• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Напярэдадні свята 1 Мая 2018 года ў адказе на ліст студэнтаў групы перадавікоў вытворчасці Кітайскага інстытута індустрыяль-ных адносін генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў, што пра-ца — гэта найбольш ганаровая, высакародная, вялікая і прыгожая справа.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Як толькі што сказаў прафесар Ай Сылінь, у лісце да студэнтаў Кітайскага інстытута індустрыяльных адносін напярэдадні свята 1 Мая генеральны сакратар Сі Цзіньпін натхняў вучняў на старан-ную працу. Зараз давайце павітаем стуцэнтаў групы перадавікоў вытворчасці Кітайскага інстытута індустрыяльных адносін Цай Фэнхуэй і Ван Цзяньціна.
    Спецыяльныя госці Цай Фэнхуэй і Ван Цзяньцін:
    Добры дзень!
    Вядучы Кан Хуэй:
    Вітаем вас! Як мы бачым, вучні перадавікоў вытворчасці прый-шлі ў сваёй працоўнай форме. Зараз я трошкі раскажу пра нашых гасцей. Гэта Цай Фэнхуэй, лаўрэат працоўнага медаля 1 Мая, кіраўнік рабочай групы праекта «Цяньаньмэнь» Пекінскай кам-паніі з абмежаванай адказнасцю па праектах гігіены навакольна-га асяроддзя, працуе дворнікам. А гэта Ван Цзяньцін, брыгадзір групы «Ван таа бань» першага цэха зборкі камерцыйных аўтама-біляў кампаніі Dongfeng Motor Corporation.
    Толькі што мы ўзгадалі пра ліст, які пісаў вучням вашай групы генеральны сакратар. Мяркую, для любога студэнта атрымаць такі ліст — гэта вельмі хвалюючае ўражанне. Калі ласка, адкажыце, якое адчуванне было ў вас?
    Спецыяльны госць Цай Фэнхуэй:
    Калі мы атрымалі ліст ад генеральнага сакратара, я была вельмі ўражана. Быць удзельнікам групы перадавікоў прамысловасці, ува-ходзіць у склад групы гігіены навакольнага асяродцзя, гэта вялікі гонар для мяне. Я адчуваю, што раблю тое, што павінна рабіць, але
    138
    Найвышэйшыя веды —у дзеянні
    партыя і дзяржава выказалі мне вялікую патану і я змагла здзейсніць мару вучыцца ва ўніверсітэце, хоць мне ўжо больш за сорак гадоў. Я магу цаніць гэты шанец, цвёрда запомніўшы запавет генеральнага сакратара: «Старанна вучыцца, сваёй энергіяй, настойлівасцю і руп-лівай працай натхняць яшчэ больш людзей».
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй. Як толькі што сказала наша госця, трэба ўласнай энер-гіяй, настойлівасцю і руплівай працай натхняць яшчэ больш людзей. Гэтыя словы, якія напісаў генеральны сакратар у лісце, мяне моцна ўразілі. Як вядома, па плошчы Цяньаньмэнь што-дзень праходзіць вельмі шмат людзей, і можна толькі ўявіць, які доўгі ў іх працоўны дзень і як яны стамляюцца. Таму мы можам бачыць іх энтузіязм, а як яго яшчэ лепш можна выявіць падчас працы?
    Спецыяльны госць Цай Фэнхуэй:
    У сакавіку 2013 года мая група, у якой было 120 чалавек, пайшла працаваць на плош-чу Цяньаньмэнь. Пасля сямі дзён працы мы сцерлі ўсе ногі. Пасля таго, як мы скончылі, я пачала думаць, як можна палепшыць працу і прытым зберагчы сілы. Аднойчы, калі я еха-ла ў лякарню Гуанвай, я ўбачыла трохколавы вазок і падумала, што яго можна выкарыстоў-ваць на плошчы Цяньаньмэнь. Я трошкі пе-райначыла яго, каб ззаду можна было класці
    Цай Фэнхуэй
    смецце, карыстацца абцугамі, класці інструменты. Таму цяпер можна сказаць, мы прыкладаем менш намаганняў, але працуем яшчэ больш эфектыўна.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэта вельмі добрая ідэя для павелічэння эфектыўнасці працы, сур'ёзнага стаўлення да сваіх абавязкаў. Мы выказваем асаблівую падзяку нашым дворнікам за старанную працу.
    Спадара Вана я вам ужо адрэкамендаваў: ён — работнік кам-паніі, якая спецыялізуецца па вырабу запасных частак да аўта-мабіляў. Спадарыня Цай распавяла пра тое, як у яе атрымалася палепшыць эфектыўнасць працы. У Вашай працы Вам дапамагае кемлівасць?
