• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Выраз «Аснова Паднябеснай — у дзяржаве, аснова дзяржавы — у сям'і» ўзяты з класічна-га твора «Мэн-цзы»: «У людзей ёсць вечныя словы: Паднябесная, дзяржава, сям'я. Аснова Паднябеснай — у дзяржаве, аснова дзяржа-вы — у сямЧ». Вечныя словы — гэта значыць афарызмы, якія сведчаць аб тым, што асно-ва Паднябеснай, дзяржавы і дома — у сям'і,
    Чжаа Дунмэй
    71
    Перадача4
    а аснова сям'і — у асобным чалавеку. Кожны чалавек павінен вьі-казваць павагу і прыкладаць намаганні, каб зрабіцца добрым чала-векам, працаваць над сабой, толькі пасля таго можна пабудаваць цудоўную, гарманічную сям'ю, толькі тады ў дзяржаве можа быць парадак, толькі так у Паднябеснай можа надысці спакой.
    Фактычна, гэта праграма комплекснай, практычнай пабудовы цудоўнага грамадства. Сярод асноўных паняццяў ——Паднябесная, дзяржава, сям'я — першаснай адзінкай на самай справе з^ляецца менавіта сям'я, а не асобны чалавек. Таму што, як мы ўжо чулі, чалавек — гэта вынік сямейнага выхавання.
    Хочацца расказаць адну старадаўнюю гісторыю. Мабыць, усе чулі пра тое, як Сыма Гуан45 разбіў гліняны збан. Гісторыя пра ге-раічны ўчынак Сыма Гуана, які спакойна і смела разбіў збан, каб выратаваць таварыша, распавядаецца пачынаючы з эпохі Сун і да сённяшняга дня. Аднак мы можам бачыць, што ў творах Сыма Гуана няма пра гэта згадак. Дык які выпадак з дзяцінства, паводле ягоных запісаў, пакінуў найбольш глыбокае ўражанне? Мабыць, гэта гісторыя пра зялёны грэцкі арэх.
    У той час Сыма Гуану было пяць-шэсць гадоў. У яго была сястра, нашмат старэйшая за яго. Калі яны аднойчы разам гулялі, захацелі пачысціць зялёны грэцкі арэх. Як мы ведаем, ачысціць зялёны грэцкі арэх вельмі цяжка, Сыма Гуан з сястрой спрабавалі вельмі доўга, але ўсё адно так і не змаглі пачысціць. Сястра страціла на-дзею і пайшла займацца справамі. Сыма Гуан застаўся і далей пра-цягваў спробы пачысціць гэты арэх. У той час да іх у дом прыйшоў стары слуга, які быў вельмі дасведчаным чалавекам. Ён палажыў арэх у гарачую ваду і пасля лёгка пачысціў яго. Пачысціўшы арэх, той слуга пайшоў. Сыма Гуан застаўся і пачаў гуляць з тым арэхам. Калі прыйшла сястра, то запыталася ў яго: «Хто пачысціў арэх?» Малы Сыма Гуан вельмі задаволена сказаў: «Гэта я пачысціў». Тады яго бацька сумна сказаў: «Я ўвесь час быў побач, назіраў за табой і бачыў усё ад пачатку і да канца. Як ты, такі малы, мо-жаш гэтак маніць?» Пасля такіх слоў бацькі хлопчык больш ніколі не маніў, настолькі глыбока гэты выпадак адбіўся ў памяці Сыма Гуана.
    Мінула шмат гадоў, калі Сыма Гуан у лісце напісаў пра той вы-падак. Як ён сам каза% пасля таго ён больш ніколі не маніў і не хваліўся. He маніць, быць праўдзівым чалавекам — гэта запавет, які Сыма Гуан атрымаў ад бацькі. Пасталеўшы, Сыма Гуан набыў
    45 Сыма Гуан (1019-1086) палітык, гісторык эпохі Сун.
    72
    Сям'я — аснова дзяржавы
    яшчэ больш глыбокае разуменне, што значыць быць праўдзівым. Ён каза弘 што праўдзівасць павінна сыходзіць з глыбіні сэрца. Калі ў цябе праўдзівае, шчырае сэрца, тады іншыя людзі могуць гэта адчуць. Шчыра і праўдзіва ставіцца да іншых і да сябе, не хаваць свае пачуцці, смела выказваць свой пункт гледжання, прытрымлі-вацца прынцыпаў, захоўваць ідэалы — вось правілы, якімі кіраваў-ся Сыма Гуан на працягу ўсяго жыцця.
