Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Сі Цзіньпін
«Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно адна-му, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад». Мы павінны спыніцца на вышыні сучаснага гістарычнага моманту, каб уважліва разгледзець цяперашнія сусветныя тэндэнцыі раз-віцця і важныя пытанні, з якімі мы сутыкаемся ў сённяшнім дні. Мы павінны працягваць свой шлях па дарозе мірнага развіцця, падтрымання суверэннай мірнай дыпламатычнай палітыкі, узаемавыгаднай стратэгіі адкрытасці. Мы павінны безупынна пашыраць супрацоўніцтва з краінамі свету ак-тыўна ўдзельнічаць у глабальным кіраванні і рэалізоўваць канцэпцыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і супольнага развіцця ва ўсё большай колькасці сфер, на ўсё вышэйшых узроўнях, не залежаць ад іншых і не адбіраць нічога ў іх. Разам з іншымі народамі свету мы павінны старанна пра-цаваць дзеля пабудовы «Супольнасці адзінага лёсу чала-вецтва», каб наш свет рабіўся ўсё больш цудоўным.
..................................................„
Вядучы Кан Хуэй:
Гэта частка прамовы, з якой 4 мая 2018 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 200-й га-давіне з дня нараджэння К. Маркса. Падчас сваёй прамовы ён яшчэ раз падкрэсліў важнасць канцэпцыі «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», а таксама ўзгадаў цытату з класічнага твора: «Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно аднаму, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад». 3 якога класічнага тэксту паходзіць гэтая цытата і які сэнс яна мае? За адказам на гэтае пытанне мы звернемся да прафесара Кан Чжэня.
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
«Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно аднаму, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад». Гэтыя радкі прыйшлі да нас з класічнага канфуцыянскага твора «Нататкі пра добрапрыстой-насць», глава «Чжун Юн». Які сэнс яны маюць? Усё ў гэтым свеце фарміруецца і расце супольна, і кожны імкнецца да свайго развіц-ця, але нягледзячы на тое, што мы знаходзімся ў адзінай прасторы,
250
Ceem належыць усім людзям
мы не будзем рабіць вам шкоды, толькі праз тое, што мы расцём. I вы не будзеце замінаць нашаму росту. Мы ідзём поруч і не заміна-ем адно аднаму.
«Лунь юй» мае наступныя радкі: «У пытанні этыкету найважней-шае — гэта згода». Што маецца на ўвазе пад «этыкетам»? У пе-рыяды Чуньцю і Чжаньго пад «этыкетам» разумеліся маральныя нормы і нормы паводзін. Такім чынам, фраза «У пытанні этыкету найважнейшае — гэта згода» мела на ўвазе супольнае прытрым-ліванне пэўных правіл і поглядаў, супольная ахова пэўнага парад-ку. Менавіта такім чынам дасягалася магчымасць стварыць умовы для гарманічнага, узаемавыгаднага суіснавання і развіцця. Такія высновы рабілі нашы продкі ў дачыненні да заканамернасцей кіра-вання і развіцця грамадства.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў, што мы павінны працаваць над пабудовай «Супольнасці адзінага лёсу», будаваць гарманічнае грамадства і свет увогуле. Трэба адзначыць, што ўжыванне ў сучасных міжнародных зносінах прынцыпаў «У пы-танні этыкету найважнейшае — гэта згода» і «Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно аднаму, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад» — гэта тое самае інавацыйнае развіццё і твор-чыя змены, што прыйшлі да нас з глыбінь цудоўнай традыцыйнай культуры Кітая.
Дзякуй усім.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, спадар Кан Чжэнь, было надзвычай цікава паслухаць пра асабісты сэнс паняцця «згоды» ў кантэкс-це кітайскай культуры. Давайце ўзгадаем цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне, калі з вялікай колькас-ці кавалка% іерогліфамі, напісанымі стылямі розных эпох, быў складзены іерогліф «згода», што даводзіў свету асаблівае паняц-це кітайскай культуры. Мы гаворым «найважнейшае — гэта зго-да», «згода нягледзячы на адрозненні», але адначасова гаворым пра велізарныя, унікальныя для апошніх ста гадоў змены, якія свет перажывае ў цяперашні час. Міжнароднае становішча мае складаны і зменлівы характар, адрозненні вызначаюць і розніцу ў патэнцыйнай выгадзе. Ва ўмовах розніцы ў патэнцыйнай вы-гадзе цяжка пазбягаць канфліктных сітуацый. Але, што тычыцца паняцця «згоды», ці не азначае гэта не змагацца? 3 гэтым пытан-нем мы звернемся да прафесара Ван Цзе.