    139
    Перадача 7
    Ван Цзяньцін
    Спецыяльны госць Ван Цзяньцін:
    Любая машына, няважна, грузавая ці легкавая, складаецца з вялізнай колькасці дэталей. Для гэтай працы ў нас ёсць назва «майстар абслу-гоўвання кліентаў» — гэта значыць, што збор-ку дэталей мы ажыццяўляем, абапіраючыся на патрэбы кліента, надаем вялікую ўвагу кожнай дробязі. Калі наш кліент купляе нашу машыну, яму павінна быць камфортна і спакойна яе вадзі-ць. Таму ад супрацоўнікаў кампаніі патрабуецца найвышэйшы прафесійны ўзровень.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Вы сказалі вельмі трапна, дзякуй вам. У лісце генеральнага са-кратара да студэнтаў групы перадавікоў вытворчасці два выразы вельмі мяне ўразілі: «сацыялізм трэба рабіць», «новую эпоху так-сама трэба рабіць». Гэтыя словы — найлепшы дэвіз і імпульс для стараннага выканання сваіх абавязкаў. Давайце паслухаем урывак з прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна на гэты конт.
    3.	Энергія для дзеяння
    Сі Цзіньпін
    Для таго, каб ажыццявіць не толькі ганаровую, але і вельмі складаную гістарычную мэту вялікага адраджэння кітайскай нацыі, патрэбны сумесныя намаганні пакаленняў кітайцау Як кажуць, «пустыя размовы шкодзяць нацыянальным ін-тарэсам, рэальныя справы садзейнічаюць росквіту краіны». Сучаснае пакаленне камуністаў павінна працягваць трады-цыі і адкрываць новыя шляхі ў будучыню, выкарыстоўваць найлепшыя дасягненні папярэдніка^ будаваць партыю, згур-тоўваць і весці наперад шматнацыянальны народ нашай краі-ны. Для таго, каб завяршыць сацыялістычнае будаўніцтва, неабходна развіваць наш народ, няспынна ісці наперад да гістарычнай мэты вялікага адраджэння кітайскай нацыі.
    
    140
    Найвышэйшыя веды ——у дзеянні
    75
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэтыя словы генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў 29 ліста-пада 2012 года на выставе «Шлях да адраджэння»: «Пустыя размо-вы шкодзяць нацыянальным інтарэсам, рэальныя справы садзейні-чаюць росквіту краіны». У гэтым урыўку Сі Цзіньпін па-майстэр-ску трансфармаваў цытату з класічнага тэксту. Адкуль паходзіць гэта цытата? Просім адказаць прафесара Маа Пэйці.
    Каментатар класічных тэкстаў Маа Пэйці:
    Выраз «Пустыя размовы шкодзяць нацыянальным інтарэсам, рэальныя справы садзейнічаюць росквіту краіны» належыць славутаму мысляру канца эпохі Мін — пачатку эпохі Цын Гу Яньу74 і сустракаецца ў творы «Жы чжы лу» («Нататкі аб што-дзённым навучанні»). «Калісьці размаўлялі Лаа-цзы і Чжуан-цзы, цяпер размаўляюць Канфуцый і Мэн-цзы. Пустыя словы аб пранікненні ў душу чалавека замяняюць сапраўднае вучэн-не самаўдасканалення. Калі верны памочнік нядбайны, ва ўсіх справах будзе запусценне. Калі служкі збягуць і ва ўсіх памеж-ных землях надыдзе хаос, Кітай загіне, а храм пераўтворыцца ў пустэльню!»
    Радок «Калісьці размаўлялі Лаа-цзы і Чжуан-цзы» мае дачыненне да традыцыі дыскусій у часы Вэй, Цзінь, Паўднёвых і Паўночных дынастый. Размовы Лаа-цзы і Чжуан-цзы, прысвечаныя місты-цы, зусім не адпавядаюць рэальнасці. А планы развіцця эканомікі і паляпшэння дабрабыту насельніцтва патрабуюць канкрэтнага абмеркавання.
    У радку «Цяпер размаўляюць Канфуцый і Мэн-цзы» гаворка ідзе пра сістэму вучэння аб асноўным прынцыпе і аб духоўным самаўдасканаленні75, якая сфарміравалася на аснове вучэнняў Канфуцыя і Мэн-цзы. Пасля эпохі Сун у межах гэтых вучэнняў вялося шмат дыскусій наконт лёсу і характару чалавека, філоса-фы шукалі ісціну ў душы чалавека, у пошуках адказу пераўтва-рылі вучэнне ў метафізіку, згубілі сапраўдныя веды. I што атры-малася ў выніку? «Калі верны паплечнік нядбайны, ва ўсіх спра-вах будзе запусценне». Плячо — важная частка цела чалавека, а ў дачыненні да дзяржавы, верны паплечнік — гэта саноўнікі, якія вырашаюць важныя дзяржаўныя справы. Сэнс радка ў тым, што калі саноўнікі не займаюцца рэальнай працай, то ўсе дзяр-
    74 Гу Яньу (1613-1682) кітайскі філосаф-канфуцыянец.
    Неаканфуцыянскі суб'ектыўнн ідэалізм часоў Сун Мін.