    Акрамя таго, аднойчы, калі ад Сыма Гуана з'язджа^ вучань, ён прыйшоў да Сыма Гуана і папрасіў: «Настаўнік, ці не маглі 6 Вы сказаць мне дэвіз?» Сыма Гуан доўга думаў, а пасля сказаў: «Калі табе трэба дэвіз, то няхай гэта будзе слова «праўдзівасць». Вучань запытаўся, як можна быць праўдзівым, і Сыма Гуан адказаў: «Пачынай з таго, што ніколі не хлусі». Сыма Гуан усё жыццё ста-раўся быць праўдзівым чалавекам, усім сэрцам гэтага прытрым-ліваўся і да таго ж сеяў такое ж цудоўнае насенне ў сваіх вучнях. Зерне шчырасці трапіла ў душу Сыма Гуана ў дзіцячьія гады, тады, калі ён пачуў горкі дакор бацькі.
    Добрыя сямейныя традыцыі выхоўваюць чалавека, сеюць цу-доўнае насенне, якое пасля распаўсюджваецца па-за межамі сям'і, уплывае на многіх людзей. Такім чынам, будуюцца больш гарманічныя і трывалыя сацыяльныя стасункі. У гэтым і ёсць сэнс выраза «Аснова Паднябеснай у дзяржаве, аснова дзяржавы ў сямЧ».
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй прафесару Чжаа Дунмэй за аповед. Добрыя сямейныя традыцыі выхоўваюць чалавека, сеюць цудоўнае насенне, Вы ска-залі вельмі трапна. На маю думку, калі мы ўсе будзем адчуваць уплыў станоўчага сямейнага выхавання ў кожнай сям'і, гэта будзе вельмі добра.
    Давайце запытаемся ў прафесара Чжаа Дунмэй, ці добрыя сямей-ныя традыцыі ў Вашай сям'і?
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Быць сумленным чалавекам, не чапляцца за багацце і ўладу, мець цвёрды характар — усяму гэтаму навучыў мяне бацька. Разам з тым маці вучыла мяне ставіцца да людзей з душой, быць здоль-ным і глядзець на праблему з пазіцыі іншага чалавека. Усім гэтым рэчам я навучыўся ад бацькоў.
    73 -
    Перадача4
    Вядучы Кан Хуэй:
    А прафесар Ван Цзе можа расказаць нам пра выхаванне ў яго сям'і?
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Ужо мінула некалькі дзесяцігоддзяў, а я добра памятаю, як я рос, якія павучанні бацькоў я чуў у дзяцінстве. Яны ў асноўным тычылі-ся таго, як быць сумленным чалавекам. I яшчэ таго, што трэба доб-ра ставіцца да людзей, не канфліктаваць з імі.
    Кан Хуэй:
    Дзякуй. Ці хоча хто з гледачоў расказаць пра традыцыі ў сваёй сям'і? Калі ласка, дзяўчына ў акулярах.
    Глядач:
    На традыцыі ў нашай сям'і моцна паўплывала канфуцыянства, таму бацькі з дзяцінства вучылі мяне, што ў стасунках з лкадзьмі трэба быць сціплай, тактоўнай, ветлівай, прытрымлівацца правіл прыстойнасці. Па-другое, мяне вучылі добрасумленна рабіць кожную справу грун-тоўна падыходзіць да кожнай задачы. Па-трэцяе, у які час і якую спра-ву мы 6 не рабілі, заўсёды трэба памятаць аб дабрыні. Калі ставішся да лкздзей з дабрынёй, і яны будуць адказваць такім жа чынам.
    Дзякуй, настаўнік.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Як мы бачым, усе з гонарам гавораць пра свае сямейныя трады-цыі, бо гэта базавая сістэма каштоўнасцей сям'і. Ніхто з нас не па-добны да вады без крыніцы, да дрэва без каранёў.
    Сямейныя традыцыі вызначаюць напрамак, у якім чалавек ідзе па жыцці, а традыцыі мноства сем'只ў вызначаюць напрамак, у якім рухаецца дзяржава, нацыя, грамадства.
