Цзе
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Усім добры дзень! Сёння мы пагаворым пра сыноўнюю пачцівасць.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін з пашанай ставіцца да бацькоў і выступае за актыўнае рас-паўскзджванне канцэпцыі «Калі даглядаеш сваіх бацькоу не трэба забывацца пра іншых старых». Да таго ж, у дакладзе на XIX з'ездзе КПК ён вы-ступіў з ініцыятывай заахвочвання імкнення да дабра, любові да родных, адданасці Радзіме і вер-насці народу.
У адным слове сяа (сыноўняя пачцівасць) змяшчаюцца шчырыя пашана і клопат усіх сыноў і дачок кітайскага народа да бацькоў, дапамогу грамадства ўсім старым людзям. Адно слова «любоў» увасабляе моцнае пачуццё мільёнаў бацькоў да сваіх дзяцей і сама-
90
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
адцаную адплату мільёнаў дзяцей за любоў і клопат бацькоў, якія яны атрымалі ў дзяцінстве.
Сёння мы абмяркуем два пытанні:
Першае — пачцівасць да старэйшых, любоў да бацькоў.
Другое — пашана і павага да старэйшага пакалення.
Давайце паслухаем, што Сі Цзіньпін казаў наконт першага пытання.
1. Пачцівасць да старэйшых, любоў да бацькоў
Сі Цзіньпін
Кітайская нацыя са старажытных часоў надавала вялікае значэнне сям'і, роднасным пачуццям. Такія паняцці, як узае-масувязь сям'і з росквітам ва ўсіх справах, сямейнае шчасце, павага да старых і любоў да малых, паняцце дабрадзейнай жонкі і пяшчотнай маці, клопат жанчыны пра мужа і дзяцей, ашчаднае вядзенне гаспадаркі выразна ілюструюць гэту кан-цэпцыю. «У пяшчотнай маці нітка ў руках, яна рыхтуе адзен-не для сына. Шывок за шыўком прашывае яна, баіцца, што сын са спазненнем прыедзе. Хто сказаў, што маладая трава здольная адцзячыць вясноваму сонцу за цеплыню?» Верш танскага паэта Мэн Цзяа56 вельмі пранікліва малюе глыбокую любоў да сям'і, уласцівую для кітайцаў.
...................................................W
Вядучы Кан Хуэй:
Гэта ўрывак з прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна пад-час Свята вясны ў 2015 годзе. Тут ён цытуе верш танскага паэта Мэн Цзяа «Песня сына, які збіраецца ў дарогу».
Гэты верш добра ўсім вядомы, нават дзеці ў дзіцячым садку яго ведаюць. Аднак, сябры, хачу сказаць, што сапраўды зразумець гэты верш у маладым узросце можа быць няпроста.
Я хачу запытацца, хто з вас ведае, у якім узросце Мэн Цзяа напі-саў гэты верш? Дзяўчына, калі ласка.
58 Мэн Цзяа (751-814) 一 адзін з вялікіх паэтаў эпохі Тан, яго паэзія добра вядомая і дагэтуль папулярная ў Кітаі. (Заўв. рэд.)
......91 ........
Перадача5
Глядач:
Мяркую, Мэн Цзяа напісаў гэты верш, калі ў маладосці з^зджаў з дому.
Вядучы Кан Хуэй:
Вы кажаце, напісаў у маладосці. Усе лічаць, што гэты верш напі-саны маладым чалавекам, так?
Аднак я скажу вам правільны адказ. Гэты верш, у якім апяваецца шчырая любоў маці, быў напісаны, калі Мэн Цзяа было пяцьдзя-сят гадоў, а гэта ў старажытнасці лічылася ўзростам, калі чалавек спазнае волю Неба.
Такім чынам, з чым давялося сутыкнуцца паэт^ калі ствараўся гэты верш, якім чынам ён здолеў пакінуць нашчадкам добрую сла-ву? Давайце паслухаем адказ каментатара класічных тэкстаў пра-фесара Цэнтральнага Паўднёвага ўніверсітэта спадарыню Ян Юй.
Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
Прывітанне, сябры!
Толькі што дзяўчына адказала нам, што гэты верш, магчыма, быў напісаны паэтам у маладо-сці, калі ён развітваўся з маці, каб выправіцца Ў Дарогу.
На самай справе, я думаю, такі адказ нарад-жаецца ад пачуцця^ да таго ж гэта сапраўды так, калі абапірацца на свой асабісты досвед. Большасць гасцей, якія прыйшлі сёння на пра-
граму, — гэта студэнты ўніверсітэтаў, шмат хто прыехаў у Пекін здалёк, магчыма, упершыню пасля сканчэння школы пакінуў дом, упершыню апынуўся далёка ад бацькоў, пачаў вучыцца далёка ад роднага дому. Перад ад'ездам, часта менавіта бацькі старанна збіраюць рэчы, хвалююцца, каб дзеці нічога не забылі ўзяць. Таму верш «Песня сына, які збіраецца ў дарогу» выклікае ў моладзі ад-чуванне, што ён быў напісаны пад уплывам тугі перад першым расстаннем з маці, што гэта верш, напісаны для таго, каб адцзячьь ць маці, аддзячыць бацьку за іх клопат і любоў.
Вядома, гэта наша адчуванне, але яно не супадае з рэальнымі гістарычнымі фактамі. Аўтар верша — Мэн Цзяа, вядомы паэт эпохі Сярэдняй Тан. Нягледзячы на тое, што ён быў вельмі та-ленавітым, здаць экзамен на ступень цзіньшы59 ён не мог вельмі
59
Сталічны экзамен, найвышэйшая ступень у экзаменацыйнай сістэме эпохі Тан.
