Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін, прамаўляючы гэтыя словы, рабіў асаблівы акцэнт на першай частцы, якая мае дачыненне да навучання. Сувязь здольнасцей з навучаннем у старажытным Кітаі лічылася вельмі важнай, на гэты конт праводзілася шмат дыскусій, не толькі Ай Му закранаў гэта пытанне, напрыклад, славуты гісто-рык эпохі Тан Лю Чжы-цзі разважаў на гэту тэму.
Што казаў Чжы-цзі? Каза/ што навучанне без здольнасцей — гэта тое самае, што мець вялікія абшары ўрадлівай зямлі, але не ўмець ні сеяць, ні весці гаспадарку. У такім выпадку, немагчыма сабраць зерне, немагчыма разжыцца. А што такое талент без на-вучання? Талент без навучання падобны да чалавека, які валодае майстэрствам цесляра, але не мае ні драўніны, ні сякеры, таму ў выніку не можаш пабудаваць дом. Іншымі словамі, талент і наву-чанне ўзаемазвязаныя, адно не можа быць без другога.
76 Юань Мэй (1716-1798) паэт, пісьменнік, масгак эпохі Цын. «Працяг паэзіі» («Сюй шы пінь») працяг «Дваццаці чатырох вершаў» Сыкун іу паэта перыду Тан. (Заўв. рэд.)
152
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
79
Моладзь звычайна надае асабліва важнае значэнне таленту, да таго ж, культывуе вобраз актыўнага таленавітага чалавека, які не будзе сядзець без справы і не любіць паціху назапашваць веды. Мы павінны ведаць, што маючы толькі талент, немагчыма зрабіць вялікую справу. Як прыклад, усе, мабыць, чыталі славуты твор Ван Аньшы «Шкода Чун Юну». Калі Чун Юн ва ўзросце пяці гадоў складаў верш, гэта адбывалася выключна дзякуючы таленту, мож-на нават сказаць, геніяльным здольнасцям. Яго бацька, які занад-та верыў у геніяльнасць, не бачыў патрэбы ў навучанні, не дапаў-няў здольнасці сына адукацыяй, у рэшце рэшт, талент Чун Юна не атрымаў падтрымкі, пасіупова слабеў, і дарослы Чун Юн ужо «нічым не адрозніваўся ад звычайнага чалавека».
I адваротны прыклад — Лі Бо77. Якое другое імя было ў Лі Бо? «Чжэ сяньжэнь»78, так? Ён быў геній, гэта бясспрэчна. Мы ўсе ведаем, Лі Бо ўпарта вучыўся. Што ён вывучаў? Як ён сам казаў: «У пяць гадоў я дэкламаваў лю цзя79, у дзесяць — чытаў сто прозвішчаў». Толькі на падмурку стараннага навучання, дапоўненага здольнасцямі, мож-на дасягнуць таго ўзроўню, калі «пэндзаль, апусціўшыся на паперу сцішвае вецер і дождж, верш вымушае плакаць добрых і злых духаў». Гэта і ёсць дасканалае спалучэнне здольнасцей і навучання.
Калі зноў звярнуцца да параўнання талента са стралой, страла вельмі вострая, яе моц відавочная для ўсіх. Нельга забываць, ад чаго залежыць, як далёка яна можа паляцець? He толькі ад яе ва-стрыні, а яшчэ больш — ад магутнасці лука. Чым больш тугі лук, тым далей можа паляцець страла.
Як казалі старажытныя кітайцы: «Чалавек не нараджаецца з га-товымі ведамі»; у гэтым свеце няма талента, які вызначаў бы ўсё. Таму мы павінны вучыцца старанна, вучыцца няспынна, як казаў Сі Цзіньпін, навучанне зрабіць уласнай адказнасцю, ладам жыцця, духоўным пошукам. Такім чынам, нашы выдатныя здольнасці мо-гуць атрымаць трывалую падтрымку адукацыі.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, прафесар Мэн Мань.
Толькі што настаўнік Мэн Мань патлумачыў сувязь паміж тален-там і навучаннем, і мы павінны прызнаць, што пераважная боль-шасць лкздзей не валодаюць геніяльнымі здольнасцямі, таму нашы
77 Лі Бо (701-762) паэт часоў дынастыі Тан, належыць да ліку самых ушанаваных паэтаў у гісторыі кітайскай літаратуры. (Заўв. рэд.)
78 Чжэ сяньжэнь «Жыхар неба, які прыйшоў у гэты свет».