    Далей мы працягнем слухаць тлумачэнне прафесара Ван Цзе.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    У любой сям'і ёсць сямейныя традыцыі. Калі ў сям'і мір, то і ўсё вакол квітнее, квітнеюць і дзяржава, і нацыя. Наконт важна-га значэння сям'і Сі Цзіньпін вылучаў два аспекты: першы, лёс сямЧ цесна суадносіцца з будучым нацыі і дзяржавы. Інакш ка-жучы, якую справу мы 6 ні рабілі, мы не можам замыкацца толь-кі ў межах нашай маленька访 сям'і, трэба глядзець і на вялікую
    74
    Сям'я — аснова дзяржавы
    сям'ю — краіну. 3 даўніх часоў ёсць мноства прыкладаў, якім варта вучыцца, якімі варта захапляцца. Калі звярнуцца да гісто-рыі, можна даведацца пра безліч старажытных мудрацоў, якія цвёрда прытрымліваліся прынцыпу «спачатку навесці парадак у сям'і, пасля кіраваць дзяржавай, пачынаць самаўдасканален-не з выпраўлення ўласных памылак», былі вернымі да канца: «Калі гэта будзе карысна для дзяржавы, я ахвярую сваім жыццём, няўжо магу збегчы ў цяжкія часы і быць побач, толькі калі ўсё спакойна?» Яны ўсведамлялі, што лёс асобнага чалавека і сям'і цесна суадносяцца з лёсам нацыі і краіны, і для нас пакінулі кра-нальныя да глыбіні душы вершы.
    У перыяд рэвалюцыйнай барацьбы, калі кітайская зямля ўся дымілася ад бітваў і стагнала ад пакут народа, можна ўзгадаць без-ліч велічных і кранальных гісторый, як «маці вучыць сына змагац-ца з японцамі, жонка выпраўляе мужа на вайну». Апошні кавалак тканіны ішоў на вайсковую форму, апошняя ежа ішла на правіянт для арміі, апошнія дзверы ішлі на выраб насілак, апошні сын ад-праўляўся на вайну. Усё гэта вышэйшыя праявы патрыятычнага пачуцця дзеля абароны Радзімы і адказнасці кожнага чалавека за лёс Паднябеснай.
    Па-другое, трэба далучыць мару сям'і да мары ўсёй нацыі.
    «Кітайская мара» не з^ўляецца чымсьці недасягальным, чымсь-ці, што не мае да нас дачынення, не з^ўляецца пустой ілюзіяй, адарванай ад народа. «Кітайская мара» знаходзіцца побач з намі, яна ў сэрцы кожнага чалавека.
    Мара кожнай сям'і можа спраўдзіцца, толькі калі будзе дасяг-нуты вялікі росквіт кітайскай нацыі. Калі ва ўсіх сем'ях будзе ўсё добра, тады будзе ўсё ў парадку і ў нацыі, і ў краіны. Таму, што тычыцца мноства сем'нў, мы павінны свядома звязаць любоў да сям'і з любоўю да краіны, мары сям'і далучыць да мары вялікага росквіту кітайскай нацыі. Калі сэрцы ўсіх людзей будуць імкнуц-ца да адной мэты, калі сабраць разам мудрасць і любоў больш за 1,3 мільярдаў кітайцаў, якія складаюць каля чатырохсот мільёнаў сем'яў, магчыма пераўтварыць іх у сілу для ажыццяўлення кан-цэпцыі «Два стагоддзі»46 і дасягнення вялікага росквіту кітайскай нацыі.
    Далей давайце паслухаем, што казаў Сі Цзіньпін наконт пабудо-вы сям'і.
    46 «Два стагоддзі» мэта да стагоддзя ўтварэння КНР пабуцаваць грамадства сярэдняй заможна-сці і ажыццявіць сацыялісгычную мадэрнізацыю.
    75
    Перадача4
    2.	Значэнне сямейнага выхавання
    Сі Цзіньпін
    У старажытнасці казалі: «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку» і «Любіць, не кіруючыся прынцыпамі даа,— значыць чыніць шкоду». Моладзь — гэта будучыня і надзея сям'і і ў яшчэ большай ступені будучыня і надзея дзяржа-вы. У старажытнасці людзі ведалі, калі гадаваць дзіця, не выхоўваючы яго, асноўная адказнасць ляжыць на бацьках. Сям'я павінна несці адказнасць за выхаванне маладога па-калення. Бацькі моцна ўплываюць на дзяцей, і гэты ўплыў часта захоўваецца ўсё жыццё.
    .....................................................W
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэтыя словы генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў 12 снеж-ня 2016 года на I Нацыянальным сходзе прадстаўнікоў сям'і і куль-туры. Тут ужытыя дзве цытаты з класічных тэкстаў: «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку» і «Любіць, не кіруючыся прын-цыпамі даа, значыць чыніць шкоду». Адкуль яны паходзяць? Які сэнс маюць?
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Выраз «Калі любіш дзіця, трэба вучыць яго абавязку» ўзяты з класічнага тэксту «Цзо чжуань»47, пад «абавязкам» маецца на ўвазе дабрадзейнасць, маральныя прынцыпы. Агульны сэнс у тым, што калі вы сапраўды любіце сваё дзіця, вы павінны накіроўваць яго пры дапамозе дабрадзейнасці.