Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Далей пагаворым пра трэці прынцып — ахову фамільных каштоўнасцей.
Так званыя фамільныя каштоўнасці — гэта кананічныя кнігі, якія варта вывучаць, арыгіналы класічных выданняў і каштоўныя кнігі, якія варта чытаць і перачытваць не адзін раз. Хтосьці можа запы-тацца, навошта чытаць класіку? Класіку трэба чытаць, таму што яна апрабавана доўгім часам, таму што яна паказвае прыклад для народа. Класіка часта робіцца часткай нашага сацыяльнага і куль-турнага жыцця, дае ключ для разумення сацыяльных з'яў.
Можна сказаць, што кітайская традыцыйная культура служыць крыніцай ідэалогіі сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпо-хі, акрамя таго, вытокам бліскучай сакавітай мовы генеральнага сакратара. Падумайце, фраза «Не трэба хваліцца колерам скуры, галоўнае, каб чыстае паветра напаўняла неба і зямлю» раскрывае веру ў дзяржаву і партыю, выяўляе спакойную ўпэўненасць, рашэн-
85 Самая старажытная анталогія кітайскай паэзіі, уваходзіць у склад кананічнага зборніку канфу-цыянскіх тэкстаў Уцзін. (Заўв. рэд.)
86 Лу Сінь (сапраўднае імя Чжоу Шужэнь, 1881-1936) кітайскі пісьменнік, публіцыст і літара-туразнавец, перакладчык еўрапейскай літаратуры. (Заўв. рэд.)
87 Лаа Шэ (сапраўднае імя Шу Цынчунь, 1899-1966) выбітны кітайскі пісьменнік, драматург; публіцыст, адзін з вядучых майстроў нацыянальнай літаратуры. (Заўв. рэд.)
88 Юстус Лібіх (1803-1873) нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў аграхіміі. (Заўв. рэд.)
163
Перадача 8
не самааддана працаваць; выраз «спадарожны вецер у добры шлях, прастора ў дзесяць тысяч лі, глядзім уніз на горы і рэкі» адлю-строўвае смелыя памкненні моладзі на шляху сацыялістычнага бу-даўніцтва, высокія ідэалы і непахісную волю моладзі на шляху да мары. Радкі верша льюцца лёгка, цытаты ўплецены вельмі арганіч-на, можна сказаць, генеральны сакратар, абапіраючыся на досвед, выступае прадстаўніком нашай цудоўнай традыцыйнай культуры.
Таму, дарагія сябры, калі вы яшчэ не ведаеце, што трэба выву-чаць, паслухаўшы меркаванне генеральнага сакратара, вы, хутчэй за ўсё, зразумелі, што трэба рабіць.
Навучанне павінна быць упэўненым і паслядоўным, да таго ж, вельмі важным з^ляецца метад навучання, таму далей мы абмяр-куем пытанне «як трэба вучыцца». Калі метад памылковы, нама-ганні затрачваюцца дарма, не толькі перашкаджаючы актыўнасці нашага навучання, але і зніжаючы яго эфектыўнасць.
3. Як трэба вучыцца?
Сі Цзіньпін
Пра даа нельга проста сядзець і размаўляць, пра даб-радзейнасць (дэ) нельга весці пустыя размовы. Неабходна прыкладаць намаганні да канкрэтных спраў, дзейнічаць, сыходзячы з адзінства ведаў і ўчынкаў, толькі базавыя каштоўнасці могуць унутрана пераўтварыцца ў мэту ду-хоўнага пошуку людзей, а знешне — у асэнсаваныя ўчынкі. Згодна з творам «Лі цзі», «неабходна мець шырокія веды, распытваць, засяроджана думаць, ясна адрозніваць адно ад другога, старанна выконваць свае абавязкі». Яшчэ казалі так: «Прамудры — гэта звычайны чалавек, які наважваецца дзейнічаць, звычайны чалавек — гэта прамудры, які не на-важваецца дзейнічаць». У моладзі зараз ёсць цудоўныя маг-чымасці, асноўнае — гэта ўпэўнена развівацца, умацоўваць асновы, настойліва рухацца наперад. I для навучання, і для ўласнай справы ні ў якім разе нельга быць легкадумным, зменлівым, увесь час брацца то за адно, то за другое.
