• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Правільна, у старажытнасці гаварылі «Справядлівы карыста-ецца ўсебаковай падтрымкай, несправядлівы пазбаўляе сябе падтрымкі». Безумоўна, пабудова стасункаў паміж краінамі мае сваю карысць. Вышэй за карысць, захаванне справядлівасці. У старажытнасці быў выраз: «Ісці шляхам вялікай ісціны, дзе краіна належыць усім». Калі не будзе гэтага шляху, не будзе ма-ралі, норм і разумення таго, што насамрэч каштоўна, а стасункі паміж краінамі будуць будавацца выключна па прынцыпах вы-гады, то такія стасункі ні ў якім разе не будуць уладкаванымі і доўгатэрміновымі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    У дадзены час мы імкнёмся да пабудовы новага тыпу міжнарод-ных стасункаў. Гэта стасункі, што заснаваны на ўзаемнай павазе, справядлівасці, бесстароннасці і ўзаемнай выгадзе. Мы імкнёмся як мага больш пашыраць кола нашых добрых і шчырых сяброў.
    Далей мы запрашаем прафесара Ван Цзе распавесці нам пра ды-пламатычную працу Кітая на сваім полі.弱огуле, якім чынам ад-бываецца праца па пашырэнню кола сяброў.
    239
    Перадача 12
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустра-каеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін». Гэты сказ дэманструе дружалюбнае жаданне кітайскага народа шырока адкрыць абдымкі для вялікага шэрагу сваіх сяброў. Дынастыя Тан была самай бага-тай, магутнай і цывілізаванай краінай у тагачасным свеце. Падчас дынастыі Тан дзейнічаў экзамен кэцзюй125, іншаземцам дазваляла-ся вытрымліваць гэты кітайскі экзамен. Такім чынам, вялікая коль-касць іншаземцаў была прыцягнута ў Кітай за ведамі і чыноўніц-кімі пасадамі. У адной з карэйскіх дзяржаў, Сіле, жыў Чхве Чхівон, што стаў адным з такіх іншаземцаў.
    Ва ўзросце дванаццаці гадоў Чхве Чхівон выправіўся ў Кітай, каб атрымаць адукацыю, там ён вытрымаў экзамен кэцзюй на ступень цзіньшы. Толькі падумайце, колькі кітайскіх вучняў імкнуліся трымаць экзамен кэцзюй на ступень цзіньшы, але зра-біць гэта здолеў іншаземец, — вось, што было зусім не лёгка! Насамрэч, Чхве Чхівон — лепшы сярод лепшых. Ва ўзросце 28 гадоў Чхве Чхівон вярнуўся на радзіму. Пасля вяртання дадо-му ён выконваў вялікую і важную місію: безупынна распаўсюдж-ваў кітайскую культуру. Можна сказаць, што Чхве Чхівон засна-ваў паміж двума дзяржавамі — Тан і Сіла сяброўскі мост і зра-біў вялікі ўнёсак у развіццё сяброўскіх стасункаў паміж дзвюма краінамі.
    Праглядаючы нашу гісторыю, такіх людзей, як Чхве Чхівон было шмат, і ў такім падыходзе ўвасобіўся гасцінны характар Кітая, доб-разычлівы прынцып «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін». Ёсць яшчэ адна гісторыя. У 2013 годзе генеральны сакратар Сі Цзіньпін наведваў з візітам афрыканскую Танзанію. У сваёй прамове Сі Цзіньпін закрануў прыклад пары маладых. Каб правесці свой мя-довы месяц, гэтая пара абрала не знакаміты турыстычны раён, а далёкую афрыканскую Танзанію.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Сярод гасцей сённяшняга выпуску мы запрасілі і гераіню гэтай кранальнай гісторыі. Давайце павітаем супрацоўніцу кампаніі
    125 Кэцзюй дзяржаўныя экзамены ў імператарскім Кітаі, частка сістэмы канфуцыянскай аду-кацыі. (Заўв. рэд.)
    240
    Свет належыць усім людзям
    «Чайна Юніком», спадарыню Лі Лін. Добры дзень, спадарыня Лі Лін. Ваш сужэнец сёння не прыйшоў, ён паехаў у Афрыку?
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    He, але ён выправіў мяне сюды ў якасці прадстаўніка.
    Вядучы Кан Хуэй:
    У канцы сваёй прамовы пра ваша падарожжа ў Афрыку генераль-ны сакратар Сі Цзіньпін адзначыў, што маладыя палюбілі Афрыку. Вы насамрэч пачалі адчуваць любоў да Афрыкі?
