• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Гэтыя гісторыі паказваюць нам, што нягледзячы на вялікія змены ў нашым грамадстве, такая традыцыйная каштоўнасць, як павага да старэйшага пакалення, не толькі не знікла, не толькі не была адкінута, але наадварот, пусціла глыбокія карані ў нашай кітайскай зямлі. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, цячэ ў жылах кож-нага кітайца.
    Пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна мы зноў заклікаем нашу нацыю да ўпэўненасці ў культуры, перадаваць з пакалення ў пакаленне каштоўнасць пачцівасці да старых. Няхай гэта каштоўнасць заўсё-ды будзе ззяць на кітайскай зямлі, пусціць карані, зацвіце і прыня-се багаты плён.
    У той жа час пачцівасць і любоў да старых закранае не толькі нашу сям'ю, людзей у нашым грамадстве, але і закранае кожна-га з нас. Як адзначае Сі Цзіньпін, неабходна далучыць сыноўнюю пачцівасць да сістэмы базавых сацыялістычных каштоўнасцей.
    У дакладзе на XIX з'ездзе КПК Сі Цзіньпін адзначыў, што трэба «актыўна рэгуляваць старэнне насельніцтва, будаваць палітычную сістэму і сацыяльнае асяроддзе клопату і павагі да старых, стыму-ляваць лячэнне, паскараць развіццё». 3 боку дзяржаўнага кіраван-ня ў гэтым выяўляецца павага да старых, іх догляд ажыццяўляецца згодна з «Законам КНР аб забяспечванні праў і інтарэсаў сталых людзей» — сапраўды даглядаць старых, своечасова лячыць іх, зай-маць іх вольны час.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў за тлу-мачэнні. Выказванні Сі Цзіньпіна пра сыноўнюю пачцівасць у но-вую эпоху, тое, як ён на ўласным прыкладзе, пад уласным кіраўні-
    105
    Перадача5
    цтвам ажыццяўляе прынцыпы пачцівасці, любові, абавязку, стаўлен-ня да іншых старых, як да сваіх родных, яшчэ больш яскрава пра-яўляюць, якія меры прымаюцца ў сітуацыі старэння насельніцтва. На сённяшні дзень мы павінны сканцэнтраваць глыбокае пачуццё пачцівасці і любові да старэйшага пакалення ў душах людзей, з яго дапамогай будаваць гарманічнае грамадства, гэта створыць грун-тоўную базу для ўвасаблення імкнення народа да цудоўнага жыцця і ажыццяўлення мары вялікага адраджэння кітайскай нацыі.
    Напрыканцы праграмы давайце ўсе разам пачытаем радкі, прысвечаныя аднаму з асноўных каштоўнасцей кітайскай трады-цыйнай культуры, — сыноўняй пачцівасці, няхай яна запоўніць нашу душу.
    «Ды цзы гуй»
    (урывак)
    Настаўленні для дзяцей даюць мудрыя людзі, спачатку трэба вы-яўляць пачцівасць, потым — асцярожнасць і добрасумленнасць. Трэба любіць людзей, якія вакол, сябраваць з гуманнымі і дабра-дзейнымі людзьмі, энергію аддаваць на тое, каб вучыцца. Калі ба-цькі клічуць, трэба неадкладна адказваць. Калі бацькі загадваюць, трэба выконваць, нельга ленавацца. Калі бацькі вучаць, трэба з па-вагай слухаць. Калі бацькі робяць заўвагу, трэба паслухмяна яе прымаць.
    106
    ПЕРАДАЧА 6.
    Галоўнае ——каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
    
    Асноўныя тэмы выпуску:
    1.	Што такое самаўдасканаленне?
    2.	Навошта патрэбна самаўдасканаленне?
    3.	Якім чынам ажыццяўляць самаўдасканаленне?
    Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
    Сённяшняя праграма прысвечана пытанню самаўдасканален-ня членаў Камуністычнай партыі Кітая. Праграма падзелена на тры часткі.
    Першая частка прысвечана пытанню «што такое самаўдасканален-не». Асноўны змест гэтай часткі сфармуляваны ў цытаце, якую пры-водзіць генеральны сакратар: «Калі бачыш мудрага чалавека, думай, як быць падобным да яго, калі бачыш таго, хто не вылучаецца мудрас-цю, узважвай уласныя ўчынкі». Самаўдасканаленне членаў КПК — гэта абавязковая ўмова выканання строгай партыйнай дысцыпліны з мэтай няспыннага ўмацавання партыйнай культуры.
