Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
198
Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў
2. Як выхоўваць кадры?
Сі Цзіньпін — ------------
У мінулыя эпохі заўсёды надавалася вялікая ўвага ад-бору чыноўнікаў на ўзроўні павета. Ужо ў старажытнасці заўважылі такую гістарычную заканамернасць: «Першы міністр паходзіць з вобласці, адважны генерал — з простых салдат». На працягу гісторыі многія высокапастаўленыя чы-ноўнікі пачыналі служыць на ўзроўні павета.
-------------------------------------------------力
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў на сустрэчы з удзельнікамі семінара Цэнтральнай партыйнай школы для сакратароў парткамаў паветаў 12 студзеня 2015 года. У гэтай прамове генеральны сакратар ужыў цытату «Першы міністр паходзіць з вобласці, адважны генерал — з простых салдат». Папросім прафесара Кан Чжэня пракамента-ваць гэты выраз.
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Гэтыя радкі паходзяць з твора «Хань Фэйцзы», главы «Сянь сюэ», аўтар тэксту — Хань Фэйцзы. Што значыць «з вобласці»? Маецца на ўвазе базавая адміністратыўная адзінка ў старажытным Кітаі, якая называлася «лу». Сэнс гэтых радкоў у тым, што калі хочаш быць міністрам, трэба пачынаць з ніжэйшых адміністратыў-ных пасад. Калі хочаш быць генералам, трэба пачынаць з простага салдата і паступова, па адной прыступцы ісці ўверх.
Рост спецыяліста падобны да будаўніцтва будынка: нават самыя высокія вежы пачынаюць будавацца з паверхні зямлі, пры гэтым вельмі важна пабудаваць падмурак. Калі падмурак не трывалы, чым вышэйшы будынак, тым хутчэй ён можа абрушыцца.
Вядучы Кан Хуэй:
Настаўнік Кан Чжэнь, дзякуй за тлумачэнне. Кожны чалавек, які робіць вялікую справу, павінен пачынаць з падмурка, што адлю-строўвае надзвычай важны пункт у поглядах генеральнага сакра-тара на пытанне выхавання кадраў.
199
Перадача 10
Я вельмі хачу пачуць меркаванні нашых гасцей. Напрыклад, калі вас адправяць у вёску займаць адміністратыўную пасаду, што вы перш за ўсё зробіце, прыехаўшы туды? Хто хоча адказаць?
Просім адказаць хлопца ў апошнім радзе, ён першым узняў руку, перадайце яму мікрафон.
Глядач:
Вітаю ўсіх, мяне завуць Сюй Лідэ, я — студэнт Інстытута марксізму Кітайскага народнага ўніверсітэта. Як толькі што ска-заў спадар вядучы, калі мяне накіруюць у вёску, першае, што я зраблю, прыехаўшы туды, пастараюся разабрацца ў мясцовай сітуацыі. Калі толькі пачалася палітыка рэформ і адкрытасці, быў папулярны выраз «Калі хочаш разбагацець, спачатку па-будуй дарогу». Таму, трапіўшы ў вёску, я даведаюся, якая там транспартная сітуацыя, і толькі тады можна павышаць узровень жыцця жыхароў вёскі. Калі там ёсць бедныя людзі, мы ўзна-чалім працу па дапамозе і тады зможам ажыццявіць адрасную дапамогу бедным. Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, дзякуй. Калі ў наступны раз будуць выбіраць, хто паедзе на працу ў вёску, абавязкова выберуць Вас. Добра, дзяўчына побач з Вамі падымала руку.
Другі глядач:
Усім добры дзень. Мяне завуць Сяа Янь, я — студэнтка інстытута дзяржаўнага кіравання Кітайскага народнага ўніверсітэта. Падчас вясновых канікул нас накіравалі ў вёску Лянцзяхэ, туды, дзе жыў генеральны сакратар, з мэтай правядзення агляду і даследаванняў. Як толькі мы прыехалі ў Лянцзяхэ, адразу ўбачылі калодзеж, які называецца «Калодзеж працоўнай моладзі». У тыя часы водаза-беспячэнне было не надта добрым, таму Сі Цзіньпін узначаліў пра-цу па выкопванні калодзежа.