251
Перадача 12
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
У кітайскай гісторыі ёсць вельмі вядомы прыклад паняцця «згоды» ў дачыненні да стасункаў паміж сем'ямі. У павеце Туньчэн правін-цыі Аньхой ёсць вуліца Шэсць чы132, у эпоху імператара Кансі, на дзяржаўнай пасадзе працавалі бацька і сын Чжан Ін і Чжан Цін'юй. Аднойчы паміж двума дамамі распачалася суседская спрэчка з-за зямлі, што належала іх маёнткам. Члены сем'яў пачалі пісаць скаргі на імёны сваякоў Чжан Іна і Чжан Цін'юя, яны спадзяваліся на дапа-могу чыноўнікаў альбо хаця 6 на папярэджванне для суседзяў. Пасля таго, як Чжан Ін атрымаў такую скаргу, ён даслаў сваім родзічам адказ, і гэты адказ вядомы сёння ўсім: «Гэты ліст толькі па пытанні сцяны? Чаму 6 вам не саступіць ім тры чы? Цынь Шыхуана ўжо даў-но няма, але бясконцая Вялікая Кітайская сцяна стаіць і сёння». Калі сваякі атрымалі адказ, яны саступілі тры чы зямлі, суседзі саступілі тры чы зямлі, і такім чынам з'явілася вуліца Шэсць чы, якая ператва-рылася ў прыгожую легенду.
Людзі, сем'і і краіны жадаюць быць разам і жыць у згодзе. Але гэтая згода ні ў якім разе не значыць, што трэба саступаць усім без выключэння. Гэта згода заснавана на разуменні і прыманні іншага. Таму згода ўключае ўзаемную дапамогу і наладжванне кантакту. Толькі ў гэтым выпадку магчыма гаварыць пра сапраўдную згоду.
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Насамрэч, як бачна з гісторыі, якую толькі што распавёў прафе-сар Ван Цзе, у старажытнасці людзі вельмі ўважліва ставіліся да панятку «згоды». У кітайскіх класічных творах вельмі часта распа-вядаецца пра мір, згоду, рост і гармонію. У главе «Чжун Юн» гаво-рыцца пра тое, што нягледзячы на жаданні і эмоцыі, людзі павінны стрымліваць сябе і мець пачуццё меры.
Такім чынам, у любой справе трэба трымацца пэўнай меры. Гэтая мера паступова сфарміруецца ў здаровы стан, фактыч-на маецца на ўвазе стан канфуцыанскага светапогляду, апісаны ў «Чжун Юн».
Стасункі паміж краінамі і людзьмі падобны да апісанай толькі што ў гісторыі спадара Вана вуліцы. Калі мне трэба заняць усе шэсць чы, гэта зашмат. Зашмат — гэта нездаровае стаўленне. Але толькі здаровае стаўленне, супольнае вырашэнне пытанняў і су-пярэчнасцей дазволіць дасягнуць максімальнага адпавядання ме-рам выгады і правілам абодвух бакоў. Больш за тое, такое стаўлен-
132 Чы традыцыйная кітайская мера даўжыні, падчас імперыі Цын 34 см. (Заўв. рэд.)
......252 ......
Сбет надежыцьусім людзям
не дазволіць атрымаць абодвум бакам найбольш магчымы і здаро-вы стан. У дадзеным выпадку мы гаворым пра вельмі добрую меру чы, а таксама пра тую самую «згоду».
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуем нашым навукоўцам за іх тлумачэнні важнага для кітай-скай кулыуры паняцця «згоды».
Далей мы звернемся да прафесара Ван Цзе, каб ён патлу-мачыў для нас глыбокі сэнс пабудовы «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва».