    141
    Перадача 7
    жаўныя справы прыходзяць у заняпад. «Калі служкі збягуць і ва ўсіх землях надыдзе хаос». Калі чыноўнікі на ўсіх узроўнях кінуць займацца канкрэтнымі справамі, усюды надыдзе хаос — гэта значыць, што ва ўсіх мясцінах кіраванне прыйдзе ў заняпад. «Кітай загіне, а храм пераўтворыцца ў пустэльню» — у выніку дзяржава можа загінуць.
    Гэтыя словы належаць Гу Яньу, які жыў у канцы эпохі Мін і ў пачатку эпохі Цын. На ўласныя вочы пабачыўшы трагічную пагібель дынастыі Мін, ён пераасэнсаваў прычыны яе пагібелі і прыйшоў да высновы, што важнай прычынай была залішняя схільнасць да пустых размоў. Такім чынам, гэта выснова, якой ужо шмат стагоддзяў. Таму кажуць, што пустыя размовы шкод-зяць нацыянальным інтарэсам, рэальныя справы спрыяюць рос-квіту краіны.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Мяркую, у любую эпоху не патрэбныя людзі, якія на словах гі-ганты, а на справе карлікі. Цяпер мы выконваем важную гістарыч-ную місію, і генеральны сакратар Сі Цзіньпін усеабдымна выка-заўся наконт важнасці рэальных дзеянняў.
    Далей паслухаем каментарый прафесара Ай Сыліня наконт трох выказванняў Сі Цзіньпіна пра дзейны падыход.
    Ідэалагічны каментатар Ай Сылінь:
    Сапраўды, «Пустыя размовы шкодзяць нацыянальным інтарэ-сам, рэальныя справы спрыяюць росквіту краіны». Без «спраў» усё толькі пустыя размовы, усё пераўтвараецца ва ўтопію. Наконт пытання «энергія для дзеяння», я хачу патлумачыць тры фразы ге-неральнага сакратара.
    Першая фраза — «сацыялізм трэба рабіць». Пабудова сацыя-лізму — беспрэцэдэнтная справа, мы не можам ні знайсці яго ў кніжках, ні вывесці з лагічных высноў. Тады на што мы можам абапірацца? Толькі на дзеянне. Ёсць адзін фільм, называецца «Моладзь у нашай вёсцы», зняты ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, у ім можна пачуць песню: «Вырасціць вішню са смачнымі ягадамі нялёгка, без цяжкай працы не распусцяцца кветкі, шчасце не па-дае з неба, сацыялізм сам не пабудуецца». Сі Цзіньпін неаднойчы паўтараў словы гэтай песні. Так ён папярэджваў усіх членаў нашай партыі, увесь народ, што сацыялізм трэба рабіць, а не чакаць, калі ён прыйдзе сам.
    ......142........
    Найвышэйшыя веды ——у дзеянні
    Другая фраза — «новую эпоху таксама трэба рабіць». На XIX з'езАзе КПК адзначалася, што дзякуючы шматлікім нама-ганням сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху. Гэтая новая эпоха — эпоха вялікага адраджэння кітайскай нацыі, якога можна дасягнуць цяжкай працай, эпоха пабудовы магутнай, дэмакратычнай, культурнай, гарманічнай і прыгожай дзяржавы. У цяперашні час мы бліжэй чым калісьці да гэтай вялікай мэты, у нас ёсць нашмат больш упэўненасці і магчымасцей яе дасягнуць.
    У будучыні нас чакае вельмі шмат складаных задач, давядзецца пераадолець шмат цяжкасцей. Таму, як падкрэслівае генеральны сакратар, вялікае адраджэнне кітайскай нацыі не будзе лёгкім, не-магчыма, каб мы проста білі ў гонг і барабан, і ад гэтага ўсё зрабіла-ся само. I чым бліжэй мы да ажыццяўлення кітайскай мары, тым менш можна дазволіць сабе расслабіцца, тым больш намаганняў трэба прыкладаць, тым больш актыўна трэба працаваць, закасаўшы рукавы. Новая эпоха патрабуе неабсяжную колькасць людзей, якія робяць рэальную справу. А генеральны сакратар — найбуйнейшы дзеяч новай эпохі. Ён заклікае да дзеяння, бо гэта важней за ўсё: трэба пачынаць рабіць, не адкладваючы! 3 гэтай нагоды можна ўзга-даць невялічкую гісторыю. У 1991 годзе Сі Цзіньпін займаў пасаду сакратара гаркама горада Фучжоу і для паляпшэння эфектыўнасці працы прапанаваў ураду горада неадкладна пачаць будаванне зоны эканамічнага развіцця Мавэй. Неўзабаве надпіс «рабі неадкладна» з'явіуся ў двары гаркама Фучжоу; нагадваючы кіраўнічым кадрам, што неабходна мець смеласць рабіць, рабіць хутка і як мага больш эфектыўна.