Яшчэ мы зразумелі, што генеральны сакратар Сі Цзіньпін тады асэнсаваў, што ў Лянцзяхэ востра стаіць пытанне з энер-гарэсурсамі, таму прапанаваў будаваць першы ў правінцыі Шэньсі біягазагенератар. У той час там не было такіх тэхна-логій, таму ён спецыяльна паехаў у акругу Мэньян правінцыі Сычуань для таго, каб засвоіць тэхналогію будаўніцтва біяга-загенератара. Пасля ён вярнуўся і ўзначаліў сялян у будаўнічай
200
Парадак у Паднябеснай залежыць Q0 кадраў
працы. Гэтыя два аб'ектьі, калодзеж і біягазагенератар, значна палепшылі ўмовы жыцця мясцовых жыхароў. Таму, калі мяне 6 накіравалі на працу ў вёску, я кіравалася бы прыкладам ге-неральнага сакратара, спачатку добра пазнаёмілася з умовамі жыцця людзей, зразумела, у чым яны больш за ўсё маюць па-трэбу. Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, дзякуй. Як толькі што сказала дзяўчына, працуючы ў тыя гады ў Лянцзяхэ, Сі Цзіньпін зрабіў шмат карысных спраў. Генеральны сакратар і сам казаў, што першае навучанне, якое ён атрымаў у жыцці, было менавіта ў Лянцзяхэ. Які досвед ён там атрымаў? Ён зразуме弘 што такое кітайскі народ, што такое падму-рак, лепш зразумеў настрой народных мас. Таму спадзяемся, што нашы маладыя сябры змогуць разумець Кітай, пачынаючы з самых базавых рэчаў.
Наконт выхавання кадраў Сі Цзіньпін мае яшчэ шмат важных вы-казванняў, давайце далей паслухаем прафесара Ван Цзе.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Калі казалі пра базавы досвед, я ўзгадаў выказванне Лаа-цзы: «Магутнае дрэва нараджаецца з маленькага зярнятка. Пабудова дзе-вяціпавярховай вежы пачынаецца з узвядзення землянога насыпу. Паход у тысячу лі пачынаецца з першага кроку». Шматпавярховая вежа пачынае будавацца з узроўню зямлі, калі падмурак нетрыва-лы, увесь будынак будзе хісткім.
Кажучы пра выхаванне кадраў, я хачу сказаць пра тры аспекты. Першы — зрабіцца спецыялістам немагчыма без адукацыі.
У лістападзе 2012 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін расказаў гісторыю пра навучанне. Аднойчы адзін хлопец ліхаманкава праца-ваў над перакладам. Маці ўбачыла, што ён вельмі стаміўся, прыга-тавала для яго цзунцзы102, буры цукар і сказала: «Калі будзеш есці, абавязкова мачай цзунцзы ў цукар». Сын адказаў: «Зразумела». Праз некаторы час маці прыйшла запытацца, ці з'еў ён цзунцзы. Сын азірнуўся, і яна ўбачыла, што рот у яго ўвесь чорны. Ён па-мылкова мачаў цзунцзы не ў цукар, а ў чарніліцу, якая стаяла по-бач, і еў цзунцзы з чарнілам, таму рот у яго пачарнеў. Маці запы-талася: «Чаму ў цябе чорны рот?» I толькі тады ён заўважыў, што штосьці не так, зразумеў сваю памылку.
102 Цзунцзы страва з клейкага рысу з разнастайным начыннем у бамбукавым ці іншым лісці.
201
Перадача 10
Пераклад першага ў Кітаі «Маніфеста Камуністычнай партыі» зрабіў менавіта гэты хлопец, якога звалі Чэнь Вандаа103. Таму ад-сюль паходзіць выраз «смак ісціны надзвычай салодкі», іншымі словамі, добрым спецыялістам немагчыма зрабіцца без навучання.
Другі аспект — зрабіцца спецыялістам немагчыма без загартоўвання.
Практыка нараджае спецыялістаў, трэніроўка іх загартоўвае. Шырокі падмурак — гэта заўсёды ўрадлівая глеба для вырошчван-ня кваліфікаваных кадраў. 3 даўніх часоў да сённяшняга дня кожны чалавек, які дасягнуў поспеху, пачынаў з досведу асноўнай працы.
Як толькі што сказалі нашы госці, калі ведаеш, чаго хоча на-род, што яму патрэбна, ведаеш яго думкі і памкненні, то абраная стратэгія будзе навуковай і правільнай, калі будзеш абдумваць пы-танне, то ахопіш усе бакі праблемы. Таму паглядзіце, генеральны сакратар Сі Цзіньпін пацвердзіў гэту выснову сваім досведам, які набываў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяу. Калі ў вас ёсць дос-вед базавай працы, і вы зможаце прымаць рашэнні і абдумваць праблемы з улікам разумення мясцовых асаблівасцей, умоў жыцця людзей і сітуацыі ў краіне.