164
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, Сі Цзіньпін прамовіў 4 мая 2014 года падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта. Мяркую, на гэтай сустрэчы Сі Цзіньпін асабліва на-гадваў цярплівага і дасведчанага настаўніка. Ён абмяркоўваў са студэнтамі, як знайсці найлепшы спосаб вучыцца, каб дабіцца мак-сімальнай эфектыўнасці. У гэтай прамове ён ужыў выраз з тэксту «Лі цзі»: «Неабходна мець шырокія веды, распытваць, засяроджа-на думаць, ясна адрозніваць адно ад другога, старанна выконваць свае абавязкі». У гэтым выразе ўзгадваюцца пяць шляхоў, пяць ступеней навучання. Папросім патлумачыць прафесара Мэн Мань.
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
Выраз «Неабходна мець шырокія веды, распытваць, засяроджана думаць, ясна адрозніваць адно ад другога, старанна выконваць свае абавязкі» ўзяты з твора «Лі цзі», трактата «Чжун юн». Лічыцца, што аўтарам твора «Чжун юн» з^ўляецца ўнук Канфуцыя — Цзы Сы89. У тэксце гаворыцца пра выхаванне канфуцыянскага характару.
У прамове Сі Цзіньпіна ідзе гаворка пра пытанне авалодвання ве-дамі. Як можна кіраваць навучаннем? Менавіта праз тое, што імк-нешся мець шырокія веды, распытваць, засяроджана думаць, ясна адрозніваць адно ад другога, старанна выконваць свае абавязкі. Што гэта значыць? Імкнуцца мець шырокія веды — значыць вывучаць шмат рэчаў; распытваць — значыць падрабязна кансультавацца; за-сяроджана думаць — значыць старанна, узважана абдумваць пытан-ні; ясна адрозніваць адно ад другога — значыць выразна адрозніваць рэчы; старанна выконваць свае абавязкі — значыць адказна выкон-ваць сваю працу. Гэтыя пяць прынцыпаў ёсць пяць сіупеней наву-чання, пяць узроўняў, якія размеркаваныя па сіупені іх значнасці.
Стараннае выкананне сваіх абавязкаў — найвышэйшы ўзровень спасціжэння ведаў, да таго ж, правільны шлях да іх асэнсавання. Нашы веды могуць прынесці максімальную карысць, толькі калі мы прыкладаем намаганні на практыцы, прытрымліваемся адзін-ства ведаў і дзеянняў, старанна выконваем сваю працу.
На самай справе, калі добра падумаць, гэтыя пяць прынцыпаў — не толькі найлепшы метад навучання, але і найлепшы лад жыцця. Кожны з нас сутыкаецца з супярэчлівым, складаным і зменлівым светам, і толькі кіруючыся гэтымі прынцыпамі, можна знайсці іс-ціну. А знайшоўшы яе, трэба з любоўю ставіцца да самаадцанай пра-
® Цзы Сы (481-402 гг. да н.э.) унук Канфуцыя, лічыцца аўтарам твора «Чжун юн».
......165 .......
Перадача8
цы, да ажыццяўлення канцэпцый, толькі так можна ўвасобіць ісціну на практыцы, толькі так можна ажыццявіць перабудову грамадства. У гэтым ёсць спадзяванні Сі Цзіньпіна на моладзь і на эпоху.
Вядучы Кан Хуэй:
Добра, дзякуй за тлумачэнне, настаўнік Мэн Мань.
Мы часта кажам: «Хочаш адолець справу, спачатку падрыхтуй ін-струмент». У дачыненні да навучання «інструмент», які нам трэба знайсці, — гэта эфектыўны метад навучання.
Якія важныя выказванні Сі Цзіньпіна наконт метадаў навучан-ня можна ўзгадаць? Мы яшчэ раз папросім прафесара Сюй Чуаня адказаць.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Тое, што зараз расказаў прафесар Мэн Мань, мяне прымусіла задумацца. Перад тым, як я падзялюся сваімі думкамі, я хачу за-пытацца ў нашых гледачоў, што яны разумеюць пад метадамі навучання?
Піядач:
Добры дзень, настаўнік. Я — студэнт Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Я хачу пагаварыць пра этапы навучання, якія Вы пералічылі.
