Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Трэцяя фраза—«выкарыстоўваць маладыя гады дзеля барацьбы».
Я хачу запытацца ў нашых гасцей, вы ўсе маладыя людзі, як вы змагаецеся?
Глядач:
Памятаю, калі я быў на трэцім курсе, наша група паехала на практыку працаваць на гідраэлектрастанцыі. На працягу меся-ца мы былі заўсёды разам з супрацоўнікамі гідраэлектрастанцыі: разам працавалі, разам елі, разам адпачывалі. Паколькі гэта была праца на будаўніцтве, умовы былі даволі жорсткія. Насамрэч, дос-вед мы атрымалі багаты.
Ідэалагічны каментатар Ай Сылінь:
Вельмі добра. Яшчэ адзін глядач, калі ласка.
143
Перадача 7
Гяядач:
На працягу двух гадоў я працаваў памежнікам на высакагорЧ Тыбета. Жыццё ў вайсковай частцы навучыла мяне не толькі цвёр-дасці, але і здольнасці змагацца. Пасля дэмабілізацыі я паступіў ва ўніверсітэт, буду старанна вучыцца, а пасля заканчэння пайду працаваць туды, дзе я больш за ўсё патрэбны Радзіме.
Ідэалагічны каментатар Ай Сылінь:
Сапраўды, маладосць даецца чалавеку толькі аднойчы, у кожна-га пакалення свае магчымасці і задачы, а якія магчымасці і задачы ў вас? Як казаў Сі Цзіньпін, у вашага пакалення асноўная мэта ба-рацьбы — гэта дасягненне вялікага адраджэння кітайскай нацыі, гэта і ёсць найбольшая магчымасць і найважнейшае выпрабаванне.
Сучаснае пакаленне моладзі ідзе нага ў нагу з новай эпохай. Толькі падумайце: тым, каму цяпер 20 гадоу у 2020 годзе, калі ў Кітаі будзе пабудавана грамадства з сярэднім прыбыткам, яшчэ не будзе 30 га-доў. У 2035 годзе, калі ў асноўным будзе завершана мадэрнізацыя, яшчэ будзе толькі каля 40 гадоў. У 2050 годзе, у сярэдзіне стагод-дзя, калі будзе пабудавана магутная, дэмакратычная, кулыурная, гарманічная, прыгожая дзяржава, ім будзе толькі каля 50 гадоў. Так бы мовіць, цяперашняя моладзь будзе цалкам браць удзел у нялёг-кай рэалізацыі канцэпцыі «двух стагодцзяў». Таму вам трэба цвёрда запомніць, што барацьба — гэта наш выбар. Выбіраючы барацьбу, выбіраючы нягоды, мы выбіраем будучы плён.
Калі зрабіць агляд сусветнай гісторыі, вытокі важных вынікаў працы некаторых выбітных мысляроў, навукоў^а% палітыкаў можна знайсці менавіта ў іх маладосці. Калі выйшаў «Маніфест Камуністычнай партыі», Марксу было толькі 30 гадоў, Энгельсу — 28 гадоў. Ньютану і Лейбніцу, калі яны вынайшлі дыферэн-цыяльнае і інтэгральнае вылічэнне, было адпаведна 22 і 28 гадоў. Сі Цзіньпін прыводзіць гэтыя прыклады для таго, каб давесці на-шай моладзі, што трэба прыняць рашэнне ўпарта змагацца, быць заснавальнікамі новай эпохі і рушыць яе наперад, а не быць толькі нерашучымі і пасіўнымі назіральнікамі.
Новая эпоха — гэта час тых, хто змагаецца. Шлях барацьбы ня-лёгкі, звілісты, доўгі, але барацьба — гэта шчасце!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуем інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў, што прыйшлі да нас на праграму. Як кажа генеральны сакратар, за
144
Найвышэйшыя веды —у дзеянні
шчасцем заўсёды стаяць нягоды і высілкі. Малую справу трэба рабіць так, як робіш вялікую, і крок за крокам ісці наперад. Вада камень точыць. Трэба толькі заставацца непахісным, не збочваць са шляху, і тады наперадзе абавязкова чакае поспех.
Напрыканцы праграмы давайце яшчэ раз узгадаем класічныя вершы, якія прысвечаны сумленнаму выкананню сваіх абавязкаў, яшчэ раз адчуем духоўную моц, якая са старадаўніх часоў прыму-шае людзей рухацца наперад.
