• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Вядучы Кан Хуэй:
    Хачу звярнуцца да нашых гасцей, ці маеце вы якія-небудзь пы-танні альбо меркаванні наконт стараннасці і высокіх памкненняў. Калі так, можна абмеркаваць іх з настаўнікамі.
    Глядач:
    У мяне ёсць пытанне да настаўніка. Яно мае дачыненне да не-сур'@знага стаўлення да вучобы і, хутчэй за ўсё, хвалюе многіх студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Што рабіць для таго, каб актыўна рухацца наперад, калі ўласных сіл не хапае? Можа, настаўнік дасць адказ на гэта пытанне. Дзякуй.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Гэта вельмі добрае пытанне. «Вялікая справа патрабуе вялікай стараннасці». Калі гаворка ідзе пра студэнта^ пад «справай» маец-ца на ўвазе вучоба, а пад стараннасцю — добрасумленнае стаўлен-не да яе. Калі нам трэба зрабіць выбар, неабходна абапірацца на сістэму каштоўнасцей, менавіта гэта ёсць асноўная рухаючая сіла. Якую галоўную каштоўнасць разумее пад сабою пытанне вучыцца ці не вучыцца? Калі сказаць, што я вучуся толькі дзеля таго, каб са-мому пасля добра жыць, тады студэнты з заможных сем'* могуць палічыць, што вучыцца ім няма ніякай патрэбы. Калі мы вырашаем вучыцца дзеля росквіту дзяржавы і нацыі, тады мы маем кірунак, заснаваны на сапраўдных каштоўнасцях, тады мы маем моцны ім-пульс для навучання.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй, прафесар Ай Сылінь. Каб вырашыць праблему, якую закрануў глядач, трэба спачатку выхаваць у сабе вялікія памкненні, каб яны рухалі нас наперад. Гзтаму асабліва студэнтам універсітэта
    133
    Перадача 7
    Цынхуа, можна павучыцца ў чалавека, які таксама скончыў гэты ўніверсітэт — генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
    Генеральны сакратар з'яўляецца не толькі стратэгам практыч-нага падыходу, але і практыкам стратэгічнага мыслення, таму ён у шматлікіх выказваннях падкрэслівае важнасць «сумленнага вы-канання сваіх абавязкаў» і «дзелавога падыходу». Давайце паслу-хаем тлумачэнне прафесара Ай Сыліня.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Адкуль бяруцца веды? Веды бяруцца з «дзеяння», з практы-кі. Як адзначаў таварыш Маа Цзэдун, ісціна паходзіць з практыкі. Сі Цзіньпін надае вялікае значэнне практыцы, падкрэслівае, што практыка — крыніца тэорыі, да таго ж ён вылучае важную ролю даследаванняу. Як ён кажа, «даследаванні — гэта падмурак плана-вання, шлях да паспяховага завяршэння справы. Без даследаванняў няма свабоды слова, і тым больш няма права на прыняцце рашэння».
    Напрыклад, калі генеральны сакратар Сі Цзіньпін прапанаваў канцэпцыю адраснай дапамогі бедным, асновай служыла пра-ца па даследаванні дапамогі бедным. Пачынаючы з XIX з'езда КПК, ён высветліў сітуацыю ва ўсіх сферах, што мелі дачы-ненне да вырашэння праблемы беднасці, для чаго аб'ездзіу усе бедныя раёны як на ўсходзе, так і на захадзе, як на поўдні, так і на поўначы, ад лёсавых схілаў да снежных высакагор^ў. Толькі пасля гэтага ён прапанаваў канцэпцыю адраснай дапамо-гі бедным.
    Я хачу сказаць пра другі аспект — правільнасць ці няправіль-насць ведаў выяўляецца на практыцы, у працэсе «дзеяння». Як правяраецца правільнасць альбо памылковасць тэорыі, ідэі, ве-даў? Маркс адназначна адказаў на гэта пытанне ў працы «Тэзісы аб Феербаху»: «Правільнасць тэорыі можа быць праверана толькі ў працэсе сацыяльнай практыкі».
    Пасля XVIII з'ез^а КПК Сі Цзіньпін падкрэсліва^ што любая праца павінна прайсці выпрабаванне практыкай, народам, гісто-рыяй. Кіраўнічыя здольнасці чыноўніка выяўляюцца на практыцы, узровень кіравання дзяржавай таксама павінен быць выпрабаваны рэальным жыццём.