92
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
доўга і атрымаў ступень цзіньшы толькі ва ўзросце 46 гадоў. Як мы ведаем, у эпоху Тан атрыманне ступені зусім не азначала, што можна было адразу пачынаць служыць, яшчэ трэба было прай-сці экзамены ва ўстанове, якая адбірала чыноўнікаў на службу, да таго ж, неабходнай умовай для паступлення на службу была наяўнасць вакансій і рэкамендацый важных асоб. Таму пасля таго, як у 46 гадоў Мэн Цзяа здаў экзамен, прайшло яшчэ чаты-ры гады перад тым, як ён нарэшце атрымаў накіраванне ехаць на службу ў павет Ліянсянь60 на пасаду сяньвэя61. Можа здацца, што такая пасада не надта прывабная, але для Мэн Цзяа гэта значыла, што ён нарэшце атрымаў доўгачаканую пасаду і хоць невялікі прыбытак, на які можна было ўтрымліваць сям'ю. Так ва ўзросце пяцідзесяці гадоў ён прыехаў у Ліян, і першае, што ён хацеў зрабіць, — гэта хутчэй вярнуцца дадому, каб забраць маці да сябе ў Ліян. Таму гэты верш напісаны не ў маладосці з наго-ды расстання з маці, а ў прадчуванні таго, што нарэшце можна забраць маці да сябе і даглядаць яе. Вось так быў напісаны верш «У пяшчотнай маці нітка ў руках, яна рыхтуе адзенне для сына. Шывок за шыўком прашывае яна, баіцца, што сын са спазненнем прыедзе. Хто сказаў, што маладая трава здольная аддзячыць вяс-новаму сонцу за цеплыню?»
Мне падаецца, надзеўшы адзенне, якое маці сшыла сваімі рукамі, сын будзе адчуваць сябе спакойна і радасна незалежна ад таго, як далёка ён ад дома, як доўга ён знаходзіцца на чужыне, галоўнае — памятаць пра родны дом, пра тое, што маці чакае яго. Калі ка-заць, што для сына, які едзе ў дальнюю дарогу, найбольш просты сродак выяўлення любові маці да сына з'яўляецца цыраванне яго адзення, то глыбокая любоў і ўдзячнасць сына, думаю, яшчэ больш каштоўная, чым бескарыслівая любоў маці. Таму, па маім разуменні, галоўная думка выказана не ў першых чатырох радках верша, а ў апошніх двух: «Хто сказаў, што маладая трава здольная адцзячыць вясноваму сонцу за цеплыню?»
На маю думку, «маладая трава здольная аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню» — гэта цудоўны радок. Як мы даведаліся, Мэн Цзяа толькі ў 46 гадоў здаў экзамен на ступень цзіньшы, у 50 га-доў нарэшце атрымаў пасаду, пасля чаго змог забраць маці да сябе. Думаю, калі 6 не маці, якая ўвесь час падтрымлівала яго, ён бы даў-но адмовіўся ад далейшых спроб і так і не дасягнуў бы сваёй мэты.
60 Знаходзіцца ў правінцыі Цзянсу.
61 Сяньвэй пасада кіраўніка аховы павета з паліцэйскімі функцыямі.
93
Перадача5
У двух апошніх радках мы можам бачыць, які сорам адчуваў Мэн Цзяа перад сваёй маці.
Вядома, для кожнай маці будзе не так важна, ці зрабіўся сын вялікім чыноўнікам альбо колькі ён зарабляе, нашмат важней тое, каб сын быў побач. Таму не так важна, якую форму прымае падзя-ка, найбольш значнае тое, ці дзеці «здольныя аддзячыць».
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй прафесару Ян Юй за тлумачэнне.
Сёння мы гаворым пра сыноўнюю пачцівасць, і хачу вылучыць яшчэ адзін аспект — натуральны, прыроджаны характар любові. Як мы ведаем, любіць трэба вучыцца, і любіць бацькоў трэба вучыцца. Для кожнай эпохі характэрна свая атмасфера і свая сістэ-ма каштоўнасцей. Таму я хачу запытацца ў нашых гасцей, ці ёсць у вас пытанні альбо думкі, якімі вы хочаце з намі падзяліцца? Калі ласка, дзяўчына ў першым раду.
Глядач:
На самай справе, у мяне ёсць пытанне, якое мяне вельмі хвалюе. Я купіла маме даволі дарагія чаравікі, а пасля пабаялася, што мама будзе перажываць, што яны занадта дарагія. Таму я сказала ёй, што яны танныя. Ці гэта азначае, што я падманула яе і гэтым самым парушыла прынцып пачцівасці да бацькоў?
Вядучы Кан Хуэй:
Каго з настаўнікаў Вы просіце адказаць?
Глядач:
Прашу адказаць настаўніка Вана.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
У канфуцыянскай культуры Кітая павага да бацькоў ахоплівае не толькі матэрыяльныя патрэбы, што пацвярджаецца выказваннем Канфуцыя: «Зараз сыноўняя пачцівасць успрымаецца як здоль-насць накарміць бацько^ але сабак і коней мы таксама кормім. Без павагі да бацькоў чым адно адрозніваецца ад другога?» Сэнс у тым, што задавальнення адных матэрыяльных патрэб бацькоў не-дастаткова, і гэта толькі малая праява пачцівасці. Таму Цзэн-цзы62 казаў: «Найвышэйшая праява сыноўняй пачцівасці — у павазе да