• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Вядучы Кан Хуэй:
    Сямейныя традыцыі — гэта духоўнае зерне сям'і, сістэма базавых каштоўнасцей. Можна ўзгадаць яшчэ адзін цудоўны выраз: добрыя сямейныя традыцыі — гэта сапраўдная нерухомая маёмасць сям'і. Калі ў тысячах нашых сем'я^ будуць добрыя сямейныя традыцыі, то гэта зробіцца апорай духоўнага будынку нацыі і дзяржавы. Таму Сі Цзіньпін надае такое вялікае значэнне пабудове сям'і і развіццю сямейных традыцый.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Сямейныя традыцыі — гэта тое, што перадаецца з пакалення ў пакаленне, што абумоўлівае нормы стаўлення да людзей і слу-жыць крыніцай духоўнага росту. Далей мы абмяркуем трэцяе пы-танне — значэнне сямейных традыцый.
    81
    Перадача4
    Сі Цзіньпін казаў, што калі з сямейнымі традыцыямі ўсё ў па-радку, тады будуць квітнець маральныя якасці, дабрабыт і спа-кой у сям'і. Калі звярнуцца да гісторыі, тыя вялікія сем'і, якія за-хоўвалі свае традыцыі выхавання на працягу многіх пакаленняў, сумленна ставіліся да людзей, перадавалі нашчадкам літаратур-ную спадчыну, захоўвалі чысціню і праўдзівасць, упарта імкнулі-ся наперад, даюць нам прыклад вечных каштоўнасцей, якія пе-раадольваюць межы часу і прасторы. Гэтыя сямейныя традыцыі і павучанні, нібы эстафетная палачка, перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
    Генеральны сакратар Сі Цзіньпін асабліва падкрэсліваў важнасць сямейных традыцый членаў КПК. Ён заклікаў вучыцца ў тавары-шаў Ян Шаньчжоу, Цзяа Юйлу, Гу Вэньчана, ствараць прыклад цу-доўных сямейных традыцый.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Прафесар Ван Цзе толькі што ўзгадаў, як Сі Цзіньпін заклікаў членаў КПК вучыцца ў Цзяа Юйлу Гу Вэньчана, Ян Шаньчжоу ў стварэнні добрых рэвалюцыйных традыцый у сям'і. Калі казаць пра таварыша Ян Шаньчжоу, усе добра ведаюць пра яго дасяг-ненні, пра тое, як яго высакароднасць і высокія маральныя якасці выяўляліся не толькі ў старанным служэнні народу, але і ў ягонай сям'і. Сёння да нас на праграму прыйшлі спецыяльныя госці — дзве дачкі таварыша Ян Шаньчжоу, Ян Хуэйлань і Ян Хуэйцінь, давайце іх павітаем. Добры дзень!
    Гэта сярэдняя дачка таварыша Ян Шаньчжоу — Ян ^эйлань, а гэта малодшая дачка Ян Хуэйцінь.
    Давайце папросім Ян Хуэйлань расказаць нам пра сямейныя тра-дыцыі ў іх сямЧ.
    Спецыяльны госць Ян Хуэйлань:
    Датычна сямейных традыцый, якія пакінуў нам бацька, я лічу, трэба сказаць пра некаль-кі рэчаў. Як бацька ставіўся да працы і сям'і? Якое стаўленне ў яго было да ўлады і блізкіх? Я магу адказаць так. Што тычылася ўлады, ба-цька быў бездакорна сумленны і справядлівы, забываў пра сябе дзеля агульнай карысці; што тычылася працы, ён упарта змагаўся, трыва-ла пераадольваў усе цяжкасці; што тычылася
    82
    Сям'я — аснова дзяржавы
    сям'і, ён сумленна кіраваў хатнімі справамі, быў гатовы трываць беднасць, але мець пры гэтым чыстае сумленне.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Толькі што спадарыня ^эйлань расказала пра сямейныя трады-цыі сям'і Ян. Пры добрых сямейных традыцыях дачыненні паміж сям'ёй, грамадствам і дзяржавай размеркаваныя абсалютна правільна. Сакратар Ян Шаньчжоу заўсёды разглядаў грамадства як уласную сям'ю, у адрозненні ад некаторых людзей, якія грамад-скія інтарэсы выкарыстоўваюць дзеля асабістых патрэб. Наадварот; усё, што ў яго было, ён аддаваў людзям. Гісторый, якія гэта дэман-струюць, адбылося вельмі шмат. Спадарыня ^эйцінь зараз раска-жа адну з іх.