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    Я думаю, што перад падарожжам асноўным стымулам былі дзікія жывёлы. Пасля таго, як мы прыехалі ў Афрыку, я адчула, што палюбіла прыродныя краявіды, палюбіла кожную травінку гэтых мясцін, а таксама такіх прыемных і шчырых людзей. Так.
    Вядучы Кан Хуэй:
    У вас ёсць якая-небудзь гісторыя, якую вы можаце нам расказаць?
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    Першае месца, якое мне давялося наведаць у Афрыцы, быў танзанійскі горад Дар-эс-Салам. Пасля таго, як мы выйшлі з самалёту, я ўзяла таксі, каб даехаць да гатэля. Падчас падарожжа шафёр даведаўся, што мы пры-ехалі з Кітая, і пачаў вельмі ўзрушана раз-маўляць з намі. Ён распавёў, што дарога, па якой мы ехалі, была пабудавана кітайцамі. Ён сказаў: «Паглядзіце на той будынак, ён быў узведзены кітайцамі! Вельмі здорава!»
    У гэты момант я адчула быццам сустрэла ў далёкіх мясцінах сябра,
    якога не бачыла доўгі час. Адчуванне блізкасці было надзвычай натуральным, і мне вельмі спадабалася гэта пачуццё.
    Быў яшчэ адзін выпадак. Гісторыя адбылася ў Эфіопіі. У лютым 2014 года мы з мужам выправіліся ў падарожжа ў Эфіопію. Калі мы былі ў аэрапорце, аформілі тэлефонную картку краіны. Пасля падключэння карткі і ўладкавання ўсіх фармальнасцей па падклю-
    чэнню да сеткі, супрацоўнік кампаніі перадаў нам нашу картку. Потым крыху вінавата пачаў з намі размаўляць, ён папрасіў пра-
    241
    Перадача 12
    бачэння і сказа弘 што ЗС-сетка на дадзены момант перанасычана, таму, калі мы будзем падключацца да сеткі, хуткасць можа быць крыху маруднай. Вельмі хутка, я нават не паспела яшчэ атрымаць паведамленні, ён змяніўся ў твары і сказаў: «Але нічога, падклю-чыўся Хуавэй126, хутка сувязь будзе добрай».
    У гэты момант я адчула сябе прадстаўніком тэлекамунікацыйнай кампаніі. Канечне, я адчула гонар за сваю краіну, таму што наша прадпрыемства зрабілася надзеяй для афрыканскіх грамадзян у падключэнні да сусвету праз мабільны інтэрнэт.
    Я памятаю, што перад тым, як расказаць нашу гісторыю, генераль-ны сакратар Сі Цзіньпін гаварыў, што касцяк і кроў стасункаў паміж Кітаем і Афрыкай змешчаны менавіта ў лкздзях, таму ў развіцці ста-сункаў трэба арыентавацца менавіта на народ. Пасля расповеду на-шай гісторыі ён зноў адзначыу што наш прыклад відавочна дэман-струе натуральнае пачуццё блізкасці ў стасунках паміж кітайскім і афрыканскім народамі. Усё, што патрэбна, — гэта бесперапынна замацоўваць і падтрымліваць сувязі, тады сяброўства паміж наро-дамі Афрыкі і Кітая будзе надзвычай трывалым і моцным.
    Мне падаецца, я зрабілася адным са шматлікіх шчаслівых прадстаўнікоў кітайскай моладзі, што горача палюбілі Афрыку. Насамрэч, ёсць такая задача і абавязак: аддана і шчыра замацоўваць сувязі паміж народамі Афрыкі і Кітая, каб зрабіць свой унёсак у бу-дову сяброўства паміж нашымі краінамі. Таму пасля гэтай гісторыі я пачала друкаваць свае афрыканскія здымкі ў інтэрнэце і ў розных часопісах яшчэ часцей і распавядаць пра тое, што бачыла і чула падчас свайго падарожжа па Афрыцы. У той час я напісала першую кітайскую кнігу пра падарожжа па Танзаніі — «Абавязковае пада-рожжа жыцця». Я спадзяюся, што зробленае дазволіць распаўсю-дзіць веды пра Афрыку, каб людзі маглі лепш зразумець гэтыя месцы, прасякнуцца афрыканскай атмасферай і палюбіць Афрыку так, як я палюбіла яе. Такім чынам, будзе стварацца падмурак для будавання трывалага сяброўства паміж Афрыкай і Кітаем!
    Вядучы Кан Хуэй:
    Сапраўды здорава!
    Наступнае падарожжа ў Афрыку ўжо запланавана?