На нашым факультэце англійскай мовы ёсць спецкурс, які назы-ваецца «Critical Thinking» — крытычнае мысленне. На гэтай дыс-цыпліне ў нас часта ладзяцца дыскусіі, студэнты могуць спрачац-ца адзін з адным альбо з настаўнікам. Падчас дыскусій мы можам сканцэнтравацца на ўнутраным працэсе разважання над артыку-лам, альбо на знешнім аспекце, выказваючы свой пункт гледжання. У выніку, мы можам прыйсці да кансэнсусу. Я мяркую, што такі метад вельмі карысны, і канцэпцыя «веды, пытанні, разважанне і аналіз» фактычна пранізвае ўвесь гэты працэс.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Дзякуй за добры адказ.
Давайце працягнем і паглядзім, якія прапановы робіць генераль-ны сакратар наконт метадаў навучання.
Найвышэйшы ўзровень навучання, які прапануе Сі Цзіньпін, гэта насіупны: «Сярод людскога натоўпу я шукаў яе тысячы разоў, раптам азірнуўся — яна там, нечакана сярод рэдкіх агнёў знайшоў
166
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
яе». Як жа можна дасягнуць такога ўзроўню? Генеральны сакратар дае канкрэтны адказ.
Абагульняючы, можна сказаць так: «Цераз спалучэнне навучан-ня і практыкі, дасягненне адзінства ведаў і дзеянняу». Як можна зразумець гэтыя словы генеральнага сакратара? Давайце звернем-ся да гісторыі пра навукоўца Ту Юю90, супрацоўніцу Акадэміі тра-дыцыйнай кітайскай медыцыны, якая з5яўляецца прыкладам спа-лучэння навучання і практыкі.
У 1967 годзе, для таго каб падтрымаць краіны трэцяга свету і каб вылечыць жыхароў Паўднёвага Кітая ад эпідэміі малярыі, старшыня КНР Маа Цзэдун і прзм'ер-міністр Чжоу Эньлай вы-ступілі з заявай, што на базе вайскова访 прамнсловас“і будзе тэр-мінова сфарміравана група па стварэнню новых лекаў для бараць-бы з эпідэміяй. У 1969 годзе ў групу ўвайшла 39-гадовая Ту Юю. У канцы 1971 года Ту Юю высветліла, што экстракт артэмізініна на 100 % падаўляе малярыйны плазмодый.
У 1981 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя правяла па-сяджэнне ў Кітаі і адзначыла, што дзякуючы артэмізініну ў сусвет-ную сістэму аховы здароўя быў зроблены вялізны ўнёсак. У той час адзін французскі журналіст запытаўся ў Ту Юю: «У самым пачатку даследаванні вяліся ў ваенных мэтах, а цяпер артэмізінін выратоўвае жыццё, што Вы думаеце на гэты конт?»
Ту Юю адказала так: «Я вельмі рада быць фармаколагам, бо мы працуем дзеля здароўя чалавецтва». Ту Юю мае вельмі простую мэту — вучыцца дзеля выкарыстання ведаў на практыцы, выкары-стоўваць практыку дзеля лепшага навучання. Спалучаць навучан-не і практыку, дасягаць адзінства ведаў і дзеянняў — гэта значыць умець вучыцца, вучыцца і верыць, думаць і дзейнічаць.
Дзякуй!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за грунтоўныя тлумачэнні ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў!
Адукаванасць абавязкова праявіцца ў выдатных манерах. Спадзяюся, гэта праграма натхніла гасцей, якія прыйшлі сёння да нас.
Мы жывём у вялікую новую эпоху, і кітайскай нацыі зараз да-дзена вялікая гістарычная магчымасць для развіцця. Наша моладзь павінна развівацца, гэтак жа, як і нашы кадры, і наша партыя,
90 іу Юю кітайскі фармаколаг, першая кітаянка, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па фізія-
логіі і медыцыне.
167
Перадача8
Лі Даньдань
і нашы дзяржава і нацыя, а гэта патрабуе стварэння атмасферы імкнення да навучання. Мы павінны добрасумленна вучыцца, каб сапраўды ажыццявіць вялікае адраджэнне кітайскай нацыі, трэба няспынна пракладаць шлях наперад.
Добра, а напрыканцы праграмы давайце яшчэ раз паслухаем класічныя тэксты. Хачу сказаць, гэта цудоўны прыклад навучання!