    Спецыяльны госць Ян Хуэйцінь:
    Памятаю, якраз быў сезон дажджоў, і дах у нашым доме моцна прадзіравіўся. Мама вельмі турбавалася, напісала бацьку ліст; каб ён даслаў нам грошы для рамонту. Мінула не-калькі дзён, ад бацькі прыйшоў ліст з трыц-цаццю юанямі. У лісце бацька пісаў: «На самай справе ў мяне няма грошай, шмат людзей цяпер жывуць нашмат бядней за нас, таму купіце лепш некалькі тазоў і перасунь-це ложкі, каб вада на іх не трапляла». Тады
    Ян Хуэйцінь
    я не вельмі зразумела паводзіны бацькі, а цяпер
    мне зразумела,
    што сэрца бацькі балела за народ, таму ён адмаўляўся ад інтарэсаў
    сям'і дзеля грамадства.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Мабыць, некаторыя не павераць, што такое магчыма, што са-кратар акружнога парткама можа даслаць толькі трыццаць юаней, каб адрамантаваць дах ва ўласным доме. Калі мы паслухаем сло-вы сакратара Ян Шаньчжоу, нам зробіцца зразумела. Ён казаў: «Дзяржава плаціць мне зарплату, як жа я магу думаць толькі пра ўласную сям'ю?» Таму Ян Шаньчжоу сапраўды не пакінуў сваім нашчадкам ніякіх матэрыяльных каштоўнасцей, але ён пакінуў добрыя сямейныя традыцыі, а гэта нашмат важней, гэта невычэрп-нае духоўнае багацце.
    83
    Перадача4
    Мы сардэчна дзякуем спадарыням Ян Хуэйлань і Ян Хуэйцінь за іх гісторыі пра сакратара Ян Шаньчжоу. Цудоўныя сямейныя традыцыі — гэта багацце, якое назаўсёды будзе з вамі. Вялікі дзякуй!
    Мы лічым, што традыцыі ў сям'і Ян Шаньчжоу могуць пераадо-лець межы часу і прасторы і ніколі не страцяць сваёй актуальнасці. Яны не толькі перададуцца наступным пакаленням, але будуць ду-хоўнай каштоўнасцю для ўсёй нацыі і краіны.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Толькі што мы пачулі аповед дачок Ян Шаньчжоу пра традыцыі сваёй сям'і. На самай справе сямейныя традыцыі генеральнага сакра-тара Сі Цзіньпіна былі надзвычай суровымі. Як узгадваў таварыш Ці Сінь, у той час таварыш Сі Чжунсюнь працаваў намеснікам прзм'ера Дзяржаўнага савета і загадчыкам сакратарыята. Працы было надз-вычай шмат; але нягледзячы на занятасць, ён стараўся як мага больш часу праводзіць з дзецьмі. Для яго ў гэтым было сямейнае шчасце і ра-дасць стасункаў з блізкімі ліодзьмі. Кожны вечар ён з задавальненнем займаўся з дзецьмі. Акрамя таго, ён заўсёды знаходзіў час, каб пагава-рыць з імі сам-насам, што прыносіла яму вялікую радасць.
    У нас ёсць ліст; у якім таварыш Сі Цзіньпін у 2001 годзе вінша-ваў бацьку з днём народзінаў. У лісце ён напісаў так: «Беражлівасць бацькі ледзь не пераўзыходзіла межы, суровасць яго выхавання была шырока вядомая, але менавіта пад уплывам бацькі мы з дзяцін-ства прывыклі ашчадна весці гаспадарку У нас было сямейнае вы-хаванне, уласцівае сям'і старога бальшавіка і члена Камуністычнай партыі. Такія сямейныя традыцыі павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне». Можна сказаць, тое, што таварыш Сі Цзіньпін з кадра ніжэйшага звяна зрабіўся кіраўніком партыі і дзяржавы, адбылося пад уплывам павучанняў і асабістага прыклада яго бацькоў.
    Я хачу падкрэсліць, што «шчырыя традыцыі перадаюцца з пака-лення ў пакаленне, літаратурныя творы захоўваюць водар стагод-дзе за стагоддзем». Сямейныя традыцыі — гэта карані, ад якіх мы паходзім, душа, да якой мы ідзём, гэта пачуццё, апора, вера, гэта сапраўдны скарб кітайскай цывілізацыі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Вялікі дзякуй інтэрпрэтатару і каментатару класічных твораў за такія змястоўныя і кранальныя тлумачэнні. У Кітаі часта можна пачуць выраз «адчуванне сям'і і Радзімы», чаму так кажуць? Таму
    84
    Сям'я ——аснова дзяржавы
    што згодна з логікай кітайскага народа, нельга размяжоўваць сям'ю і дзяржаву. Таму і кажуць: «Аснова Паднябеснай — у дзяржаве, ас-нова дзяржавы — у сямЧ». Генеральны сакратар Сі Цзіньпін таму і надае такое вялікае значэнне сям'і і сямейнаму выхаванню, што правільная пабудова сям'і дапаможа нам ствараць і выдатныя сацыя-льныя традыцыі, і бездакорныя партыйныя і палітычныя традыцыі.
