• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Спадар Хуан Ібін узгадаў пра чалавека, які разбіраецца ў сітуа-цыі, гэта таварыш Чжан Сучжаа, намеснік загадчыка лабараторыі пры гаркаме Шыцзячжуан правінцыі Хэбэй. Мы запрасілі яго на сённяшнюю праграму. Спадар Чжан, вітаем Вас!
    Чжан Сучжаа
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    Добры дзень!
    Вядучы Кан Хуэй:
    Асноўная праца спадара Чжан Сучжаа — упарадкаванне матэрыялаў тых часоў, калі Сі Цзіньпін служыў у акрузе Чжэндын правінцыі Хэбэй, даследаванне прататыпа ідэалогіі сацы-ялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі.
    Вы толькі што сказалі, у пачатку васьмідзяся-тых гадоў мінулага стагоддзя ў павеце Чжэндын
    180
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    выйшлі некалькі загадаў аб узмацненні кантролю над стылем працы кадраў. Трыццаць гадоў таму Вы, мабыць, толькі пачалі працаваць?
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    Так, у той час я працаваў каля двух гадоў. Калі я ў 2014 годзе збіраў і парадкаваў важныя матэрыялы наконт працы Сі Цзіньпіна ў павеце Чжэндын, я падрабязна разабраўся з шасцю выдадзенымі пастанаўленнямі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Раскажыце, калі ласка.
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    Я хачу сказаць, што ў пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага ста-годдзя пачалася маштабная палітыка рэформ і адкрытасці. У пра-цэсе рэформ, як і ў іншых мясцінах, у павеце Чжэндын выявілася шмат праяў заганнага кіравання. Некаторыя мясцовыя кадры па-таемна падзялялі між сабой калектыўную маёмасць, некаторыя —— дапускалі паслабленне дысцыпліны. Людзі шырока абмяркоўвалі гэтыя з'явьі, выяўляючы асабліва вострыя праблемы. Гэта выкліка-ла пільную ўвагу Сі Цзіньпіна. Ён займаў пасаду сакратара гарка-ма не больш трыццаці дзён, калі, даведаўшыся пра заўвагі кадраў вышэйшага кіраўніцтва і кіраўнікоў павета, 6 снежня 1983 года сабраў пастаянную камісію парткама павета, для абмеркавання і прыняцця дакумента «Пастановы парткама павета Чжэндын КПК наконт рэарганізацыі стылю кіраўніцтва».
    Вядучы Кан Хуэй:
    Што канкрэтна было ў тых пастанаўленнях?
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    Асноўны змест пастанаўленняў наступны.
    Першае — дасягненне поўнага кантролю над сітуацыяй. Другое — супрацьстаянне заганнаму стылю працы ва ўстано-вах, акцэнтаванне ўвагі на эфектыўнасці працы. Трэцяе — за-беспячэнне згуртаванасці «кіраўнічых кадраў», ахова адзінства кіраўнічых кадраў парткама акругі. Чацвёртае — на ўласным прыкладзе супрацьстаянне заганнаму стылю. Пятае — узмац-ненне навучання, няспыннае павышэнне ўзроўню кіраўніцтва.
    181
    Перадача 9
    Шостае — фарміраванне вялікіх памкненняў, праца на карысць чатырох мадэрнізацый.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Калі разглядаць выніковыя поспехі шасці гэтых пастано夕 якія змены адбыліся ў галіне выпраўлення стылю працы ў партыі і дзяржаўных установах?
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    На самай справе, шэсць гэтых пункта^ якія з'只віліс只 якраз у па-трэбны момант, спрыялі зменам у стылі працы партыі, дзяржаўных устаноў і сацыяльнага клімату, а таксама ўздыму эканомікі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Вялікі дзякуй, таварыш Чжан Сучжаа, што Вы прыйшлі сёння на праграму, дзякуй Вам!
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа:
    Дзякуй!
    Вядучы Кан Хуэй:
    Ад з'яўлення шасці пастаноў аб паляпшэнні стылю працы чыноўнікаў у павеце Чжэндын да правядзення таварышам Сі Цзіньпінам шэрагу палітычных мерапрыемства^ у тым ліку пры-няцця васьмі пунктаў пасля XVIII з'езда КПК, сістэма антыкаруп-цыйнай барацьбы няспынна паляпшалася. У гэтым выяўляюцца такія асаблівасці, як пераемнасць і паслядоўнасць. Глыбокая пра-думанасць, дасведчанасць і настойлівае здзяйсненне тэарэтычных прынцыпаў заўжды былі ўласцівыя антыкарупцыйнай палітыцы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
    Сапраўды, як і казаў вядучы, генеральны сакратар надае надзвы-чай вялікую ўвагу антыкарупцыйнай барацьбе.