    Па-трэцяе, здольнасці могуць фармавацца толькі падчас канкрэт-ных дзеянняў. Сі Цзіньпін выказваўся на гэты конт яшчэ даўно, калі працаваў сакратаром парткама правінцыі Фуцзянь. Падчас гаворкі пра падрыхтоўку кадравага рэзерву, ён сказа^ што мы не
    134
    Найвышэйшыя веды ——у дзеянні
    можам рыхтаваць кадравы рэзерв у цяплічных умовах, трэба за-гартоўваць яго на цяжкай працы, у складаных умовах. У вёсцы Лянцзяхэ малады Сі Цзіньпін браўся за любую працу: насіў гной, апрацоўваў зямлю, будаваў гаць і іншае. У вачах аднавяскоўцаў ён быў добрым працавітым хлопцам. Нягледзячы на шматлікія цяж-касці, з якімі давялося сутыкнуцца, Сі Цзіньпін кажа пра той час: «Гэты досвед многаму мяне навучыў».
    Толькі што я з трох бакоў разгледзеў прычыны такой вялікай yea-ri Сі Цзіньпіна да дзеянняу, да практыкі. Далей я хачу пагаварыць пра тое, якім чынам можна дасягнуць паспяховай практыкі, паспя-ховых дзеянняў. Далей давайце паслухаем, што кажа сам генераль-ны сакратар.
    2.	Самаўдасканаленне ў дзеянні
    Сі Цзіньпін
    «Насыплеш зямлю — атрымаеш гару, назбіраеш ваду — атрымаеш мора». Шчаслівая будучыня не прыйдзе сама сабой, поспеху дасягае смелы і сумленны чалавек. Цвёрда прытрымлівацца адкрытасці і ўзаемнай выгады, мець сме-ласць для інавацый і радыкальных змен, няспынна рушыць да пабудовы «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», разам ствараць цудоўную будучыню ў Азіі і ва ўсім свеце!
    ---------------------------------------------力
    Вядучы Кан Хуэй:
    Генеральны сакратар прамовіў гэтыя словы на цырымоніі ад-крыцця Баааскага азіяцкага форума ў 2018 годзе. У прамове ўжы-ваецца цытата «Насыплеш зямлю, атрымаеш гару, назбіраеш ваду, атрымаеш мора», і тут якраз і маецца на ўвазе сумленнае выканан-не сваіх абавязкаў. Як глыбока і дакладна зразумець гэты выраз?
    Каментатар класічных тэкстаў Маа Пэйці:
    Выраз «Насыплеш зямлю — атрымаеш гару, назбіраеш ваду — атрымаеш мора» ўзяты з твора «Сюнь-цзы», главы «Жу сяа». Сэнс відавочны: гара робіцца вышэй, калі насыпаць
    135
    Перадача 7
    больш і больш зямлі, мора збіраецца па кроплі вады. Няважна, ідзе гаворка пра выбітнага альбо звычайнага чалавека, у любым разе высокай мэты можна дасягнуць толькі прыклаўшы вялікія намаганні.
    Яшчэ адно значэнне гэтага выраза — справу трэба ўмець пачаць і ўмець скончыць. Калі збіраеш зямлю, але не можаш назбіраць да канца, хіба можа атрымацца гара? Калі збіраеш ваду, але, не назбіраўшы, спыняешся, хіба можа гэта вада зрабіцца морам? He можа.
    Яшчэ ёсць агульнавядомы выраз, які паходзіць з твора «Чжаньго цэ», главы «Тай цэ»: «Як сведчыць веріп; "Калі трэба прайсці сто лі, а прайшоў дзевяноста, лічы, што прайшоў па-лову”. Сэнс гэтых слоў у тым, што апошні этап самы цяжкі». Пазней словы «Калі трэба прайсці сто лі, а прайшоў дзевяноста, лічы, што прайшоў палову» зрабіліся ўстойлівым выразам. Калі ты ідзеш адлегласць у сто лі, прайшоў дзевяноста, ты прайшоў толькі палову, апошнія дзесяць лі самыя цяжкія. Чаму? Ты цяж-ка працаваў, патраціў вельмі шмат часу, прыклаў так шмат на-маганняў, калі мэта ўжо блізка, а ты спыніўся, намаганні будуць прыкладзены дарма.