    Мы ўвайшлі ў новую эпоху; і, вядома, кожны чалавек пра нешта марыць. У кожнай сям'і ёсць свае мары, а яшчэ ў нас ёсць агульная кітайская мара. Таму давайце любіць снм'ю і Радзіму, разам ім-кнуцца да дабра, назапашваць душэўныя сілы і ўпарта змагацца за дасягненне агульнай кітайскай мары.
    Напрыканцы праграмы давайце ўзгадаем радкі старажытных вершаў, яшчэ раз адчуем пачуцці кітайцаў да роднай краіны.
    Дэкламуе класічныя тэксты Чжу Вэйдун:
    «Сан цзы цзін»
    (урывак)
    He адшліфаваўшы яшм^ не атрымаеш вырабу,
    Без навучання чалавек не спазнае справядлівасць.
    Дзеці павінны з маленства набліжацца да настаўнікаў і сяброў, Каб вучыцца рытуалам і атрымліваць веды.
    Чжу Вэйдун
    Су Сюнь56.
    «Ода радаснаму жыццю»
    (вытрымка)
    Чалавеку небам і зямлёй былі дадзены
    шчырасць і справядлівасць, Ад пачатку ён быў найбольш дасканалым стварэннем. Перш за ўсё навесці парадак у сям'і, а пасля кіраваць дзяржавай, Толькі так пачынаецца самаўдасканаленне.
    Мноства слоў прамудрых не паўплываюць
    на сгасункі паміж людзьмі,
    3 усёй моцы клапачуся пра бацькоў, старанна працую, каб дабрыня была глыбокай як мора.
    56 Су Сюнь (1009-1066) -літаратар, палітычны тэарэтык, гісторык эпохі Сун.
    85
    Перадача4
    Лінь Цзэсюй57.
    «Еду ахоўваць мяжу і перадаю вестачку сямЧ»
    (урывак)
    Mae сілы знікаюць, ноша цяжкая, даўно ўжо я знемагаю,
    Зноў і зноў адказнасць бяру на сябе, так што целам даўно састарэў, Невысокія здольнасці, вядома, не варта падтрымліваць.
    Калі для дзяржавы будзе патрэбна, без разважанняў аддам жыццё. Няўжо магу збегчы ў цяжкія часы, а быць побач, толькі калі ўсё спакойна?
    57 Лінь Цзэсюй (1785-1850) імператарскі чыноўнік эпохі Цын.
    86
    ПЕРАДАЧА 5.
    Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
    Асноўныя тэмы выпуску:
    1.	Пачцівасць да старэйшых, любоў да бацькоў
    2.	Пашана і павага да старэйшага пакалення
    Аддзячыць вясноваму сонцу 3Q цеплыню
    Тэма сённяшняй праграмы — «сыноўняя пачцівасць». Мы вы-бралі для разгляду старажытны верш, які сустракаецца ў прамове ге-неральнага сакратара Сі Цзіньпіна: «У пяшчотнай маці нітка ў руках, яна рыхтуе адзенне для сына. / Шывок за шыўком прашывае яна, / Баіцца, што сын са спазненнем прыедзе. / Хто сказаў, што маладая трава здольна аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню?» 3 пункту гледжання сыноўняй пачцівасці раскрываюцца традыцыйныя мараль-ныя якасці — павага да старых і любоў да бацько^ дэманструюцца практычныя дзеянні Сі Цзіньпіна для рэалізацыі канцэпцыі сыноўняй пачцівасці: «Калі даглядаеш сваіх бацькоў, не трэба забывацца пра ін-шых старых». Акрамя таго, ажыццяўленне канкрэтных мер, якія ўла-да прымае для падтрымкі і шанавання старых, іх утрымання, аказання своечасовых медыцынскіх паслуг; забеспячэння жыллём і насыча-насці вольнага часу. Прыкладаюцца намаганні для таго, каб канцэп-цыя «сыноўняй пачцівасці» зрабілася часткай дзяржаўнай стратэгіі, прапаганды сістэмы базавых сацыялістычных каштоўнасцей. Гэта паспрыяе ўвасабленню паняцця «сыноўняй пачцівасці» ў канцэпцыі вялікай пачцівасці, вялікай любові, вялікага абавязку, дадасць багаты змест і новую жыццёвую моц у гэтае паняцце, распачне новую ста-дыю яго развіцця.