    Пасля XVIII з'езда КПК пад пільным кіраўніцтвам ЦК КПК на чале з Сі Цзіньпінам была сфарміравана сістэма кіравання лкэдзь-мі, справамі, рэсурсамі, грашыма. Распрацоўка і выданне шматлікіх законаў паспрыяла значнаму ўдасканальванню ўнутрыпартыйнай сістэмы, і зрабіла «клетку для ўлады» яшчэ больш цеснай, паспрыя-ла антыкарупцыйнай барацьбе і дазволіла з дапамогай метаду ад-
    182
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    начасовага лячэння сімптомаў і прычыны хваробы выйсці на новы ўзровень развіцця.
    Напрыканцы праграмы мы пагаворым пра нежаданне карупцыі.
    У старажытным Кітаі вельмі шанавалі самаўдасканаленне, навя-дзенне парадку ў сям'і, дасягненне спакою ў Паднябеснай. У шэрагу гэтых паняццяў самаўдасканаленне займала першае месца. Мы, чле-ны Камуністычнай партыі, павінны ўзмацняць самадысцыпліну пры-кладаць намаганні, каб паказаць прыклад маральнай чысціні.
    Давайце паслухаем, што кажа на гэты конт генеральны сакратар.
    3.	Нежаданне карупцыі
    С Сі Цзіньпін ---------------------------------------
    Партыйная кулыура, свядомасць, маральны ўзровень кадраў не могуць натуральна павышацца разам з павелічэннем пар-тыйнага стажу і прасоўваннем па службовай лесвіцы. Для таго, каб зрабіцца добрым спецыялістам, трэба няспынна перагля-даць свой унутраны свет; узмацняць партыйную кулыуру ума-цоўваць характар. Трэба прыкладаць намаганні, каб дасягнуць таго, што «душа не гоніцца за дробнай карысцю, вока не спа-кушаецца пяццю колерамі», сумленна паводзіць сябе, старанна рабіць сваю працу быць добрасумленным чыноўнікам.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Мы толькі што праслухалі ўрывак з прамовы, з якой гене-ральны сакратар Сі Цзіньпін выступіў 28 чэрвеня 2013 года на Нацыянальнай канферэнцыі па арганізацыйнай працы. У арганіза-цыйнай працы вельмі важна надаваць вялікае значэнне маральнай дасканаласці кадраў.
    Якім крытэрыям павінен адпавядаць добры кадравы работнік? У сваёй прамове генеральны сакратар ужыў цытату з класічнага тэксту: «Душа не гоніцца за дробнай карысцю, вока не спакушаец-ца пяццю колерамі». Адкуль паходзяць гэтыя радкі? Якія крытэрыі і патрабаванні яны характарызуюць? Папросім адказаць прафесара Чжаа Дунмэй.
    ......183.........
    Перадача 9
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Гэтыя два радкі мы разгледзім паасобку спачатку абмяркуем першую частку цытаты. «Дробная карысць» азначае ўласную вы-году. Як казаў Канфуцый: «Не трэба спяшацца, не трэба гнацца за малой выгадай. Калі хочаш зрабіць хутчэй, не дасягнеш мэты. 3-за дробнай выгоды не зробіш вялікую справу». Іншымі словамі, трэба ўлічваць законы развіцця рэчаў, нельга ганяцца за дробнай карыс-цю, бо так ніколі не дасягнеш высокіх мэт.
    Цяпер давайце разгледзім другі радок: «Вока не спакушаецца пяццю колерамі». Што такое «пяць колераў»? Гэтае словазлучэн-не перш за ўсё ўжывалася ў кананічным тэксце Лаа-цзы «Даа дэ цзін»: «Пяць колераў слепяць людзей, пяць гукаў аглушаюць, пяць смакаў прымушаюць губляць адчуванне смаку». Калі залішне спажываць прыгожыя і смачныя рэчы, гэта можа пашкодзіць зроку, слыху, прывесці да набору вагі. Таму мы не будзем спакушацца гэтымі павярхоўнымі рэчамі. На самай справе, гэта тое, што ў ста-ражытнасці называлі «ўважлівасцю да дробязей».