    Другое пытанне — «навошта патрэбна самаўдасканаленне»? Асноўны змест гэтай часткі сфармуляваны ў цытаце, якую прыво-дзіць генеральны сакратар: «Ад людзей не патрабаваць дасканаласці, глядзець на свае недахопы». Гісторыя пра тое, як Сі Цзіньпіна аддаў свае талоны на харчаванне, сведчыць пра тое, што канчатковай мэтай строгага стаўлення да сябе кадравых партыйных супрацоўнікаў ёсць самаадданае служэнне народу.
    Трэцяе — «якім чынам ажыццяўляць самаўдасканаленне»? Асноўны змест гэтай часткі сфармуляваны ў выразе «Прытрымлівацца добрага — нібы падымацца на гару, прытрымлівацца кепскага — нібы каціцца з гары». Гісторыі пра прыклад, які паказвае кіраўніцтва, дэ-манструюць, як партыйныя кадры ажыццяўляюць працэс самаўдаска-налення, як прынцып «трох маральных установак і трох правілаў па-водзін» пранізвае ўвесь працэс іх працы.
    Вядучы Кан Хуэй
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін (намеснік загадчыка «Цэнт-ра сістэмных даследаванняў тэарэтычнай сістэмы сацыялізму з кітай-скай спецыфікай Пекінскага ўніверсітэта», прафесар)
    Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь (прафесар Хэнаньскага ўніверсітэта)
    Спецыяльны госць Лі Ваньцзюнь (майстар найвышэйшага разраду акцыянернай кампаніі CRRC Corporation Limited69)
    Дэкламуе класічныя тэксты Ван Лян
    69 CRRC Corporation Limited кітайская кампанія, буйнейшы ў свеце вытворца чыгуначна-га транспарту, уваходзіць у склад дзяржаўнага холдынгу CRRC (China Railway Rolling Stock Corporation) Group. (Заўв. рэд.)
    109
    Перадача 6
    Кан Хуэй
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан 冲зй.
    Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Пекінскага ўніверсітэта і Пекінскага політэхнічнага ўнівер-сітэта, якія прыйшлі на праграму.
    «Не трэба хваліцца добрым колерам скуры: галоўнае, каб чыстае паветра напаўняла неба
    і зямлю». Пасля заканчэння XIX з'езда КПК генеральны сакратар Сі Цзіньпін і члены Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК но-вага склікання сустрэліся з кітайскімі і замежнымі журналістамі. Падчас прамовы на гэтай сустрэчы Сі Цзіньпін працытаваў гэтыя два радкі. Аўтар радкоў — Ван Мянь, паэт і мастак эпохі Юань. У вершы гаворыцца, што дзікая сліва мэй выклікае захапленне не дзякуючы яркім фарбам, але пяшчотнаму водару, які разносіцца паміж небам і зямлёй. Гэтымі радкамі генеральны сакратар у паэ-тычнай форме паказвае характар вялікай партыі, вялікай дзяржа-вы і разам з тым задае высокі ўзровень працы над сабой, які члены Камуністычнай партыі Кітая ставяць перад сабой у новую эпоху. У гэтым старажытным вершы гаворка ідзе і пра самаўдаскана-ленне, якое служыць тэмай нашай праграмы. Як выказваўся Сі Цзіньпін на гэты конт? Якія цытаты сустракаюцца ў яго прамо-вах? У сённяшняй перадачы мы пагаворым пра гэта.
    Давайце павітаем намесніка загадчыка «Цэнтра сістэмных дасле-даванняў тэарэтычнай сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай Пекінскага ўніверсітэта» прафесара Го Цзяньніна.
    Го Цзяньнін
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
    Добры дзень! Кітайская нацыя надае аса-блівую ўвагу самаўдасканаленню. У кітай-скай традыцыйнай культуры вылучаецца і падкрэсліваецца яго важная роля. У шэрагу такіх паняццяў, як самаўдасканаленне, навяд-зенне парадку ў сям'і, кіраванне краінай, за-спакаенне Паднябеснай, самаўдасканаленне ставіцца на першае месца. У сучасным сацы-
    по
    Галоўнае — каб чыстае паветра запаўняла неба і зямлю
    яльным жыцці, сацыяльнай практыцы, развіцці грамадства яно таксама мае вельмі важнае значэнне.
