Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
66 «Шы шо сінь юй» («Даўнія аповеды ў новым пераказе») твор Лю Іцына (403-444), эпоха Паўднёвых дынастый (420-589).
99
Перадача5
куды ён клаў чыпсы, якія набіраліся за пэўны прамежак часу, і пас-ля адвозіў іх дахаты, каб пачаставаць маці. Потым адбыўся бунт, які ўзначальваў марскі пірат Сунь Энь, і ў меху Чэнь I назбірала-ся некалькі доу67 чыпсаў. Чэнь I не паспеў вярнуцца дахаты, каб падарыць іх старэнькай маці, бо мусіў адразу ж пайсці на фронт. Пасля войска пацярпела паражэнне, воіны разышліся, хто куды, шмат хто падаўся ў лясы, шмат людзей памерла ад голаду. Чэнь I, у якога было ў меху некалькі доу рысавых чыпса^ выжыў, і пасля людзі казалі, што сыноўняя пачцівасць прынесла яму найвялікшую ўзнагароду.
Гэта гісторыя запісана ў творы «Шы шо сінь юй», главе «Дэ сін». Яна дэманструе, што ў эпоху Вэй Цзінь, калі шмат увагі нада-валася асабістай свабодзе, сыноўняя пачцівасць па-ранейшаму была адной з найбольш шырока распаўсюджаных і найбольшых каштоўнасцей.
Такая павага да старэйшага пакалення, якая ідзе ад самага сэр-ца, здольнасць паставіцца да іншага, як да самога сябе, у грамад-стве сфарміравала цудоўную атмасферу дабрыні і мяккасці. На самай справе, падобных гісторый са старажытнасці і да нашых дзён вельмі шмат. Кожны раз, калі я чытаў радкі з верша Ду Фу «Калі хоча стары сусед выпіць са мной, я разбяру плот і запра-шу яго да сябе ў госці», мяне заўсёды кранала радасць стасун-каў паэта са старым суседам; калі чытаў радок «з радасцю вітаю сяброў бацькі», заўсёды быў расчулены пачцівасцю дзяцей. Такія дзеці добра ставяцца не толькі да ўласных бацькоў, але ўвогуле ставяцца да іншых, як да саміх сябе, такія ж ветлівыя да баць-коўскіх сяброў, цёпла іх прымаюць. Калі я чытаю радкі «Дзеці пры сустрэчы з незнаёмымі ўсміхаюцца і пытаюцца, адкуль тыя прыехалі», заўсёды ўсміхаюся ад добразычлівасці дзяцей да не-знаёмых старых.
Як сведчыць «Канон сыноўняй пачцівасці», «сярод учынкаў чалавека няма большага за сыноўнюю пачцівасць». Гэтыя словы надзвычай простыя, іх лёгка зразумець, і ў іх выказана адна з най-лепшых традыцыйных дабрадзейнасцей — пашана да старых, і да сённяшняга дня гэта дабрадзейнасць не знікла.
Кожны з нас калісьці састарэе, таму, калі мы будзем добра ставіц-ца да старых людзей, што побач з намі, ставіцца да іх, як да саміх сябе, тады кожны з нас зможа зрабіць тое, што яму па сілах.
67 Доу мера а6'@му, адпавядае 10 л.
100
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
Вядучы Кан Хуэй:
Добра, дзякуй прафесару Ян Юй за тлумачэнне. На маю думку, гэтыя словы асабліва важныя: сыходзіць з самага сэрца, ставіцца да іншага, як да сябе. Толькі тое, што ў сэрцы, можа ўвасобіцца ва ўчынак.
Ці не хоча хто з прысутных падзяліцца думкамі ці задаць пытан-не настаўнікам наконт ініцыятывы грамадства паважаць і шана-ваць старых людзей? Малады чалавек, калі ласка.
Глядач:
У мяне пытанне наконт недахопу даверу ў сучасных стасунках паміж людзьмі, таму я хачу запытацца ў настаўніка Ян Юй, што мы павінны зрабіць, каб грамадства аднавіла гэты давер? Дапамагчы старым людзям атрымаць больш клопату ад моладзі?
Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
Сапраўды, гэтым пытаннем Вы трапілі ў кропку, гэта адна з най-больш актуальных праблем сучаснага грамадства. Асабіста я маю на гэты конт такое меркаванне. Я мяркую, неабходна вырашыць су-пярэчнасць, якая прыводзіць да недахопу даверу ў грамадстве, таму што і дабрадзейнасць, і нормы паводзін у грамадстве патрабуюць падтрымкі сістэмы, толькі тады можа цалкам выявіцца моц добрай культуры, добрых маральных прынцыпаў і якасцей. Акрамя таго, толькі так можна свядома спарадзіць імкненне да дабра, да харас-тва. Як мне падаецца, гэта гарантыя пабудовы пачуцця адказнасці перад грамадствам. Дзякуй!
Глядач:
Дзякуй, настаўнік!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, спадарыня Ян Юй. Сапраўды, вельмі важна, каб пачуццё выходзіла з сэрца, каб чалавек мог ставіцца да іншых, як да сябе. Я ўпэўнены, што толькі шчыра паважаючы людзей у сталым веку, мы можам атрымаць павагу і падтрымку ад старых, іх сапраўдную і глыбокую ўдзячнасць. I гэта не толькі натуральны ход рэчаў, але і непарушная ісціна. Калі ўсе будуць шчыра паважаць старэйшае пакаленне, ставіцца да іх як да сябе, тады павага да старых на ўзроўні ўсяго грамадства будзе паступова, патроху выпрацоўвацца.
Далей давайце паслухаем каментарый прафесара Ван Цзе.
101
Перадача5
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Наконт павагі да старэйшага пакалення Сі Цзіньпін ажыццявіў творчую трансфармацыю і інавацыйнае развіццё канцэпцыі сыноў-няй пачцівасці. Калі чалавек дома выконвае сыноўні абавязак, то гэта малая дабрадзейнасць, малая любоў. Калі ён дбае пра іншых людзей, пра шчасце і дабрабыт усяго народа, тады гэта вялікая пач-цівасць, вялікая любоў.
У кнізе «Сем гадоў Сі Цзіньпіна ў вёсцы» ёсць адна гісторыя пра таварыша Сі Цзіньпіна, я зараз яе раскажу.
Аднойчы Сі Цзіньпін даведаўся, што адзін стары жыве ў вельмі цяжкіх умовах. Сі Цзіньпін спецыяльна знайшоў яго, прынёс гро-шы, картку на харчаванне правінцыі Шэньсі, нацыянальную карт-ку на харчаванне, і ўсё гэта ён аддаў таму старому. Акрамя таго, ён зняў з сябе паліто і аддаў яму. Вы можаце ўявіць, што ў тыя часы таварыш Сі Цзіньпін жыў небагата, можна сказаць, адцаў усё, што меу таму старому аддаў апошняе. У старажытнасці такія ўчынкі называлі «зняць вопратку і адмовіцца ад ежы» — сваю ежу і адзен-не аддаць іншаму, аддаць апошняе — гэта сапраўдная справядлі-васць і бескарыслівасць. Таварыш Сі Цзіньпін тады так зрабіў з-за павагі, любові, імкнення дапамагчы таму старому. На яго ніхто не ціснуў, ніхто яго не прымушаў, ён сыходзіў са свайго ўнутранага памкнення. Таму калі мы сёння глядзім на гэта, робіцца зразуме-лым, што гэта характар, натуральная здольнасць да любові. Таму я лічу, клопат і павага — праявы вялікай пачцівасці да старых, вялікага абавязку і любові.
Мінула некалькі дзесяцігоддзяў, генеральны сакратар Сі Цзіньпін, як і раней, дбае пра старых людзей, паважае ўсіх старых людзей не менш, чым сваіх бацькоў. У сваіх паездках Сі Цзіньпін заўсёды наведвае старых людзей, клапоціцца пра іх. Ёсць шмат месцаў, якія адметныя клопатам Сі Цзіньпіна пра старых.
Вядучы Кан Хуэй:
28 снежня 2013 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін наведаў дом састарэлых Сыцзіцін у раёне Хайдзянь Пекіна. Сёння да нас на праграму завіталі спецыяльныя госці — Хэ Цюсун, намеснік дырэктара дома састарэлых Сыцзіцін, і Ван Юнхун, галоўны спе-цыяліст па доглядзе ў доме састарэлых Сыцзіцін раёна Хайдзянь горада Пекіна. Павітаем іх! Просім.
102
Лддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
Спецыяльны госць Хз Цюсун:
Добры дзень!
Вядучы Кан Хуэй:
Мінула пяць гадо^ як 28 снежня 2013 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін наведаў дом састарэлых Сыцзіцін у раёне Хайдзянь Пекіна.
Вы памятаеце гэта, спадарыня Хэ?