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Далей мы абмяркуем трэцяе пытанне сённяшняга выпуску — па-буцову «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». Генеральны сакратар Сі Цзіньпін гаварыў: «Адна кветка не робіць вясны, вясна прыходзіць, калі распускаюцца сотні кветак». У ідэях і культуры кожнага наро-да ёсць свае прыгожыя, моцныя рысы. Ёсць безліч самых разнастай-ных кветак, і не трэба падзяляць іх на добрыя і дрэнныя, каштоўныя і бескарысныя. На варотах Цяньаньмэнь змешчаны два надпісы. Хто-небуцзь ведае, што гэта за надпісы? «Хай жыве Кітайская Народная Рэспубліка! Хай жыве вялікае вднанне народаў свету!»
Навошта дзве гэтыя фразы змешчаны ў самым сэрцы Кітая, на ва-ротах плошчы Цяньаньмэнь? Які схаваны сэнс тут утрымліваецца?
«Хай жыве вялікае яднанне народаў свету!» — ці не падобны гэты лозунг да працягу старажытнай кітайскай ідэі «спакою ва ўсіх цар-ствах», «міру паміж народамі» і «ўсе ў свеце — адна сям'я»? Ці не працяг гэтай ідэі канцэпцыя «Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно аднаму, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад», якая прыйшла да нас з кітайскай традыцыйнай культуры? Ініцыятыва генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва» — гэта рацыянальны шлях для ажыццяўлення ідэі вялікага яднання народаў свету. У цяперашні час Кітай аддана пра-цуе дзеля перспектывы вялікага яднання, імкнецца зрабіць новы, яшчэ большы ўнёсак на карысць чалавецтва. Кітай мае ўпэўне-насць! I яшчэ больш ——Кітай мае моц! Дзякуй усім!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуем прысутным на сённяшняй праграме ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў за іх падрабяз-ныя, дакладныя і вельмі яскравыя тлумачэнні. Са старажытных
253
Перадача 12
часоў кітайская культура нясе да нас ідэю вялікага яднання ў све-це. I ў гэтым змяшчаецца вялікі ўнёсак, што кітайская культура здольная прапанаваць сусветнай цывілізацыі. Канцэпцыя пабудо-вы «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва» генеральнага сакра-тара Сі Цзіньпіна змяшчае ў сабе неверагодную па сваім памеры гістарычную перспектыву. Больш за тое, ініцыятыва прапаноўвае частку кітайскай мудрасці для вырашэння пытанняў развіцця чала-вецтва, дазваляе адчуць упэўненасць у сваёй культуры і прапана-ваць свой план кіравання. Гісторыя, сучаснасць і будучыня... Рака гісторыі безупынна цячэ, але думка, што «шлях вялікай ісціны, дзе краіна належыць усім», працягвае жыць, і сэнс гэтай вялікай ідэі не змяніўся са старажытнасці да нашых дзён.
У канцы нашай праграмы ^ава访qe яшчэ раз узгадаем радкі класічных тэкстаў і зноў паспрабуем адчуць глыбокі сэнс для су-часнага глабальнага мыслення класічных цытат, прыведзеных ге-неральным сакратаром Сі Цзіньпінам.
Юй Фан
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Фан: «Вяртанне пустэльніка ў Сілу»
У бясконцы далягляд пастаўлю парусы.
Да стромкіх гор, лясоў плыву я сярод хваль.
Кіруе карабель да родных бераго^ Напраўлю на ўсход запал сваёй душы.
Мэн-цзы.
«Тэн Вэньгун»
(урывак)
«Высакародны чалавек ведае сваё месца
і ідзе па шляху ісціны; кіруе ў згодзе са сваім народам на дзяржаўнай пасадзе; калі адмоўлены ў гэтай пасадзе, то працягвае працаваць над сваімі ідэямі. Гэты чалавек не спакусіцца багаццем і ўшанаваннем, ён не стане выракацца сваіх ідэалаў з-за галечы і не падпарадкуецца, на-палоханы моцай. Усё гэта — высакародны чалавек».