    Напрыклад, пасля XVIII з'езда КПК мы пачалі ўвасабляць кан-цэпцыю спецыяльнай адукацыі «трох маральных установак і трох правілаў паводзін», і там самаўдасканаленне ставіцца на першае месца. Перш чым служыць у якасці чыноўніка, спачатку трэба зрабіцца чалавекам, перш чым зрабіцца чалавекам, трэба працава-ць над сабой; самаўдасканаленне, пра якое казалі ў старажытнас-ці, — гэта і ёсць аснова сучасных ідэалаў і перакананняў, а такса-ма партыйнай культуры.
    Выказванні генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна суадносяцца не толькі з кітайскай традыцыйнай кулыурай, але, што больш важна, з яскравымі асаблівасцямі эпохі, патрабаваннямі сённяшняга часу. У іх арганічна спалучаюцца гісторыя і сучаснасць, дыялектычнае адзінства традыцый і сучаснасці.
    У нашай сённяшняй праграме, прысвечанай самаўдасканаленню, важна разгледзець тры аспекты: Першы — «што такое самаўдаска-наленне», другі — «навошта патрэбна самаўдасканаленне», трэ-ці — «якім чынам ажыццяўляць самаўдасканаленне». Давайце паслухаем, што пра гэта кажа генеральны сакратар.
    1.	Што такое самаўдасканаленне?
    Сі Цзіньпін
    Як падкрэсліваюць партыйныя кадры, шляхоў для вы-хавання дабрадзейнасці вельмі шмат, адзін з іх — свядома насычацца спажыўнымі рэчывамі з традыцыйнай культуры, старанна вучыцца ў народа, у любы час і ў любым месцы імкнуцца быць падобным да мудрых людзей, з дапамогай жорсткіх стандартаў узмацняць самадысцыпліну, прымаць асаблівасці іншых людзей.
    
    111
    Перадача6
    Вядучы Кан Хуэй:
    У сваёй прамове генеральны сакратар ужыў выраз «Калі бачыш мудрага чалавека, думай, як быць падобным да яго». Гэтыя сло-вы паходзяць з твора «Лунь юй». Цалкам гэта гучыць так: «Калі бачыш мудрага чалавека, думай, як быць падобным да яго, калі бачыш таго, хто не вылучаецца мудрасцю, узважвай уласныя ўчынкі». Генеральны сакратар у самых розных сітуацыях прыво-дзіць гэтыя радкі з «Лунь юй», які ж сэнс яны маюць? Што можа прыдацца ў дачыненні да тэмы нашай праграмы, і што можа быць карысным для самаўдасканалення членаў Камуністычнай партыі Кітая ў новую эпоху?
    Просім адказаць каментатара класічных тэкстаў прафесара Хэнаньскага ўніверсітэта спадара Ван Ліцюня.
    Ван Ліцюнь
    Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь:
    Мабыць, усе добра ведаюць радкі, якія пра-цытаваў генеральны сакратар. Яны паходзяць з твора «Лунь юй», главы «Лі жэнь» і маюць дачыненне да выхавання дабрадзейнасці.
    На самай справе, у радку падкрэсліваецца, што ў працы над сабой важным крытэрыем служы-ць імкненне быць падобным да дабрадзейнага чалавека, вучыцца ў яго. А што рабіць, калі мы сутыкаемся з людзьмі нізкага маральнага ўзроў-
    ню? Трэба думаць пра самога сябе, ці не маеш ты сам падобных рыс? Такім чынам, перайманне ў мудрых людзей і самааналіз пры сутыкненні з людзьмі, пазбаўленымі мудрасці, — гэта важны
    складнік самаўдасканалення.
    Я хачу прывесці прыклад. Гэта гісторыя адбылася ў пяты год пад дэвізам кіравання Цзяцзін70 дынастыі Мін у рэзідэнцыі Жунін. Жунін знаходзіцца ў павеце Жунань правінцыі Хэнань, дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, гэта важная лінія камунікацыі. Міністэрства пасад выбрала чыноўніка Ван Жусюэ, якога назначылі выконваць абавязкі кіраўніка вобласці ў рэзідэн-цыі Жунін. Як толькі выйшаў загад аб яго назначэнні на пасаду, усе людзі вельмі ўзрадаваліся, казалі, што міністэрства зрабіла правільны выбар, калі назначыла на пасаду чалавека, які сапраў-ды зможа добра кіраваць вобласцю. Але быў і чалавек, які непа-