Хэ Цюсун
Спецыяльны госць Хэ Цюсун:
Памятаю так добра, нібыта гэта было ўчора. Мы якраз паставілі нумар, у якім дзесяць старых людзей дэкламавалі верш «Дбаем пра здароўе», мы нават уявіць не маглі, што вось так, зблізку ўбачым генеральнага сакратара.
Вядучы Кан Хуэй:
Амаль пяць гадоў мінула з той падзеі, але з аповеду спадарыні Хэ яно быццам паўстае перад вачыма, да таго ж, яна расказвае з такім пачуццём.
Спецыяльны госць Хэ Цюсун: Так!
Вядучы Кан Хуэй:
Спадарыня Ван, што Вас яшчэ тады моцна ўразіла?
Спецыяльны госць Ван Юньхун:
Так, у той дзень я брала ўдзел у сустрэчы генеральнага сакратара і дагэтуль памятаю ўсё ў дэталях. Сі Цзіньпін увайшоў у пакой да старога, сеў побач з ім, распачаў гаворку. Ён паводзіў сябе вельмі душэўна, падрабяз-на распытва^ як здароўе, як сям'я, як яму жывецца ў доме састарэлых, распытваў пра шмат дробязей. У падрабязнасцях даведваўся пра жыццё старых, уважліва вывучаў іх меню
Bqh Юньхун
на тыдзень, яшчэ запытаўся ў нас, ці разлічана гэтае меню на ста-рых, ці ўлічваецца стан здароўя пры выбары страў. А яшчэ загадаў нам лепей клапаціцца пра самотных старых і тых, хто знаходзіцца
юз
Перадача5
на пяці відах забеспячэння68. Сталым людзям зрабілася вельмі ра-дасна ад такога клопату, ад уважлівасці і сардэчнасці сакратара. Таму гэты візіт вельмі натхніў старых. На іх тварах можна было ўбачыць шчасце.
Вядучы Кан Хуэй:
Такая ўвага і сардэчнасць генеральнага сакратара сапраўды вы-яўляецца ў кожнай дробязі.
Такім чынам, такая ўвага, такая любоў да старых людзей, якая ідзе з самага сэрца, абавязкова праявіцца.
Спецыяльны госць Ван Юньхун:
Так, мы гэта адчувалі.
Вядучы Кан Хуэй:
Вялікі дзякуй за тое, што Вы прыйшлі да нас на праграму, калі ласка, перадайце ад нас прывітанне і пажаданне ўсяго найлепшага тым, хто жыве ў доме састарэлых.
Спецыяльны госць Хэ Цюсун:
Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй вам!
Толькі што нашы госці ўзгадалі пра візіт Сі Цзіньпіна ў дом састарэлых Сыцзіцін, мы ўбачылі, якую павагу і любоў генераль-ны сакратар выявіў да старых люпзе访.На самай справе, у любой сітуацыі і з любым старым чалавекам Сі Цзіньпін выказвае ім гэты ўсебаковы клопат.
Далей просім прафесара Ван Цзе прывесці прыклад павагі гене-ральнага сакратара да старэйшага пакалення.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Можна прывесці шмат прыкладаў павагі Сі Цзіньпіна да старых людзей.
17 лістапада 2017 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін, узна-чальваючы Нацыянальны сход усхвалення пабудовы духоўнай цывілізацыі, убачыў Хуан Сюйхуа і Хуан Дафа, людзей у сталым
68 Пяць відаў забеспячэння забеспячэнне харчаваннем, адзеннем, палівам, выхаваннем і па-хаваннем.
104
Аддзячыць вясноваму сонцу за цеплыню
веку, якім уласцівая высокая дабрадзейнасць, і запрасіў іх сесці ў першы рад.
Сі Цзіньпін паказаў на ўласным прыкладзе, на канкрэтных спра-вах любоў да бацькоў, акрэсліў ідэал сыноўняй пачцівасці і любові да бацькоў для ўсяго грамадства, адыграў кіруючую і паказальную ролю. У грамадстве выклікаў рэзананс валанцёрскі рух «пошук найлепшай сыноўняй пачцівасці сярод моладзі». Акрамя таго, былі арганізаваныя пошукі «найлепшай жонкі» «найлепшай сям'і» і г.д. Усе гэтыя гісторыі мелі дачыненне да ідэалаў павагі да старэйшага пакалення, сыноўняй пачцівасці і любові. Гэтыя гісторыі кранаюць нас, аказваюць на нас моцны ўплыў, гэта станоўчая энергія нашага грамадства.