    Прынцып «уважлівасці да дробязей» — гэта вельмі важны шлях самаўдасканалення вышэйшых саноўнікаў у традыцыйнай куль-туры, важны прынцып зносін з людзьмі. Напрыклад, усім нам до-бра вядомы суддзя Баагун. Яго прататып, гістарычная асоба Баа Чжэн быў сапраўды надзвычай сумленным, добрым чыноўнікам, пачцівым сынам, верным гасудару падданым. Шмат хто ведае на памяць вершы пра Баа Чжэна: «Чыстыя памкненні — аснова кіравання, прамы характар — галоўны прынцып самаўдаскана-лення, выдатнае дрэва прыдатнае для будаўніцтва, пругкая сталь не выгнецца не ў той бок». Сапраўды, Баа Чжэн усё жыццё ішоў прамым шляхам.
    Як фарміраваўся прыцягальны характар Баа Чжэна? Ён сапраў-ды быў уважлівым да дробязей, не ганяўся за малой выгадай, быў вельмі патрабавальным да сябе. Калі Баа Чжэн яшчэ не здаў эк-замен на ступень цзіньшы, ён з аднакласнікам па прозвішчы Лі паўтараў урокі ў храме Лучжоу. Каля таго храма жыў адзін бага-цей, ён часта бачыў, як два студэнты праходзілі каля яго дома. Ён ведаў, што яны вучацца добра, і разуме% што ў будучым, хутчэй за ўсё, зробяць добрую кар'еру. Таму ён вельмі хацеў пасябра-ваць з імі, часта запрашаў іх да сябе, але кожны раз яны ветліва адмаўляліся.
    Аднойчы багацей вырашыў прыняць кардынальныя меры, на-ладзіў бяседу і запрасіў студэнтаў Баа і Лі. Адмовіцца было немаг-
    184
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    чыма, і яны былі вымушаны прыбрацца, пераапрануцца, каб ісці ў госці. У той час Баа Чжэн затрымаў Лі і сказа^ што не можа пайсці. Чаму? Баа Чжэн адказаў: «Мы адукаваныя людзі, і з рані-цы да вечара будзем на службе. Сёння гэты багаты чалавек нас запрасіў, калі мы прымем яго запрашэнне, прымем ад яго паслугу, а пасля вернемся служыць у родных мясцінах, у выпадку, калі гэты чалавек будзе вінаваты ў нейкім парушэнні і будзе прасіць нас да-памагчы, у нас не будзе выйсця, мы не зможам заставацца вернымі сваім прынцыпам». Яго сябар паслухаў, зразумеў, што Баа Чжэн мае рацыю, і таксама не пайшоў.
    Пазней Баа Чжэн і яго сябар Лі сапраўды вярнуліся служыць чыноўнікамі ў Лучжоу. Мы ведаем, што ў старажытнасці існавала сістэма біцзі — служыць чыноўнікам у родных мясцінах забараня-лася. Тое, што Баа Чжэн і Лі вярнуліся, азначала, што яны служылі так добра, што заваявалі давер імператара і ў выніку вярнуліся ў родныя мясціны. Пачаўшы служыць у Лучжоу, яны выдатна вы-конвалі свае абавязкі, не выклікаючы ні ў каго ніякіх нараканняў. Мы можам толькі ўявіць, што адбылося, калі 6 яны тады прынялі запрашэнне багацея, павячэралі ў яго доме, прынялі яго падарункі, пасля ізноў прыходзілі да яго ў дом і наладзілі з ім цесныя ста-сункі. Здаўшы экзамены, яны вярнуліся пераможцамі, з гонарам служылі на высокай пасадзе. Калі той багацей звярнуўся бы да іх з просьбай, яны не мелі бы права адмовіць.
    Выбітны канфуцыянец Чжу Сі97 надаваў вялікае значэнне гэ-тай гісторыі, бо сам служыў мясцовым чыноўнікам, таму добра ведаў усе рызыкоўныя моманты. Чжу Сі на гісторыі Баа Чжэна і Лі вучыў сваіх вучняў, што чалавек павінен пераадольваць свае жаданні, мець высокія памкненні, перад тым, як штосьці рабіць, думаць пра наступствы. Толькі так можна адпавядаць прынцыпу «Душа не гоніцца за дробнай карысцю, вока не спакушаецца пяц-цю колерамі».