Лю цзя пары цыклічных знакаў 60-гадовага цыкла.
153
Перадача8
«стрэлы» не такія вострыя, але мы можам прыкласці намаганні, каб наш «лук» зрабіўся яшчэ мацнейшым, і тады стрэл будзе больш моц-ным і дакладным. Як кажуць майстры ў рыцарскіх раманах, можна сарваць кветкі і раскідаць лісце, можна ўзяць шпагу без наканечніка.
На гэты конт у генеральнага сакратара ёсць вельмі яркія вы-казванні, давайце паслухаем далей тлумачэнні настаўніка Сюй Чуаня.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Наконт таго, навошта вучыцца, генеральны сакратар пранікнёна прыводзіў чатыры аспекты, даводзіў нам, навошта вучыцца, і тлу-мачыў сэнс навучання. Ён адзнача^ што навучанне — гэта спосаб пераемнасці культуры, лесвіца развіцця чалавека, падмурак узма-цнення партыі, неабходнасць росквіту дзяржавы. Гэтыя чатыры аспекты адрозніваюцца разнастайнасцю, ахопліваюць усе пункты гледжання. Спосаб пераемнасці культуры, падмурак узмацнення партыі, неабходнасць росквіту дзяржавы — гэта ўзровень макра-працэсаў, якія закранаюць культуру, партыю, дзяржаву. А лесвіца развіцця чалавека — узровень асобнага чалавека. Давайце спачат-ку разгледзім менавіта другі аспект.
Сі Цзіньпін прапанаваў тэорыю навучання сучасных кадраў пад назвай «тэорыя акумулятара» . Яе сэнс у тым, што сярод сучасных кадраў даўно ўжо нельга абмяжоўвацца адной падзарадкай акуму-лятара, для эфектыўнай працы трэба пастаянная падзарадка, якая дазволіць працаваць доўга і няспынна.
Вядома вельмі шмат гісторый, якія адбыліся ў вёсцы Лянцзяхэ, давайце паслухаем адну з іх.
У пачатку 1969 года ў вёску Лянцзяхэ на працу з Пекіна прые-халі пятнаццаць маладых людзей, і жыхары вёскі гасцінна сустрэ-лі іх, дапамагалі насіць рэчы. У вёсцы жыў кемлівы хлопец. Калі дапамагалі несці рэчы ён спецыяльна выбраў з выгляду невялікі карычневы чамадан, і ў выніку, адстаў ад усіх і ішоў ззаду. Падчас перапынку ён узняў вялікі чамадан, які нёс іншы чалавек, і высвет-лі% што ён нашмат лягчэйшы за той, што нёс ён сам, і пашкадаваў, што выбраў менавіта гэты чамадан. Ён пачаў гутарыць з аднавя-скоўцам і разважаць, што можа быць у гэтым чамадане — золата, срэбра і каштоўнасці? Цяпер мы ведаем, што там было не золата, але яшчэ большая каштоўнасць — поўны чамадан кніг; а чамадан той належаў пятнаццацігадоваму Сі Цзіньпіну.
154
Адукаванасць выяўляецца 歹 выдатных манерах
Вядучы Кан Хуэй:
Прафесар Сюй Чуань толькі што расказаў невялікую гісторыю пра прыезд Сі Цзіньпіна ў вёску Лянцзяхэ. Мы знарок запрасілі прыйсці на гэту праграму сведку тых падзей. Давайце павітаем бы-лога супрацоўніка паліцэйскага ўчастка павета Яньчуань правінцыі Шэньсі, у мінулым жыхара вёскі Лянцзяхэ спадара Ван Сяньпіна. Добры дзень, вітаем Вас!
У той час, калі Сі Цзіньпін і іншыя маладыя людзі прыехалі ў вёску з Пекіна і жыхары вёскі пайшлі іх сустракаць, Вы таксама пайшлі?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, пайшоў.
Вядучы Кан Хуэй:
Скажыце нам шчыра, той хлопец, які нёс невялікі чамадан, гэта былі Вы?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін: He, не я.