Трэці аспект — неабходнасць стварыць спрыяльнае доя спецыя-лістаў асяроддзе.
Сі Цзіньпін казаў: «Калі асяроддзе добрае, гэта прыцягвае кадры і справа квітнее; калі асяроддзе кепскае, спецыялісты разыходзяц-ца, а справа прыходзіць у заняпад», інакш кажучы, асяроддзе — вельмі важнае пытанне для выхавання спецыялістаў.
У пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, калі Сі Цзіньпін працаваў у павеце Чжэндын, ён даведаўся пра намесніка загадчыка дома кулыуры павета, якога звалі Цзя Дашань. Той напісаў шмат апа-вяданняў, за некаторыя з іх атрымаў узнагароды, таму Сі Цзіньпін звярнуў на яго асаблівую ўвагу. Прыехаўшы ў Чжэндын, першы, з кім ён сустрэўся, быў Цзя Дашань. Пазнаёміўшыся з такім выбіт-ным спецыялістам, як Цзя Дашань, ён пачаў ствараць умовы, якія будуць спрыяльнымі для кадраў.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, прафесар Ван Цзе! Як мы толькі што пачулі, гісторыя знаёмства генеральнага сакратара з Цзя Дашанем мае непасрэднае дачыненне да пытання адбору і задзейнічання кадраў. Цзя Дашань у 80-х гадах быў выбітным пісьменнікам, аўтарам апавяданняў.
103 Чэнь Вандаа (1891-1977) кітайскі навуковец, педагог, лінгвіст.
202 ------
Парадаку Паднябеснай залежыць ад кадраў
Цзя Дашань пазней працаваў намеснікам загадчыка дома кулыуры павета Чжэндын, з пісьменніка пераўтварыўся ў супрацоўніка сфе-ры кулыуры. На гэтай пасадзе ён зрабіў шмат спра弘 нават можна сказаць так: уплыў на кулыуру, які ён зрабіў на гэтай пасадзе, далёка пераўзышоў яго ўплыў як пісьменніка. Гэта, вядома, сведчыць пра здольнасці таварыша Сі Цзіньпіна адбіраць і задзейнічаць кадры.
На вялікі жаль, Цзя Дашань памёр ад хваробы ў 1997 годзе. Сёння да нас прыйшоў яго сын, Цзя Юнхуэй, дава访“е павітаем яго. Добры дзень, просім!
Таварыш Цзя Юнхуэй цяпер працуе ў бібліятэцы акругі Чжэндын правінцыі Хэбэй, усе звычайна завуць яго настаўнікам Цзя, і я буду так да Вас звяртацца, добра? Настаўнік Цзя, вітаю Вас! Для нашых маладых гасцей імя Цзя Дашаня, мабыць, не вельмі знаёмае, таму я прашу Вас спачатку расказаць, якім чала-векам быў Ваш бацька.
Спецыяльны госць Цзя Юнхуэй:
Мой бацька быў надзвычай сціплым, не-прыкметным чалавекам. Калі ён ішоў па вулі-цы, ён заўсёды ішоў каля сцяны, апусціўшы галаву. Калі іншыя людзі казалі, што ён пісь-меннік, то ён адказва% што проста прачы-таў трошкі больш кніг і ведаў трошкі больш іерогліфаў, чым іншыя людзі. Ён быў вельмі сціплым чалавекам.
Цзя Юнхуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Толькі што прафесар Ван Цзе сказаў, што калі генеральны сакра-тар Сі Цзіньпін працаваў у павеце Чжэндын, у першую чаргу ён наведаў Цзя Дашаня, бо ведаў, што знайсці добрых спецыялістаў вельмі цяжка, таму вырашыў, што будзе добра, калі Цзя Дашань з пасады намесніка загадчыка дома культуры пяройдзе на пасаду загадчыка аддзела культуры павета.
Спецыяльны госць Цзя Юнхуэй:
Пасля Сі Цзіньпін яшчэ тры разы ўгаворваў яго, і толькі тады бацька прыняў яго прапанову. Пасля таго, як бацька заняў гэту па-саду, ён адбудаваў кінатэатр Чаншань, рэстаўрыраваў палац Дабэй, пагаду Лінсяа, званіцу храма Кайюань, пабудаваў шмат культур-ных аб'ектаў.