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Шань:
ЛуЮ.
«Зімовай ноччу ўслых чытаю Цзы Юю»
У старажытнасці людзі вучыліся, што было моцы, 3 юнацтва зацята працавалі
і толькі ў старасці дасягалі поспеху. Веды, якія атрымліваеш з кніг;
не дастаткова дасканалыя, Каб зведаць справу да канца, трэба абавязкова практыкавацца.
Юй Шань
«Цюань сюэ пянь»
(урывак)
He зробіш мноства маленькіх крокаў — не пройдзеш тысячу лі; без маленькіх крыніц не народзяцца рэкі ды мора.
Хутканогі скакун за адзін скок зробіць не болей за дзесяць крокаў; стары конь, які няспынна ідзе, пройдзе нашмат далей.
Калі гравіраваць і спыняцца, не зломіш нават трухлявае дрэва; цярплівасць і стараннасць могуць усё пераадолець.
145
ПЕРАДАЧА 8.
Адукованосць выяўляецца ў выдатных мане
Асноўныя тэмы выпуску:
1. Навошта вучыцца?
2. Што трэба вучыць?
3. Як трэба вучыцца?
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Навучанне — гэта «залаты ключ» для пабудовы Сі Цзіньпінам са-цыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, а таксама важная звыч-ка, да якой заклікае Сі Цзіньпін і якую генеральны сакратар дэман-струе на ўласным прыкладзе.
Сённяшні выпуск «Адукаванасць выяўляецца ў выдатных ма-нерах» прысвечаны разгляду трох аспектаў пытання «як заахвоціць вучыцца»: у першай частцы мы абмяркуем пытанне «навошта вучыц-ца», разгледзім цытату «Навучанне падобна да лука, здольнасці па-добны да стрэл», асноўны акцэнт зробім на выказванні «Навучанне — гэта лесвіца развіцця чалавека»; у другой частцы засяродзім увагу на цытаце «Будзеш вучыцца адзін, не будзеш мець сябро^ будзеш неа-дукаваным, будзеш мала ведаць», з пункту гледжання «твораў тэорыі марксізму, кніг з розных галін ведаў і траднцы访на访 кітайскай куль-туры» абмяркуем пытанне «што трэба вучыць»; у трэцяй частцы раз-гледзім пытанне «як трэба вучыцца», пагаворым пра цытату «Мець шырокія веды, распытваць, засяроджана думаць, ясна адрозніваць адно ад другога, старанна выконваць свае абавязкі», сканцэнтруем увагу на выразе «Спалучаць веды і практыку, дасягаць адзінства ве-даў і дзеянняў».
Вядучы Кан ^эй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань (сакратар партыйнага аддзе-ла Нанкінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі, прафесар) Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань (прафесар Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей)
Спецыяльны госць Ван Сяньпін (былы супрацоўнік паліцэйскага ўчастка павета Яньчуань правінцыі Шэньсі, у мінулым жыхар вёскі Лянцзяхэ)
Дэкламуе класічныя тэксты Лі Даньдань
149
Перадача8
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан ^эй.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Пекінскага ўніверсітэта тэхналогіі і бізнесу і Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, якія прыйшлі на праграму, добры дзень.
Можна ўзгадаць інтэрнэт-мем, які быў папулярны ў мінулыя гады, моладзь яго добра ведае: «Трэба глядзець на характар». Тады які характар можна лічыць найлепшым? Су Шы, вялікі паэт эпохі Паўночнай Сун, мае шырока вядомы выраз: «Адукаванасць вы-яўляецца ў выдатных манерах». Іншымі словамі, калі чалавек шмат чытае, тады яго талент, здольнасці выявяцца самі сабой, і гэты ча-лавек будзе адрознівацца ад іншых.
Генеральны сакратар неаднойчы цытаваў гэты верш Су Шы, але сам Сі Цзіньпін з^ўляецца найлепшым прыкладам, які ілю-струе гэту фразу. Ён надае надзвычай вялікую ўвагу навучанню, пабудове партыі і грамадства на аснове навучання. Сёння тэма нашай праграмы — «навучанне». Якія выказванні Сі Цзіньпін рабіў наконт навучання? Якія яркія цытаты ён ужываў? Давайце разам паслухаем і асэнсуем глыбокія ідэі генеральнага сакратара на гэты конт.
Павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, сакратара партыйнага ад-дзела Нанкінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі, прафесара Сюй Чуаня.
Ідэалагічны каментатар Сюй Чуань:
Добры дзень!
Навучанне за шмат гадоў увайшло ў звычку ге-неральнага сакратара. Як ён кажа: «У мяне шмат захапленняў, і найбольшае з іх — гэта чытанне, якое ўжо зрабілася ладам майго жыцця». Як мы часта кажам, «адукаванасць выяўляецца ў вы-датных манерах». Гэту фразу генеральны сакра-тар казаў неаднойчы, і тое, з якой лёгкасцю ён цытуе класічныя тэксты, служыць найлепшым доказам гэтых слоў.
150
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Можна сказаць, навучанне — гэта, з аднаго боку, ключ да ідэа-логіі сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, з другога — найлепшы погляд на асабістую харызму генеральнага сакратара. Погляды Сі Цзіньпіна на навучанне мы абмяркуем з трох бакоў: навошта вучыцца, што вучыць, і як вучыцца?
Давайце пагаворым пра першае пытанне: навошта вучыцца.
Лепш за ўсё паслухаць, што на гэты конт кажа сам генеральны сакратар.
1. Навошта вучыцца?
Сі Цзіньпін
Навучанне — гэта лесвіца развіцця, практыка — шлях да паляпшэння здольнасцей. Узровень развіцця і здо〃ьнас“е访 моладзі наўпрост уплываюць на працэс дасягнення кітай-скай мары. У старажытнасці казалі: «Навучанне падобна да лука, здольнасці падобны да стрэл». Гэта добрае параўнан-не падмурка адукаванасці з лукам, а здольнасцей — са стрэ-ламі. Толькі абапіраючыся на шырокі кругагляд, можна максімальна эфектыўна раскрыць свае здольнасці. Для мо-ладзі зараз залатая пара навучання, таму менавіта яго трэ-ба зрабіць сваёй галоўнай задайаіі, асноўнай адказнасцю, духоўным пошукам, ладам жыцця; трэба стварыць канцэп-цыю, у якой мара пачынаецца з навучання, а поспех у спра-вах залежыць ад здольнасцей, старанную вучобу зрабіць стымулам у далёкім падарожжы, а развіццё здольнасцей — рухальнай сілай для далёкага падарожжа.
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя словы Сі Цзіньпін прамовіў 4 мая 2013 года падчас размо-вы з лепшымі прадстаўнікамі кітайскай моладзі. Сустрэўшыся з імі на Дзень моладзі, Сі Цзіньпін акцэнтаваў увагу на тым, чаму трэба вучыцца і чаму трэба старанна вучыцца. У гэтым урыўку ён ужыў цытату з класічнага тэксту: «Навучанне падобна да лука, здольнас-ці падобны да стрэл». Адкуль паходзіць гэты выраз? Які сэнс мае,
151
Перадача 8
якое дачыненне мае да дыялектычнага мыслення? Давайце паслу-хаем каментатара класічных тэкстаў прафесара Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей спадарыню Мэн Мань.
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
Добры дзень!
Выраз «Навучанне падобна да лука, здольнасці падобны да стрэл» узяты з твора цынскага літа-ратара Юань Мэя76 «Сюй шы пінь», главы «Шан шы». У творы «Сюй шы пінь» апавядаецца, як трэба пісаць вершы, а глава «Шан шы» прысве-чана аналву ўзаемасувязі здольнасцей, навучання і ведаў. Цалкам цытата гучыць так: «Навучанне
Мэн Мань падобна да лука, здольнасці падобны да стрэл,
калі кіравацца ведамі, тады дакладна пацэліш». Што гэта значыць? Навучанне нібы лук, трэба прыкладаць намаган-ні, каб стрэліць, а да чаго падобны здольнасці? Яны нібы вострыя стрэлы, якія могуць пратыкаць мішэнь. Калі ёсць лук і ёсць страла, ці хопіць гэтага, каб трапіць у мішэнь? He, не хопіць, бо яшчэ трэба мець адпаведны напрамак. А што такое напрамак? Напрамак і ёсць досвед, кругагляд. Калі кіравацца ведамі, да таго ж мець лук і стрэ-лы, можна дакладна пацэліць. Таму, згодна з гэтым выразам, трэба кіравацца досведам, шукаць сутнасць у ведах, а з дапамогай здоль-насцей пераадольваць перашкоды.