Ван Сяньпін
Вядучы Кан Хуэй:
Калі жыхары вёскі ўзгадваюць тыя сем гадоў, калі Сі Цзіньпін жыў у Лянцзяхэ, усе кажуць, што ён вельмі любіў чытаць, вельмі любіў вучыцца. Як мы ўсе ведаем, сельская праца цяжкая, вельмі стамляе, калі ж ён знаходзіў час для навучання?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Удзень ён працаваў у гарах, а ўвечары, пасля вячэры, у сваім зем-ляным яадуне80 чытаў пры святле газавай лямпы. Газавая лямпа да-вала вельмі цьмянае святло, калі яе запальваць мацней, яна вельмі дыміла. Таму пасля вечара заняткаў на наступны дзень нос і бровы былі чорнымі ад дыму.
Вядучы Кан Хуэй:
I кожны дзень можна было бачыць, што яго твар быў, як у Баа Чжэна81, так?
80 Яадун тып пячорнага жытла на паўночным захадзе Кітая.
81 Баа Чжэн палітычны дзеяч і суддзя эпохі Сун, вядомы як правобраз мудрага і справядлівага
суддзі Баа.
155
Перадача8
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, калі на наступны дзень мы сустракалі яго, у яго твар быў увесь чорны.
Вядучы Кан Хуэй:
Якія кнігі ён чытаў? Вы бачылі, якія кнігі былі ў тым чамадане?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Бачыў. Гэты былі кнігі па палітыцы, гісторыі, былі і па эканомі-цы, яшчэ былі некаторыя славутыя замежныя творы і такія знач-ныя кітайскія кнігі, як «Поўны збор твораў Лу Сіня», «Аповесці пра дзіўнае з кабінета Ляа»82.
Вядучы Кан Хуэй:
Яшчэ я 口打 што ў вёсцы Лянцзяхэ ён арганізаваў групу па ліквідацыі непісьменнасці, гэта так?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, ён вельмі заахвочваў усіх да вучобы, таму арганізаваў та・ кую групу. Ён убачыў, што культурны ўзровень у вёсцы Лянцзяхэ быў вельмі нізкім, пісьменных людзей было вельмі, вельмі мала. Убачыўшы гэта, ён прыдумаў выйсце — арганізаваць групу па ліквідацыі непісьменнасці. Ён прыдумаў шмат спосабаў: рабіў «візітныя карткі», тых, хто не ведаў ніводнага іерогліфа, пачынаў вучыць з простых іерогліфаў — лічбаў ад аднаго да дзесяці, слоў «дарослы», «дзіця», назваў бакоў свету, займеннікаў «я», «ты», «ён». На такіх простых словах людзі патроху вучыліся пісаць. Пасля таго, як ён арганізаваў такую групу, культурны ўзровень людзей у нашай вёсцы зрабіўся значна вышэйшым, чым у суседніх вёсках.
Вядучы Кан Хуэй:
На самай справе, толькі пісьменнасць, культура, навучанне могуць пашырыць кругагляд.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, так.
82 Зборнік навел XVII ст., аўтар Пу Сунлін.
156
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Вядучы Кан Хуэй:
Толькі што Вы неаднойчы паўтарылі, што Сі Цзіньпін моцна паў-плываў на моладзь вёскі Лянцзяхэ тым, што так старанна вучыў-ся. У той час Вы былі маладым, на Вас Сі Цзіньпін аказаў моцны ўплыў?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, сапраўды, яго ўплыў на мяне быў вельмі моцным. Мы часта з ім гутарылі, калі я прыходзіў да яго пагаварыць, ён заўсёды мне казаў: «Смуглявы, калі ў маладосці не вучыцца, не назапашваць веды, то далейшы шлях у грамадстве будзе цяжкім».
Вядучы Кан Хуэй:
Смуглявы — гэта Ваша мянушка, так? Ён называў Вас Смуглявым?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
У той час скура ў мяне была даволі цёмная, таму ў вёсцы ўсе мяне называлі Смуглявым. I з тых часоў у прамысловай брыгадзе і да сённяшняга дня Сі Цзіньпін ніколі не называе мяне Ван Сяньпінам, а толькі Смуглявым.
Вядучы Кан Хуэй:
Я гляджу, Вы штосьці прынеслі — гэта кніга і нататнік.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так.
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя рэчы ў той час Вам падарыў Сі Цзіньпін?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, гэта падарыў Сі Цзіньпін.
Вядучы Кан Хуэй:
Нататнік вельмі прыгожы.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Калі я неяк гартаў кнігі ў яго яадуне, ён разгарнуў гэты натат-нік і сказаў: «Смуглявы, калі табе падабаецца, я яго табе падару».
157
Перадача8
Я сказаў: «Як можа не падабацца такі добры нататнік?» Ён адказаў: «Падабаецца, дык бяры».