    126 Huawei Technologies Co. Ltd. буйнейшая сусветная тэлекамунікацыйная кампанія. (Заўв. рэд.)
    242
    Свет належыць усім людзям
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    Наша дзіця ўжо два разы наведвала Афрыку. Мы думаем зноў узяць яго з сабой у наступнае падарожжа ў ліпені-жніўні на-ступнага года, каб паглядзець, як у Кеніі антылопы гну пера-біраюцца праз раку, паназіраць за сапраўднай прыродай і за Вялікай міграцыяй жывёл127.
    Вядучы Кан Хуэй:
    А таксама ўжо з маленства сеяць у душы дзіцяці насенне братэр-ства паміж народамі Афрыкі і Кітая.
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    Сапраўды, так. Цяпер яму ўжо вельмі падабаюцца афрыканскія жыхары. Дома ў нас вісіць шмат фотаздымкаў, зробленых намі і нашымі афрыканскімі сябрамі. Таму наша дзіця ўжо з дзяцінства ведае, што мы і афрыканцы — сябры.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Паглядзіце на моладзь, што сёння прысутнічае на нашай пера-дачы. Як толькі яны пачулі пра вашу афрыканскую гісторыю, то зрабіліся вельмі ўважлівымі. Мне падаецца, што яны пачалі ўспры-маць сённяшнюю тэму, як тэму пра падарожжа. Хачу звярнуцца да прысутнай моладзі: ці маеце вы цікаўнасць да Афрыкі, можа ў вас ёсць пытанні да спадарыні Лі Лін, можа ёсць тыя, хто плануе падарожжа і хоча звярнуцца за парадай. Калі ласка, вось дзяўчына.
    Глядач:
    Прывітанне! Мяне завуць Цзян Чжацзюнь, я — студэнтка Пекінскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта. Мне вельмі падаба-ецца вандраваць. Вы былі ў шматлікіх краінах Афрыкі. Якая краіна Вам спадабалася больш за ўсё і чаму?
    Спецыяльны госць Лі Лін:
    Больш за ўсё мне спадабалася, канешне, Танзанія. У гэтай краіне я бавіла свой мядовы месяц. На цяперашні момант мы наведвалі Танзанію ўжо чатыры разы. Кожны раз, калі мы пры-
    127 Штогод на прасторах экасістэмы Серэнгеці-Маасаі Мара (Танзанія Кенія) у засушлівы перыяд (кастрычнік лістапад) папуляцыі антылоп гну і зебраў перасоўваюцца з узгорыстай поўначы на паўднёвыя раўніны, дзе ў гэты час ідуць трапічныя дажджы; пасля наступлення се-зону дажджоў (прыблізна з красавіка па чэрвень) жывёлы мігрыруюць на захад і поўнач. За пар-накапытнымі рухаецца мноства драпежнікаў (львы, гепарды, гіены, дзікія сабакі). (Заўв. рэд.)
    243
    Перадача 12
    язджаем у гэтую краіну, мы маем розныя ўражанні. Больш за тое, кажуць, што каля 80 % фотаздымкаў Animal Planet — гэта тэрыторыі раўніны парку Серэнгеці ў Танзаніі. Мы вельмі лю-бім жывёл, у большасці выпадкаў Вялікая міграцыя назіраецца менавіта ў гэтай краіне.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй. Пасля афрыканскай гісторыі сям'і Лі Лін мы насамрэч былі вельмі ўзрушаны. Сапраўды, для нас робіцца відавочным, што стасункі паміж краінамі нагадваюць стасункі паміж лю-дзьмі. Стасункі паміж народамі — гэта люстра стасункаў паміж краінамі. Добра, а мы працягваем далей і запрашаем выступіць ідэалагічнага інтэрпрэтатара сённяшняга выпуску, прафесара Ван Цзе.
    Ван Цзе9 ідэалагічны інтэрпрэтатар:
    Пасля XVIII з'езпа партыі мы назіраем карпатлівую, паступо-вую і адметную працу Кітая ў дыпламатычнай справе на сваім полі: саміт АЦЭС у Пекіне, саміт G-20 у Ханчжоу, Сусветная кан-ферэнцыя па пытаннях Інтэрнэту, Форум высокага ўзроўню па Міжнароднаму супрацоўніцтву ў межах канцэпцыі «Адзін пояс — адзін шлях», сустрэча кіраўнікоў краін БРЫКС у Сямэнь, Баааскі азіяцкі форум, а таксама саміт ШАС у Цындаа, што быў заверша-ны зусім нядаўна, 6 чэрвеня 2018 года. Усе гэтыя мерапрыемст-вы — найлепшае сведчанне таму, што Кітай адкрыў свае шырокія абдымкі свету і ўжо здолеў завесці вялікае кола сяброў. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў: «母лыура — гэта шматбаковая рэч, менавіта праз гэтую шматбаковасць чалавечай культуры, мы маем каштоўную магчымасць будаваць стасункі і вучыцца адзін у аднаго».