    Як вядома, у творы «Сюнь-цзы» ёсць выраз: «Калі не дайсці паў-кроку, не пройдзеш тысячу лі; калі не пусціш маленькую крыніцу, не атрымаеш мора... Калі кідаеш працу, не зломіш наваттрухлявае дрэва; калі гравіруеш няспынна, можаш атрымаць дыямент». Гэты выраз вельмі яскравы: няважна, колькі цяжкасцей наперадзе, га-лоўнае — няспынна працаваць, мець правільны кірунак, і ўрэшце рэшт зможаш дасягнуць мэты. Рака і мора збіраюцца па кроплі, высокія горы насыпаюцца па жменьцы, таму вялікая справа робіц-ца патроху.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Сутнасць выразу «Насыплеш зямлю, атрымаеш гару, назбіраеш ваду, атрымаеш мора» ў сумленным стаўленні да сваіх абавязкаў і ў тым, што мы павінны ўлічваць аб^ктыўныя законы.
    Гэты вядомы выраз з канфуцыянскай кулыуры падкрэслівае, што адразу дасягнуць поспеху немагчыма, трэба добра папрацаваць, ужыць веды.
    Такім чынам, як мы можам сумленна ставіцца да сваіх абавязкаў у новую эпоху? Якія законы трэба ўлічваць?
    136
    Найвышэйшыя веды —у дзеянні
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
    Сапраўды, дзеянні не павінны быць дзеяннямі навобмацак, прак-тыка не павінна быць практыкай навобмацак. Але як рабіць, каб зрабіць добра?
    Па-першае, працаваць трэба ўпарта. Як кажуць, раз адкусіўшы — не патаўсцееш. Сапраўды, паспяховае дзеянне тое, якое даводзіцца да канца. Таму Сі Цзіньпін падкрэслівае, што акрамя сгараннасціі ашчад-нага стаўлення да часу, яшчэ патрэбныя насгойлівасць і бязбоязнасць. Каб праілюстраваць гэту думку, Сі Цзіньпін прыводзіць гісгорыю пра змаганне са спустошваннем у павеце Ююй правінцыі Шаньсі.
    Названы павет знаходзіцца ў пустэльні Му-Ус — гэта раён вы-сахлага рэчышча з абсалютна неўрадлівай зямлёй. Пасля ўтварэн-ня Новага Кітая, першы сакратар павета распачаў працу па на-саджэнні дрэваў і барацьбу са спустэльваннем. Згодна з мэтай, згодна з планам людзі пачалі дзейнічаць, і ў выніку неўрадлівая зямля пераўтварылася ў аазіс.
    Сі Цзіньпін праз гэту гісторыю паказвае нашым кадрам, што для поспеху справы трэба ўмець выйсці за межы абставін. Добры пра-ект павінен быць навуковым, рацыянальным, адпавядаць рэаль-насці, настрою народа, тады можна рабіць справу, перадаючы яе далей, як эстафетную палачку.
    Па-другое, для таго, каб зрабіць справу добра, трэба абапірацца на масы. Ёсць такі выраз, мабыць, усе вы яго чулі: «Адзін чалавек можа ісці хутка, але суполка людзей можа дайсці далёка».
    Практыка — не індывідуальная, а калектыўная, сацыяльная дзей-насць. Асобны чалавек адзін не здолее зрабіць вялікую справу. Таму Сі Цзіньпін робіць такі акцэнт на тым, што нашы кадры павінны развіваць уласныя здольнасці, а як гэта можна зрабіць? Гэта можна зрабіць з дапамогай народа. Калі ў 1984 годзе Сі Цзіньпін працаваў сакратаром парткама павета Чжэндын правінцыі Хэбэй, ён напісаў ліст у парткам, УСНП, урад і НПКСК павета Чжэндын. Сі Цзіньпін адзнача^ што трэба мяняць норавы прадстаўнікоў улады, паглы-бляць аснову, больш цесна кантактаваць з народам, праводзіць даследаванні, вучыцца ў народа, шукаць у ім імпульс і энергію для дзеяння. Ён патрабава% каб прадстаўнікі мясцовых улад штогод трэцюю частку свайго часу аддавалі стасункам з народам, вывучэн-ню сітуацыі. Працуючы сакратаром парткама, Сі Цзіньпін аб'езд-зіў усе вёскі, і дзякуючы пошуку правільных шляхоў вырашэння праблем і прыняццю адпаведных мер эканамічнае і сацыяльнае жыццё таго раёна пачало хутка развівацца.
    137
    Перадача 7
    Па-другое, каб выканаць справу, трэба рупліва працаваць. Руплівая праца — адметная рыса кітайскай нацыі, як кажуць, той, хто старанна працуе, дасягае майстэрства, а таго, хто забаўляецца, чакае запусценне.